• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дрэва кахання Легенды. Паданні. Сказы Антон Гурскі

    Дрэва кахання

    Легенды. Паданні. Сказы
    Антон Гурскі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 222с.
    Мінск 1993
    37.49 МБ
    і месяц схаваўся ў густых аблоках. Зрабілася так цёмна, што яны ледзь бачылі адзін аднаго, і пайшоў ціхі дожджык.
    — Работа лепей пойдзе, калі пясок крыху намокне» сказаў адзін з іх.— А болей не трацьма дарэмна часу.
    Падбадзёрваючы сябе, дружна пачалі ізноў капаць £ выкаРалі Цяпер такую доўгую і шырокую яму, якая ўжо лёгка не магла засыпацца.
    Рыдлёўкі слізганулі па жалезу.
    — Кацёл, кацёл з грашамі! — радасна закрычалі яны.
    Толькі калі акапалі вакол і хацелі падняць з зямлі, убачылі, што гэта быў важкі жалезны панцыр; пакрываў ён грудзі шкілета, у якога пры боку ляжаў меч, a на чэрапе быў жалезны шышак. Сталі яны ў здзіўленні і глядзелі, як недарэчна падманула іх надзея.
    Тады адзін смялейшы кажа:
    — Пакінем гэты шкілет, а зброю возьмем сабе, няхай застанецца яна хоць памяткай аб нашай начной працы.
    Толькі яны намерыліся так зрабіць, як раптам бліскавіца асвяціла ўзгорак, і бачаць: стаіць агромністы асілак у жалезным панцыры і трымае востры мвч над іх галовамі.
    Трывога праняла іх сэрца, грымоты ўзрушылі зямлю, і асілак прамовіў:
    — Нікчэмныя! Золату і серабру прадалі ўсе пачуцці вашы, толькі ў багацце ўклалі свае надзеі, не ўшанавалі прах волата, які з годнасцю скончыў тут жыццё...
    Загрымела ў аблоках, і асілак знік з іх вачэй...
    Пры святле бліскавіцы ізноў убачьілі перад сабой засыпаную пяском яму, і падалося ім, што на тым месцы зямля някранута была...
    ДЗЕ ЦЕНЬ СЯГАЕ
    Некалі пры дарозе з Войшкаў у Заячкі стаяла старая жараластая ліпа. Хоць яе сарцавіна даўно абярнулася ў парахню, а вершаліна цалкам змуршэла і абвалілася, але знізу яна кожную вясну кучаравілася густою лістотай...
    Біліся тут, кажуць, якіясьці войскі. Біліся не на жыццё, а на смерць. I бачыць адзін военачальнік, што яго войска пахіснулася і пабегла пад націскам ворага. Схапіў ён тады абкаваную жалезам скрыню з грашыма на заплату сваім салдатам і закапаў яе паблізу гэтага дрэва. Частка салдат таго военачальніка загінула ў гэтай бітве, і косці іх ляжаць побач з касцьмі іхніх непрыяцеляў на тых старых могілках, што каля ўрочышча Прыстань пры самай рацэ Нарве. Другая ж частка разам са сваім военачальнікам трапіла ў палон і пайшла ў няволю.
    Міналі гады, хадзілі і ездзілі сюдою людзі, і расла сабе ўвышыню ды ўшыркі ліпа на пагорку. Ніхто так і не даведаўся б пра закапаны тут скарб. Але ж той военачальнік, дажыўшы да глыбокай старасці ў чужыне, перад самай смерцю напісаў запавет. Згадаў у ім пра тую скрыню золата і дадаў, што закапаў яго ў тым месцы, куды дасягае цень ліпы.
    Прагныя дармовага багацця спадчыннікі мігам прымчаліся сюды і пачалі шукаць таго скарбу. Была якраз раніца, і цень разгалістага дрэва сягаў мо на паўвярсты ці болей, Кінуліся яны капаць. Валяць ямы ў рост чалавека, а там няма нічога. Тым часам сонейка ладнялося і цень стаў іншае месца паказваць. Давай яны там ямы капаць. He паспелі да пояса выкапаць, як цень далей перабег. Капалі яны так, капалі раніцай, апоўдні і ўвечарьі, а цень вёў іх усё ў новае месца. Капалі яны тыдзень, капалі месяц, спрытна наваколле перарылі і аніяк не маглі на скарб натрапіць. I толькі тады, як са стомы не далі рады ўжо і ног вала-
    чыць, зразумелі, што скарбу не знойдуць, бо ў запавеце не было сказана, у якую пору года і дня той военачальнік скрыню з золатам закапваў. Нічога іншага не засталося тым спадчыннікам, як толькі адрачыся ад пошукаў.
    Цяпер цень сваім абсягам ужо не спакушае людзей шукаць той скарб. Ад старасці ліпа зусім засохла і звалілася. Нават добра невядома, дзе яна і расла.
    ПРА СКАРБ ЗАКЛЯТЫ
    Аднаго разу ў нядзелю я, паабедаўшы, прылёг на прызбе трохі адпачыць дый моцна заснуў. Ось сніцца мне, што нейкі старац кажа, каб я ўзяў штых ды ішоў на капец паміж шляхам і Карпавым альсам. Я прыйшоў быццам туды ды ўсадзіў штых у зямлю, а ён, схаваўшыся да палавіны, стукнуўся аб нешта цвёрдае. Прачнуўшыся, ухапіў штых ды не пайшоў, a проста пабег на той капец, якога, здаецца, зроду не бачыў, а трапіў туды — як бы хтось за руку вёў пяць вёрстаў ад нашага сяла. Засунуў штых так глыбока, як і ўва сне,— стукнуў аб штось цвёрдае. Штыхнуўшы кругом разоў з дваццатак, абмеркаваў, што тут закопана кована скрыня ўдоўжкі вялікі крок, а ўшыркі ступней два без мала. Вярнуўся дадому, ды змеркам прыйшоўшы з сынам, сталі мы капаць ды дакапаліся да вялікага камня. Раскапаўшы яму з аднаго боку спускавата, з вялікаю патугаю выкацілі яго наверх, а на тым месцы, дзе ён ляжаў, штыхавалі, ды нічога не найшлі. Той камень — то былі грошы заклятыя, бо як я праз цікавасць на другі дзень прыйшоў паглядзець, то яго і звання на тым месцы не было — як у ваду кануў.
    ПРА СКАРБ, ЗАКАПАНЫ
    НА АЗЯРЫЙСКІМ ГАРАДЗІШЧЫ
    Расказваюць, што шмат гадоў таму, уначы прыйшлі ў адно мястэчка да рыбака-селяніна Вяхоткі трое невядомых людзей і прасілі яго перавезці іх на гарадзішча. Стары рыбак уважыў іх просьбу і разам з імі пераехаў на востраў. Тут падышлі яны да рабіны і, вывараціўшы яе, знайшлі пад карэннямі жалезныя дзверы. Адзін з тых людзей адамкнуў тыя дзверы ключом, затым усе чацвёра зайшлі ў пакой, у якім пры запаленай свечцы сядзела дзяўчына, а каля яе ляжаў сабачка. У пакоі былі яшчэ адны жалезныя дзверы. Адамкнулі і тыя і зайшлі ў другі пакой, які быў поўны грошай. Тут тыя людзі сказалі Вахотку, каб ён браў сабе грошы колькі хоча і адвозіў іх дамоў, пакуль яны будуць снедаць. Рыбак паспеў звезці дамоў тры мяшкі грошай. Калі ён у апошні раз звярнуўся на востраў, то незнаёмцы аддалі яму ключ ад дзвярэй патаемніка і сказалі, што пакідаюць яму ўсё сваё багацце з тым, аднак, што ён можа карыстацца ім толькі сам, не кажучы пра тое нікому.
    3 таго часу рыбак Вяхотка зрабіўся багаты і, не ведаючы куды дзяваць так лёгка нажытыя грошы, пачаў піць. Гэта заўважылі суседзі І аднавяскоўцы і пачалі дапытвацца, адкуль такое багацце ў Вяхоткі.
    Раз стары, будучы пад чаркай, расказаў свайму сыну, як ён здабывае грошы, і разам з ім выправіліся на востраў, каб паказаць месца, дзе схаваны скарб. Але пад рабінаю не было ўжо ні склепа, ні дзвярэй.
    * * *
    Гадоў каля шасцідзесяці таму да няшчаснага года (так называе народ 1812 год) прыехаў у сяло Мястэчка позна вечарам нейкі пажылы чалавекі прасіў рыбака перавезці яго на востраў і паказаць гарадзішча. Ры-
    бак уначы доўга не згаджаўся, але калі той даў яму рубля серабром, перавёз яго на востраў.
    Толькі яны прыйшлі да самой сярэдзіны гарадзішча, як перад ім з грукатам і віскам раскрыліся адны за другімі трое жалезных дзвярэй і адкрыўся склеп. Зайшоўшы ў яго, яны ўбачылі на крэсле цудоўную баярыню, ля ног яе двух хартоў, а побач, з правага і левага бакоў, застаронкі сярэбраных і залатых грошай. Чалавек той спакойна набраў у свой мяшок серабра і пайшоў. Выйшаў за ім і рыбак, думаючы: прыйду я заўтра ўдзень ды набяру як мага больш золата. На світанні ён сапраўды прыйшоў на гарадзішча, але ні золата, ні серабра, ні прыгожай баярыні і яе верных хартоў, ні нават дзвярэй жалезных і мура каменнага і слядоў не засталося, а замест усяго гэтага перад ім, як і раней, узвышаўся круглы земляны насып, ускапаны месцамі то рукой шукальніка шчасця, то часам і капытамі скаціны, што пасвілася тут.
    ЗАКЛЯТАЕ БАГАЦЦЕ
    Урочышча Уборак за адну вярсту ад Цітвы на беразе ракі Пціч. Пра яго расказваюць, нібы ў даўнія часы там стаяў хорам нейкай багатай княгіні. Паміраючы і не маючы нашчадкаў, княгіня пракляла і церам, і ўсё сваё багацце. 3 цягам часу гэты церам зруйнаваўся і на яго месцы засталася толькі вялікая гара. Кажуць, што адзін чалавек, ведаючы, што тут некалі было, схацеў пакарыстацца яе скарбам. Адшукаў гропш, набраў як панесці» але ў той самы момант, як захацеў пайсці з набытым скарбам, аслеп і не трапіў на сваю дарогу, хоць яна была тут каля яго. Тады ён усё сцяміў, кінуў скарб на былым яго месцы і тады ізноў стаў відупічым і пайшоў сабе дадому.
    ЗАКЛЯТЫ СКАРБ
    Калі тое было? А хто ж яго згадае! Мо яшчэ ў тыя незапомныя часы, калі рака Сакалда тут плыла тым пакручастым старым рэчышчам, што цяпер Зэглерыхай завуць.
    Каля лясной рачулкі Ланкі, усё ў адным месцы, кожны год позняй восенню што ні вечар агонь нейкі людзям з’яўляўся. Выкаціцца недзе з гушчавіны на палянку пад старыя дубы і круціцца. To падбяжыць, то падскочыць і аж зіхаціць рознымі колерамі.
    Старыя людзі, угледзеўшы гэтае дзіва, меркавалі:
    — Няйнакш, у закапаным скарбе золата пераліваецца. Багата яго, пэўна, там, калі агонь такі вялікі ды іскрысты.— Падумаўшы, перасцерагалі маладых.— Няпраўдай гэты скарб закладзены і таму смерці патрабуе.
    Доўгі час яўляўся той агонь, але ніхто з тутэйшых не наважыўся шукаць ды адкопваць той скарб.
    Аднойчы валэндаўся тут з вёскі да вёскі нейкі чужынец з сабакам. He столькі людзі валацугам дзіваваліся, колькі тым сабакам. Надта ж ён верны быў свайму гаспадару: даволі крывым вокам на валацугу глянуць, як сабака з зубамі на цябе кідаўся; з найгоршай лясной крэкаці яго выводзіў, нікога да яго не падпускаў, калі той, бывала, п’яны пад плотам валяўея. Пачуўшы згадку пра скарб, пайшоў прыблуда вечарам на Ланку, падпільнаваў агеньчык і да вялікага скарбу дакапаўся.
    Адкрывае прыблуда гаршчок, а там паверх золата цыдулка ляжыць: «Мяне ўзяўшы, галавой наложыш». Ен, доўга не думаючы, злапаў свайго сабаку, адсек яму галаву ды паклаў у гарпічок на месца золата, піто сабе ў торбу высыпаў. Сам жа, ног пад сабою не чуючы ад радасці, паімчаўся ў карчму, што тады за рэчкаю, на скраю вёскі Сакалды стаяла. Бег жа не дарогаю, а нацянькі каля Здраёў на Зэглерыху, не зважа-
    ючы на багну ды дрыгву. Відаць, яму надта спешна да кварты гарэлкі было. He заўважыў нават, як у адкрытае жарало ўваліўся. Рвануўся ў адзін бок, рвануўся ў другі, а золата ўсё глыбей у твань цягне. Спрабаваў скінуць торбу са скарбам, але багна ўжо па шыю засмактала. Закрычаў ён дзікім голасам: «Ратуйце!», ды замест крыку толькі бурбалкі з жыжы выскачылі і шапка-малахай усплыла.
    Толькі праз нейкі час наткнуліся людзі на косці яго засечанага сабакі і картку пад дубам на Ланцы ды згніўшую шапку на жаролах каля Здраёў.
    Потым дрыгву асушылі, зааралі ды засеялі травою. Цяпер улетку ды на восень стракацяць там касілкі, а агонь зусім не паказваецца.
    КУРГАН КАЛЯ ЗАСЛАЎЯ
    Каля Заслаўя цячэ невялікая рэчка, якая да гэтага часу завецца Княгінькаю, Народ кажа, што над рэчкаю быў замак, у якім жыла нейкая княгіня. Яна любіла гуляць па беразе ў глыбокую поўнач. Мела княгіня дзвюх дачок. Старэйшая — прыгажуня, а малодшая — брыдкая. Раз праязджаў праз Заслаўе менскі князь і, пазнаёміўшыся з князёўнамі, лакахаў малодшую і прасіў яе рукі. Незадаволеная была старэйшая князёўна-прыгажуня такім выбарам князя, бо адразу ўпадабала яго і пачала рабіць усё, каб разладзіць сястрын шлюб. Але не здолела нічога перайначыць і папрасіла помачы ў чараўніцы, што жыла над ракою. Атрымаўшы ад чараўніцы нейкае зелле, паспяшыла дадому, Ажно, ідучы праз лес, спужалася прывіду і з перапуду кінулася ў раку.