• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дрэва кахання Легенды. Паданні. Сказы Антон Гурскі

    Дрэва кахання

    Легенды. Паданні. Сказы
    Антон Гурскі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 222с.
    Мінск 1993
    37.49 МБ
    Нёман быў шчыры і крэпкі хлапец, а Лоша ціхая, лянівая і хітраватая дзеўка. Яшчэ болып падужэўіпы, Нёман аднойчы сказаў Лошы:
    — Раздолля трэба мне, волі захацелася. Буду як мага прабівацца да мора.
    Нічога не сказала пра гэта Лоша, толькі сама сабе надумалася навыперадкі бегчы з Нёманам і першай выскачыць к мору.
    Назаўтра, яшчэ не развіднела, яна ціхенька ўстала і пайшла па нізінах ды па далінах да мора.
    Прачнуўся Нёман, угледзеў, што Лошы няма, ну й кінуўся наўздагон, не разбіраючы дарогі, напрасткі.
    3 таго часу ён так і ляціць, паспяшае да мора, магутны і шырокі, а Лоша плыве сабе ціха, хаваючыся ды туляючыся па кустах і нізінах.
    * * A
    Кажуць, нібы нейкі даўні князь Віт, ці Віток, праходзіў са шматлікім войскам праз лясы цяперашняй Лошніцы. Яго ўначы заспела моцная бура, і ён загадаў сваім воінам расчысціць лес і зрабіць начлег на высокай гары каля ручая.
    I нібы воіны выкапалі на вяршыні гары яму, абклалі яе шкурамі і зрабілі Віту ложа.
    Ад таго гару назвалі Ложніцаю, а ручай ці рэчку Ложай, або Лошай.
    Лошніцкія старажылы ўказваюць месца начлегу каля рэчкі Лошы, на гары, што за могілкамі, яно і цяпер завецца Вітагор’ем.
    НЕМАН I ЛОША
    ...Даўным-даўно, тысячы гадоў таму з-пад вялізнага каменя, дзе б’е крыніца, нарадзіўся славуты асілак. Яго назвалі Нёманам. Жыў сярод лясоў дрымучых, лугоў шырокіх. Прыгожы, працавіты. Прыродзе, і людзям, і ўсяму жывому дабром плаціў. У суседстве жыла Лоша. Гультаяватая, ляжала ў цяньку, сабою любавалася. Нікому ад яе не было ні радасці, ні карысці. Лоша часта заглядала да свайго суседа. За маўклівасць называла яго Неманцом.
    Цяпер ніхто не ведае, што Нёману спадабалася тая красуня. Адно вядома — было вяселле. Гуляла на ім уся жаніхова радня: і Сула, і Уса, і Уздзянка, і Шчара.„ Karo толькі тут не было! Шлі, балявалі, маладым шчасця ды добрай долі жадалі.
    Скончылаля вяселле, пачаліся будні.
    Зноў Нёман не ведаў ні дня, ні ночы. Паіў, карміў, туліў усіх, хто да яго гарнуўся: і чалавека, і звера, і птаха, і рыбу, і жыўнасць усякую. Цешыў сваім люстэркам водным прыбярэжныя лясы, палеткі, лугі, на сваіх магутных грудзях насіў чоўны, ганяў плыты.
    He раз запрашаў на шырокую прастору і сваю красуню ненаглядную. Толькі тая была абыякавая, халодная да ўсяго, па-ранейшаму не хацела дзяліць са сваім волатам нягоды і радасці.
    He да душы было такое жыццё Нёману. Аднойчы цёмнай ноччу кінуўся ўпрочкі. Стараўся замесці след: там пад поплавам прабяжыць, там, дзеля перадыху, вынырне плёсам, тоняй, азярынкаю, а потым зноў схаваецца. I толькі там, дзе цяпер Забалацце стаіць, асілак у адкрытую пайшоў да мора.
    Прачнулася Лоша, а Нёмана няма. Пачала даганяць уцекача, ды не ў той бок кінулася. Па далінах ды па нізінах бегла. Ажно сіл не ставала, дый не ведала куды далей падацца. Гукала-клікала на дапамогу, але ніхто не прыйшоў — ні Пціч, ні Бярэзіна, ні Свіслач... Толькі Выня паспачувала ropy сваёй сяброўкі. Выбеглі яны ўдзвюх да груда пясчанага, дзе сягоння Пясочнае, і ўбачылі: Нёман праз долы і лясы дарогу сабе пракладае. Хвалямі горкіх слёз кінулася Лоша ў абдымкі да свайго асілка: адчула, што жыць па-ранейшаму, ды яшчэ адной заставацца, не варта — знікнуць можна. Пачала дапамагаць Нёману. 3 часам і людзі не абмінулі яе стараною: паблізу пачалі будавацца. Так нарадзіліся вёскі Лоша, Мрочкі, Перавоз, Сасноўка, Рачыца, Пясочнае.
    Нёмаы ніколі не забывае родныя мясціны. Кожную вясну, кожную восень дажджлівую вяртаецца да Ma­ui сваёй — крынічкі, якая цячэ з-пад вялізнага каменя. Вяртаецца сюды, каб сустрэцца са сваёй Лошаю, са сваёй маладосцю...
    ПРА ВОЗЕРА СВІЦЯЗЬ
    КалІсьці ўладаром возера быў мірскі князь. I вось ён задумаў даведацца, ці праўда, што на дне возера стаіць затоплены горад Свіцязь, як гэта гавораць у народзе.
    Рыхтаваўся ён тры тыдні. Пабудаваў вялікі карабель, сплёў невад, паклікаў ксяндза. I вось, калі закінулі невад і лачалі выцягваць яго, то быў ён лёгкі. Рашылі, што нічога няма. Але, калі выцягнулі апошняе крыло, убачылі ў нераце цудоўную дзяўчыну з белым тварам, доўгімі распушчанымі валасамі. Адны ад здзіву анямелі, другія кінуліся ўцякаць. Тады дзяўчына загаварыла голасам, падобным да голасу ручая, які бег у гэтае возера:
    — Вы задумалі дзёрзкую справу, парушылі спакой возера. Але я раскажу вам пра яго. На тым месцы, дзе сёння возера, стаяў некалі горад. Князь, які валодаў горадам, быў у хаўрусе з навагрудскім князем Міндоўгам. Аднойчы напаў на Навагрудак з магутным войскам суседні цар. Князь разам са сваёй дружынаю паехаў на дапамогу Міндоўгу. У горадзе засталіся старыя, жанчыны, дзеці і сярод іх прыгожая князева дачка. Магутнае войска Міндоўга і княскае войска разбілі, і ворагі падышлі да горада Свіцязя. Тады перад князёўнай з явіўея аднекуль стары і сказаў, што ператварыць горад у возера, а людзей у кветкі. Горад сапраўды адразу пачаў знікаць, а на месцы яго разлілося возера, па якім плавалі цудоўныя кветкі-цары.
    Расказаўшы гэта, дзяўчына знікла. Больш яе ніхто ніколі не бачыў. Як успамін пра гэта, кожную вясну цвітуць на возеры кветкі-цары.
    * * *
    Жыхары горада Свіцязя мелі такую негасцінную завядзёнку, што ніколі не дазвалялі начаваць у ім па-
    дарожнікам. Раз прыйшоў туды стары калека-прахожы і папрасіўся да беднай жанчыны-ўдавы з дзіцем пераначаваць. Яна не хацела пускаць яго, наракаючы на сваю беднасць, і яшчэ баялася суда суседзяў. Але стары расчуліў яе, даў ёй тры зярняткі жыта, і калі яна іх змалола, дык выйшла тры чвэрці мукі. Здзіўленая цудам жанчына нарэшце пусціла яго ў хату. Стары пераначаваў, а на другі дзень жанчыну за непаслушэнства закону жыхары хацелі пакараць. Стары застуігіўся за яе, але, разам з тым, за такі нядобры звычай вырашыў пакараць усіх жыхароў Свіцязя. Загадаў жанчыне ўзяць на рукі сваё дзіця і ісці не аглядаючыся з горада, які зараз жа, сказаў, затопіцца вадой. Толысі яны выйшлі за браму, як горад пачало заліваць. Жыхары ўзнялі плач, енк, а жанчына, што выйшла з горада, з цікаўнасці азірнулася. За тое, што не паслухалася старога, яна ператварылася ў камень.
    I цяпер гэты камень стаіць у возеры недалёка ад берага, нагадваючы жанчыну з дзіцем на руках. Кажуць, што калі хто даплыве да каменя і дакранецца яго рукою, то з каменя выступае кроў.
    * * *
    Даўно гэта было. Тое, што вам раскажу, чула я ад свайго дзядулі. Пан Незабытоўскі, якому належала возера, захацеў даведацца, ці глыбокае яно. Часта выязджаў ён на сярэдзіну, прывязваў да матузка груз і апускаў у ваду, каб дастаць дно, але так ніколі і не дастаў,
    Вельмі цікавіла яго і тое, адкуль ідзе вада ў возера. Вось ён і загадаў сваім сялянам выкапаць два каналы, каб спусціць з возера ваду. Адзін канал выкапалі ў бок вёскі Валеўка, ён злучыў возера з ракой Неўдай (якраз у тым месцы, дзе быў млын), а другі — у бок вескі Парэчча, да рэчкі Моўчадзь. Вада так пайшла па каналах, што ў вёсцы Валеўка затапіла некалькі хат.
    Пасля гэтага пану прысніўся сон, нібы прыйшла да яго ў абліччы дзяўчыны Свіцязь і, грозпа глянуўшы, сказала, што зможа ён дастаць дно толькі галавой, а калі будзе чапаць возера, то яно затопіць усё на
    сем міляў вакол. Пан спужаўся і загадаў засыпаць каналы.
    Сляды тых каналаў відаць і цяпер.
    Але цікавасць да таго, адкуль ідзе вада ў возера і куды яка дзяецца, не пакідала пана. Незабытоўскі злавіў трох іпчупакоў, акальцаваў іх і пусціў у ваду. На кольцах было напісана: калі хто зловіць шчупака, каб пазваў пана на абед. Пана, вядома, больш цікавіла, дзе зловяць гэтых шчупакоў. Дык аднаго іпчупака злавілі ў Азяранах, каля Наваелыгі, а другога — у Колдычаўскім возеры пад Баранавічамі. Так пан даведаўся аб падземных крыніцах, што лучаць Свіцязь з іншымі азёрамі.
    * * *
    Старажылы расказваюць, што яшчэ ў дзяцінстве бачылі яны на Свіцязі чатыры слупы, аброслыя мохам і падобныя на калодзежныя. Па вадзе плавалі вушакі ад дзвярэй, бярвенні ад будынкаў. Бярвенні былі прыдраныя, вуглы зрэзаныя. А калі ад’ехаць далей ад берага, то можна было нават убачыць на дне выбрукаваную дарогу.
    ЧЫРВОНАЕ ВОЗЕРА
    Возера наша Чырвоным завуць за тое, што многа рыбы ў ім і рыба ўсё больш чырванапёрая. А бацька расказваў — яшчэ за яго памяццю было гэта,— вялікі бой быў за возера між асілкамі, і нават кроў людзі пралівалі. Цераз тую кроў пралітую яно і Чырвоным завецца. А гавораць яшчэ і так.
    За царыцаю Кацярынаю, а можа, і яшчэ раней жыў у гэтых лясах князь. Усе лясы, рэкі і сенажаці яму аднаму належалі. За вялікія заслугі яму царыца ўсё тое падарыла. Быў князь роду знакамітага, харак-
    тару цвёрдага, паўжыцця правёў ён у войску ды на граніцах чэсць царскую бараніў. Вось выйшаў час яго службы, і атрымаў ён гэты край ва ўладанне. Прыехаў князь, палац пабудаваў і жыве.
    Жыве сабе князь у высокім цераме. Але, на тую бяду, дзяцей у яго шмат, ды ўсё дочкі, а сын адзінадзінюткі і апошні ў родзе, як на руцэ мезенец. А любіў жа князь яго!.. Вядома, багацце меў незлічонае, і пакінуць усё тое дзеўкам без працягу свайго князёўскага кораня было для яго вялікай крыўдаю. I таму княжычу маладому з малых год — усякае патуранне і пёшчанне. А старэйшых дачок трымаў бацька ў строгасці і паслушэнстве. Прызначыў ім вялікі пасаг кожнай, як тое князёўскім дочкам належала, і ўсё. Больш ні на якую ласку яны не маглі спадзявацца, таму піто ўся бацькоўская любоў і ўвесь князёўскі маёнтак быў маладому княжычу. Пачаў ён падрастаць і зраўняўся ў краснага малойца. Як дубок, роўны, крэпкі, шчокі ружовыя, валасы русыя, вочы блакітныя. Нораву быў ціхага, паслухмянага і задуменнага. Сяброў-аднагодкаў у яго не было, таму піто з мужыкамі знацца яму бацька не дазваляў. Больш любіў ён у сясцёр у святліцы сядзець ды іх песні дзявочыя слухаць.
    Як надышла пара яго жаніць,— клапаціўся вельмі стары князь, каб працягваўся род,— надарыўся тут нечаканы выпадак. Ужо колькі год, як узяў у старога князя ў арэнду карчму — шынок па-наідаму — адзін польскі яўрэй. А стаяла карчма на скрыжаванні трох найгалоўнейшых дарог. Для карчмы тое месца было самае выгоднае, бо ростані тыя выходзілі проста да прыстані, а прыстань — на Прыпяці-рацэ. Па рацэ ў той час караблёў ішло безліч. Адкрыўся на рацэ канал Каралеўскі, па ім з Полыпчы ды з іншых краін усякія тавары да Дняпра і далей ішлі. А люд па тых дарогах ездзіў гандлярскі, усё купец ды прыказчык, хоць і рознай нацыі — што паляк, што рускі, што немец,— а ўсё купец. Скора па ўсіх іпляхах пайшла слава пра тую карчму, а яшчэ болыпая слава — пра дачку карчмара Сару. Расказвала бабка, што бачыла яна ў маладыя гады яе партрэт, выбіты на хустцы, дык прыгажэй на свеце дзеўкі не было.