Дрэва кахання
Легенды. Паданні. Сказы
Антон Гурскі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 222с.
Мінск 1993
А жанчына, не падымаючы нават галавы, адказала:
— Ай, некалі мне.
Ідзе дален па дарозе Бог. Бачыць, арэ чалавек поле.
— Добры дзень, земляроб!
— Дзень добры, чалавеча! — Куды цябе бог нясе?
— Іду вось туды і туды,— адказаў Бог.— Але добра дарогі не ведаю.
— Ты сядзь, адпачні, перакурым, а пасля я табе і дарогу пакажу.
Бог сеў адпачыў, затым мужык паказаў яму дарогу, дый яны рассталіся. Дык вось з таго часу жанчыны і працуюць без перадыху, а ліужчыны заўсёды і адпачнуць, і з работай спраўляюцца.
ПРАВІЛЬНЫ СУДДЗЯ
Араў адзін мужык у полі на кабыле, у якой было жарабя. Ішоў міма святы Мікола з трысцінкаю. Узяў і забраў жарабя з сабою.
Мужык крычыць:
— Куды ты, стары, жарабя забраў?
— Як куды? Гэтае жарабя,— гаворыць,— ажарабіла мая трысцінка.
Пачалі яны тузацца. Тузаліся, тузаліся, пакуль не прысталі. I давай ужо згаджацца на суд.
Мікола пытае ў мужыка:
— А дзе ж ты ведаеш такога суддзю, які б нас мог рассудзіць па ўсёй праўдзе?
— Есць у нас судзя, вярсты за тры ад вёскі нашай жыве; пойдзем да яго, ён нас разбярэ.
Прыходзяць да суддзі, мужык і расказвае сваю крыўду: так і так, маўляў.
Суддзя выслухаў усё дый кажа:
— Пасядзіце тут трохі, цяпер мне некалі вас судзіць.
— А куды ты паедзеш? — пытае Мікола.
— На мора авёс сеяць,— адказвае суддзя,
— Дык на моры ж авёс не сеюць! — гаворыць Мікола.
— Ну й трысцінка жарабя не ажарэбіць,— адказвае суддзя.
На гэтым суд і закончыў. Мусіў Мікола аддаць жарабя мужыку.
БУТРЫМАВА ПРЫГОДА
У Засуллі, у сяле, што абапал рэчкі дзвюма вёскамі раскінулася, быў гаспадар, Бутрымам празываўся. Тады ён быў яшчэ малады, гадоў колькі як жанаты, ды любіў часам загуляці.
Што буду гаварыць, то не выдумка якая — сама жонка яго, Марцэля, будучы ўжо ўдавою, клялася ды бажылася.
Сышоўся гэта той Бутрым са сваім кумам у Мэндалевай карчме, павялі гутарку пра сёе-тое і згадалі пра грошы.
— Ведаеш,— кажа Бутрымаў кум,— дзе нам грошай узяці?
— А дзе? — пытае Бутрым.
— А ў панскім лесе... Я ўчора нагледзеў на Папоўшчыне, каля балота, брускі ляжаць. Дык ты пайдзі запражы вала ды едзь пад Туры, а я там чакаціму цябе. А там узложыш адзін і — у Стоўбцы... Вот і будзе які рубель...
Як параіў, так і зрабілі. Бутрым запрог вала. Прыехалі пад бруссе, паклалі адзін на воз і пехалі. He праехалі яны і дзвюх вёрст, як валы чагось утарапіліся. Калі глядзяць — ажно на дарогу чалавек выходзіць. Яны дужа спалохаліся, бо думалі, што хтось са двара. Адно, прыгледзеўшыся, пазналі, што гэта хтось чужы: у кароткім сурдуціку, у вузекькіх штоніках, у капелюшы і, залажыўшы рукі назад, як бы кійком памахвае. Сказаць пан — не пан, бо на пана затонкі... Адным словам, хтось такі незнаёмы. А каб яны лепей ггрыгледзеліся, дык убачылі б, што гэта ззаду ў яго не кіёк, а хвост касматы, а ён адно, дзеля прыліку рукі залажыўшы, яго прытрымлівае і што з-пад капелюша рожкі невялічкія тырчаць. Ды ім гэта няўцямкі было.
— Куды гэта, людцы, едзеце? — пытае той ягомасць.
— У Стоўбцы, паночку,— кажуць мужчыны.
— Гэ, гэ! Ды вы,— кажа,— заблудзілі.
— He можа быть, паночку! Мы ж не толькі дарогу, а кожную хвою тутака знаем.
—■ Аднак жа вы заблудзілі, вот прыгледзьцеся добра.
Калі сталі прыглядацца, дык і ім здалося, што заехалі ў незнаёмае месца, і, скрабучы за вушамі, кажуць:
— А-а, дык вашая праўда! I што мы цяпер рабіцімем?.. Хіба, панок,— будзе так ласкаў,— і пакажы нам дарогу!
— Дык добра, я вас аж у Стоўбцы завяду, бо і сам туды ж іду. Вярнеце налева і едзьце за мною!
Тыя, яму падзякаваўшы, паехалі за ім. To як стаў ён іх вадзіць па нейкіх невядомых дарожках, па карэнні ды па балоце, а яны скрозь за ім.
I немаведама, як доўга б ездзілі, але адзін вол паў. Тады яны, здагадаўшыся, давай хрысціцца ды Богу маліцца, дык той хрант перш усё корчыўся, пляваў, а далей — як зарагоча ды ў балота як скоча — адно пырскі выш лесу паляцелі.
А нашыя мужчыны назаўтрае на адным вале дамоў прыбіліся. хС
ЧОРТ ДУРЫЦЬ ПАДАРОЖНЫХ
Гэта недалёка было, у суседнім сяле, ці што. Я быў на варце ў воласці, дык там расказваў адзін чалавек, маўляў, яго стрэчны брат якраз ехаў з дзецюкамі з месца, куды яны збожжа вазілі, дык іх нячысцік ду. рыў чуць не ўсю ноч у дарозе. Дык вось як тое было.
— Ссыпалі,— кажа,— мы збожжа ў свіран, пахарчаваліся трохі ў карчме дый паехалі ўлегцы дадому. Ужо цямнела, як мы выехалі з месца. Марозік быў невялічкі. Едзем, шуткуем, смеімося, а адзін дзяцюк аж за-
спяваў песню. Пад’ехалі мы да карчомкІ, вось дзецюкі і кажуць:
— Ніпачом сем карчом, абы гроіпы, дык усе абайдзём,— дый супыніліся. Зайшлі ў карчомку люлькі закурыць дый выпіць па чарцы, па другой, а можа, больш, але ніхто не быў п’яны. Hi ў водным воку! Паехалі мы далей. Толькі праехалі лясок, з пярэдняе фурманкі хтось і крычыць:
— Дзецюкі, не туды мы паехалі.
He туды, дык не туды. Павярнулі коней. Толькі трохі праехалі, зірнулі на грушку пры дарозе — здаецца нам, што не так едзем. Зноў павярнулі назад і хутка прыехалі да той самай карчомкі, адкуль выехалі, толькі не з таго боку. Чорт ведае піто гэта такое! Знаёмая карчомка, але калодзеж не там. Зайшлі мы ў карчомку, Выпілі дзеля прыліку па чарцы, па другой, а можа, і больш, закурылі люлькі дый паехалі. Дарога была добрая, коні трохі прамерзлі, Чуць мы селі на сані, дык не трэба было і паганяць, нашы канякі духам пруць, толькі скрыпіць пад палазамі. Мінулі каплічку ды крыж, што стаіць ля дарогі і пад якім пахаваны якісь стары, зірнулі наўкола —• аж зноў збіліся. Згрудзіліся мы і давай гаманіць, куды тут ехаць. Адзін кажа — проста; другі — назад; трэці — трэба павярнуць направа; чацвёрты — што варта трымацца левага боку. Нарэшце закрычалі ўсе разам, дык і сам чорт не разбярэ, куды ехаць.
Вось так цалюсеньку ночку мы і ездзілі з аднаго месца ў другое. Ужо надыходзіў дзень, а нячысты ўсё нас дурыў ды круціў У полі. Нарэшце, мабыць, і яму надакучыла з намі валэндацца, дык ён кудысьці знік, а мы адразу сваю вёску і ўбачылі.
ПРА ЧАРТОЎ
Недалёка ад наіпай вёскі Азябы (Беластоцкі павет) есць возера Горбач. Расце там малады багун. Цяпер
дайсці да возера можна дарогаю праз лугі і лес. Калісьці гэты лес і навакольныя абшарьі былі недаступнаю дрыгвою. Здарылася, што хтосьці ноччу, зблытаўшыся з дарогі, трапляў у непраходны лясны гушчар. Тады чынілася самае страшнае.
Нейкая постаць хадзіла перад чалавекам і вызначала яму дарогу. Той, хто іпіоў следам гэтай з’явы, трапляў у нетры, адкуль цяжка было выбрацца, Бывала і так, што калі хто трапіць сюды адвячоркам, то праходзіць да самага ранку, пакуль пазнае знаёмае месца. Старэйшыя гавораць, што даўней жылі тут чэрці і сюды нікому нельга было заходзіць. Калі чалавек з'явіўся ў іхнім уладанні, былі яны надта злыя і хацелі яму па-свойму падзякаваць за гэта.
Цяпер усе старыя і маладыя згодна гавораць, што чарцей тут няма. Чэрці даўно адсюль ужо ўцяклі немаведама куды, і ніхто іх не бачыць. Мо пайшлі на пенсію?
НЕЧЫСЦЬ ЗАМАНЬВАЕ Ў БАЛОТА
ПІто вы ні кажэце, а я сам добра чуў, як пішчала нячыстая сіла, як падманьвала мяне да зазывала перш у лес, а потым у балота. Вось як было тое здарэнне. Як цяпер памятаю, павёў я на круговіну пасціць коні. Я ўжо быў хлопец ладны, можа, гадоў дванаццаці, як вось бацька кажа:
— Вазьмі, дзетка, да папасі коней. Чаго яны ў хляве галодныя зубамі звоняць. Завядзі на круговіну, ці што, няхай паходзяць, пакуль нямашака заедзі.
Я, ведама, як хлапчук вельмі любіў ездзіць на конях. Вось надзеў я на коней аброці, ускочыў на каня — а кабылу вяду поруч — дый пагрукацеў на круговіну. Мой бацька жыў на хутары. Да круговіны было, можа, з паўвярсты. Я хутка па вузкай дарожцы праехаў праз густы лес, саскочыў з каня каля кругові-
ны, пусціў коней на пашу, а еам садраў бяросту да давай рабіць кузобчыкі на ягады. Толькі я скруціў у ражок бяросту, як чую, аж блізенька ў хвойнічку плача дзіця. Я кінуў кузобчык дый пабег проста туды. Расхіліў я густы маладняк, пралез у саму гушчарню, аж чую, што дзіця плача зусім блізенька, але ў другім баку. Доўга не думаючы, кінуўся туды. Чую, дзіця плача ў мяне ззаду. Пабег я туды. Яяо далей. Я бегчы, а яно ўсё ад мяне ўцякае. Я даганяць, а яно далей. Вот здаецца, яно плача так блізка, бы каля самых ног, але нічога не відаць і ніяк нельга дагнаць. Бег я, бег, аж засопся, чуць вочы не выдраў у гуіпчарні, а ўсё ж не магу дабегчы да таго дзіцяці. Адбег я ўжо, можа, з паўвярсты дый упёрся ў балота. А балоты ў нас гразкія да глыбокія, так што можна зусім праваліцца ў такую тхлань, што й не вылезеш. Тут толькі я здагадаўся, што гэта не дзіця, а нечысць кпіць з мяне да пад’юджвае, каб заманіць у балота. Спалохаўся я, ды ледзьве знайшоў свой хутар — у такую гушчарню да нетру завёў мяне паганец. Кінуў я й коней дый кажу бацьку, што не пайду ў круговіну. Ен пытае чаму. Я й расказаў, як мяне падманьваў нячысцік. Бацька кажа: можа, шуткаваў сусед, пасля толькі пакруціў галавою дый пайшоў сам па коні, запытаўшы, аднак, куды я палажыў аброці. Дык вось якое са мной здарэнне было.
ЧОРТ У ВІХРЫ
Гэта было ўлетку, якраз каля макавея. У нас вырасла вельмі добрая атава на поплаве. Дзядзька памог мне скасіць такі добры кусок. Накасілі мы, можа, вазоў са тры вельмі пахучага сена. Было добрае надвор'е. Сенца высахла, аж трэцца. Забраў я жанчын, і пайшлі мы грэбці тое сена. Згрэблі перш у валы і толькі пачалі класці ў копы, аж прыходзіць Сцяпан Дазорцавых
закурыць люльку. Ён, бачыце, згубіў краменьчык, і не было чым выкрасаць агню. Вот убіў ён граблі ў землю, паклаў у люльку тытуню дый пачаў красаць агонь. Тым часам жанчыны злажылі тры ці чатыры капы сена дый кажуць:
— Ой, зірнеце вы толькі на захад, што гэта там такое! Мабыць, будзе дождж.
Азірнуліся мы, аж на захадзе чорная хмара, бы клубок, так і коціцца на нас, так і расце. Выбілі мы люлькі ды хутчэй кінуліся памагаць жанчынам класці копы. Дык то скажэце, не паспелі мы злажыць і аднае капы, як хмара завалакла ўсё неба. Раптам закруціў віхор, схапіў нашыя копы, падняў увышкі ды давай церусіць. Вот Сцяпан Дазорцавых барзджэй адвязаў ад пояса свой канчаты нож ды як шыбане ў самы віхор, дык чорт толькі піснуў, а віхор невядома куды і дзеўся, толькі нашае сена падае ўніз, дзе на землю, дзе завісае на дзерава. Стаім мы ды толькі дзівімся, што гэта такое. Вот упала дадолу ўсё сена, паказалася сонейка. Зірнулі мы на неба, аж там аніводнага воблачка. Тагды Сцяпан і кажа: