• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дрэва кахання Легенды. Паданні. Сказы Антон Гурскі

    Дрэва кахання

    Легенды. Паданні. Сказы
    Антон Гурскі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 222с.
    Мінск 1993
    37.49 МБ
    АБ ПАЎСТАННІ ТРЫВЕЖЫ
    Дзе цяпер Важанка і Трывежа, даўным-даўно жыў пан. Ен там пабудаваўся і засадзіў гектар саду. Вакол яго замка раслі высокія і вельмі прыгожыя дрэвы, звалі іх сокаламі. Меў пад сваім уладаннем многа гектараў зямлі. Полем яго ўладаў падпанак... Пан, пад якога ўладаннем былі гэтыя землі, не хадзіў па іх.
    а толькі высылаў свайго падпанка Аніську, а сам з паней шпацыраваў па сваім парку ды раз-пораз узлазіў на вежу, якая стаяла каля яго двара, і глядзеў на свае доўгія палі, як працуюць яго сяляне. Апрача таго на гары ў полі стаяла яшчэ тры вежы, на якія ўзлазіў падпанак Аніська...
    Надышоў урэшце час, і пан памёр. Астаўся толькі Аніська з дочкамі. Пачаў ён зямлю прадаваць. Народ на гэтае месца з’язджаўся з усіх бакоў. I на гэтай гары, дзе стаялі тры вежы, вырасла вёсачка Трывежа, а ўбок, дзе стаяў панскі замак і дзе стаяла адна вежа, разбудавалася вёсачка Важанка.
    ТЫНЕВІЧЫ
    А было гэта так. 3 Нарвы, з праваслаўнага манастыра, шляхам на Бельск і Драгічын ішлі трое манахаў. Спыніліся на ўзгорку сярод лесу, расклалі агонь. I так павялося з таго часу, што потым ужо заўсёды спыняліся на тым самым месцы. Пасля гэтыя манахі пабудавалі тут сабе тын — загарадзь з тоўстых бярвенняў, каб абараняла іх ад драпежных звяроў.
    Памалу тьін павялічваўся, побач пасяліліся мужыкі, пачалі карчаваць лес і займацца земляробствам.
    У Нарве жыхароў недалёкага тыну пачалі называць тыневічамі... Адсюль і назва вёскі. Цяпер ёсць дзве вёскі Тыневічы: Вялікія і Малыя.
    
    АДКУЛЬ УХВАЛА
    Калі янічэ не было тут нашай вёскі, адзін пан аблюбаваў сабе гэтае месца, хоць яно і было балоцістае. Пан той пачаў асушваць балота: пракапаў канавы і збіраўся будаваць ужо свой палац. Надта яму тут падабалася, і ён усё хваліў гэтае месца. А потым раптам чамусьці адмовіўся. А Ухвалай так і называлі гэтае ўрочышча, бо дужа ітан яго хваліў. А пасля, як стала тут вёска, то і вёску пачалі называць Ухвала.
    ХАРОШАЕ
    ...Звярнуў з полацкай дарогі адстаўны салдат, звярНУЎ куды вочы глядзелі, таму што на радзіме ў яго нікога не засталося — забраў паморак бацькоў, родньхх і сваякоў. Салдат быў сапраўдны майстра-штукар: мог боты, кажух за адзін дзень пашыць, брычку, сані зрабіць. Гэтым і карміўся ў сваёй доўгай і, здавалася, бясконцай дарозе. Але вось неяк пад вечар убачыў салдат хутар пры гасцінцы і парашыў тут заначаваць. Пастукаў у хату, зайшоў. За сталом сядзіць стары дзядок. Расказаў салдат, па якой прычыне з’явіўся, а стары яму і адказвае:
    — He хадзі, сынок, далей, заставайся ў мяне, хутка памру я ўжо, а тады гэтая хата тваёй будзе.
    Так і застаўся на хутары пры гасцінцы салдат Іван Харошы. А пра тое, што чалавек ён трывалы, ды майст-
    равы, ды яшчэ на скрыпачцы іграць умее, хутка дазналіся ва ўсіх навакольных хутарах. I завялося ў салдата шмат сяброў. Хто б ні ішоў, ні ехаў па тракту, абавязкова на хутар да яго загляне — пагаманіць, скрыпачку паслухаць. Праўда, знайшліся ў салдата і ворагі. Дужа не падабалася панам ды падпанкам розным, што ў іхняй ыясцовасці пасяліўся разумны і адважны чалавек. To падаб’е хлопцаў, каб не ішлі за капейкі касіць, то сам арцель збярэ, і сыдуць яны на месяц ці на два лес сплаўляць альбо хаты рубіць-ставіць.
    Дзядок, гаспадар хутара, і сапраўды ў хуткім часе памёр. Пахаваў яго Іван Харошы з вялікаю пашанаю. А неўзабаве, застаўшыся ў хаце адзін-адзінюткі, пачаў і пра жаніцьбу марыць.
    Дзяўчына, якую салдат пакахаў, жыла з бацькамі ў весцы і ўсё ж не адважвалася сказаць апошняе слова. А як жа салдат хацеў пачуць яго! А парашыў ўсё выпадак, праўдзівей кажучы, бяда. Неяк ноччу падкраліся панскія паслугачы да хаты Харошага і падпалілі яе з чатырох бакоў. Загарэўся стары дом як свечка. Іван толькі і паспеў са сваёй скрыпачкай выскачыць. А на двары паслугачы панскія радуюцца — пацяшаюцца над Іванавым горам. Ды толькі салдат Іван Харошы не разгубіўся, не спалохаўся — не з тых ён людзей быў. Агледзеўся і бачыць: набегла з вёскі шмат людзей, спрабуюць яны патушыць пажар, хату выратаваць. Раптам ускінуў Іван сваю скрыпачку і, асветлены полымем, зайграў. Хата гарыць, а Іван стаіць сабе пасярод двара ды іграе на скрыпачцы, ды так весела, быццам у каго на вяселлі.
    — Грай, грай, прыблуда, паглядзім, пад якім дахам ты сёння начаваць будзеш,— чуе салдат за спіной зласлівы голас.
    А другі яму на падмогу:
    — Лепш ідзі адсюль, выбірайся з нашых мясцін, пакуль жывы, бунтаўшчык акаянны!..
    А Іван і вухам не вядзе, як іграў на скрыпачцы, так і іграе. I тут раптам выйшла з натоўпу Іванава дзяўчына, падышла да яго, узяла за руку і сказала да ўсіх:
    — Нікуды Іван Харошы не пойдзе, а будзе жыць у нашай хаце, у жонкі сваёй...
    Ажаніўся Іван са сваёй каханай. Восем сыноў яна яму нарадзіла. Кожны з сыноў прозвішча бацькі атры-
    153
    
    маў — Харошы. А калі сыны пажаніліся ды сталі жыць у сваіх хатах, новую вёску, што пайшла ад нашчадкаў Івана, людзі назвалі — Харошае.
    ВЕСКА ХОЛМЕЧ
    Ішлі сюдэю паўз Дняпро воіны,— яшчз як славяне ваявалі. Ну, салдат ішоў, бачыць: ляжыць стары меч. Ен падняў яго, падышоў к Дняпру, узышоў на холм, паглядзеў кругом, падзівіўся дый заткнуў гэтую штуку ў зямлю.
    — Цета,— кажа,— холм, а цета — меч.
    I стала: Холмеч.
    Тады ж яшчэ і вёскі не было, можа, тры хаты стаяла. 3 трох хат вырасла вёска, потым мястэчка. Цяпер зноў вёска. Усё мяняецца, толькі Холмеч застаецца.
    АДКУЛЬ НАЗВА ЦЕЛЯХАНЫ
    Мястэчка Целяханы мае такую назву таму, што тут была знойдзена калісьці магіла хана. Быў вялікі курган. Каля яго сяліліся людзі. А ў магіле было цела хана. Таму і Целяханы.
    Кіламетраў тры за Целяханамі ёсць Лысая гара. Гавораць, што гэта і ёсць магіла хана. Але гавораць і другое. Паны Агінскія, калі капалі канал, мелі асу-
    джаных, прыкаваных да насілак. Ім і загадалі нанасіць гэты курган. На кургане меркавалася пабудаваць палац.
    ПРА ВЕСКУ ЧЭРНЯТЫН
    Расказваюць, што тут адбылася адна з тых бітваў з татарскай ардой, у якой з абодвух бакоў палягло мноства воінаў. Незлічоныя хмары крукоў, гракоў, варон, галак, наогул чорнага птаства зляцелася на поле Чарнятынскае, заваленае непахаванымі трупамі. Адтуль, як татараў выгналі, найшоў на людзей грозны паморак, а нібы ад чорнага птаства ўся мясцовасць Чарнятынам пачала звацца.
    ШВЕДЫ
    ...Сённяшнія Шведы — некалі гэта былі далёкія выселкі на Віліі — называліся Высокая Прыстань. Перпіыя тут на неўрадлівым беразе пабудаваліся высланыя з Шаловіч за нейкую правіннасць чацвёра сялян. А імя — Высокая Прыстань далі хутару плытагоны, якія прычалілі ў гэтым месцы, каб трохі адпачыць...
    Але старажылы расказалі, што за кіламетр ад Шведаў ёсць так званыя шведскія могілкі — з дзесятак насыпаных курганоў, якія тутэйшыя людзі маюць за пахаванні шведскіх салдат...
    Вёска Высокая Прыстань на доўгі час апынулася ў двух лагерах. Адзін канец быццам займала руская армія, а на другім быў штаб галоўнага шведскага войска. За гэтай часткаю вёскі і засталася назва — Шведскі Канец, а потым і скарочаная — Шведы.
    ЯК УТВАРЫЛАСЯ ВЕСКА ЯКШЫЦЫ
    Гэта было вельмі даўно, калі татары прыйшлі ў Расію. У вёецы Арда стаяў хан са сваімі салдатамі. Адзін салдат вельмі добра служыў хану, і той раіпыў аддзякаваць яму.
    На месцы цяпераіпніх Якшыц была паляна. Кругом яе рос густы лес, дзе вадзілася многа ўсякага звера. На паляне было вельмі прыгожа. Аблюбаваў хан гэтае месца і якраз яго і надумаў падараваць свайму салдату. Харошае, красівае па-татарску значыць якіпы. Вось адсюль і вёска пачала называцца Якшыцы.
    АДКУЛЬ УЗЯЛОСЯ ПРОЗВІШЧА КАПАЧ
    Яшчэ пры паншчыне было гэта.
    О тут, дзе цяпер могілкі, стаяла вялікае сяло. Людзі кепска жылі, бо рабілі на пана чатыры дні ў тыдзень, а на сябе два. Хоць у бядзе жылі, ды не тужылі. Але ўбілася ў сяло — не пры нас спамінаючы, хай яе на сухі
    лес нясе — халера. Пахварэлі ўсе людзі і пачалі паміраць, як мухі ўвосень.
    Каторыя дужэйшыя былі, тыя хавалі нежывых. Праз месяц усе павыміралі. Застаўся адзін толькі чалавек. Ен усіх хаваў, вунь на той горцы. Тутака і сталі могілкі.
    Гэты чалавек усіх закопваў, вось яго і празвалі Капач. Ен перасяліўся потым у наша сяло, ажаніўся тут. 3 таго часу і пайпіло — Капачы,
    АДКУЛЬ ПАЙШЛО ПРОЗВІШЧА РУБЦОЎ
    Паходжанне майго роду няясна. Я сам нядаўна даведаўся, што прадзед мой быў беглы і, ратуючыся ад кары, прыпісаўся прыгонным да нейкага памешчыка ў Манастырпічыне. Пра сябе ён сказаў толькі тое, што завуць яго Антон. А так як уся спіна яго была пакрыта рубцамі ад пабояў, дык пан нібы вьізначыў:
    — Будзеш Антон Рубец.
    Адсюль і пайшло прозвішча Рубцоў.
    Дзіўна тое, што, нават паміраючы, ён не сказаў сваім дзецям, гэта значыць і майму дзеду,— хто ён і адкуль. Сказаў толькі, як перадалі мне сваякі:
    — Ведаць гэта вам ні да чога.
    
    АДКУЛЬ ПРОЗВІШЧА ХАМУТНІК
    Кажуць, нейкі пан Драздоўскі выйграў у карты ў свайго суседа фальварак. Прыехаў туды, глядзіць, цешыцца. Загадаў аканому падаць сабе спісак прыгонных мужыкоў. А там — пашпчыны селянін з прозвішчам Драздоўскі, Ускіпеў новы ўладальнік, ускочыў у брычку ды да ксяндза паімчаў. Сказаў выняць метрыкальныя кнігі, пырнуў пальцам у прозвішча таго селяніна:
    — Хам не можа называцца так, як я! — крыкнуў.— Выкраслі і напішы Хамут. Вечным Хамутом ён быў і будзе, а ўсе яго наіпчадкі Хамутнікі.
    Што ж, панскае слова — закон.
    ПАПОВА ГОРКА
    На ўскраіне Нясвіжа, за возерам стаіць узвышша, якое і цяпер у народзе называюць Папова горка. Было гэта вельмі даўно. Некалі на гэтай горцы стаяла царква. Далёка навокал разлягаліся ўладанні князёў Радзівілаў. Аднаго з уладарных князёў Радзівілаў празвалі Сіроткам. Так назваў яго польскі кароль, які гасцяваў у Нясвіжскім замку, калі ўгледзеў малое дзіця, якое ляжала адно ў пакоі, бо бацькі яго ў гэты час балявалі ў палацы. Сіротка ажаніўся з каталічкаю, быў удзельнікам апошняга крыжовага паходу ў Палясціну і заядла насаджаў каталіцтва ў сваіх уладаннях. Сам папа Рымскі прэзентаваў яму падарунак — дарагі срэбны
    сталовы сервіз аж на дзвесце гасцей. Прыбор быў вельмі тонкай работы і адлюстроўваў чатыры пары года: вясну, лета, восень і зіму. Неўзабаве пасля таго, як Сіротка вярнуўся з крыжовага паходу, ён сазваў да сябе сорак папоў-служак праваслаўнай царквы і прапанаваў ім перайсці ў каталіцкую веру і служыць ёй. Вядома, папы адмовіліся прыняць каталіцтва. Тады князь загадаў адвесці іх у цэркаўку, што стаяла на гары за возерам, і заперці іх там без вады і яды, пакуль яны не прымуць яго прапанову. Сам жа князь баляваў у сваім замку тры дні. Няшчасныя папы, не жадаючы быць вераадступнікамі, адпеўшы псалмы, вымушаны былі самі налажыць на сябе рукі, але не сатварыць «святатацтва». Праз тры дні, калі царкву адчынілі, жывымі засталося ўсяго некалькі чалавек. Папоў там жа на горцы і пахавалі. Цэркаўка з цягам часу развалілася. А горка і цяпер завецца Паповаю.