Дрэва кахання
Легенды. Паданні. Сказы
Антон Гурскі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 222с.
Мінск 1993
ПАДАННЕ ПРА ЗАСНАВАННЕ МЕНСКА
Між Татарскім канцом і Пярэснінскім мастком, ля самага Віленскага паштовага шляху, некалі пасяліўся славуты асілак-знахар па празванні Менеск, ці Менскі, і пабудаваў на Свіслачы вялікі каменны млын на сем колаў. Ніхто самога Менеска не бачыў, тым не менш у навакольных мясцовасцях свіслацкай зямлі чуваць былі самыя фантастычныя расказы пра яго еілу. Кажуць, тто ў яго млыне мука малолася не з жыта, а з камення, што ўначы чуліся нейкія дзіўныя крыкх, галёканне, песні, музыка і скокі, што апоўначы ездзіў ён на сваім млыне па селішчах і набіраў дружыну з харобрых, смелых, дужых людзей, з якіх пазней утварыўся цэлы народ і пасяліўся побач з млыном.
Тут і быў заснаваны горад і названы імем волата — Менск.
ПАДАННЕ ПРА МАГІЛЕЎ
Свеціць сярэбраны месяц з чыстага неба і святлом сваім залівае лясы і горы, рэчкі і ўзгоркі. Песціцца і млее ўся зямля, і мацней пануе на ёй палкая, гарачая любоў. Гучней стукае сэрца ў чалавека, гарачэйшая робіцца кроў, рукі цягнуцца для пяшчотных абдымкаў, вусны шукаюць пацалунка.
Сядзіць пад запаветным дубам добры малойца Машэка, глядзіць у сярэбраную даль і думае думку пра сваю любу, пра мілую Прадславу. Запёрта яна, бедная, цяпер у душным палацы за сямю замкамі, і не выйсці ёй адтуль. Баліць у яе сэрцайка, ірвецца да дружка сардэчнага, і не ведала яна, што сядзіць ён недалёка ад яе палаца і думачку думае сваю:
«Ах, люба, люба мая, Прадслава, сонейка краснае, каб ты была тут побач, каб прыйшла ды суцешыла мяне, сіраціначку».
Раптам, нібы светлая хмарачка на небе, выплыла з бліскучай імглы белая здань жанчыны. Ускочыў Машэка: пазнаў ён сваю Прадславу, і вокліч захаплення гатовы быў ужо зляцець з яго вуснаў. Але ў гэтае імгненне з той самай імглы паказалася іншая постаць, чорная, з бліскучым шышаком на галаве. Пацямнела ў вачах у Машэкі, Нібы ў сне ўбачыў ён, як кінулася Прадслава ў абдымкі да чорнага рыцара і як вусны іх зліліея ў пацалунку. Падскочыў ён да здрадніцы і толькі тады схамянуўся, калі кроў суперніка пралілася на зямлю. Бледная, дрыжучы, стаяла перад ім Прадслава, і такой бездапаможнаю здалася яна Машэку, што ён не пажадаў нават забіць яе і, адвярнуўшыся, пайшоў у белы свет.
Ішоў ён доўга, і чым далей ішоў, тым усё зласнейшы рабіўся супраць усяго роду чалавечага, усё мацней разгаралася ў ім прага да помсты.
I гатовы ён ужо быў затапіць увесь свет крывёю людской. Так дабрыў да правага берага Дняпра, да
Гваздоўкі, страшнага логава разбойніка Гвазда. Укленчыў перад ім і сказаў:
— Вазьмі мяне, Гвозд, да сябе, не пасрамлю цябе і твайго рамяства. Прывяла мяне сюды злоба лютая і помста страшэнная, і даю я табе зарок вялікі — не шкадаваць ніводнай душы жывой, а калі пашкадую Karo, дык няхай я ад таго і загіну.
— Добра,— сказаў Гвозд,— ідзі за роў і працуй.
Пайшоў Машэка на другі бераг рова, заснаваў там сваё логавішча, назваў яго Машэкаўкаю і стаў наводзіць жах на ўвесь край. Мучыў і забіваў ён няшчасных падарожнікаў, рагатаў з іх просьбаў, здзекаваўся з іх слёз, не шкадаваў нікога: ні старых, ні дзяцей, ні мужчын, ні жанчын. Памёр даўно ўжо Гвозд, а Машэка за абодвух працягваў паліць і рабаваць, забіваць і мучыць. Але не мог крывёю затапіць сваіх пакут: любы вобраз часта паўставаў перад ім у начной цішы, і плакаў тады люты Машэка, бы малое дзіця, і праклінаў свой злы лёс.
Раз была такая месячная ноч, як тады, калі апошні раз ён бачыў сваю мілую. Сядзеў Машэка на камені, журботна звесіўшы галаву на грудзі, лёгкі ветрык гуляў над пасівелымі яго валасамі, і слёзы адна за другою буйнымі дыяментамі падалі на зямлю і зліваліся з расою.
Раптам пачуліся конскі тупат, галасы і шум, і праз хвіліну яго зграя прывяла двух новых палоннікаў.
— Як іх пакараць? — пытаюць у яго малойцы.
Але Машэка маўчаў і няўцямнымі вачыма глядзеў на жанчыну, што стаяла перад ім. Гэта была яна, Прадслава. Нарэшце, нібы апрытомнеўшы, правёў леваю рукой па лбе, правай махнуў на спадарожніка Прадславы і, абняўшы сваю любу, павёў яе ў будан. Тут укленчыў перад ёю і пачаў цалаваць яе рукі, і плакаць, і смяяцца, і папракаць.
— He палюбоўніка майго забіў ты,— сказала яна,— а забіў брата майго, які быў пасварыўшыся з бацькам і патаемна са мною бачыўся. Але я даравала табе, мой любы. Доўга я чакала цябе. Кінь свой страшэнны занятак і ўцякайма. Уцякайма туды, дзе ніхто нас не ведае.
— Бяжым, бяжым, мая люба. Бяжым заўтра, a сёння дай адпачыць з табою разам ад столькіх жахаў і пакут.
— Добра,— сказала Прадслава.
Але не доўга адпачываў Машэка. Толькі салодкі сон заплюшчыў яго павекі, як каварная люба ўткнула яму з усмешкаю ў горла востры нож.
— Памры, сабака,— прамовіла яна.— Хоць і загіну ад тваёй подлай чэлядзі, але я ведаю, што адпомсціла табе за сябе і за ўсіх.
Прадслава не памылілася; закапалі яе жывую разам з забітым ёю Машэкам, а насыпаны над імі курган быў названы Магілаю Льва. Адсюль і горад, які ўзнік потым на гэтым месцы, пачаў называцца Магілёвам.
* * *
На тым месцы, дзе цяпер стаіць Магілёў, быў цёмны, непраходны лес, які не прапускаў нават сонечныя праменні; ад яго і Дняпру было цесна. Днялро ў той час быў шырокі і сярдзіты. У тым лесе жыў страшны разбойнік, якога звалі Машэкам. У яго была такая вялікая сіла, што ён адною рукою спыняў экіпаж з васмерыком коней на ўсім скаку, ухапіўшыся за кола, адным разам вырываў з карэннямі высокія сосны. Хадзіў ён у мядзведжай шкуры поўсцю ўверх. He такі тады быў народ, як цяпер, шмат было асілкаў, але ўсе дрыжалі перад Машэкам. Нават пяць дзесяткаў нічога не маглі зрабіць супраць аднаго. Машэка наводзіў жах на ўсе навакольныя селішчы. Нягледзячы на тое, што людзі жылі тагды вялікімі сёламі, ён, не баючыся, прыходзіў у кожнае сяло і браў, што яму было трэба; усюды самі адчынялі яму вароты, абы толькі пакінуў душу ў целе. He раз выходзілі супраць Машэкі цэлымі палкамі, але ён жыў у такой непраходнай пушчы, што ніхто не знаходзіў не толькі яго бярлогі, але і дарогі назад, і ўсе або паміралі з голаду, або гінулі ад удару разбойніка. Але і на Маіпэку прыйшла пагібель. Чаго не змаглі зрабіць сотні людзей, тое зрабіла адна жанчына.
Раз па дарозе праз лес ехала плеценая брычка, запрэжаная васьмерыком коней. У ёй сядзеў малады мужчына з прыгажуняй-жанчынай. Тут з’явіўся Машэка з-за агромніетай елкі, мігам спыніў брычку і ўраз забіў кучара, піто той не паспеў нават азірнуцца. Мужчына, іпто сядзеў у брычцы, бачыць, што тут
кепскія жарты, выхапіў шаблю І з усяго размаху стукнуў Машэку па галаве, але шабля зламалася аб стальное шчацінне, а мужчына прырос да свайго месца ад аднаго ўдару разбойніка. Глянуўшы на жанчыну, Машэка стаў як укопаны: ён пазнаў у ёй сваю знаемую. Гэта яна, адхіліўіпы яго любоў, прымусіла Машэку пасябраваць з буйным ветрам.
Ачуняўшы пасля здзіўлення, Машэка ўзяў у лапы паўмёртвую ад перапуду прыгажуню і аднёс у сваю бярлогу. Тут яна апрытомнела, адразу зразумела, што з ёю, і прыдумала, як загубіць разбойніка. Прыкінулася яна лагоднаю, паслухмянаю, і разбойнік зусім ёй даверыўся. I вось раз ён бяспечна заснуў пры ёй моцным сном. Яна асцярожна дастала вялізны нож, і кроў лінулася ракой з разрэзанага горла разбойніка. Учыніўшы гэтак, прыгажуня неяк выйшла на дарогу, прыйшла да сваіх і паказала ім праклятае месца, дзе з вялікай знявагай закапалі таго людаеда і назвалі тое месца Магілаю Льва.
Недалёка ад таго месца знайшлі высокі бугор, ці гару, якая ўся была аблітая крывёю і ўсыпана касцямі нявінных ахвяр зверстваў Машэкі.
Гэтая гара і цяпер называецца Машэкаўкай, ці Машакоўкай, на ёй гарадскія могілкі.
Пасля Мапюкі тут жыло яшчэ многа разбойнікаў. Мясцовыя ўлады гэтае месца прызначылі для ссылкі злачынцаў. Ссыльныя памалу высеклі лес і прагналі разбойнікаў. Пазней на гэтым месцы заснавалі горад, які ад магіл забітых разбойнікамі людзей, ці ад магілы льва-Машэкі названы Магілёвам.
ПАДАННЕ ПРА ЗАСНАВАННЕ БЯРЭСЦЯ
Нібыта вёз купец на калёсах свой тавар у Літву ды заграз у багністых балотах. He выбрацца. Пачаў
абдзіраць бяросту і засцілаць ёю гаць. А калі назад з Літвы вяртаўся, пабудаваў на гэтым месцы каплічку. Да той каплічкі, як да святога месца «на бярэсце», пачалі сыходзіцца людзі. Месца было лёгка ўмацаваць ад ворагаў. Вакол — прыродныя абарончыя равы — рукавы Мухаўца.
I пачалі асядаць тут людзі, пачалі будаваць горад ♦на бярэсце».
АДКУЛЬ ГОМЕЛЬ
Там, дзе цяпер стаіць Гомель, пасярэдзіне ракі Сож некалі было намыта шмат пяску. Каб плыты і баркі, піто плылі па рацэ, не ўзбіваліся на мель, на беразе каля гэтага месца заўсёды стаяў чалавек і крыкам папярэджваў:
— Го! Мель! Го! Мель!
Вось і пайшло — Гомель.
ЯК ПАУСТАЎ ГОРАД БРАСЛАЎ
He сто, не дзвесце, можа, тысячу гадоў назад на Замкавай гары жыў вядомы і багаты князь Дзвін.
Была ў князя жонка Друя. Многа гадоў пражылі яны ў згодзе.
Канчаўся знакаміты род Дзвінаў.
I вось у Друі нарадзілася дачка Дрыва.
Калі вырасла яна, пайшла чутка, што няма на
т
зямлі другой такой прыгажуні. He адзін князь хацеў узяць Дрыву за жонку. Але не было ў князёў столькі багавдя. I толькі тры князі — пскоўскі Сноў, лукомльскі Снуд і полацкі Брас — маглі сапернічаць з Дзвінам.
Але яны не падабаліся Дрыве. ,
— Толькі самы харобры стане маім мужам,— сказала Дрыва.
Сноў і Снуд вырашылі, што Дрыве падабаеода Брас. Яны задумалі забіць Браса.
Доўга чакалі такога моманту. I вось аднойчы ім стала вядома, што цёмнай ноччу Брас павінен ісці ў замак Дзвіна. Князі падпільнавалі Браса І забілі яго.
Цяпер нехта з іх можа стаць абраннікам прыгажуні. Сапернікі пачалі біода.
Снуд перамог і забіў Снова, але і сам памёр ад ран. Раніцой іх знайшлі пад гарою. Тым часам людзі даведаліся, што Снуд і Сноў забілі не Браса, а яго слугу Беранса.
Брас усё зразумеў і пайшоў у замак да Дзвіна.
— Калі не аддасі мне Дрыву,— сказаў ён старому Дзвіну,— я вазьму яе сам.
Пачула гэта Дрыва і кінулася ў Дрывяты.
Смерць дачкі не перажыла Друя.
Яна ўтапілася ў Друйцы.
Памёр ад гора стары Дзвін.
Тады забраў Брас замак і стаў кіраваць горадам. А гораду далі імя Браслаў.
ВАЛОЖЫН
3 Вільні ганялі ў Мінск валоў прадаваць, а ў Валожыне рабілі папаску, бо быў там вялікі лес...
Таму і назвалі Валожын, або Валыжэнь: валы жэнь! Гані валы, значыць.