Дрэва кахання
Легенды. Паданні. Сказы
Антон Гурскі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 222с.
Мінск 1993
Прачнулася шаўчыха, усхапілася з пасцелі: ай, думае, заспала, трэба снеданне згатаваць, у хаце прыбраць, пакуль муж устане. Зірнула вакол — і чуць не абамлела. Дзе я, думае, ці не на тым свеце? Пакоі такія прыгожыя, так добра, як у раі. Можа, я сплю яшчэ? He, не сплю.
А слугі на дыбачках пад дзвярыма паходжваюць, падслухоўваюць, ці не прачнулася каралеўна. Як толькі пачулі, што прачнулася, зайшлі пакаёўкі і пытаюцца: якое адзенне падаць?
— Якое дасце, дык і ладна,— кажа шаўчыха, і такім гэта голасам ласкавым, што слугі дзіву даюцца.
Дзень прайшоў — ніхто не быў біты, нікога ў астрог не пасадзілі, хто што зробіць, усё ладна. Па ўсім ка ралеўстве пайіпла пагалоска, што каралеўна характар змяніла, стала ціхая, спакойная, жаласлівая, міласэрная. Усё каралеўства ўзрадавалася, бо ўсім стала лёгка жыць.
Ну, а той каралеўне прыйшлося зусім інакш. Звечара шавец быў на падпітку, моцна заснуў, бо ведаў, што жонка парою разбудзіць. Прачнуўся ён, бачыць, зусім позна, а ў хаце не прыбрана, снеданне не зварана і жонка спіць. Як схапіла яго злосць, як схопіць ён капыл, як пачне мясіць бакі каралеўне:
— Уставай, паганая, каб ты акалела! Дзе дратва? Чаму яе насучыла? Чаго разаспалася? Чаму ў хаце не прыбрана? — I лупіць, і лупіць.
А каралеўна нічога не разумее, толькі крычыць нема:
— Гвалт, ратуйце! Рэжуць, б’юць!
А шавец яшчэ больш ад гэтага ў злосць уваходзіць і яшчэ больш яе б’е. Збіў на горкі яблык, аж абамлела яна, аж сам шавец спужаўся, стаў вадой адліваць. Ачуняла яна трохі, ляжыць, стогне.
— Ну-ну! Годзе стагнаць, не пярвінка, уставай, работу рабі! — крычыць шавец.
— Я каралеўна! — кажа яна.
Ізноў зазлаваў шавец:
— Ты каралеўна? Я ж табе пакажу каралеўства! — I давай яе зноў біць.
Яна слуг заве на дапамогу, а ён больш б’е. Няма чаго рабіць, мусіла за работу брацца, але нічога яна не ўмее, а шавец за ўсё б’е.
Гора ўсяму яавучыць! Навучылася і каралеўна мужыцкай рабоце і такая зрабілася ціхая, мяккая, як ядвабная.
Так і засталіся назаўсёды: шаўчыха — у палацы ў каралеўны, а лютая каралеўна — у хаце ў шаўца.
МЕСЯЦ
Былі ў бацькі два сыны, два ўдалыя малойцы. He захацелі яны жыць дома, рабіць чорную мужыцкую работу, а пайшлі ў свет шукаць лёгкага хлеба ды добрага жыцця. Выйшлі яны з дому разам дый □айшлі па адной дарозе, але хутка падьішлі да раздарожжа. От большы і кажа:
— Чаго нам хадзіць разам? Разам мы знойдзем толькі адно дабро, а як пойдзем асобна, то можам трапіць на два.
— Хадзем асобна,— пагадзіўся малодшы брат,— але калі хто на што-небудзь натрапіць, што дабудзе, то тое будзе яго, тое зробіць яму славу.
Як сказалі яны, так і зрабілі. Большы пайшоў направа, а меншы — налева. Свет вялікі. Доўга яны хадзілі, доўга шукалі шчасця; кожны па-свойму шукау тое, што яму падабалася. Большы брат прыйшоў у чужое царства, наняўся там на службу да аднаго багатага і знакамітага пана. А той пан ездзіў аж да самога цара дый браў з сабою свайго вернага ды лоўкага слугу. Пабачыў раз яго цар, упадабаў дый забраў да
сябе. Жыве болыпы брат у цара пан панам, усяго яму даволі, хіба ж птушынага малака не хапае. Жыве, ніякай бяды не ведае.
Доўга хадзіў і малодшы брат па ўсім свеце, шмат бачыў і добрага і ліхога, але ліхога больш, чым добрага. Яму не хацелася сядзець ды спажываць тое дабро, якое меў, але хацелася ўсё ўбачыць, усё паспрабаваць, ці то салодкае, ці то горкае. От так ён хадзіў як непрыкаяны, пакуль натрапіў і сам туды, дзе быў большы брат. I пачаў ён там вучыць людзей, як на свеце жыць, каб усім было добра, каб усе былі шчаслівыя. Пайшлі пра яго гаварыць вакол, пачалі да яго збірацца людзі ды слухаць разумныя рэчы. Дачуўся болыпы брат, пайшоў і ён паглядзець, які такі з’явіўся мудрэц, што вучыць ды бунтуе людзей. Прыйіпоў, але не пазнаў брата, паслухаў дый данёс цару, што з’явіўся такі-сякі чалавек, які бунтуе народ. Узлаваўся цар дый загадаў схапіць бунтара. Захацеў болыпы брат яшчэ лепей выслужыцца перад царом, сабраў хеўру царскіх слуг, пайшоў ды забіў меншага брата. Але яму стала так прыкра і страшна, што не ведаў, куды дзецца.
От бяжыць ён аб ноч паўз лес, зірне на Месяц, аж і той бяжыць, пераймае яго. Ён стане, дык і Месяц стане. Ен пабяжыць, дык і Месяц пабяжыць. Бег ён, бег, пакуль не выбіўся з сілы ды не ўпаў. Ляжыць ён ды пазірае на Месяц. Прыгледзеўся, аж там і бачыць, як брат забівае брата. Тагды ён і адагадаўся, каго гэта забіў сваімі рукамі. Але тут і дух з яго далоў.
От з тых часоў заўсёды відаць, што на Месяцы стаіць брат над забітым братам.
ВОСЬ ЯК ДАУНЕН СТАРЫХ БАЦЬКОЎ КІДАЛІ
Даўней у нас, старажылы расказваюць, была такая пастанова: як чалавек пастарэе, то сын вывезе яго ў пушчу і кіне звярам.
Ну, аднаго разу вязе сын свайго бацьку (а ён яго, гэта, надта любіў, толькі што рабіць, калі такая пастанова).
Аж бацька кажа:
— Няўжо ты, сынку, мяне пакінеш?
— Я вас, татку, не пакіну, але вязу наўмысна, каб мяне не каралі, а ўночы вас забяру дамоў, і будзеце жыць у каморачцы.
Ну, ноч надышла, сын у лес паехаў зноў, узяў бацьку і прывёз дахаты.
Праз год здарылася, што град жыта выбіў і не было чым нават пасеяць.
Сын і кажа бацьку:
— Так і так, як мы жыць будзем?
— He бядуй,— адказвае той,— сынку, як ты яшчэ быў малы, я гумно ставіў, а быў тады надта вялікі ўраджай, і я немалочаным жытам гумно крыў, цяпер абдзяры і будзеш насенне мець.
Прайшоў якісь час, адно ж хлеба няма.
I зноў кажа сын бацьку:
— Так і так...
— He бядуй,— адказвае той,— сыночку, у хаце пад катухом шмат грошай я закапаў, дастань, то будзеш найбагацейшы за ўсіх гаспадароў.
I праўда, усе з голаду паміралі, а ён пірагі пёк. Людзі дзівіліся, адкуль гэта ён іх бярэ.
Тады няма куды дзявацца — прызнаўся.
3 тае пары ўжо не кідалі дзеці старых бацькоў.
АДКУЛЬ СЯЛЯНЕ I ПАНЫ
Бог зляпіў пана з пшанічнага цеста, а мужыка — з гліны ды, паклаўшы, каб сохлі, пайшоў абедаць. А пад той час — дзе ён узяўся! — прыбегсабака, просты мужыцкі падваротнік, панюхаў мужыка, шкрабануў усімі лапамі і, дабраўшыся да пана, чыста
яго з’еў. Толькі стаў аблізвацца, калі вось прыходзіць Бог. Як пабачыў ён, што зрабілася, то, ухапіўшы сабаку за хвост, давай трусіць, 3 сабакі і пасыпаліся паны, і пабеглі куды папала, а дзе які спыняўся, так Бог яго і называў. Спыніўся пад бярозаю — пан Беразоўскі, пад дубам — пан Дубінскі, пад сасною — Сасноўскі, пад елкаю — Ельскі, пад алешынаю — Альшынскі, пад гарою — пан Падгорскі, а як каторы ачуўся за балотам або за ракою, то пан Заблоцкі і пан Зарэцкі.
Дык вось адкуль сяляне і паны.
ПРА ПАНА КОШЧЫЦА
Блізу ста гадоў таму гаспадарыў у Мядзелі Кошчыц... Ен меў больш за ўсіх сваіх суседзяў маёнткаў і багацця. На адным з самых высокіх узгоркаў каля Мядзеля ён паставіў слуп, каб кожны, хто прыязджаў сюды, здалёк ужо адчуваў яго магутнасць. На партрэце ён выглядаў поўным, чырванатварым мужчынам, амаль дзедам, з гладка паголеным тварам, але з каротка падстрыжанымі вусамі і з шырокаю істужкаю цераз плячо. Чалавек ён быў жудасны і як пан да сваіх прыгонных, і як гаспадар, і як сем’янін, асабліва да жонкі. Жонку ён тыраніў з той прычыны, што нарадзіла дачок і ніводнага сына. Яна колькі разоў ад яго збягала і хавалася ў суседзяў і сваякоў, якім пагражала наклікаць на сябе бяду. Нарэшце, хоць яна і нарадзіла яму сына, але хутка зусім збегла за мяжу, там і памерла, наказаўшы адаслаць сваё сэрца ў сярэбранай урне ў Мядзель.
Мала таго, што ён амаль штодзень катаваў сялян, дык яшчэ здзекаваўся з жанчын і дзяцей. Ен проста прагнуў крыві і смерці людзей, Забіць чалавека было ў яго справаю звычайнай..., такой лёгкаю, як пакруціць вус. Любімай яго забаваю было — злёгку пад-
стрэльваць яўрэяў, яго цешылі людскія пакуты. Калі доўга не выпадала ўтварыць што-небудзь падобнае, ён пачынаў сумаваць, браў стрэльбу і выходзіў у лес на паляванне, не на звяроў — не, на людзей. Разбэшчаная дазвання натура гэтага чалавека нястрымна вяла яго да пагібельнага канца. Гэта ў хуткім часе адбылося...
Калі ў Кошчыца нарадзіўся сын, ён акружыў яго неймавернай раскошаю і пяшчотаю, але не зрабіўся ад гэтага менш крыважэрны, Калыску сыну выпісалі з Англіі, нібы сярэбраную, за дзесяць тысяч рублёў.
Аднойчы Кошчыц, звычайна злосны, убачыўшы, што набліжаецца навальніца, загадаў запрэгчы каляску і паехаў у лес. А незадоўга перад тым адзін з яго прыгонных сялян прабраўся ў лес, каб ссекчы дрэва на дровы, мяркуючы, што ў буру яго ніхто не ўбачыць. А Кошчыц угледзеў селяніна каля дрэва і адразу застрэліў яго. У гэты ж момант пачалася страшэнная бура; дрэвы выварочвала з карэннем, у лесе зрабілася цёмна, як уначы, коні пачалі спатыкацца, і не хацелі ісці. Раней Кошчыц толькі ў буру і любіў прагулянкі, але цяпер, пасля забойства, нейкая нястрымная сіла пацягнула яго дадому; ён доўга працівіўся гэтаму, але не змог і загадаў як мага хутчэй ехаць назад.
Ледзьве пераступіўшы парог свайго дома,' адчуў нешта нядобрае. Кінуўся ў пакой да свайго сына, аж той — мёртвы,
А здарылася вось што. Мамка дзіцяці, якой не даводзілася спаць ночы, бо дзіця ні на адну хвіліну не адступалася ад яе, была страшэнна стомлена. I вось калі пан паехаў у лес, легла яна ў пасцель, каб не спаць, а хоць крышку адпачыць, а дзіця паклала каля сябе. Але супроць волі моцна заснула і заспала дзіця. Прачнулася, пабачыла, што яна нарабіла, і, ведаючы, што ёй за гэта будзе, пабегла ў возера тапіцца. Між тым Кошчыц, ашалеўшы ад лютасці, бегаў па пакоях, шукаючы мамку, а тады кінуўся за ёю, дагнаў амаль на самым беразе возера, і тут жа загадаў закапаць яе жыўцом у землю, і сам у гэтым памагаў
ПРА ПАНА ОШТАРПА
Шмат паноў валодала Дукорай. Ды самы жорсткі быў пан Оштарп. Яго імем маткі нават дзяцей пужалі. He баяўся ён людскога суда. I здзекі чыніў з народа страшэнныя.
Былі дажынкі. Хлопцы і дзяўчаты ішлі з панскага поля. А ўперадзе натоўпу — Фроська з Дукоркі. У вяночку з ггалёвых кветак, са снапом панскага жыта на руках.
Далі знаць Оштарпу, што ідуць дажынальнікі. Выйшаў ён на ганак, сеў у крэсла з фамільным гербам. Фроська ўкленчыла, працягнула сноп жыта, песняй пачала велічаць Оштарпа, прасіць, каб літаецівы быў пан да сваіх прыгонных.
Прыгожая была Фроська, вельмі прыгожая. I загарэліся старэчыя вочы. Паклікаў Оштарп лёкая Францішка, паціху пытае: