Дрэва кахання
Легенды. Паданні. Сказы
Антон Гурскі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 222с.
Мінск 1993
Маляваў гэты партрэт заезны тальянец. Як утледзеў ён шынкарачку Сару, дык воч адвесці не мог,
фарбы слязой мачыў, партрэт маляваў, а ёй усё пра любоў сваю гаварыў. У сваю Італію замуж за сябе зманьваў. Але не такая была шынкарская дачка, каб на ўгаворы паддацца. Сядзіць за прылаўкам, вокам не міргне. Хто ў шынок зойдзе, піць закажа — падасць з лёгкім паклонам і больш — ні-ш.
Хадзіў, хадзіў той тальянец, уздыхаў-уздыхаў, пакуль у адну ноч не павесіўся на высокай хвоі. Яшчэ большая слава пра тую карчму ды пра шынкарачку Сару пайшла. I здарыўся тут выпадак маладому княжычу па гэтых шляхах пуць-дарогу мець. Заехаў у тую карчму, за ганаровы стол сеў, вакол яго слугі, сакалкі. Тут і напаткала бяда шынкарскую дачку. Як зірнула на маладога князя, так і вачэй не адвядзе... Той жа сядзеў задумаўшыся.
— Мядку паспытаем, ваша князёўская міласць? — кажа адзін сакалок.
Князь галавой задуменна кіўнуў, а шынкарачка ўжо з паклонам чарку сярэбраную падае. Пакланілася да зямлі, паднос трымае, а як галаву сваю падняла і чорныя косы з плеч страсянула, проста князю ў вочы глянула, дый той і самлеў. Глядзіць, вачэй ад шынкаркі адвесці не можа. Чарку сярэбраную не бярэ.
— Кепска просіш, дзяўчына! — смяюцца сакалкі. Тады і крыкні галоўны з іх:
— Наш князь-маладзец ад дзяўчыны чарачку сухую не бярэ! Трэба прыгубіць і князю губкі прысаладзіць.
— Праўда? — ціха пытае шынкарачка.
— Праўда,— адказвае князь.
Тут яна чарачку прыгубіла і маладога князя ў губы пацалавала. Чарку сярэбраную з падноса зняла і, як ён яе выпіў, шась за прылавак — і ў пакоі пабегла.
Сядзіць князь з сакалкамі, п’е, вясёлы нібы зрабіўся, а вочы задуменныя. Шынкарка ў той дзень так болып і не выйшла.
Словам, пачаў з той пары малады князь часцяком па тых дарогах ездзіць то на паляванне, то з палявання, тб на рачныя караваны глядзець ды ўсё карчомку не мінае. Сакалкі сцямілі, што князю шынкарская дачка палюбілася, і яшчэ больш яму пра яе гавораць, зманіць яе на ночку прапануюць у суседні маёнтачак. Так яно і выйшла. А як яе зманілі, тут шынкарская дачка князю і кажа:
— Жаніся са мною, тады кахаць, мілаваць буду.— Ды з тым назад на князёўскім рыдванчыку ўкаціла, Як дачуўся пра тое стары шынкар, аж за валасы ўхапіўся.
— Сарка,— крычыць,— што сабе ў галаву ўзяла? Князь цябе каханнем адорвае, а ты што? Замуж! I мяне, і сябе пагубіць хочаш? He ведаеш, што такое князь?
—■ Ведаю,— адказвае Сара, прыгажуня яўрэйка.— Ведаю, што князь, што ён мяне кахае, душы не чуе, а калі кахае, значыць і замуж возьме.
— Выкінь з галавы гэта. Дзе ты бачыла, каб светлы князь з беднай яўрэйкай ажаніўся?
— Калі кахае, дык ажэніцца,— адказвае ўпартая дачка.
Стаіць яна на сваім. Даведаўся пра тую няроўную любоў стары князь. Страшэнна загневаўся і, ні слова не кажучы сыну, загадаў сваім слугам старога карчмара схапіць і звязанага да сябе прывезці.
Карчмар у ногі князю паваліўся і са слязьмі моліць дараваць яго неразумнай дачцэ. Затым просіць рукі яму развязаць і вымае з кішэні хустку, на якой партрэт харашуні Сары тальянцам намаляваны.
-— Ваша князеўская міласць, вось яна, мая дачка, карайце, мілуйце, але ўсяму віна — прыгажосць яе.
I расказаў князю выпадак той з тальянцам-мастаком, які на хвоі павесіўся. Задумаўся тут стары князь, сына кліча і пытае:
— Скажы, сын дарагі, надзея мая, што ты думаеш?
— Кахаю,— на карчмара паказвае,— яго дачку Сару і жаніцца прашу ваіпага блаславення.
Раззлаваўся князь:
— He будзе табе майго блаславення.
Князеньку з воч прагнаў, а карчмара загадаў у падзямелле кінуць.
Але малады князь тут таксама свой нораў паказаў. Быў у яго невялікі маёнтачак, ад нябожчыцы маці ў спадчыну дастаўся, ды золата-серабра каваны куфэрак. Завёў князь знаемства з розным вупілым народкам і пачаў яшчэ часцей са сваёй мілай сустракацца. А каб ніхто пра тое не ведаў, пабудаваў патаемна ад бацькі, пасярод вялікага — адным лясным людзям вядомага — возера каменны церамок і ў тым церамку пасяліў сваю мілую.
Хутка ён і сам на гэты астравок перабраўся, ба-
лазе зіма стаяла і па возеры напрасцяк санную дарогу праклалі. Сара ў хрысціянскую веру перайшла, і павінна было быць ім вянчанне па ўсяму закону. А зіма ў той год трымалася марозная, снежная. Возера льдом скавала ды снегам занесла. А як глянула вясна з туманамі, ды адразу вятры з Дняпра падзьмулі, і еонца прыпякло, крануўся ўраз усюды лёд. I на возеры ваду падняло, і пайшлі па ім гуляць тоўстыя крыгі. Вось тут церамок і разнесла. Князя ў той час там не было, ён яшчэ па саннай дарожцы пакаціў да галоўнага папа дамаўляцца, каб адразу па ўсяму закону з хрышчонай яўрэйкай шлюб узяць,
Дамовіўся з папамі і едзе вясёлы па веснавой бездаражы. Пад’язджае да возера, а па ім толькі хвалі ды крыгі гуляюць. Даведаўся ен ад рыбакоў, што ніхто з таго вострава і церамка жывы не выплыў. Пастаяў, пастаяў малады князь, пасля ўзышоў на высокі бераг, што векавымі соснамі зарос, ды з разбегу ў возера і ўхнуў. He паспелі людзі да берага дабегчы, а ўжо яму крыгі галаву русую накрылі...
Дайшла пра тое вестка да старога князя. Карчмару ён загадаў камень на шыю прывязаць, у возеры ўтапіць, а сам пасумаваў, пасумаваў ды неўзабаве і памёр.
I завецца з той нары гэта Чырвонае возера яшчэ Князь-возерам,..
cSBoxeSSb
НАРАЧ
У гушчары старых бароў, як сляза, што ўпала з неба, блішчала вялікае возера. Вельмі прыгожае яно было. Расказы пра яго чароўнасць перадаваліся з паселішча ў паселішча і нават у далёкія краіны.
А яшчэ казалі людзі, што ў вёсцы, якая прыляпілася да аднаго з берагоў таго возера, жыла дзяўчынасіраціна Найрыта, аднавяскоўцы звалі яе Нарай. Вочы яе блакітныя, колеру азёрнай хвалі, заўсёды весела
ўсміхаліся. Залацістыя валасы тугой касою абкручвалі галаву. Голае у яе быў высокі і гучны.
Бывала, сядзе на беразе пад разлапістым клёнам, дзе збіралася звычайна моладзь, на гусельках грае і спявае. Спачатку голас павольна плыве, а пасля ўзлятае высока і ляціць над узбярэжжам. У гэты час і птушкі змаўкалі. Людзі забываліся пра сваё гора.
Аднойчы, калі Нара спявала, праязджаў вёскаю пан, стары ўдавец. Пачуў ён дзівосную песню і загадаў спыніць каня. Слухаў, слухаў і сказаў Нары:
— Прыгожая кветка вырасла ў дзікім краі. Табе толькі спяваць у маіх пакоях.
— Кепская з мяне будзе служанка,— прамовіла
Нара. _ ~
— Ты будзеш гаспадыняй, жонкай маёй.
Вакол Нары сядзелі на зялёнай мураве дзяўчаты і хлопцы. Адзін з іх, чарнявы юнак, падышоў да пана. „
— Гэта мая нявеста,— сказаў ён,— а пан няхай сярод паноў жонку шукае.
— Ці не сын ты таго Пятра, што бунтаваў мне народ? — успомніў пан, чырванеючы ад злосці. I залямантаваў: — Узяць яго!
Прыслужнікі звязалі Андрэя і павезлі ў маёнтак. Болып яго ніхто не бачыў. Праз некаторы час пан зноў прыехаў да Нары даведацца, ці згодная яна прыняць з ім шлюб. Дзяўчына зрабіла выгляд, што згадзілася. Тут і дамовіліся пра вяселле.
Надышоў гэты дзень. Злосны вецер гнаў цёмныя хмары, а лес спяваў жалобныя песні. Нара ехала на фурманцы ў маёнтак, у руках трымала пакунак. Сустрэлі яе служанкі. Завялі ў панскія пакоі і апранулі ў шлюбнае адзенне. I Нара выйшла такой прыгажуняй, якія толькі ў казках і бываюць. Пакланілася яна паяу ды папрасіла, каб перад шлюбам крышку адной пабыць у пакоях. Пан згадзіўся. Ходзіць ён па двары, на служанак пакрыквае і на дзверы паглядвае.
А Нара тым часам з пакунка дастала смалякі ды падпаліла пакоі адзін за адным. I калі шугануў чорны дым з вокнаў, а на даху заскакалі чырвоныя пеўні, выскачыла праз акно і на сваёй фурманцы, лаганяючы каня, памчала ў вёску, на тое месца, дзе з Андрэем часта сустракала ўсход сонца, прыхілілася да клёна і горка заплакала.
Ды тут пачуўся конскі тупат. Панскія служкі! Бегалі па ўсёй вёсцы. Людзей бізунамі білі. Дапытваліся, дзе Нара.
— Вунь яна! — закрычаў нехта.
— Жывую не возьмеце,— крыкнула ворагам дзяўчына і кінулася да возера.
Цёмныя хвалі з белымі баранчыкамі ішлі адна за адной, а на беразе калыхаўся човен. Той човен, у якім Нара з Андрэем не раз каталіся. Спрытна 1 ўмела ўхапілася яна за карму і, адштурхнуўшыся ад берага, села ў човен.
— Я адпомсціла, пан, за Андрэйку, за яго бацьку і за ўсіх, хто загінуў ад тваіх рук у тваім маёнтку,— прашаптала Нара.
Ад злосці панскія служкі кінулі гуслі ў возера. А човен адплываў усё далей і далей, потым зусім знік у хвалях.
Усю ноч бушавала возера. Стагналі хвалі...
3 таго часу і назвалі людзі возера імем смелай дзяўчыны — Нарач.
A * *
Даўным-даўно ў адной з нарачанскіх вёсак жылі чароўная дзяўчына Галя і прыгожы юнак Васіль. Моцна кахалі яны адно аднаго. Хлопец — майстарштукар. Ен зрабіў незвычайнае люстэрка і падарыў яго сваёй каханай. Толькі нядоўга былі шчаслівыя Васіль і Галя. Ненавісны багацей Барына захацеў завалодаць прыгажуняй. Бацька Галі заступіўся за дачку і загінуў. На выручку ёй прыйшоў Васіль. Ен забіў ненавіснага Барыну, вызваліў каханую, але ў няроўнай сутычцы загінуў і сам. Гэта бачыла Галя. Яна страціла прытомнасць і выпусціла з рук люстэрка. На часткі разбілася яно. А на месцы, дзе ўпалі сярэбраныя асколкі, утварылася возера.
3 тае пары дзяўчына крылатай чайкай кружыць над Нараччу і спявае для любага свае песні.
Л *
He было Нарачы тут. He было Баторына і Мястра. He бьіло гэтых белакорых прыбярэжных бяроз, тужлівага крыку чаек і выбеленых стагоддзямі аблачын.
Была зямля — гіблая, чорная, як і яе абрабаваная доля. I жыла на гэтай зямлі непрыгожая, рабая, як і сама зямля, дзяўчына Алёнка. Але душой была Алёнка святлей самага белага дня — столькі непрыкметнага хараства таілася ў ёй. Радаваліся дзявочай дабраце простыя людзі, не раз сушыла яна слёзы Іх горкай нядолі. I ўсім сэрцам пакахаў рабую дзяўчыну хлопецпрыгажун.
Толькі сярод людзей былі і нядобрыя, злыя людзі. Яны балюча дакаралі хлопцаву ніцавокасць, павучалі яго:
—Вачэй мець не трэба, каб бачыць, якая чорная, брыдкая твая абранніца.
Захлынулася пакутнай журбою раненае сэрца. Да світальных зор насіў хлопец па чорнай зямлі горкую скруху, і яна лілася з сэрца самотнай, тужлівай песняй. I столькі непадробнага пачуцця было ў яе простых словах, столькі жадання надзяліць прыгажосцю свет цэлы. He магла песня не крануць сэрца добрага чараўніка. I ён, расчулены ёю да слёз, вырашыў дапамагчы хлапечай бядзе: падараваў яму чароўнае люстэрка.