Дрэва кахання
Легенды. Паданні. Сказы
Антон Гурскі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 222с.
Мінск 1993
Паглядзелася ў люстэрка Алёнка — прыгажуняй няпісанай стала. Пасвятлела на чорнай зямлі ад яе дзівоснай красы. У сведкі да іх шчасця клікаў хлопец усіх добрых людзей. Упершыню яго сэрца пела пра шчасце.
Аднак нядоўгім было яно. Дачуўся пра цуд гэты магнат з палаца. Зайздрасцю засвяціліся хіжыя вочы, калі паланянка-прыгажуня пераступіла княжы парог.
— Гэты скарб за ўсё маё даражэй,— адно і сказаў стары князь.
Каханых разлучылі.
Заклінаючьі сваю прыгажосць, жорстка пакарала ў палацы магната чароўнае люстэрка дзяўчына. У гулкім вясельным гомане пырснула яно дробнымі асколкамі-промнямі, Пад хвалямі, празрыстымі і светлымі, як дзявочая нянавісць. Пад хвалямі, празрыстымі і светлымі, як само каханне, хавала яна княжы палац. А калі пенныя хвалі ўлагодзіліся, вачам людскім адкрыўся дзівосны цуд: ляжала перад імі вялізнае возера з блакіту і зор. I той, хто глядзеўся ў яго, прыгажэў душою і сэрцам...
А Нарач — значыць, хлопцава нарачоная.
ВЯЛІЧКАУСКАЕ ВОЗЕРА
Даўным-даўно ля дарогі (цяпер шаша Ліда — Навагрудак) стаяла вялікая вёска Вялічка. Людзі жылі ў ёй багата. Толькі на канцы вёекі ад дарогі жыла бедная ўдава з маленькімі дзяцьмі.
Аднойчы ў вёску прыйшоў жабрак, стары еівы дзядок. ІЗн абхадзіў усе двары, але яму ніхто нават і скарынкі ў торбу не кінуў. Зайшоў дзед і да ўдавы. Ужо вечарэла; і дзядок папрасіўся нанач. Жанчына ласкава запрасіла старога сесці і дала павячзраць міску нішчымнай заціркі. На гэтую зацірку яна заварыла апошнюю жменю жытняй мукі. Жабрак застаўся начаваць.
Назаўтра жанчына ўстала і здзівілася: у хаце і ў каморы было многа хлеба і ўсяго другога. А дзед ёй сказаў:
— Выйдзі, кабета, з хаты з дзяцьмі і ідзі не аглядаючыся, хоць што-небудзь і пачуеш. Як аглянешся, то на месцы тваёй хаты вырасце груша.
Жанчына так і зрабіла. Толькі яна адышла за вёску, як пачула ззаду трэск, шум і енк людзей. Усё крышылася і ламалася. Вёска прапала, а на яе месцы ўтварылася возера, а замест хаты ўдавы на беразе возера стаяла груша. Жанчына павярнулася, хацела пайсці паглядзець, што здарылася, але ж адразу ператварылася ў камень.
На другі дзень людзі з суседніх вёсак бачылі, як з возера выплывалі аконныя рамы, дзверы і іншая хатняя дробязь. Людзі пачалі збіваць жэрдкі, каб памераць дно, але з вады чалавечы голас сказаў:
— He мерай тычыною, бо памераеш галавото.
Усё ж такі самыя цікаўныя ўзялі доўгую вяроўку, прывязалі камень і апусцілі на дно. Дна не дасталі, a з вады пачуўся ізноў голас:
— He мерай вяроўкаю, бо памераепі галоўкаю.
Адзін чалавек пры гэтым утапіўея, і яго як ні
шукалі, не змаглі знайсці, хоць возера было невялікае.
Цяпер на беразе Вялічкаўскага возера расце старая груша і ляжыць вялікі камень з адбіткам бывдам бы жаночае рукі.
ВОЗЕРА БЯЗДОНКА
Паміж вёскамі Ісаевічы і Дзераўной ёсць прыгожае лясное возера Бяздонка. Hi адзін ручай не ўпадае ў гэта возера і не выцякае з яго. Зімою возера не замярзае. Ляжыць яно паміж невысокіх гор. Пра гэтае возера расказваюць так. Даўным-даўно жыў у Ісаевічах пан. Было ў яго многа нявольніц — прыгожых дзяўчат з усяго свету. Жылося ім вельмі цяжка. Пан і яго падпанкі здзекаваліся з дзяўчат. Аднаго разу пан узлаваўся на дзявок, схапіў трохлетняга хлопчыка і кінуў у возера, нікога не дапусціў да возера, пакуль хлопчык не захлынуўся чорнаю вадою. Маці доўга шукала сьгна, каб пахаваць. Але возера было такое глыбокае, што дна ніхто не мог дастаць. Возера страшна бушавала, вада была чорная, як сажа. He вытрымала маці свайго вялікага гора і ўтапілася. Вада ў возеры з тае пары стала чыстая і падобная да матчыных слёз.
ВОЗЕРА КРАСНЫ СТАЎ
Каля Клецка князь Міхал Глінскі ў 1506 годзе атрымаў вядомую перамогу над татарамі, загінула іх
там каля дваццаці тысяч, Трупамі сваімі яны загацілі ўсё возера, так што вада ў ім зрабілася чырвоная. Ад таго возера і празвалі Красны Стаў.
СІНЯЕ ВОЗЕРА
У нашым лесе ёсць вялікае балота, а сярод гэтага балота ёсць возера. Вакол возера растуць журавіны. Возера не шырокае, але да яго нельга блізка падысці, вагаюцца берагі. Цяпер яно крыху высахла, засталося невялікае вочка, якое не замярзае зімой. Гавораць, піто на гэтым месцы, дзе цяпер возера, стаяў замак, У замку жыў граф. У графа была дачка. Граф хацеў аддаць яе за старога князя, а яна не згаджалася, любіла конюха, які быў на канюшні ў бацькі. Вось граф назначыў дзень заручын з князем, а яна дамовілася з конюхам уцячы. Аб гэтым ніхто не знаў, знала толькі служанка. Калі яны сабраліся ехаць, служанка раскрыла тайну — сказала маці. Маці пракляла іх, калі яны выехалі з замка. I апоўначы замак праваліўся — утварылася возера. Гавораць, што як толькі наступае поўнач, на возера прылятаюць два чорныя лебедзі. Яны садзяцца на возеры і плаваюць па крузе. Але адзін да аднаго не могуць наблізіцца: маці іх пракляла.
СІНІ КАЛОДЗЕЖ
Даўно колісь гэта было, пічэ спрадвеку. Жылі ля Прапойска два багатыры — Сцяпан І Марка — і ба-
гатырка Кацярына. I багатыры гэтыя абодва заляцаліся перад ёй. Сцяпан быў слабейшы, ды ёй любы, a Марка сільнейшы, ды нялюбы. Ну, дайшла справа да таго, што трэба хоць за каторага ды замуж ісці,— сватаюцца дужа. ІПто ёй рабіць? Пайду, думае, за Сцяпана — Марка яго заб’е; пайсці за Марйў — Сцяпана шкада. Думала, думала і прыдумала:
— Ну>— гаворыць,—дам я вам па каменю, хто далей свой камень шыбане, за таго замуж пайду.
Дык любаму яна дала меншы камень — з стол, a нялюбаму болыпы — з мужыцкую печку. Ну, і сталі кідаць праз Сож з гарадца во з Прапойска. Дык яны як размахнуліся, дык як кінулі, ажно за дзевяць вёрст. Ну, пайшлі глядзець, чый далей. Бачыць яна — аж любага камень ляжыць. Стала тагды багатырка на гэты камень — аж сляды выціснула, шчэ й цяпер значны,— стала глядзець, аж нялюбага камень далей сажняў на пяцьдзесят. I на тым камні відны пальцы рук багатырскія. От яна тагды і гаворыць:
— Чым мне даставацца нялюбаму, дык пайду лепей вадой служыць.
Як бразнулася з каменя, разлілася вадой і пачала ныраць: ямы, ямы ўсюды там, А выскачыла з-пад зямлі ўжо верст за пяць ад Прапойска, сюды, бліжай к Сожу. Дык вада б’е ў рост чалавека, і вада сіняя. Так і завецца Сіні калодзеж. I колькі там народу бывае — божа, божа!
А як даведаліся пра гэты Сіні калодзеж, дык гэта во як. Быў там ляснік Шэпіт. Ен кожны раз абходзіў свае дзесяціны. Вот раз ідзе ён, чуе — шумота, за дзве вярсты чутно.
— ПІто за штука? — думае.— Кожны раз хаджу — нічога не было, а тут шум. Дай пагляджу!
I пайшоў ён туды,— ажно б’е вада сіняя-сіняя з-пад зямлі ў рост чалавека. I стаіць ля калодзежа жанчына, косы распусціўшы, і чэшацца. Шэпіт спужаўся. Але думае:
— А што будзе не будзе, пайду-тка я яе зачураю!
Падыходзіў да яе, ды неяк не пасцярогся — галінка хруснула пад лапцем. Дык яна зірк!
— А, Шэпіт! Хацеў зачураць мяне! Будзе ж у твой род патопа.
Ды сама ў калодзеж. Дык на трэці дзень у яго дочка, дзевятнаццаць гадоў, утанула ў Сожы. Во!
ПАНЕНЧЫНА БУХТА
На БеларусІ цячэ рака Вуша. Каля яе ёсць вялікі луг, які раней належаў нейкаму пану, што меў восем вёсак. Сяляне гэтых вёсак працавалі на пана. Гэты пан меў тры дачкі, дзве з іх былі прыгожыя дзяўчыны. Яны павыходзілі замуж і жылі так, як і іх бацькі. Трэцяя ж дачка была непрыгожая, Яна вельмі ненавідзела харошых жанчын і мужчын.
У час касьбы маладыя хлапцы і мужчыны надзявалі сваё лепшае адзенне і ішлі касіць. Сярод касцоў быў адзін прыгожы, стройны юнак, якога паненка не любіла. У час касьбы яна пад’язджала да гэтага маладога хлапца, які зваўся Антосем, і збівала яго мянташкай за непрывітанне з ёю.
На наступны год яна прыязджала і карала яго за тое, чаму не сустракаюць яе з песнямі. Вяскоўцы смяяліся з Антося, што прыйдзе касавіца і зноў будзе цябе мянціць паненка.
На трэці год у касавіцу прыехала паненка, касцы сустрэлі яе прывітаннем і песнямі. Паненка разгневалася за тое, чаму яны ў такі гарачы час не працуюць і зноў хацела пакараць мянташкай прыгожага Антося. Але ў яго не хапіла цярпення. Ен схапіў паненку, павалок у рэчку і ўтапіўся разам з ёю,
Пакуль дасталі іх з вады, то і паненка, і Антось былі мёртвыя. I па сённяшні дзень гэтае месца, дзе ўтапіліся паненка з маладым Антосем, называецца Паненчынай бухтай.
ЖЫВАЯ ВАДА
Калі ў вёсцы Сасіны стаяла яшчэ старая царква, каля яе біла крыніца з жывою вадою. Прыходзілі сюды людзі хворыя і кульгавыя, а калі памыюцца жывою вадою, дык адыходзілі здаровыя. Слава аб цудоўнай крыніцы ішла далёка па свеце. Усё болып і болып прыходзіла з розных краёў людзей няшчасных на вылячэнне.
Аднойчы прыйшла аднекуль да крыніцы знатная пані з хворым сабакам. Яна без спросу ў людзей выкупала сабаку ў жывой вадзе.
— Што ты робіш? — абурыліся хворыя і калекі.— Ці ж можна купаць у цудоўнай крыніцы нячыстае стварэнне?
— Мой сабака чысцейшы ад вас, паганых,— фанабэрыста адказала пані.
Ніхто з людзей не пасмеў пярэчыць знатнай пані і яе здаравенным лёкаям.
Як толькі панскі сабака вылез з вады, на вачах у людзей берагі крыніцы сышліся, жывая вада знікла.
Жаласны стогн пракаціўся па натоўпе... ГГані, прадчуваючы нядобрае, праз момант знікла. Людзі кінуліся ратаваць цудоўную крыніцу. Адкопвалі яе чым хто мог. Капалі і рыдлёўкамі і рукамі. Капалі і многа і доўга. Але не маглі трапіць на яе след. Зямля ўсюды была сухая. Пасмутнелыя людзі разбрыліся па сваіх хатах.
Праз нейкі час на месцы цудадзейнай крыніцы зноў з’явілася вада. Але яна ўжо не біла халодным струменем, а кропля за кропляй сачылася, быццам слёзы. Людзі зноў кінуліся да крыніцы. Кропля да кроплі збіралі ваду і шукалі ў ёй ратуяку ад сваіх няшчасцяў і хвароб. Але вада больш не лячыла.
Як знікла крыніца з жывою вадою, на вёску пасыпалася няпічасце за няшчасцем. Ноччу ўвосень невядома ад чаго згарэла старая царква. Людзі ўміралі
як мухі, і некаму было хаваць нябожчыкаў. Людзі ва ўсім вінавацілі фанабэрыстую знатную пані з сабакам. He шукалі яны збавення ў крыніцы. Сцежкі да яе хутка зараслі травой і карчамі, а людзі пачалі забываць месца, дзе некалі біла жывая вада. Крыніца ж не дала забыць аб сабе. Нават тады, калі збожжа на палях жоўкне ад няўмольнай засухі, на месцы крыніцы заўсёды кропля за кропляй сочыцца вада, быццам слезы па загубленым шчасці.