Дрэва кахання
Легенды. Паданні. Сказы
Антон Гурскі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 222с.
Мінск 1993
АДКУЛЬ РУБЕЖ
Пра войны тыя нам дзяды расказвалі, ну а ў кніжках, можа, і не так, як мы знаем. Тут і шведы былі, і палякі, і французы, ну, усіх іх і пабілі. Во, можа, чулі: тут недалёка Рубеж, дак то яшчэ ад татар. Прыйшлі яны і сталі супроць нашага войска. А раней дак перш біліся князі ці асілкі, а за імі ўжо войска. Выйшлі на поле татарын і рускі, біліся конныя, потым пешыя, ну ніхто не пераможа. На другі дзень, аддыхнуўшы, зноў сышліся. I зноў таксама ніхто не перамог. Так і прастаялі сем дзён, пакуль не знайшоўся такі малады хлопец, што як схапіў таго татарына ды як кінуў яго вобземлю, так і забіў. А за ім і ўсё войска на татар пайшло, пабілі іх многа, некаторых пабралі да паразганялі. Дык ад таго і Рубеж завецца, што доўга на ім стаялі. А ў капцах недалёка татары закапаныя.
КАПЦЫ КАЛЯ ВЕСКІ СУКРЭМНА
Белы арап разарыў усю зямлю рускую, спаліў гарады і сёлы і з лютай жорсткасцю нішчыў народ: мужчын раздзіраў надвое, прывязваючы да двух сагнутых
дрэў: жанчынам адразаў грудзі, а цяжарным распорваў жываты і даставаў дзяцей; малых заганяў у хату і ставіў ля сцяны за лаваю, а тады прыціскаў яе да сцяны, задушваючы адначасова ўсіх. Людзі хаваліся ў лесе, але арап акружаў лес шоўкам, і, калі хто выходзіў з лесу ўначы, рваў шоўк, арап пасылаў у той лес войска, і яно забівала людзей, што там хаваліся. Гэтыя забітыя і ляжаць у курганах.
ПРА ТАТАРСКІЯ КУРГАНЫ
У Вілейскім павеце за дзесяць вёрст ад мястэчка Куржэнец (Куранец) у лесе пры дарозе ў маёнтку Губы стаіць дагэтуль старажытная земляная крэпасць. Гэта велічнае гарадзішча, якое народ называе Замкавай гарою. Яно акружана глыбокім ровам і валам... Цераз дарогу насупраць гарадзішча выцягнуліся ў лінію на паўвярсты восемдзесят тры курганы,,. Пра тыя курганы расказваюць: татары напалі на гэты край — палілі сёлы, рабавалі цэрквы, лютавалі над жанчынамі, дзецьмі і старымі. Хто з жыхароў змог — уцёк і хаваўся ў лесе. Татары пачалі іх выклікаць рознымі хрысціянскімі імёнамі, крычалі, піто татары ўжо ўцяклі. Тыя, што падмануліся, загінулі ў страшэнных пакутах. Знішчаючы ўсё агнём і мячом, татары прыйшлі на берагі Віліі да вёскі Малмыгі. На другім беразе ракі стаяў яшчэ адзін вялікі атрад татараў. Бог паслаў на іх слепату, пакараўшы за лютаванне... He пазнаўшы сваіх і падумаўшы, што гэта русіны, пачалі нішчыць адзін аднаго да апошняга. Ад іх і ўтварыліся курганы.
сЗввХсЗВо
ВІТАЎКА
Тут, дзе цэрква цяпер стаіць, колісь быў груд, а на тым грудзе стаяў двор дужа багатага баярына, на імя Віт. Жыў той Віт па праўдзе, у веры, і Бог быў да яго дужа ласкаў. Вось жа пайшла трывога вялікая, што швед у наш край наехаў, і горш усякага татарына грабіць, і пустошыць, і над народам здзекуецца. Віт быў удавец і меў адну дачку, вельмі красную панну. Вітаў двор быў прыродаю схаваны ад ворага: спераду непраходным балотам, што і цяпер цягнецца абапал рэчкі Хамычкі, хоць шмат ужо сушэйшае, як за тьгм часам: а за балотам і за дваром цягнуліся бясконцыя, адвечныя лясы,— тая старана і цяпер пушчаю завевда, Віт з дачкою, гэта цямячы, былі спакойныя ў сваім двары. Але, знаць, слава пра яго багацце далёка ііпла.
I вось раз ноччу, калі ў двары ўсе крэпка спалі, спаў і сам баярын Віт, спала і красная яго дачка, чуе гэта Віт праз сон зычны голас:
— Віце, Віце! Устань і выстралі!
Віт праханіўся, аж нідзе нічога не чуваць. Ен ізноў стаў засынаць ды ізноў чуе:
— Віце, Віце! Устань, і выстралі!
Ен і гэтым разам, прахапіўшыся і нідзе нічога не бачачы і не чуючы, стаў драмаць ды зноў чуе:
— Віце, Віце! Устань і выстралі!
Тады ён ужо мусіў устаць, узяўшы стрэльбу, выйшаў на двор і бачыць, што шведы ўжо гаспадараць у яго на двары. Ен, тое ўбачыўшы, дужа спалохаўся і як трымаў стрэльбу, так і выстраліў на вецер, а сам пабег у пакоі дачку будзіць. Толькі пабудзіў,— чуюць, на двары якісь гоман надняўся. А калі яны выйшлі паглядзець, бачаць — шведы ў вялікай замешчы хочуць з двара ўцячы ды, не папаўшы ў вароты, ціснуцца на платы, душацца, калечацца, а каторым і ўдалося з двара выбрацца, тыя, чуваць, ратунку крычаць, папаўшы ў балота або ў рэчку. Так да раніпы ніводнага з тых шведаў жывога не
засталося, бо ад Вітавага стрэлу ўсе пагінулі, каторыя ў двары падушыліся, каторыя ў рэчцы і балоце патапіліся, а каторыя патрапілі ў лес, тых звер люты парэзаў.
Вот на тую памяць паставіў ён сярод свайго двара цэркву мураваную і вельмі яе ўкрасіў.
Жывуць так Віт з сваёю дачкою, краснаю паннаю, ізноў у багацці і супакоі. Адно нячыстая сіла не дрэмле і пакусы вялікую сілу маюць. I ўпаў наш баярын у вялікі грэх, так што зямля нават здрыганулася. I аступіўся той узгорак, на каторым двор стаяў, і рынуліся мураваныя палацы, і пахавалі пад сабою грэшнага баярына. Дачка ж таго баярына зышла дзесь у далёкі манастыр і там веку даканала. Чэлядзь па свеце разышлася, а двор той штораз болей і болей стаў у балота апускацца і аднае ночы саўсім затануў. Завецца тое месца Вітаўка, або Вітавец.
Там і цяпер у балоце можна абмацаць кавалкі муру.
БІТВА ПАД ЛЯСНОН
Швед, разбіты пад Лясной, трапіў у балота Чыстая Лужа. Там патанулі ў дрыгве яго гарматы, коні, людзі, а галоўны начальнік іх — Левенгаупт — кінуўся цераз Бардзілоў мост на Прапойск. Прапойскія перавознікі на вачах у іпведаў панішчылі паромы на Сожы... У той самы час на левым баку Сожа, у Старынцы і Краснаполлі, з’явілІся казакі. Яны не дапусцілі іпведаў да пераправы і пагналі іх далей, на Рудню... Тут шведы пакідалі свой вайсковы рыштунак у балота і разбегліся па лясах, ратуючыся ад пагоні рускіх... Начальнікі шведскія кінуліся да Сожа, закапалі там пад сасновым крыжам кучу золата і срэбра... I давай уцякаць услед за сваім каралём.
ПРА ШВЕДАЎ
За адну вярсту ад мястэчка Лыскава, на ўсход, і цяпер ёсць невялікі лясок, які называюць Акопы. У час вайны рускіх са шведамі на Акопах засталося мноства чалавечых трупаў, якія тутэйшыя жыхары павінны былі пахаваць, Пераносячы ў магілу аднаго забітага, заўважылі на пальцы дарагі пярсцёнак і сталі здымаць яго, але не змаглі, а таму адсеклі палец і толькі тады ўзялі пярсцёнак. Доўга пасля гэтага ў вёску прыходзіў па начах бяспалы мярцвяк і трывожыў людзей, асабліва ў той хаце, дзе быў пярсцёнак, пакуль яго разам з пальцавымі костачкамі не паклалі ў магілу.
ПЯВУН-ЗВОН
Гадоў сотню, мо і болей таму, на беразе гэтага возера высіліся манастырскія муры. I даўней, як цяпер, людское жыццё не далятала да гэтых берагоў. Толькі птушкі пяялі тутака ў летнюю пару ды вольны вецер гуляў на прасторы.
Адзін манастырскі звон гудзеў, разліваючыся ў паветры. Далёка навокал ляцелі прыгожыя гукі. I сціхала ўсё, слухаючы яго. Птушкі раптам абрывалі сваю песню. Сціхалі ў траве скакуны. Слухаў у імшары воўк. Нават вецер і той супакойваўся, хаваючыся Ў гушчары. Так чароўна звінеў манастырскі звон. Манахі празвалі яго певуном. Доўгі час званіў так пявун
на высокай вежы сярод манастырскага двору. Доўга ратавалася ў такой ціпіы шмат манахаў. Але неўзабаве заглянулі ў манастырскія муры трывожныя весткі.
— Ідуць французы.
Дзе пройдуць яны, ні-ні не застаецца, ніводнае чалавечае душы, ніводнае будыніны, усё нішчыць іх меч і агонь.
Зышліся манахі на манастырскім двары і, памаліўшыся богу, пачалі раіцца, што рабіць. Доўга не маглі яны нічога прыдумаць, але вось выйшаў з грамады стары манах і пачаў гаварыць:
— Браты, захаваем увесь манастырскі скарб, а певуна аддадзім хвалям гэтага возера на захаванне і самі разойдземся хто ў які бок.
На гэта згадзіліся ўсе манахі.
Як узышло сонца на другі дзень, ужо ўвесь манастырскі скарб быў пахаваны, заставалася зняць певуна. Ізноў зышліся манахі на двары і, памаліўшыся богу, пачалі знімаць звон з вежы, на якой ён вісеў ужо колькі вякоў. I астатні раз з медных грудзей вырваўся чароўны кліч і заціх недзе далёка-далёка... Горка заплакалі манахі і панеслі звон да возера. Астатні раз пачуліся яго зыкі ў паветры, і пявун ціха апусціўся ў ваду. Манахі, сказаўшы певуну «прасці», разышліся ў розныя канцы свету.
I цяпер, кажуць, калі прыйсці перад усходам сонца да гэтага возера, дык чутна, як звоніць з вады пявун-звон.
КАЗАЦКІ ГАЕК
Было гэта даўно, яшчэ за тым часам, як польскія паны з казакамі ваявалі. На поўдзень ад нашае вёекі цягнулася вялікае балота. У той час, як ваявалі польскія паны супраць казакаў, каля нашае вескі быў
бой. Панскіх войск было болей, чым казакаў. Разбілі яны казацкі атрад. Аднаго казака пагналі паны ў тое балота. Казак доўга ехаў па балоце, і, калі даязджаў ужо да берага, балота пад ім правалілася, і багна праглынула ездака разам з канём. На тым месцы застаўся вялікі дол. Пасля ён парос высокім трысцём. Але на сярэдзіне долу заўсёды, зімою і летам, стаіць вада, не высыхае і не замярзае. Дол захаваўся і па сённяшні дзень як успамін аб даўно мінулай вайне. Людзі ж у памяць па казаку назвалі дол Казацкім гайком.
ПАКАРАННЕ
Жыў у адным сяле шавец — чалавек дужа сярдзіты, п яніца ды да таго яіпчэ бедны-бедны. I адкуль быць багаццю! Работы не пільнаваўся, слова не трымаў... Паўдня шые, паўдня п’е; што заробіць — прапівае; няма грошай — апошнюю адзежыну прап'е. Прыйдзе п’яны дамоў — давай жонку біць. А жонка яго такая была добрая кабеціна, што цяперашнім светам не хутка знойдзеш. Работніца, як кажуць, дай бог усякаму: і дзяцей гадавала, і ў хаце прыбірала, і мужу дапамагала, шчыра гора гаравала. Увііпная такая была, да ўсяго здатная.
I нацярпелася ж яна мукі ад свайго паганага мужа! Біў ён яе ці трэба, ці не трэба, біў чым папала: і пацягом, і капылом, і паленам — што ў рукі трапіць. А яна хоць бы слова сказала: маўчыць, не пярэчыць, толькі цішком уздыхае.
Была ў тым царстве каралеўна-злосніца, нягодніца, палымянка, такая, што не дай бог. Усё ёй не ў лад, усё не пад нораў. Толькі і спакойна, калі спіць. Прачнецца — шыпіць, кіпіць, усіх муштруе. He толькі сваіх дваровых — усё царства змардавала. To яна войны
ваюе — людзей галушыць, то кажа горы капаць — золата шукаць, то людзей з месца на месца ганяе — сялібу мяняе, то ў няволю прадае, то цяжкія паборы накладае. Стогне народ, гаруе.
З'явіўся ў гэтых краях якісьці чарадзей, пашкадаваў ён народ, пашкадаваў і тую бедную шаўчыху. Зрабіў ён так, што шаўчыха апынулася ў каралеўскіх пакоях, а каралеўна — у шаўцовай хаце.