• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дрэва кахання Легенды. Паданні. Сказы Антон Гурскі

    Дрэва кахання

    Легенды. Паданні. Сказы
    Антон Гурскі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 222с.
    Мінск 1993
    37.49 МБ
    папрасіцца! Нечага б тагды нікому не нланяліся. Паедзь ты яшчэ ў лес!»
    Той, прыехаўшы, стук у ліпу. *Чаго табе трэба?» — «Каб я быў царом, а мая баба царыцаю».— «Едзь дамоў!» Стаў скора і царом. Але бабе ўсё мала, і кажа: «Слухай, дзядулечка! Купіў — не купіў, а патаргавацца можна. Папрасі ты ў ліпы, каб ты быў богам, а я бажыцаю, бо ўсё ж такі хоць і царом, а паміраць трэба будзе, а богам, дык ніколі». Яшчэ паехаў ды стук у ліпу. «Чаго табе трэба?» — «Каб я быў богам, а мая баба бажыцаю!» — «Вота ж ідзі ты мядзведзем, а твая баба — мядзведзіцаю!» Пайшоў ён да воза, каб дадому ехаць, а конь як убачыў яго, ды як кінецца наўцёкі, так толькі яго і бачыў. Няма чаго рабіць, пайшоў пехатою. Толькі на нагах ісці яму штось няспраўна паказалася, усё як бы да зямлі хіліць. Ен паспытаў ракам ісці, аж шмат лепей, і пайшоў ён так, аж бачыць: звер ідзе яму насустрач, а падышоў бліжэй — пазнаў сваю бабу. Тагды, зароўшы з жалю, пайшлі яны ў лес на векі вечныя.
    АДКУЛЬ УЗЯЎСЯ МЯДЗВЕДЗЬ
    Ці ведаеце вы, адкуль узяўся мядзведзь?
    Мядзведзь перш быў такі самы мужык, як і ўсе мы, гарапашнікі.
    Даўно тое здарылася. Людзей тады было мала. Гэта цяпер так народу намножылася, што ледзь зямля іх падымае. А даўней людзі жылі сям-там па лесе, лавілі звера, птушак, а ў азёрах ды рэках — рыбу. Улетку збіралі ягады або капалі карэнне, рабілі запасы на зіму. Болып за ўеё запасалі арэхаў і мёду. Пчол тады было багата. Яны самі вадзіліся ў дуплах і ў земляных норах. Па лесе і цяпер яшчэ ёсць пчолы ў дуплах. Дык вось людзі і шукалі такіх пчол, і хто першы знаходзіў, таго і былі тыя пчолы. Ен абвязваў дрэва, на якім вяліся
    пчолы, лічылася, што гэтыя пчолы ягоныя, а таму ніхто не мог іх чапаць.
    Але жыў сярод людзей адзія гультаяваты мужык. Яму не хацелася самому шукаць пчол, дык ён прымудрыўся выдзіраць чужыя. Толькі цяжка яму было ўзлазіць на дрэва. I пачаў ён шукаць ведзьмара.
    За сямю лясамі ды за сямю балатамі меўся такі вядзьмар. Вось і пайшоў гультаяваты мужык да яго. Ідзе ён ды ідзе лясамі, бачыць — ліпа абвязана; думае — пчолы. Падышоў бліжэй, зірнуў, аж дупло зусім нізка, а ў дупле — мёд. Выдраў гультай пчол і пайшоў далей. Бачыць — другое дрэва абвязана. Выдраў ён і тут пчол. Сыты і задаволены, падыходзіць гультаяваты мужык да вядзьмаравае зямлянкі. Таго якраз не здарылася дома. Глядзіць мужык, аж тут пры самай зямлянцы ў дрэве пчолы. Давай гэта ён і тых пчол выдзіраць.
    Але тут вядзьмар з’явіўся. Зірнуў на чужога чалавека і кажа:
    — Раз пагаліўся на чужое, дык з гэтае пары і ты, і твае дзеці, і ўсё тваё кодла будзеце толькі пчол драць!
    Абярнуў вядзьмар таго гультаяватага мужыка ў мядзведзя.
    Дык вось адкуль узяўся мядзведзь.
    АДКУЛЬ МЯДЗВЕДЗЬ
    Гэта было даўным-даўно. Адзін неразумны чалавек, жартуючы, захацеў спужаць сустрэчнага падарожнага і дзеля гэтага, апрануўшы вывернуты кажух, залез пад нізкі мост, па якім павінен быў ісці той падарожны. Прайшло шмат часу, але цераз мост не йшоў той, каму быў прыдуманы гэты жарт, і чалавек выпаўз з-пад моста, глянуў уперад і бачыць, што падарожны стаіць і ўсміхаецца да яго. Чалавек пачаў клікаць падарожнага, але не пазнаў свайго голасу — то быў
    рык; хацеў падняода на ногі, але рукі ад зямлі адарваць не можа, узяўся за кажух, але той прырос да цела. Няшчасны жартаўнік глянуў у ваду ў канаве і жахнуўся: ужо ён не ранейшы чалавек, а мядзведзь. Ад гэтага пярэваратня і пайшлі ўсе мядзведзі.
    АДКУЛЬ ПАЙШЛІ БУСЛЫ
    Было гэта вельмі даўно, На зямлі развялося такое мноства гадаў, што не стала ад іх жыцця ні людзям, ні жывёле. I парашыў адзін чараўнік знішчыць гадаў, патапіць у якойсьці бяздонніцы. Сабраў ён іх у вялізны скураны мяшок, завязаў, узваліў на плечы аднаму неразумнаму чалавеку і загадаў укінуць у паказанае прадонне, Як толькі чалавек рушыў з месца, то ўсе гады, якія былі ў мяшку, заварушыліся, засіпелі, засвісталі. I ўзяла чалавека цікаўнасць, што ён такое прэ.
    Чалавек развязаў торбу ды і аслупянеў ад жаху. Гады ж тым часам вылезлі і распаўзліся ізноў па зямлі.
    Разгневаны чараўнік не захацеў другі раз збіраць гэтую дрэнь і, накінуўшы на чалавека парожні мяшок, ператварыў яго ў бусла і загадаў збіраць гадаў-уцекачоў усё яго жыццё аж да самай смерці.
    I ходзіць гэты ператвораны ў бусла чалавек з накінутым на плечы мяшком па лугах, палях, балотах ды збірае гадаў, але да гэтае пары ніяк сабраць не можа. 3 прычыны сваёй крэўнасці да чалавека гэты пярэварацень не адыходзіць далёка ад людскіх сяліб і мала баіцца людзей.
    ЧАМУ КОНЬ НІКОЛІ HE ПАД’ЕСЦЬ
    Вядома, што вол паесць трохі і ляжа, а конь есцьесць і ніколі не пад’есць. А чаму гэта так? Таму што калісьці хадзілі па свеце вандроўнікі-чараўнікі, і трэба было аднаму такому падарожнаму перайсці цераз раку. Спачатку ён папрасіў каня:
    — Перавязі мяне.
    А конь кажа:
    — Я яіпчэ не пад’еў.
    Тады падарожны — да вала:
    — Перавязі мяне, воліку, цераз ваду.
    Волік:
    — Сядай, зараз перавязу.
    Сеў падарожны на вала, І той перавёз яго на другі бок. Вось за тое вол хутка пад’есць і адпачывае, а кокь есць дзень і ноч і не можа наесціся.
    ЧАРАДЗЕННІК ЗАМОВІУ СТРЭЛЬБУ
    Пайшлі раз нашы дзецюкі на паляванне. ІПлындалі яны, шлындалі чуць не ўвесь дзень, абхадзілі чуць не ўвесь лес, а ні на што не трапілі дый ідуць дадому з пустымі торбамі.
    Вось падыходзяць яны ўжо да самай вёскі, як сустракае іх каваль Гараська. А Гараська ў нас лічыўся чарадзейнікам. Спаткаліся, закурылі дзецкжі люлькі дый жаляцца Гараську, што нічога не ўпалявалі.
    Ен усміхнуўся, патрымаўся за стрэльбы дый кажа:
    — Ну, от цяпер паспрабуйце пашукаць дзічыны. Толькі ён гэта вымавіў, як гоніць сабака зайца. Злажыўся адзін паляўнічы і як смаляне, дык заяц толькі падскочыў дый ногі выпруціў.
    He паспелі здзівіцца, як вось нясецца цяцерка. Выстраліў другі хлопец, дык цяцерка і грымнулася пад самыя ногі.
    Здзівіліся ўсе, а чарадзейнік кажа, што ён можа так замовіць стрэльбу, што будзе шанцаваць ці не, будзе яна біць ці не, будзе ў самае сэрца трапляць ці жывіць. Вось ён узяў адну стрэльбу, трохі пашаптаў дый кажа:
    — На, страляй у маю піапку на колькі хочаш крокаў.
    Той павесіў кавалёву шапку на сук ды як стрэльне, увесь шрот і застаўся ў шапцы, а дзірак не зрабіў.
    3 тых часоў усе пачалі баяцца гэтага чараўніка ды здымаць шапкі перад ім, каб ён не сапсаваў стрэльбы, а ён так аемеліўся, пгто кажа:
    — Я замоўлю стрэльбу, а ты хоць з блізкай адлегласці страляй, то ўсё роўна не патрапіш.
    Але кажуць, што адзін такі ўсадзіў таму кавалю цэлы набой шроту крыху ніжэй спіны.
    МОЦНЫ ЧАРАДЗЕН
    Аднойчы, якраз у мясаед, нашы мужыкі паехалі траляваць на рум караўкі. Зіма стаяла ліхая. Яшчэ з Міколы хапілі такія сібірскія маразы, што хоць з печы не злазь. Высунешся, бывала, з хаты, а на дварэ платы трашчаць, страляюць, быццам з пісталета, вочы так і зліпаюцца, нібы мёдам намазаныя. Такія маразы пратрымаліся аж да самае ўсяраднае нядзелі. Толькі тады яны трохі спалі, як наш Хвядос выскачыў голы з хаты, схапіў доўбню ды давай перыць аб вугал. Сма-
    ляне дый назаве лысага чалавека, смаляне другі раз — назаве другога. Гэтак налічыў ён дванаццаць лысых. А тут, каб яно, у нас мала лысых людзей. Налічыць іх дванаццаць не тое што на марозе, але і на палацях не хутка трапіш. Дык вось, слухайце, толькі Хвядос так зрабіў, як паваліў снег, ды такі, што і свету божага не відаць. Валіў ён дзень і ноч чуць не цэлы тыдзень. А тут яшчэ ўсхадзілася завея — носа з хаты не высунеш. Людзі казалі, што гэта, мабыць, аддаў чорту душу якісь вельмі моцны чарадзей. Мы, канечне, думалі — гэта жарты, мала што людзі плятуць.
    Дык вось. Нашы мужыкі тралююць караўкі. Самі сівыя, коні сівыя, вазы сівыя, бо ўсё аб’інела ды стала пухнатае, бы мядзведзь. А з вачэй аж іскры сыплюцца, такі мароз. Вось дзецюкі вяртаюцца з рума ды кожны раз не мінаюць карчомкі. А там была добрая шынкарка. Яна давала гарэлку напавер, бо ведала, што людзі, зарабіўшы, заплоцяць. Забягуць дзецюкі, вып’юць па кватэрцы, закураць люлькі, трохі пагрэюцца дый зноў па караўкі. Гэтак увесь дзень. Толькі вечарком, як зойдзе сонейка, людзі больш пасядзяць у карчме, бо яны тагды не так п’юць, але і перакусваюць.
    Раз толькі ўлезлі дзецюкі ў карчму ды хацелі перакусіць, аж зірнулі, што няма дзе хлеб палажыць, бо на стале разлёгся Цярэшка Чарадзей, што жыў у Дзяніскавічах. Цярэшка быў вельмі моцны чарадзей. Яго ўсе баяліся як агню, бо як яго хто зачэпіць, то ён так удзее, такіх нашле чартоў, што ніхто і не адробіць. Вось людцы давай прасіць Цярэшку, каб аслабаніў стол. Куды там, гад, і слухаць ке хоча, ляжыць сабе ды здзекуецца з бедных людзей.
    Толькі на той час зайшоў у карчму якісь незнаёмы падарожны чалавек. Паслухаў ён, як Цярэшка выскаляецца, ды як перацягне яго пугаўём! А пугаўё было звітае з двух валовых посікаў.
    Цярэшка зароў, быццам яго рэзалі. А той лупіць ды прыказвае:
    — Вось гэта табе, гад, за тое, што з людзей здзекуешся, вот гэта на тое, каб доўга мяне памінаў ды нікога не чапаў.
    Лупіў ен, лупіў, а нашы дзецюкі 1 з месца не варухнуцца. Спалохаліся, што той чалавек пасмеў зачапіць такога моцнага чараўніка, перад якім усе шапкі
    здымалі. А потым асмеліліся дый рады, што добра правучыць гада... Ачомаўся трохі Цярэшка дый сунуў з карчмы, бы тхор, так яму было сорамна перад лк>дзьмі...
    УДЗЕЯНА
    Ніколі таго не было, як адным летам у нас. Дык вось, слухайце, чуць не кожны тыдзень якое-небудзь няшчасце. Яшчэ з ранняе вясны прапала самая лепшая карова. Казалі, што яна, мабыць, з’ела павука ды аб тры дні і ногі выпруціла. Каля самага Юр’я ваўкі парвалі кабыле сцягно. Яшчэ добра, што зусім не зарэзалі. Потым знікла авечка, там шуляк задраў курыцу. Ды ўсяго і не прыпомніць. Трываў, трываў мой бацька дый пайшоў шукаць людзей, каб яны адрабілі, бо ўсе бачылі, што гэта ўдзеяна на гавяда. Вось, як сягоння памятаю, прыводзіць бацька знахара. Мы былі яшчэ блазнюкі. Бачылі, што з бацькам усунуўся ў двор якісь страшэнны чалавек, дык мы давай таўчы адзін аднаго локцямі ды шаптаць:
    — Глядзі, глядзі, гэта ж бацька прывёў знахара.
    А той знахар ідзе ды толькі круціць галавою ды пазірае то ў адзін бок, то ў другі. Вось бацька павёў яго ў сенцы, пасадзіў там за стол, паставіў пляшку гарэлкі ды давай частаваць... Жумрыць зяахар сала, аж барада трасеода, ды ўсё гамоніць бацьку адно слова: удзеяна, удзеяна. Дзверы адчыненыя, дык свінні лезуць у сенцы, хоць ты што. Адгонім мы свіней — ды зноў у сенцы, каб пачуць, што знахар гаворыць. Пасля загналі свіней у свінушнік дый вароты падперлі калом, як вось знахар вылез на двор дый пачаў усё кругом аглядаць ды абнюхваць. Хадзіў ён і ў хлеў, і ў стайню, лазіў і ў сутачкі, пазіраў і ў калодзеж, і ў гумно, нарэшце залез на вароты ды адтуль і кажа бацьку: