Дрэва кахання
Легенды. Паданні. Сказы
Антон Гурскі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 222с.
Мінск 1993
— Добра, што ты ім не сказаў, бо гэта я — Нядзеля. Каб ім сказаў, яны мяне б разарвалі, дый ужо ў вас не было б ніколі нядзелі, быў бы толькі будзень.
Тады злезла з брычкі дый сама недзе згінула.
СЕРАДА I ПЯТНІЦА
Серада і Пятніца сустрэліся раз на раздарожжы дый пайшлі далей разам. Вось ідуць яны, ідуць дый сустракаюць чалавека, які вяртаўся з кірмашу дамоў. Параўняўся з імі чалавек, ды як зірнуў, піто ідуць якіясь падарожныя жанчыны, сказаў ім дабрыдзень дый паехаў далей. Адышліся Серада з Пятніцаю дый пачалі спрачацца, каму гэта чалавек даў дабрыдзень. Адна кажа — мне, а другая — мне. Доўга спрачаліся яны, нарэшце згадзіліся вярнуцца ды спытаць у самога чалавека.
Вось яны пераляцелі назад дый зноў сустракаюць таго чалавека. Зірнуў чалавек ды адразу і пазнаў, што гэта тыя самыя. «Што за ліха,— думае ён,— што гэта за праява? Хіба якая марока? Я ж сустракаў іх на раздарожжы ці каля павароткі, а тут вось ад’ехаў, а яны зноў ідуць насустрач. Ліха іх вазьмі, дам ізноў ім дабрыдзень*.
Тут ён схамянуўся дый кажа:
•— Дабрыдзень!
— Чалавеча,— пытае Серада,— каму ты даў дабрыдзень?
— Чаго? Тпру! Каб цяое ваўкі зарэзалі! — крыкіуў чалавек на каняку, супыняючы яе.
— Каму ты даў дабрыдзень? — пытае Пятніца ўжо. Чалавек зірнуў то на адну, то на другую дый кажа: — А ці я ведаю! Багі вас ведаюць, хто вы такія!
— Мы Серада і Пятніца, дык каго ты больіп шануеш, Сераду ці Пятніцу?
— I Серада й Пятніца — добрыя дзянькі. Мы іх і шануем.
— He, але каго ты больш любіш, Сераду ці Пятніцу?
— Мы больш любім нядзельку, бо гэта свята.
— А з нас каго болып?
— У сераду ўсё ядуць, а ў пятніцу не прадуць, не аруць.
Пабачылі Серада ды Пятніца, што ад хітрага мужыка нічога не дапытаешся, плюнулі дый пайпілі далей. Мужык ад’ехаў трохі, азірнуўся дый кажа:
— Яшчэ пытаюць, каго мы болып шануем. Абедзве голадам мораць ды яшчэ пашаны хочуць. Той у пашане, хто нам есці дае.
ХАЛЕРА 40-ГА РОКУ
Настала лета саракавога року, і страх вялікі агарнуў людзей, бо як з-пад Менску, так з-пад Койданава і з-пад Радашковіч і адусюль наўкруг чутно было, што халера людзей коціць. Людзі нідзе не выязджалі, ніхто і ў нашу старану не заглядаў. Усе сталі неяк невясёлы, але пакуль што ў нас, каля Волмы, ніхто не захварэў,
У адну так нядзельку святую Бог даў раніцу вельмі красную. Якраз зачалася касьба, і месцамі свежанькае сена стаяла ўжо ў копах. Ранняе свежае паветра было насякшы пахамі новага сена і красак яшчэ някошанай сенажаці. Сонца паволі вылынала з-за далёкага лесу і адбівалася ў расінках, на ўсялякіх кветках аганькамі. Пакоша выглядала як высыпаная дарагімі каменнямі. Пастушкі выгналі сваю гавядку, каторая са смакам скубла чуць паадскокваўшую сочную травіцу. Так усё было хораша, весела,— здаецца, і не падумаў бы
аб якім няшчасці. Тым часам старэйшыя штось як Ьы чулі. Усякі, каго ні сустрэнеш, ідзе нейкі насуплены і слова не пракажа. А калі запытаеш ці завядзеш гутарку, дык адказваюць нехаця, як бы баючыся большай размовы, ды кожны ідзе сваёй дарогай.
Пасуць пастушкі скаціну на свежай пакошы,— аж бачаць, як з дарогі ідзе якаясь баба, уся мокрая да руба. Прыйшла яна да аднае капіцы і лягла пад сена. Пастушкі, вядома, блазнота, падшывальцы,— абступілі яе здалёк, няйначай птушкі саву або вараннё арла, але блізка падысці баяліся, хоць і дужа цікавасць брала. Гэтак стоячы, давай яны іппурляць у яе чым папала: хто пакалкам, хто грудкаю, хто каменьчыкам. I так ёй не давалі супакою амаль ні да поўдня, хоць тая і прасілася і малілася, каб далі ёй адпачыць крыху. А далей не вытрывала дый кажа:
— Чакайце, калі так. Папомніце вы мяне! — Ды выйшла ім з вачэй.
А з гэтага дня ў нашым сяле стала халера людзей каціць з канца ў канец. Мала хто жыў застаўся.
* * *
Была ўжо сярэдзіна лета. Пагода стаяла харошая. Буйнае жыцейка выспела як мае быць і хіліла свой поўны колас да зямлі, адно жаць яго неяк не хапаліся. Усе хадзілі як патручаныя, бо халера стала ўжо і ў наша сяло заглядаць, а пра суседняе, дык і казаць нечага — там мала хто жыў застаўся. Толькі на адну ніўку пад лесам выйшла жонка і стала жаці.
He нажала яна яшчэ двух снапоў, як выйшла з лесу нейкая дзяўчына ўся ў белым і сама белая, як малако, ды прытым-такі дужа прыгожая. Тую жонку паняволі якісь ляк узяў.
Падышла белая дзяўчына з сярпом і, заняўшы постаць пры той жанчыне, давай жаць і снапы вязаць — усё як мае быць. I гэта робіць яна ўсё моўчкі, а жонка гэтаксама баіцца да яе загаварыць, толькі дзівіцца на яе раз ад разу. Так жнуць, завіхаюцца, покі не прыйшла пара палуднаваць. Жанчына адважылася ды кажа:
— Я схаджу дамоў папалудную,— можа, табе чаго прынесці?
— Шклянку малака, калі ласка,— больш нічога,—
сказала тая і давай зноў завіхацца. Жанчына, папалуднаваўшы, прынесла той дзяўчыне шклянку малака, а тая выпіла, падзякавала,— ды сталі зноў жаць і маўчаць.
Жнуць так моўчкі, завіхаюцца,— і вечар ужо блізка. Тая дзяўчына паглядзела-паглядзела ў лес ды кажа:
— Зараз, зараз іду.
А сказаўшы, зноў пачала жаць. Жанчына розуму не дабярэ, што яно такое. Чуе — крача, глянула — крумкач ляціць з-за лесу. Дзяўчына абярнулася да яго і кажа:
— Зараз, зараз іду, адно сноп дажну.
— Гэта,— кажа,— мой брат мяне на вяселле кліча.
Як дажала сноп, звязала яго як трэба ды пайшла сабе ізноў у лес, як прыйшла.
3 таго часу халера стала сціхаць, сціхаць і заціхла.
ЧАМУ ВОУК 3 САБАКАМ ДЫ 3 КОШКАН I МЫШКАН ВАРАГУЮЦЬ
У часы старадаўнія воўк, сабака, кошка і мыш жылі між сабою дружна, не варагавалі, адзін за аднаго стаялі і ні ў чым патрэбы не мелі.
Раз ваўку давялося некаторы час пагаладаць: не было харчоў. I расстараўся ён сабе грамату — прасіць хлеб па вёсках і па сёлах. 3 гэтаю граматаю воўк і пайшоў жабраваць.
Па дарозе мусіў ён перайсці па кладцы цераз нейкую рачулку, ды зваліўся ў ваду і так замачыў сваю грамату, што яе немагчыма было разгарнуць, не прасушыўшы. Дабег воўк да бліжэйшай вёскі, ускочыў у першую хату, папрасіў там гаспадарскага сабаку дапамагчы яму высушыць прамоклую грамату, а сам, таксама мокры, пайшоў сушыцца ў ёўню, Сабака адразу, як мага
асцярожна, разаслаў грамату на градцы і, сам не маючы часу, даручыў кошцы перадаць гэтую паперу ваўку, калі ён па яе прыйдзе.
Між тым кошка заснула, прасохлая грамата ўпала з градкі на зямлю і трапіла ў зубы да мышкі, што тут якраз прабягала. Тая, не ведаючы, што гэта за папера, згрызла яе амаль усю, а шматкі, якія засталіся, зацягнула ў сваю норку.
Калі воўк вярнуўся ў хату і даведаўся пра ўсё, дык пачаў лаяць сваіх таварышаў. Ніхто з іх не хацеў прызнаць сваю правіну, і яны ўсе між сабою перасварыліся ўшчэнт. Воўк быў у роспачы, бо новай граматы яму не маглі даць. Завыў ён, бедны, немым голасам і злосна накінуўся на сабаку, які ледзьве вырваўся. Тады раззлаваўся сабака ды кінуўся на кошку і не выпусціў яе з лап, пакуль не пакусаў дашчэнту. Тут кошка накінулася на мыш, якая найбольш і правінілася.
3 таго часу і варагуюць воўк з сабакам ды з кошкай і мышкай.
ЧАМУ ЗАЯЦ, ЛІСА ДЫ ВОЎК РАЗАМ HE СЫХОДЗЯЦЦА
Калісьці ўсе пушчанскія зверы жылі ў вялікай згодзе. Часта збіраліся разам на якой-небудзь паляне на свае звярыныя сходы-зборы, таксама і ў гоеці хадзілі адзін да аднаго. Але здарылася вось што.
Аднойчы пагнаў хлопчык пасвіць козы. Гоніць іх, гоніць дарожкаю каля агародаў, а тыя козы — скок! — і ў агарод, і да капусты. Давай хлопчык іх выганяць. Гоніць-гоніць і выгнаць не можа. Сеў на мяжы і плача.
Бег узмеж агародаў зайчык, убачыў хлопчыка, як той горка плача, пытаецца ў яго:
— Чаго плачаш, хлопча?
— Як мне не плакаць! — праз слёзы той кажа.— Вунь улезлі козы ў капусту, і аніяк не магу іх выгнаць,
— He плач,— яму зайчык на тое,— пайду я выганю.
Гнаў зайчык коз, гнаў і аніяк выгнаць не можа: ядуць козы капусту, ажно бароды ў іх трасуцца. Сеў зайчык каля хлопчыка і таксама заплакаў.
Бегла мяжою ліса, убачыла зайчыка ды пытаецца:
— Чаго плачаш, зайчык?
— Плачу я, бо хлопчык плача, а хлопчык плача, бо коз з агарода выгнаць не можа.
— He плачце,— суцяшае іх ліса.— Я іх зараз aura ню.
Гнала-гнала ліса коз з агарода, а тыя і слухаць яе не хочуць: жумраць капусту, аж за вушамі трашчыць. Села ліса каля зайчыка ды заплакала.
Бег воўк, убачыў, як у лісы елёзы з вачэй коцяцца, ды пытаецца:
-— Чаго плачаш, ліска?
■— Плачу я, бо зайчык плача, зайчык плача, бо хлопчык плача, а хлопчык плача, бо коз з агарода аніяк выгнаць не можа.
•— He плачце,— прамовіў воўк,— я іх мігам выганю.
Кінуўся ён да коз, гнаў іх, гнаў, а тыя хоць бы што: цярэбяць капусту, дый годзе. Сеў воўк каля ліеы ды зароў.
Па-над агародамі ляцела маленькая пчолка. Убачыла яна, як воўк слёзы пралівае, пытаецца:
— Чаго плачаш, воўча?
— Плачу я, бо ліса плача, ліса плача, бо зайчык плача, зайчык плача, бо хлопчык плача, а хлопчык плача, бо коз з агарода аніяк выгнаць не можа.
— He плачце,— празвінела пчолка,— я іх умомант выганю.
Падляцела пчала да першай казы і — бзом-бзом ёй у вуха, потым да другой — бзом-бзом, затым да трэцяй — бзом-бзом і так усім козам у вушы набзомкала. Застрыглі козы вушамі, затрэслі галовамі, задзерлі свае куртатыя хвасты ды далі драпака з агарода.
Звярам ніякавата зрабілася, што маленечкая пчолка мацнейшая за іх, вялікіх. Разбегліся яны хто куды ад сораму і дагэтуль не сыходзяцца разам.
ЧЫМ БОЛЕЙ ХТО MAE, ТЫМ БОЛЕЛ ЖАДАЕ, АБО
АДКУЛЬ МЯДЗВЕДЗІ HA СВЕТ УЗЯЛІСЯ
Жыў сабе чалавек бедны ўдваіх з жонкаю. Паехаў гэта ён у лес па дровы і, аблюбаваўшы старую ліпу, прыгатаваўся сячы яе. Але як толькі секануў у ліпу, дык ліпа і загаварыла.
— Чаго табе трэба? — пытае. Мужык азірнуўся сюды-туды ды ізноў сячэ.
— Чаго табе трэба? — пытае ізноў ліпа.
Мужык тагды, дужа спалохаўшыся, чым дуж на сані ды наўцёкі дадому. Расказаў ён гэта жонцы, а жонка як накінецца на яго: «Дурны ты! Чаму не сказаў, чаго нам трэба?» — «А чаго ж нам трэба?» — запытаў мужык. «Едзь і скажы, каб ты быў панам, а я паняю». Той хоць нехаця, але паехаў. Прыехаў у лес, падышоў да ліпы дый стук у яе сякераю. «Чаго табе трэба?» — пытае ліпа. «Каб я быў панам, а мая жонка паняю»,— кажа той са страхам. «Едзь дамоў!» — кажа ліпа. Мужык паехаў і скора панам стаў. Жывуць яны часу колькі, а далей падумала баба, што калі маглі стацца панамі, то маглі б стацца і чым большым. Кліча яна мужа і кажа: «Едзь ты, мой дзядулька, да ліпы і скажы, каб ты быў ваяводаю, а я ваяводзіхаю». Той, прыехаўшы ў лес, стук у ліпу. «Чаго табе трэба?» — «Каб я бьіў ваяводаю, а мая баба ваяводзіхаю».— «Едзь дамоў!» Прыехаў — так яго зараз і ваяводаю зрабілі. Пажылі так трохі, а баба і кажа: «Дурны ты, дзядулька! Чаму адразу не сказаў, каб ты быў князем, а я княгіняю?!» Паехаў мужык у лес ды стук у ліпу, «Чаго табе трэба?» — пытае ліпа. «Каб я быў князем, мая баба княгіняю».— «Едзь дамоў!» Так скора і князем зрабілі. А баба і кажа раз: «Чаму гэта мы не дагадаліся ў цары