Дрэва кахання
Легенды. Паданні. Сказы
Антон Гурскі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 222с.
Мінск 1993
Па расказах старажылаў, якім раней раеказвалі старыя, калісьці ў гэтых месцах быў дрымучы лес, што зліваўся з Белавежскай пушчай. Спачатку лес адступаў перад невялікімі палянкамі, а пазней яны злучыліся ў шырокія палі і лугі. Але лес канчаткова не здаўся, ён глыбока пусціў сваё карэнне ў тарфянікі, яры, берагі рэчак і сыпучыя пяскі... Многія вёскі яшчэ і цяпер размешчаны на ўзлеску ці на палянах вакол яго...
У тутэйпіых лясах калісьці хаваўся з атрадам атаман Ніл. Выступаў ён ці супраць польскіх захопнікаў, літоўскіх князеў, ці рускіх памешчыкаў, цяпер цяжка сказаць. Відаць, супраць тых і другіх. Улады называлі Ніла злодзеем, як і ўсіх, хто выступаў супраць паноў. Пазней, калі Ніл загінуў, яго атрад стаў рассяляцца па вёсках. Нейкая частка былых нілаўцаў пасялілася ў даволі глухім месцы, на правым беразе маленькай рэчкі Паплаўкі, і забудавалі невялікую вёсачку. Пасля яе назвалі Нілаўцы-Вары, а яшчэ пазней — Варанілаўцы.
ВЕСКА ДАБЁЯ
Назва вёскі Дабея паходзіць, як расказваюць старажылы, ад таго, пгто ў час вайны з Напалеонам (1812 г.), калі пасля пажару ў Маскве напалеонаўскія
полчышчы пачалі адступаць, рускія войскі напаткалі іх у гэтым балоцістым месцы і поўнасцю дабілі. Тут непадалёку быў цэлы могільнік, дзе хавалі тады загінуўшых напалеонаўскіх воінаў. Пасяліўшыеся пасля на гэтым месцы людзі, і назвалі вёску Дабёя ў знак поўнай перамогі рускіх над французамі.
ДАФАРЭНЦЫЯ
Прыблізна ў сямідзесятых гадах мінулага стагоддзя буйны магнат граф Тышкевіч (яго маёнтак быў пад Астрашыцкім Гарадком) выпісаў сваёй сям’і з Аўстрыі мадз’яра-лекара. Якое было поўнае імя іншаземца — невядома. Доктар, пачаўшы практыку ў графскім маёнтку, у хуткім часе стаў вядомы пад імем Ферэнц. Ён быў, напэўна, адукаваны, гуманны чалавек, выконваў не толькі абавязкі графскага лекара, але і лекаваў усіх, хто да яго прыходзіў па дапамогу — жыхароў мястэчка, сялян з бліжэйшых вёсак. А праз колькі гадоў, ужо шырокавядомы ў наваколлі, лекар Ферэнц ці то купіў, ці то атрымаў у падарунак ад сваіх вяльможных пацыентаў невялічкі маёнтак, дзе абсталяваў нешта накшталт аптэкі і амбулаторыі. Доўгі час Ферэнц быў адзіны на ўсю немалую акругу доктарам. Яго вядомасць, папулярнасць раслі з кожным годам. Да вучонага лекара прыходзілі, прыязджалі аж з трох валасцей. Таму, хто цяжка захварэў, звычайна раілі: «Ты б да Ферэнца схадзіў». Ці пыталіся ў сваякоў: «А да Ферэнца вазілі?* Да Ферэнца ішлі і ехалі па лекі, па параду...
У сучаснай Дафарэнцыі слядоў старога маёнтка і бальніцы Ферэнца ўжо няма. Вядома, што мясцовыя знахары спалілі і аптэку 1 дом канкурэнта...
сяло дольск
Цяперашняе сяло Дольск было мястэчкам з замкам, якое перанесена ў цяперашняе мястэчка Любяпіоў Шнскага павета і называлася раней не Любяшовым, а Новым Дольскам. Перанесена ж з такой прычыны: пан з роду князёў Вішнявецкіх, які валодаў мястэчкам, даведаўшыся, піто яго дачка таемна выйпіла замуж за чалавека нязнатнага роду, у гневе прысягнуў давеку не бачыцца з ёю і не дараваць яе злачынства; але пасля таго нібы захацеў памірыцца са сваімі дзецьмі і назначыў дзень еустрэчы і дараваыня. 3 гэтае прычыны наладзіў баль і сазваў на яго суседзяў. Узрадаваныя гэтым, дзеці паўзлі каленьмі цераз усё мястэчка да бацькоўекага дому. У час гэтага ганебнага падарожжа падышла да іх яўрэйка і перасцерагла маладых, каб не з’явіліся да бацькоў, бо будзе здрада. Прадраканне яўрэйкі спраўдзілася. Калі пачалося баляванне, бацька запаліў порах, загадзя закапаны ў бочках пад замкам, і ўвесь замак з гасцямі, чэляддзю і з самім віноўнікам злачынства разарвала на дробныя кавалкі. Пажар узняўся па ўсяму мястэчку. Царква згарэла, а з ёю ўсё мястэчка. Сярэбраны крыж з царквы знайшлі за дзве вярсты. 3 тае ггрычыны, дзе адшукалі крыж, пабудавалі царкву і сяло, а астатніх жыхароў перасялілі ў цяперапіняе мястэчка Любяшоў.
ЗАБЛУДАЎ
Расказваюць старыя людзі, што на тым месцы, дзе цяпер Заблудаў, былі калісьці вялікія лясы. У тыя дрымучыя лясы паехаў раз сабе на паляванне якісьці магнат ці князь і заблудзіўся. Блудзіў ён, блудзіў і ніяк не мог нікуды выехаць. Нарэшце, змучыўшыся, захацеў есці, сеў на дубовы пень і пачаў абедаць.
На тым месцы якраз і заснаваны цяперашні Заблудаў... Дзесь, бадай, і ў летапісе сказана, што Заблудаў стаіць над рэчкаю Мелетына, пабудаваны на дубовым пні. Яшчэ нядаўна, за нашай памяццю, быў тут замак, у якім жыў тады князь Радзівіл...
ЗАЛАТАЯ ГОРКА
Калісьці і гара, на якой тады не было лесу, і вёска называліся Лісінай Гарою. Па кустах і балотах палявалі, жыравалі лісіцы, але норы свае рабілі на гары, дзе было сушэй і цяплей, чым у нізіне.
Неўзабаве каля падножжа гары пачалі сяліцца людзі. Лісіцы перайшлі на вяршыню, а затым і зусім сышлі, пакінулі аблюбаваны пагорак.
Спачатку вёску называлі Гарой. Толькі было незразумела, што за гара, шмат іх вакол, як адрозніць?..
Так і не прыдумалі для сваёй гары адметнага імя. Дапамог выпадак. Прыехалі аднойчы з горада хлопцы. Абодва яны маладыя, дужыя і занадта ўжо цікаў-
ныя. Пачалі кругом ды навокал распытваць жыхароў, ці не стаяў некалі на гары панскі замак-палац, ці не засталіся ад яго якія скляпенні?.. Людзі адказвалі, што нічога пра гэта не ведаюць, нават ад дзедаў сваіх не чулі. Але хлопцы не паверылі, павысякалі на адхоне гары кусты і пачалі капаць яму. Кожны каменьчык, што трапляўся пад руку, уважліва разглядвалі, правяралі; гліну адмыюць ды на зуб спрабуюць, a пясок нават праз рэшата прасейвалі.
Тры дні і тры ночы капалі тыя хлопцы яму і ўсё каменьчыкі і пясок правяралі. Прыйшоў да іх неяк стары дзядок, паглядзеў, як яны ў той яміне змучыліся, схуднелі, і кажа:
— Што ж гэта вы, сынкі, пакутуеце тут? Ці ж можна так мардаваць сябе!.. Паглядзіце, вунь які дзянёк добры, як вакол золата зіхаціць.
Кінулі хлопцы свае рыдлёўкі, утаропіліся, збянтэжаныя, на старога:
— Дзе, дзе, дзядок, золата?..
— Вылазьце, пакажу, падзялюся з вамі,— з хітрай усмешкай адказвае дзядок.
Павыскаквалі хлопцы з ямы, азіраюцца, а дзядок ім і кажа:
— Ды хіба ж вы не бачыце, колькі яго на нашых бярозах.
А было тады бабіна лета, цёпла, суха.
Пераглянуліся хлопцы ды раптам як зарагочуць.
Падышлі да дзядка, руку паціскаюць, дзякуюць:
— Нам сказалі, а мы, дурні, паверылі... Дзякуй вам, дзядуля, што навучылі, ад марнай працы пазба’ вілі.
Закінулі тыя няўдалыя шукальнікі золата свае торбы за плечы і пайшлі.
Воеь з таго выладку, з тых лёгкіх слоў мудрага дзядка быццам бы і знайшлося нарэшце для вёскі яе поўнае імя — Залатая Горка.
КАМЕНЬ
...Тутэйшыя людзі лічаць: вёска іх завецца так не таму, што вакол яе некалі «раслі» камяні. Імя сваё вёска атрымала ад валуна-волата (яго называюць «возам»), паблізу ад якога і пачала будавацца...
Здарылася гэта ў даўніну, пра якую ўжо і дзяды не памятаюць. Вёз неяк селянін воз сена з пушчы. Конік быў нягеглы, слабы, а падымаючыся на гару, і зусім змогся. Колькі ні паганяў яго гаспадар — ні з месца. Пачаў пугай хвастаць ды яшчэ праклінацьпрыгаварваць:
— А каб ты, воўчы недаедак, у камень ператварыўся!
Паднапружыўся конік, усцягнуў-такі воз на гару і зноў прыстаў. Мужык хвошча яго пугай, паганяе, a конік стаіць, унурыўшы галаву, і анічога ўжо не чуе і не адчувае. Азірнуўся мужык паглядзець, як там воз, ці трымаецца, і аслупянеў ад здзіўлення і страху: няма воза, а замест яго ляжыць шэры камень з воз. Кінуўся мужык каня распрэгчы, толькі за хамут узяўся, ажно позна — ляжыць паміж аглабель цёмна-шэры, такі самы, як у ягонага коніка масці, камень...
АДКУЛЬ ВЕСКА КЛЕПАЧЫ
Назва вёскі Клепачы паходзіць ад таго, што жыхары гэтай мясцовасці вельмі рана пачыналі кляпаць
косы ў час касавіцы, а стук малатка аб касу будзіў усіх навакольных. Вось іх і празвалі клепачамі і вёсцы далі такую назву.
ВЕСКА КНЯЗЕВА
Тут, дзе цяпер вёска Князева, раней толькі сажалка была. Вакол сажалкі раслі дубы, таполі, ясені. А вёрст пятнаццаць адсюль жыў князь.
Аднойчы ўвечары каля сажалкі з’явіліся цыганскія шатры. I пачалі цыганы хадзіць па вёсках: паказвалі фокусы, мянялі коней, цыганкі гадалі на картах. Сярод цыганоў была маладая цыганка. На плячы ў яе сядзела варона. Але ўсе людзі глядзелі не на варону, а на цыганку,— такая яна была прыгожая. Дачуўся князь, што надта харошая цыганка паявілася ў гэтых краях. I ноччу князь тут як тут. Як толькі цыганы заснулі, падкраўся ён да шатра, схапіў цыганку 1 ўцёк. Спахапіліся цыганы, ды позна.
Любіў гэтую цыганку малады прыгожы цыган. Узяў ён двух цыганоў і неяк на наступную ноч вызваліў сваю цыганку. Пачалі цыганы збіраць свае шатры, ды не паспелі. Нахапіўся князь са сваімі служкамі. Пачаўся бой. Людзей у князя было болып, і яны хутка расправіліся з цыганамі. Забілі і маладога цыгана. Як убачыла цыганка свайго мілага — ужо забітага,— схапіла сякеру, падкралася ззаду да князя і зваліла яго напавал адным ударам. А сама ўскочыла на каня і наўскапыт паімчала ў лес.
У Князеве і цяпер на дрэвах многа варон, Гавораць, што яны развяліся ад той вароны, што сядзела ў цыганкі на плячах. А князя пахавалі. Потым нэ гэтым месцы пачалі будавацца людзі.
КРАНСК
...На месцы Крайска, на беразе ракі Краіпчанкі стаяу невялікі гарадок. Некалі ў лясным зацішку, далека ад княжацкага вока, людзі жылі добра: гандлявалі, займаліся рамяством, палявалі, лавілі рыбу... Таму і назвалі гарадок свой Райскам. Але пачалася ванна. Пад Райскам, ва ўрочышчы Разанка, сышліся рускія і шведскія войскі. Людзей загінула столькі, што ад пралітан крыві выйшла з берагоў Крашчанка. Знішчыла вайна і горад Райск, засталася толькі адна крайняя вуліца. Адсюль нібы і пайшла назва мястэчка — Кранск.
КРЫВАЗНАКІ
У старадаўнія часы, кажуць, калі на рацэ розныя тавары на лодках перавозілі ў Вілейку і далей, якраз тут, на дзевяці петлях Віліі, усялякія знакі стаялі папярэджвалі, дзе меліна, а дзе віры. 3-за тых знакаў наш прырэчны засценак і атрымаў сваю назву — Крывазнакі.
АДКУЛЬ НАЗВА ВЕСКІ КУКАУКА
Гэта было даўней, за прыгонам. На месцы, дзе цяпер вёска, некалі раслі дубы. Уся мясцовасць належала злому, лютаму пану, прытым сляпому. Пан быў хоць сляпы, ды часта любіў хадзіць са стрэльбаю на паляванне.
Страляў ён добра па слыху. Пачуе, бывала, што цецярук недалёка балбоча (тады цецерукоў тут многа вадзілася) ці зязюля кукуе, ён прыслухаецца і стрэліць.