• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дрэва кахання Легенды. Паданні. Сказы Антон Гурскі

    Дрэва кахання

    Легенды. Паданні. Сказы
    Антон Гурскі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 222с.
    Мінск 1993
    37.49 МБ
    Аднойчы пан прымусіў жанчыну лезці як мага выпіэй на дуб. Калі жанчына ўзлезла высока на дрэва, ён загадаў ёй сесці там і кукаваць. Сам адышоўся на патрэбную яму адлегласць і стрэліў на яе «ку-ку». Жанчына мёртвая ўпала з дуба. Люты пан застрэліў так не адну жанчыну; усіх непакорных яму прымушаў лезці на дрэва і кукаваць.
    3 тых часоў мясцовасць гэтую людзі і пачалі называць Кукаўкай.
    ЛАЗОВЫ КУСТ
    Адкупілі аднойчы ў пана два бедныя мужыкі, якія шмат гадоў збіралі капейчыну да капейчыны, тры дзесяціны добрай, урадлівай зямлі, каб пабудавацца на ёй і гаспадарыць. Дзе ж толькі паставіць хаты, шкада ж кожнай пядзі дарагой зямліцы. Доўга яны разважалі ды меркавалі і нарэшце вырашылі каля самага краю свайго ўладання, непадалёку ад рэчкі, высеч вялізны
    лазовы куст і на яго месцы пабудавацца. Справіліся з лазой — высеклі, выкарчавалі, нават галіны спалілі. Як і задумалі, збудавалі па хаце і пачалі жыць. Перазімавалі, а вясной, ледзь толькі сышоў снег, яшчэ і травіца не паспела зазелянець, бачаць, пасярод двара, на гародзе ды і пад сценамі хат — усюды прабіўся лазняк.
    Нічога не падазраючы, зноў узяліся мужыкі за сякеры і павысякалі амаль паўметровыя лазовыя парасткі. Ды дзе там! Выйшлі раніцой скаціну дагледзець, а за ноч лаза ўжо на цэлы метр вымахала. Мужыкі зноў за сякеры і гэтым разам усю лазу, аж да апошняга прутка, высеклі, сабралі і спалілі на вогнішчы. He дапамагло: за ноч зноў увесь двор лазой зарос. Зразумелі нарэшце мужыкі, што тут нешта нядобрае, і болып не чапалі лазу. Вырашылі пачакаць, паглядзець, што ж далей будзе, А далей не стала мужыкам ад той лазы ніякага жыцця. Так яна разраслася, што ўсё на градах пад ёй засохла-загінула, а гіраз двор, да паветак ці на дарогу, як па густьім лесе, даводзілася прабірацца.
    Заходзілі суседзі, глядзелі на дзівосны лазняк, шкадавалі мужыкоў, розныя парады давалі, як ад кустоў пазбавіцца, Хто раіў пад карані солі падсыпаць, хто — вадой заліць, а хто і наогул казаў, што трэба зімы дачакацца, можа, вымерзне жывучае кустоўе. I вось аднойчы завітаў да тых мужыкоў дзядок, увесь у белым адзенні, з кульбай у руцэ і пустой торбачкаю за плячамі — вады папрасіў напіцца. Ды толькі напаілі яго шматпакутныя спагадлівыя гаспадыні не вадой, а малаком салодкім, халодненькім. Азірнуўся вакол дзядок і кажа:
    — Што ж вы, людды родненькія, у такім дзікім кустоўі жывяце, а мне нават і не скардзіцеся?
    А жанчыны яму ў адказ:
    — Ды які з таго толк. Каму мы толькі не расказвалі пра сваю бяду, чыіх толькі парадаў не слухаліся — і солі пад карані сваёй лазе падсыпалі, і тапілі, і вымаразіць спрабавалі — нічога не дапамагае, як расла, так і расце безупынна. У нас ужо і рукі паапускаліся, адзін, відаць, паратунак — на новае месца перабрацца.
    Уздыхнуў дзядок, зірнуў яшчэ раз на лазу, якая ўжо і хаты перарасла, і кажа:
    — He, дачуппсі, калі мяне паслухаеце і ўсё, што скажу, зробіце, не давядзецца вам на новае месца пе-
    рабірацца. А зробіце вось што. Дачакайцеся першага дожджыку, як замжыць, асцярожна кожную лазінку выкапвайце, і нясіце хутчэй да рэчкі, і там, на беразе, як найглыбей пасадзіце. I калі наказ мой дакладна выканаеце, то ўвесь куст да вясны сам да рэчкі перабярэцца.
    Расказаў пра ўсе гэта дзядок, падзякаваў за малако салодкае, выйшаў за брамку і адразу ж знік невядома куды.
    Хаця асабліва і не паверылі дзядку мужыкі і жанчыны, але ўсё-такі пакуль імжыў першы, пасля той размовы, дожджык, перанеслі са свайго двара і пасадзілі на беразе Волмы пучок лазовых пруткоў. I ўсё спраўдзілася, як і казаў той дзядок. За які-небудзь тыдзень высахла лаза на двары і на гародзе аж да апошняга прутка. А на голым беразе Волмы вырас малады лазовы куст.
    Вось ад тых дзвюх хацінак і пайшла веска. I хаця ні ў кога болын на двары лаза не расла, нават не з’яўлялася, вёска ўсё ж паспела атрымаць сваю назву з-за таго злашчаснага куста. Так яна — Лазовы Куст — за ёй і засталася.
    
    ЛЕБЕДЗЕВА
    Доўгі час сялібу называлі Лебедзева Дно,..
    Быццам бы ў далёкія часы на месцы сяла Лебедзева, між тых самых пагоркаў, разлілося вялікае возера. Людзі, што жылі на яго прыгожых берагах, лавілі ў возеры рыбу, палявалі ў чароце на качак, касілі на прыбярэжных лугах буйныя травы. Выцякала з возера тая самая рачулка Нявежа, але глыбокая, паўнаводная, а на яе берагах етаялі багатыя вёскі ды хутары. Называлася возера Лебедзевым таму, што пасярэдзіне яго, на востраве, здаўна жылі лебедзі. Але нават самыя зацятыя паляўнічыя не чапалі, не па-
    лохалі гордых птушак. Усе ведалі — гэта яны, лебедзі, ахоўваюць возера, тайна ад людзей будуюць і рамантуюць схаваныя пад вадою плаціны і дамбы. Таму возера і трымаецца між пагоркаў.
    Толькі знайшоўся злы чалавек. Падплыў аднойчы да вострава і застрэліў самага вялікага лебедзя-важака. Пакінулі лебедзі возера. А праз год ці два прагнілі, схаваныя ў чароце І пад вадой, лебядзіныя дамбы. Спатрэбілася ўсяго тры дні, каб вада назаўсёды выцекла са сваёй катлавіны-чашы, сплыла ў вялікую раку. ПІмат было бяды. Па берагах Нявежы пазносіла хаты, змыла з палеткаў ураджай, патапіла скаціну.
    Прайшоў час, людзі забыліся на тую бяду і пачалі зноў сяліцца ў зручным зацішку — на дне былога Лебядзінага возера. Таму новую сялібу і называлі спачатку Лебедзевым Дном. Пазней, калі ўжо ніхто не памятаў аб возеры, па дне якога цяпер праходзіла вуліца і стаялі хаты, захавалася ад назвы толькі першая яго частка — Лебедзева...
    ПРА МЯСТЭЧКА ЛЕНІНА
    Мястэчка Леніна, яно і за царом так называлася, і за Полыпчай. Пры белапаляках не аднаму папала за гэта.
    Бывала, стрэне паліцай чалавека на дарозе, спытаецца:
    — Куды ідзеш?
    — Да Лешна.
    Той — бац у зубы!
    Перад самым прыходам Саветаў, за які месяц, палякі замянілі назву яа Саснковічы, генерал быў у іх, пагранічных войск,— Саснкоўскі.
    Але ніхто так не называў — усё Леніна і Леніна.
    
    ЛІПЕНЬ
    ...У дарэвалюцыйныя гады вёска мела зневажальную, абразлівую назву — Халуі... Яшчэ за прыгонам нейкі багаты самаўпраўны пан выселіў на пустэльны бераг Свіслачы тры сям’і непакорных сялян і наказаў ім не зямлю араць, а абслугоўваць розных панскіх гасцей, што з’язджаліся да ракі, на луг баляваць. Звалі тых людзей, магчыма, за іх горды характар, саколкі, а месца, дзе яны пабудаваліся ў хуткім часе, пачалі называць Сакаліны Кут. Ды толькі не падабалася гэта пану, палохала яго. I загадаў ён пад страхам лютай кары называць Сакаліны Кут Халуямі. «Каб не забываліся, што не сокалы вы, а чорныя мужыкі-парабкі, халуі. Абавязаныя прыслугоўваць гасцям маім». Пасля таго загаду ды пакаранняў прыліпла да вёскі тое брыдкае імя...
    А новую сваю назву — Ліпень — вёска атрымала неўзабаве пасля вызвалення раёна ад белапалякаў. Адбылося гэта якраз у сярэдзіне лета — у ліпені, калі шчодра цвілі духмяныя ліпы, Вось адкуль у вёскі гэтае пяшчотнае, напеўнае імя — Ліпень.
    ВЕСКА ЛЫШЧ I ПРОЗВІШЧА ПРЫГОДЗІЧ
    Некалі, даўным-даўно, гэта былі дзіўныя і страшныя мясціны. Там, дзе цяпер вёска, на дзесяткі вёрст навокал распасціралася глухая непраходная багна. Да
    самага балота падступалі змрочныя, дрымучыя лясы. Такія густыя, што нават хуткаплынная рака Вісліца выгіналася вужакаю, каб прабіцца да вялікай вады.
    НІколі не чуў тут ніхто чалавечага голасу. Толькі вылі на начах воўчыя зграі, глуха рыпелі пад ветрам выгоністыя старыя сосны, уладарна шумелі дубы.
    Ды аднойчы прыйшлі людзі. He ад лёгкага жыцця прыбіліся яны ў гэты куток. Бунтарныя сэрцы шукалі сабе волі і шчасця.
    Далей ісці не бьіло куды — балота. Іржавая бясконцая вада з асакой і лазой. Нехта нявесела прысвіснуў:
    — Ну і лыка ж, хлопцы, будзе. Ну і лышча!
    Усю ноч над Вісліцай гарэлі вогнішчы. Віліся, як дым, неспакойныя людскія думкі. А раніцой з першымі промнямі сонца застукалі ў дрымучым бары сякеры, ляглі ў вянкі звонкія смалістыя бярвенні.
    Вёску назвалі Лышчам, А людзям, што прыйшлі сюды, нацярпеўшыся розных прыгод, далі пасля прозвішча — ІТрыгодзічы.
    МАРС
    Вёска Кукшэвічы і цяпер цягнецца на добрых паўтара кіламетра. Але старажылы памятаюць, што яшчэ да першай сусветнай вайны вёска была ўдвая болыпая. Дзве вуліцы ішлі адна раўнамежна другой, і трэцяя перасякала іх. Жылі ў неймавернай цеснаце, у іншы двор ледзь можна было заехаць з возам. Зямлі не хапала. Батрачылі, ад’язджалі на заробкі ў Мінск.
    Калі ў 1914 годзе ў вёсцьі пачаўся пажар, усе тры кукшэвіцкія вуліцы выгаралі дазвання. А тут пачалася вайна, падступіў фронт. Людзі жылі ў бядоце, туліліся ў зямлянках, па адрынах у суседніх вёсках.
    I толькі пасля выгнання белапалякаў становіпіча змянілася: пагарэльцы атрымалі лес на будову. Вось тады вакол Кукшэвіч, якія таксама пачалі адбудоў-
    вацца, і былі закладзены восем новых невялічкіх пасёлкаў. А імёны ім даваў малады калгаснік з Койданава, былы чырвонагвардзеец. Ен, дарэчы, і наразаў сялянам панскую зямлю.
    Пасёлкі назваў ён падобна: Рабінаўка, Арэхаўка, Малінаўка, Гарохава... А потым, відаць, і сам бравы каморнік заўважыў сумнае падабенства назваў і замацаваў за двума пасёлкамі «планетныя» імёны, пра якія ў наваколлі ніхто нават і не чуў — Марс і Юпітэр.
    НАЛІБАКІ
    Непадалёку ад мястэчка Налібакі, каля вёскі Клецішча, яшчэ да рэвалюцыі быў завод. Належаў завод, кажуць, нейкай немцы. Тут здабывалі балотную жалезную руду і плавілі яе ў адмысловых печах. Вугаль рабілі з дрэва. Працаваць было цяжка. Вакол пушча, непраходныя балоты. Для прамывання руды патрэбна вельмі шмат вады. Карысталіся балотнай. А чыстую ваду на завод прывозілі ў баках. Кожную раніцу з упраўлення загадвалі каму-небудзь з мясцовага насельніцтва наліваць бакі вадой:
    — Налі бакі!
    Вось ад таго і пайшла назва мястэчка — Налібакі.
    ПРА ВЕСКУ ПАДКАМЕНЬ
    Жыў стары дзед. Звалі яго Ясь. Ен быў вельмі скупы і прагны. А на яго полі ляжаў невялікі камень. Гэты
    камень з кожным годам рабіўся большы. Ясь задумаў прыбраць камень з поля, бо ён займаў многа зямлі. Пачаў капаць яму, каб закапаць туды камень. Але, калі крыху падкапаўся, камень абрынуўся разам з зямлёй. Ясь трапіў пад камень.
    Заснаваную там вёску і назвалі Падкамень.
    ПЕРУНОЎ МОСТ
    ...У той час нельга было ў нас без моста абысціся. Вунь там, дзе цяпер у канаву ваду сабралі, была гіблая дрыгва, ні ўвесну, ні ўвосень, як кажуць, ні прайсці ні праехаць. А выхад на стары, як тады яго называлі, Кацярынінскі тракт з гэтага боку самы кароткі, інакш рабі крук вёрст на дзесяць. Вось і выслалі бярвёнамі, засыпалі пяском грэблю, частка якой і цяпер яшчэ прыкметная. А над самым багністым месцам пабудавалі сапраўдны на палях мост. Гаварылі, нават не адзін, а тры масты засаб. Калісьці тут праходзіла бойкая дарога з Мінска, Пухавіч і да пераправы цераз Бярэзіну. Старыя казалі, што ў войны па ёй не адзін раз рухалася войска, праходзілі абозы...