• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дрэва кахання Легенды. Паданні. Сказы Антон Гурскі

    Дрэва кахання

    Легенды. Паданні. Сказы
    Антон Гурскі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 222с.
    Мінск 1993
    37.49 МБ
    РЫМШАВА ГАРА
    У вёсцы Навасёлкі Капаткевіцкага раёна з пакалення ў пакаленне перадаецца паданне пра гордага і смелага хлапца Рымшу.
    Было гэта яшчэ ў часы паншчыны. Злыя былі паны. He людзі, а звяры. Асабліва лютаваў пан у маёнтку недалёка ад Навасёлак. I што толькі ён не тварыў. Страх, як з сялян здзекаваўся, А сваіх мужыкоў і за людзей не лічыў.
    Загадаў раз гэты пан, каб усе, у каго былі валы на продаж, прыводзілі іх толькі да яго, на панскі двор. Загадана — нічога не зробіш: у пана ўлада. I павялі сяляне да яго сваіх валоў. А пан выйдзе на ганак, паглядзіць і кажа:
    — Што гэта ты прывёў, асёл? Гэта ж не вол, a казёл.
    I плаціў, як за казла. А хто спрабаваў пярэчыць — таго пасылаў на стайню і даваў бізуноў.
    Доўга мучыліся людзі з такім панам, доўга цярпелі, а паскардзіцца няма каму. Паны ж усюды тады сядзелі — і ў маёнтках, і ў судах.
    Але знайшоўся нарэшце адзін чалавек, што адплаціў пану за ўсе людскія крыўды і слёзы. Быў гэта Рымша — прыгожы горды хлапец, Прывёў ён раз на панскі двор вала прадаваць. Выйшаў пан на ганак і кажа:
    —Што гэта ты прывеў, асёл? Гэта ж не вол, а казёл.
    Схапіў тады Рымша здаравенную жардзіну і пытаецца:
    — Што гэта, пан, бяроза ці лаза? Я ж табе прывёў вала, а не казла.— I давай пярэсціць пана жардзінай, Б’е і прыгаворвае: — Вось табе за тое, што ты з людзей здзекуешся. А калі ачуняеш, чакай мяне яшчэ ў госці.
    Толькі на трэці дзень апрытомнеў пан. Пачалі шукаць Рымшу, а таго і след прастыў.
    He раз яшчэ прыходзіў Рымша да пана, не раз помсціў яму за людзей. I, кажуць, хаваўся ён на гары між Заполлем і Навасёлкамі. Да гары той цяжка было падступіцца. Наўкола — непраходныя балоты і хмызняк. Адзін толькі Рымша ведаў туды патаемную сцежку.
    I дагэтуль стаіць тая гара. Людзі завуць яе Рымшавай.
    ДЗЯВОЧАЯ ГАРА
    Даўно-даўно, гэта яшчэ нават не пры маёй памяці, тут, у Мсціславе, на Замкавай гары, жыў адзін багаты пан.
    Кажуць старыя, што працавалі ў яго толькі адны маладыя дзяўчаты. Такая ўжо была яго воля. Дзяўчаты працавалі ад відна да відна.
    Аднойчы ён загадаў ім нанасіць з рэчкі Вяхры пяску
    на цэлую гару. Шмат гадоў працавалі дзяўчаты, усё насілі пясок. Многія з іх загінулі, але гару ўсё ж насыпалі. Называецца яна з тых пор Дзявочай гарой.
    МАМЧЫНА ГОРКА
    Як ішлі, можа, бачылі горку, на якой расце колькі дрэў? Яна ў нас завецца Мамчына горка. Назва гэтая паходзіць вось ад чаго. Расказваюць, што даўней у замку пан жыў, багаты дужа быў. Жыхары нашай вёскі працавалі на яго. У пана была служанка, якая мела дужа прыгожага сына. I вось служанчын сын моцна пакахаў панскую дачку, а яна пакахала яго. Але пан забараніў ім жаніцца, і закаханыя ўцяклі невядома куды. За гэта пан загадаў пакараць служанку: закапаць жывую ў зямлю на гэтай горцы. Адсюль і назва — Мамчына горка.
    ПРА МІР-ГАРУ
    Даўным-даўно ў тутэйшых месцах звінелі мячы: два князі не маглі ўжыцца па суседству. He раз іх дружыны хадзілі адна на другую. Лілася кроў на ехілах гары.
    Князі аднойчы сустрэліся на гары без зброі, памірыліся, адсюль і пайшла назва — Мір-гара.
    ПЕРУНОВА ГАРА
    Есць за Нясвіжам, калі ісці на захад ад горада, старое Замчышча. Гэта вялікае ўзвышша, якое ўздымаецца над шырокім долам. Узвышша людзі завуць Перуноваю гарою. Навокал гэтай гары стаяць вёскі Аношкі, Жанковічы, Долкінды. Расказваюць, што некалі на месцы Перуновай гары стаяў вялікі княжацкі замак, а там, дзе дол, было прыгожае возера. Возера, як люстэрка, заўсёды адбівала колер неба. Улетку, у ноч на Івана Купалу з возера выходзілі русалкі і вадзілі свае чараўнічыя карагоды. Кажуць, у розную пару ў возеры загубілі сябе сялянскія прыгажуні-дзяўчаты, падманутыя іх каханымі — маладымі княжычамі. I столькі разбэшчаныя князі загубілі дуіп, што аднойчы ў купальскую ночь на возеры паднялася такая бура, што вада выйшла з берагоў і затапіла ўсё вакол. У той час у замак стрэліў пярун і разбіў яго ўчшэнт. Вёскі ж навокал былога замка маюць жаночыя імёны.
    ГАРА КНЯЖА МАГІЛА
    На поўдні ад возера Нешчарда ёсць гара, якую з трох бакоў абняла вада. На той гары драўляны маленькі касцел і колькі соснаў...
    Расказваюць, іпто на тым паўвостраве некалі быў горад. Толькі чый горад, хто ў ім правіў, невядома. Тамашні люд жыў у лясістых ваколіцах, доўга не
    ведаў нападаў іншых народаў, што блукалі па тых краях дзеля грабяжу. ІТраз некаторы час берагі Нешчарды прывабілі страшнага Ольбжыма, які называўся князем. Спадзеючыся на багатую здабычу, ён аблажыў той горад вялізнай шайкай разбойнікаў, разбіў слабую абарону, абрабаваў дамы, пазабіваў жыхароў, у касцёлах паабдзіраў абразы і начынне. Нават сам касцёл зруйнаваў, а званы затапіў у возеры і са сваёй дружынай абраў сабе жыхарства ў спустошаным горадзе.
    Але затопленыя на дне возера званы штодзень пры заходзе і ўсходзе сонца абуджалі глухое маўчанне на дзікіх берагах Нешчарды. Напалоханае тым гулам птаства ўцякло высока ў неба, а сарны і ласі, дрыжучы ад страху, схаваліся ў навакольных барах. Апаўночы лётала чума, падобная да чорнай кулі, і дзе толькі датыкалася сцяны, жылля, ніхто не выходзіў ужо з таго дома жывы, і такім чынам вымерла ўся дружына князя. Сам ён, напалоханы, закапаў усё свае багацце ў гары і ўцёк з некалькімі сябрамі. Але недалёка за возерам яго спаткала смерць.
    Народ і зараз паказвае вялізны курган, які называе Княжа Магіла.
    ГАРА КНЯГІНЬКА
    Адна высокая гара недалёка ад Лагойска з акопамі наверсе, якую акружала балота, называюць Княгінькаю, А гэта, кажуць, ад таго, што нейкі князь скінуў з гэтай гары ў раку сваю жонку-княгіню за тое, што яна адкрыла важную таямніцу суседняму князюворагу.
    cSSdXqSBd
    БАГАТЫР-ГАРА
    Даўно-даўно на гэтай гары жыла вялікая жанчына. Ростам гэтая жанчына была тры аршыны. Ваду яна насіла на ropy вялікімі цэбрамі, па два цэбры за адзін раз, а ў кожным цэбры было па 15 судаў.
    Каля той гары ішло нейкае татарскае войска. I запыталіся ў гэтае жанчыны-багатыркі, дзе дарога да беларускага войска? Жанчына-багатырка ўзяла ды і завяла войска татарскае ў балота, дзе яго беларускае войска і пабіла. Рэштка татарскага войска, уцякаючы назад, забіла жанчыну-багатырку і пахавала на гэтай гары. Гара і стала звацца пасля гэтага — Багатыр-Гара.
    КРАСНАЯ ГОРКА
    Паміж вёскамі Чашын і Мрочкі ёсць Красная горка, кіламетраў паўтара адсюль. Горку перасякае гравійка: роўнаю істужкаю ідзе дарога з гары ўніз і цягнецца праз зялёны дол, што раскінуўся паабапал ракі Лошы. Сама горка парасла лесам старым і маўклівым. Унізе, над ракою, стаяць два курганы сумныя і задуменныя, а над імі шумяць векавыя хвоі. Дзед мой расказваў, што ён у дзяцінстве чуў ад старых людзей, што як швед ваяваў, дык гэтаю лагчынаю кроў лілася ад палеглых воінаў. I горка таму Краснаю завецца, а ў курганах пахаваны забітыя шведы.
    
    МАЦЕНКАВА ГАРА
    Даўным-даўно жыў тут дужы разбойнік Мацейка. Нікога і нічога ён не баяўся. Рабаваў купцоў на людным гасцінцы, што паблізу вёў з заходніх краін ва ўсходнія, нападаў на чаўны і лодкі, калі плылі па рацэ. А каб зручней было пераймаць падарожных, загадаў сваім палоннікам пракапаць новае рэчышча. Паплыла з таго часу Ыарва пад самай гарою, і ніводзін вандроўнік не мог абмінуць страшнай сустрэчы з Мацейкам. Мацнела крэпасць разбойніка, і пухлі ў ёй ад золата скрыні.
    У цёмныя асеннія і зімовыя ночы, калі хваля на рацэ цяжка ўздыхала ды ад віхуры стагнаў лес, епраўляў Мацейка свае балі. Забаўляўся з прыгажунямі-паланянкамі нядобрым каханнем. На світанку канчалася гульбішча і целы замучаных нявольніц абмывала рачная тонь.
    Але здарылася, што Мацейка закахаўся ў адну са сваіх^ нявольніц. Ахвяраваў ён золата і багацці, кляўся ў вернасці. Аднак дзяўчына замест раскошнага жыцця з разбойнікам выбрала сабе смерць. У такую ж цёмную віхурыстую ноч павесілася на сваёй пышнай касе. Разбойніка ахапіла роспач. Загадаў ён справіць сваёй каханай урачыстае пахаванне, вымураваць глыбокі склеп. Калі ж апусцілі туды цела паланянкі, Мацейка таксама сышоў у магілу і сказаў замураваць сябе разам з каханай.
    НАВАСАДСКАЕ ЗАМЧЫШЧА
    Над рэчкаю, над Слаўкаю, недалёка святога месца Студзянца, дзе з-пад дарогі на гары вада цудоўная выліваецца і спадае ў яр глыбокі, а ярам у Слаўку цячэ, а Слаўка па каменнях шапоча,— стаіць княскае гарадзішча.
    Высокія берагі Слаўкі пазарасталі ўсякім лесам: раслі там і дубы магутныя, і светлыя ясені, і клёны, і алыпыны, і асіны, і бярэзіны касатыя, і бразгаліны касцястыя, і чаромхі пахучыя,— ды многа ўсяго было.
    Над усім гэтым западала ночка цёмная. Неба было засупленае чорнымі хмарамі, а вецер сярдзіты разпоразу зрываўся і з шумам і свістам пралятаў над гарамі, над лясамі І над тым гарадзішчам, маўляў, штось нядобрае павяшчаў.
    Усе ў гарадзішчы ў тым спалі. Спалі і ў месце, што ляжала ў кліну між Слаўкай і Ус-рэкай. Адна толькі душа ў гарадзішчы не спіць: паволі ўсё ходзіць і, знаць, думу цяжкую думае, бо аж пот на белым ілбе выступае перлістымі кроплямі.
    А хто гэта ходзіць, як не княжна, слаўная красою і багаццем сваімі? I ростам высока, і тварам красна, хоць не так-то ўжо і малада. I грудзі яе поўныя высока падымаюцца, і вочы карыя аж у цемнаце свецяцца, а буйныя косы вецер трэпле.
    Ходзіць княжна гордаю ступою, ды на сэрцы яе, знаць, невясёла, бо ўсё то рукі заламае, то вяла іх апусціць, то ўздыхне цяжка, як канаючы, то аберуч галаву сцісне: то, быццам на пгтось адважыўшыся, вочы падыме і ўдалеч смялей гляне і заходзіць байчэйшаю етупою, а праз момант ізноў яе сэрца зойдзецца, і рукі павіснуць, і вочы затуманяцца, і ногі як бы падкашвацца стануць. Ды вось яна ўрэшце на штось адважылася. Пайпіла хуткаю ступою ў гарадзішча, чэлядзь сваю будзіць, усё багацце сваё загадвае збіраці, і што дарожшае, то ў скрыню каваную кладзе, а што меней вартае,
    тое чэлядзі раздае. Сабраўшы ўсё і спакаваўшы, скрыню зачыніла на тры замкі, а ключы на залаты паясок нанізала і туга ім падперазалася. Тады, сеўшы на скрыню, горка заплакала:
    — Няма ў мяне ні шчасця, ні долі, ні вернага друга, няма мне з кім дзяліцца ні сваею красою, ні каханнем, ні багаццем вялікім, а маладосць мая ўцякае, лічка маё белае пажаўцела, грудкі мае поўныя сталі вянуць, вочкі карыя — ліняці, буйныя косы — выпадаці, а сэрца маё стала заміраці... Няхай жа, калі так, я згіну і ўсё са мной: і думкі мае, і каханне маё, і жаданне, 1 краса, і багацце маё, бо так сіратліва жыці не пад сілу мне!..