Дрэва кахання
Легенды. Паданні. Сказы
Антон Гурскі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 222с.
Мінск 1993
ПРА ДАВЫД-ГАРАДОК
Давыд-Гарадок — паселішча вельмі старажытнае.
«Гарадок Давыда»! Чаму ён так называецца і хто быў Давыд?
Паводле старадаўняга падання, гэта нейкі ятвяжскі князь, які перайшоў у хрысціянства. Ен пабудаваў на гары, на востраве ракі Гарыні, замак і горад, які да нашых дзён носіць яго імя.
АДКУЛЬ ІВЯНЕЦ
У глыбокай старажытнасці адна вельмі багатая княгіня, невядома адкуль праязджаючы праз Івянецкую мясцовасць, угразла разам з брычкай і коньмі ў невялікай балоціне... Людзі навокал не жылі, і таму ратаваць не было каму. Княгіня, бачачы немінучую пагібель, прыйшла ў роспач і ў той самы час убачыла недалёка прыгожую жанчыну, што пляла вянок з кветак.
— Як мне выратавацца ад няшчасця? — запыталася княгіня ў жанчыны.
— Згадзіся насяліць гэту мясцовасць народам — выратуеіпся,— сказала жанчына.
— Згодна,— адказала княгіня.
Коні яе адразу выйіплі з балота, нібы з ручая, не адчуваючы ніякага цяжару.
Тады княгіня запытала ў жанчыны, як назваць гэта месца.
— Ці бачыш у маіх руках вянок?
— Бачу,— адказала княгіня.
— Дык назаві новае месца Івянцом,— сказала дзіўная жанчына і знікла.
ПРА КАЖАН-ГАРАДОК, МАНДАН I ВІДУШАВУ ГАРУ
3 даўніх часоў насельніцтва гарадка займалася не толькі рыбнай лоўляй і сплавам лесу, але і вырабам скуры. Адсюль і пайшла назва: на польскай мове — Скужаны грудэк, а па-руску — Кожевенный городок.
Старыя людзі кажуць, што ў 1863 годзе ў КажанГарадок прыйшлі паўстанцы. Яны хаваліся ў старым драўляным касцёле. Відаць, гэта былі людзі Каліноўскага, бо, па ўспамінах старых людзей, паўстанцы часта казалі, калі піто якое:
— Будзем скардзіцца Кастусю!
Адна з ускраін Кажан-Гарадка называецца Майдан. Гавораць, што тут стаяла калісьці татарская конніца. 3 тых часоў і захавалася гэтая назва, бо на татарскай мове слова «майдан» азначае і плошчу, і рынак, і месца, дзе стаяць коні.
Узвышша каля Майдаяа тутэйшыя людзі называюць Відушавай гарой. Існуе паданне, быццам менавіта тут быў пахаваны славуты рымскі паэт Авідзій. Лічаць, што ён нібыта загінуў недзе на Палессі і пахавалі яго тут. 3 гэтай прычыны гару і пачалі называць Відушавай.
АДКУЛЬ КАПЫЛЬ
Даўно гэта было. Многа соцень гадоў таму на месцы Капыля стаяў замак багатага князя. Непадалёку ад замка цякла рэчка, якая разлівалася шырокім возерам каля княжых палацаў. У князя была адна дачка, ды такой прыгажосці, што князь надзвычай ганарыўся ёю і не дазваляў, каб на яе пазіралі простыя людзі. Князёўна жыла ў святліцы, якая была ў выеокай замкавай вежы. Адтуль яна магла пазіраць праз вакно на навакольны свет, любавацца хараством палёў, лесу, ракі. Звалі князёўну Паліна, або проста Поля. Аднойчы, летам, каля замка з'явіўся малады пастух, які вельмі хораша іграў на дудачцы, якую ён сам і зрабіў. Князёўна пачула дзіўную песню дудара і вельмі зацікавілася музыкам і яго ігрою. Яна пераапранулася ў сялянскую дзяўчынку і непрыкметна выйшла з вежы і прыбегла на бераг возера, дзе пастух пасвіў свой статак. Тут яна ўбачыла прыгожага юнака, які, угледзеўшы прыгажуню-дзяўчыну, не мог адвесці вачэй ад яе. Ен адразу пакахаў яе, як толькі ўбачыў, і зайграў так, што ўсё навокал было зачаравана тою ігрою. Коля (так звалі пастуха) дамовіўся з Поляй, што ноччу, як толькі ўзыдзе месяц, яны будуць катацца на чоўне па возеры. Князь быў у паходзе, і яны так сустракаліся некаторы час. Вярнуўшыся з паходу, князь даведаўся аб сустрэчах закаханых. Князёўну замкнулі ў вежы. Вацькі яе меркавалі выдаць замуж за багатага прынца. I вось у канцы лета ў цёмную рабінавую ноч, калі палыхала навальніца і бушавала возера, пастух падплыў на чаўне па возеры да самага замка і на жалейцы падаў голас сваёй каханай. Князёўне ўдалося выбрацца з вежы, і маладыя людзі кінуліся наўцекі. Стража падняла шум. Князь падняў на ногі ўсю чэлядзь, каб злавіць уцекачоў. Ен убачыў дачку і пастуха на чаўне сярод хваль, калі возера асвяціла бліскавіца. I зноў усё знікла ў непрагляднай цемры. Мала-памалу наваль-
ніца прайшла, а як стала зусім светла, на возеры нікога ўжо не было. Возера паглынула ўцекачоў. Тады ў роспачы бацька пракляў і возера, і рэчку, якія ў той самы момант праваліліся ў зямлю. Месца гэтае ласля таго сталі клікаць па імені закаханых: Колі і Полі — КоПоль, а пазней Капыль, ды так і засталося — Капыль. I сёння Капыль.
ЯК УЗНІКЛІ КЛІМАВІЧЫ
3 далёкага Пецярбурга трапілі да нас нейкія вяльможныя паны, можа, нават сам цар. Ездзілі тады ж яны не машынамі, а ў карэтах. Трапілі яны з карэтаю ў наша балота і загрузлі. Ніяк не маглі самі выцягнуць карэту з гразі.
Жыў там толькі адзін чалавек з сям’ёй. Звалі яго Клім. Пачуў ён, што паны загрузлі, і пайпіоў іх ра-
таваць.
Запрог ён валы, прывязаў вяроўкаю карэту і выцягнуў яе. Узрадаваліся паны.
Загадаў тады цар пабудаваць горад і назваць яго Клімавічы.
ЛУНІНЕЦ
Наша сяло старэйшае за горад. Ад Луніна і Лунінец паходзіць. Сяло Лунін з даўніх часоў вялікае. Жыхароў тут заўеёды было ♦богато», а на месцы горада
Лунінца нічога не было. Ніхто там не жыў. Толькі дзікія качкі плёскаліся ў лужыне. Неяк адзін з ікыхароў Луніна аддзяліўся ад сваякоў, ГГасяліўся ён яікраз там, дзе цяпер горад. Пабудаваў сабе хату, узараў з»млю,ч -■ пасадзіў сад, наладзіў гаспадарку. -Нёўзабаве яго сядзібу пачалі называць Лунінцам, бо там жыў лунінец, чалавек з Луніна.
Час ішоў, патомства Лунінца павялічвалася. Унукі і праўнукі будаваліся па суседству, жылі побач. 3 хутара вырасла акружаная лясамі вёска, за якой назаўсёды захавалася назва Лунінец, як памяць пра яе заснавальніка, першага перасяленца з Луніна.
АДКУЛЬ НЯСВІЖ • ■ ■ - ■ -Jj-
Нясвіж стаіць ужо больш за сем з паловай вякоў. Заснаваў яго князь з роду Рурыкавічаў. А адкуль пайшла назва горада, людзі расказваюць так. Як вядома, любімымі заняткамі князёў у вольны час былі паляванне і розныя там забавы. Навокал княжага замка некалі далёка прасціраліся дрымучыя лясы ды непраходныя балоты. Аднойчы князь разам са сваёй чэляддзю паляваў н»< мядзведзяў. Адзін звер быў паранены, але ўцёк у гушчар лесу. Праз колькі дзён князь зноў быў на паляванні ў тым баку. Адзін з яго стральцоў знайшоў ужо мёртвага мядзведзя. Князь пад’ехаў да яго, агледзеў ды і кажа: «Ня свеж». Вось і пачалі тое месца называць Нясвіж.
* * Jit
На тым самым месцы, дзе цяпер стаіць Нясвіж, было некалі старажытнае паселішча. Але аднойчы тут здарылася няшчасце: паселііпча. правалілася пад землю. На яго месцы засталіся толькі ўзгоркі ды руіны. Невядома, колькі часу прайшло пасля таго, як тут зноў
пасяліліся людзі. Але паколькі мееца гэтае было «не свежае» (бо тут некалі жылі людзі), дык яго і назвалі Нясвіж.
СТОЎБЦЫ
На тым месцы, дзе цяпер Стоўбцы, калісьці быў лес. У ім нейкі князь пабудаваў манастыр, і доўгі час там жылі манахі. Аднаго году яны ўсе памерлі ад чумы. Манастыр апусцеў, разбурыўся. А на тым месцы ўкапалі тры стоўбікі ў знак таго, што нельга сяліцца.
Але прайшоў час, і па загаду князя тут пачалі пасяляцца людзі. Яны знайшлі закапаныя стоўбікі, якія
называліся стоўбцамі.
АДКУЛЬ УЗДА
Пад Койданавам беларусы разбілі татараў, а сам татарскі атаман Кайдан уцёк. Але беларусы дагналі яго там, дзе цяпер Узда стаіць, і ранілі. Падаючы з сядла, Кайдан ухапіўся за ўзду свайго каня і сказаў:
— Вось дзе напаткала мяне смерць.
На тым месцы пачалі будавацца людзі, і пасяленне тое назвалі Узда.
* * *
А яшчэ расказваюць, што даўно-даўно, калі тут яшчэ нічога не было, праязджаў неяк рускі цар і згу-
біў залатую ўзду. Яго слуга, шукаючы тут залатую ўздзечку, ездзіў на кані то ў адзін бок, то ў другі. А чалавек адзін, бачачы гэта, спытаўся ў конніка, чаго ён шукае. I той кажа, што шукае залатую ўзду. Вось ад таго быццам наша мястэчка і завецца Узда.
АДКУЛЬ БАГАТЫРЭВІЧЫ
Даўным-даўно ў гэты край прыйшло двое людзей. Яны шукалі пустэльнае месца. Відаць было па ўсім, што хацелі схавацца ад людскога вока. Ян, загарэлы, моцны, быў з простых людзей. Цэцылія — са знатнага роду. Ён сек дровы, яна збірала арэхі і дзікія яблыкі. Яны моцна кахалі адно аднаго і былі шчаслівыя. Шэсць сыноў і дачок было ў іх.
Мінуў час. Нехта данёс літоўскаму князю аб уцекачах, 1 ён прыехаў са світай паглядзець на іх. Ян і Цэцылія, якім было ўжо па сто гадоў, разам з сынамі, дочкамі, унукамі і праўнукамі выйшлі з хаты. Князь быў здзіўлены іх сілай і прыгажосцю.
I вось за тое, што здолелі яны адваяваць у пушчы і дзікага звера гэту зямлю, ператварыць берагавы наднямонскі лес ва ўрадлівае поле, сталі іх называць людзі багатырамі. Адсюль і пайшла назва вёскі — Багатырэвічы.
БАКШТЫ
...Даўным-даўно, калі ўвесь пушчанскі край пакарыў бязлітасны князь-жмудзін, парапіыў ён звесці са свету ўсіх тутэйшых князёў. Хітрыкамі і падманам завабліваў іх да сябе ў замак і забіваў. Так ён расправіўся з трыма братамі, уладальнікамі Лоскага замка. Але застаўся яшчэ адзін княжыч-малалетак. Загадаў Жмудзін сваім людзям забіць і таго княжыча. Але не паднялася ў іх рука на бязвіннага хлоітчыка. Забралі яго воіны з сабой, аднак давезлі толькі да вярхоўя Бярозы, прывязалі да чоўна і пусцілі той човен па плыні.
На трэці дзень вылавілі багамольцы ўжо зусім зняможанага ад смагі і голаду княжыча. Жылі яны ў захаваным у пушчы скіце. Яны і выхадзілі, выгадавалі княжыча. У Лоск княжыч больш не вяртаўся. На беразе Бярозы, у тым месцы, дзе вылавілі яго манахі, збудаваў ён драўляны замак-вежу. Сцены яго для трываласці былі настолькі прасмолены і закураны, што неўзабаве празвалі той замак Чорнай вежай.
Ажаніўся князь з пушчанкай-прыгажуняй і нікуды адсюль не выязджаў. Паляваў, лавіў рыбу. Асабліва любіў прымаць у сябе, у замку, купцоў, што падымаліся на лодках-стругах з Нёмана або спускаліся па рацэ з-пад яго роднага Лоска. Шчодра пачаставаўшы гандлевых людзей, уважліва слухаў іх расказы-навіны.
Вось тыя купцы, яшчэ здалёку ўбачыўшы чорную княжацкую вежу, што ўзвышалася над лясамі, быццам бы і крычалі, паведамлялі ўсяму каравану: «Бакіпты! Бакшты!..» 3 таго часу і паселііпча, што пабудавалася каля княжацкай вежы, сталі называць Бакшты. А потым, калі ўжо скончыўся род бакштанскіх князёўпушчанцаў, іх старажытную бакшту-вежу вялікі князь ператварыў нібы ў турму.
ВЕСКА ВАРАНІЛАУЦЫ
Вёска Варанілаўцы афіцыйна называецца Варанілавічы. Але ніхто ў той мясцовасці не называе яе інакіп як Варанілаўцы...