• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дрэва кахання Легенды. Паданні. Сказы Антон Гурскі

    Дрэва кахання

    Легенды. Паданні. Сказы
    Антон Гурскі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 222с.
    Мінск 1993
    37.49 МБ
    Ды быццам бы першы мост цераз дрыгву пабудаваў тут ці то немец, ці то француз, па прозвішчы Пюры. 3 цягам часу ягонае прозвішча, якое так добра дадалося да моста, і перайначылі тутэйшыя жыхары на свой лад — Пярун. А ўжо ад моста і вёску (з яе, дарэчы, заўседы прызначаўся даглядчык моста і грэблі) назвалі Перуноў Мост...
    * * *
    ...Гіблай была дрыгва, яна аддзяляла некалькі вёсак ад мястэчка і тракту. Абрыдла кожны раз кладкі насцілаць, і парашылі людзі збудаваць цераз балаціну мост. Узяліся ўсёй талакой і зрабілі справу — навялі
    мост. Толькі прастаяў нядоўга, усяго з месяц, бо аднойчы ноччу, у навальніцу, раптам загарэўся ад маланкі. Праз год на тым месцы збудавалі другі мост. Ды толькі з ім здарылася тое ж самае — падпаліў пярун. Але ж вельмі была патрэбна тут дарога, і на наступнае лета цераз дрыгву навялі трэці мост. На ім пярун і скончыў выпрабоўваць цярпенне людское — больш не падпальваў. Вось той мост і празвалі Перуновым, а ад яго і вёска атрымала сваё імя...
    ПЕСТУНЬ
    ...У далёкім мінулым, аб якім ужо і дзяды не памятаюць, будучая Пестунь быццам была лясным, усяго два двары, засценкам. Ворнай зямлі тут амаль няма, затое ў лукавіне няхуткай, з пясчанымі плёсамі Свіслачы багата было рыбы, а ў векавым бары — шмат якога звяр’я.
    Сюды, у гэтыя цудоўныя запаведныя мясціны, дзе можна паляваць і рыбачыць, і наязджалі розныя паны, каб адпачыць і пазабаўляцца. Яны звычайна былі ў гуморы, не паспявалі паказаць свой еапраўдны нораў і таму здаваліся засценкаўцам, што слугавалі ім, і асабліва сялянам суседніх вёсак, якія штодня гнулі спіну на свайго пана, «добрымі». Вось тыя суседзі, якія зайздросцілі засценкаўцам за больш-менш ніштаватае жыццё, і празвалі іх пестунамі. Пазней гэтая мянушка і перайшла на назву засценка.
    * * *
    ...Знайшлі аднойчы парабкі на ўзлеску логавішча з трыма малымі ваўчанятамі. Толькі чаіхаць іх не сталі, бо ведалі, што раззлуюць дарослых ваўкоў — наклічуць бяду на скаціну. Ваўкі-бацькі счулі людзей, але логавішча не пакінулі. Мірнае суседства працяг-
    валася, авечкі і гусі па-ранейшаму пасвіліся на выгане.
    Аднак у хуткім часе самі ж парабкі і распудзілі драпежнікаў. Пачалі яны, ды яшчэ з сабакамі, ледзь не кожны дзень хадзіць да тых ваўчанят. Ваўкі нарэпіце не вытрымалі і аднойчы ноччу сышлі з двума ваўчанятамі невядома куды. Аднаго малога бацькі пакінулі, відаць, не змаглі, а мо і не паспелі забраць з сабой. Засталося малое ваўчанё ў старым логавішчы сіратой. Два дні, забіўшыся ў кут, моўчкі трывала, а на трэці, калі зусім прагаладалася, завыла на ўвесь лес. Сабраліся парабкі каля логавішча, не ведаючы, што рабіць. Забіць ваўчанё — бацькі абавязкова пачнуць помсціць. Забраць у вёску таксама небяспечна, бацькі зноў-такі ўзлуюцца. Так, пад галодны енк малога, і вярнуліся хлопцы дадому. А неўзабаве сціхла тое ваўчанё. Як толькі ўзышло сонца, пайшлі парабкі да логавішча, каб даведацца, што з малым. Спыніліся ў кустах і бачаць: на вытаптанай каля логавішча прагаліне ляжаць кавалкі перажованага мяса, а побач, соладка пасопваючы, спіць ваўчанё. Спачатку падумалі, што гэта маціваўчыца не вытрымала і прынесла галоднаму дзіцяці паесці. Але раптам адзін з іх убачыў за густой ялінай вялізнага мацёрага ваўка, што не зводзіў з людзей пільнага вока. Прыгледзеліся, ажно гэта зусім стары воўк, сівая поўсць касмыкамі тырчыць, рэбры вытыркаюцца, вочы слязяцца... I зразумелі хлопцы, што прыцёгся сюды стары ма покліч малога, пакарміў згаладалае, перапалоханае ваўчанё.
    Усё лета ахоўваў ён падкідыша, карміў, пеставаў малога, а неўзабаве і забраў яго з сабой. Ну, а калі людзі, якія добра памяталі, як стары воўк пеставаў кінутае ваўчанё, пачалі будавацца непадалёку ад былога логавішча, то і парашылі назваць вёску Пестунь...
    ПОРПЛІШЧА
    ...Згодна мясцоваму паданню, назва паходзіць ад першапачатковай — Проклішча.
    ...У далёкія часы, калі пры Глыбоцкім тракце яшчэ не стаяла ніводнай вёскі, калі абапал яго цягнуліся непраходныя балоты, ехаў у Глыбокае на таргі адзін багаты купец. Дужа той гандляр спяшаўся і, каб скараціць шлях, загадаў ямшчыку, быццам ён некалі так ехаў, звярнуць на бакавую дарогу, што ішла праз хмызняк. Ямшчык адмовіўся, ды і кабылка ісці не хацела, матала галавой, капытамі біла... Усё ж купец настояў на сваім. З’ехалі яны на балотную дарогу і адразу ж апынуліся ў глухой пушчы. А калі нарэшце і купец зразумеў, што яны заблудзілі, што едуць зусім не туды, куды трэба, дык і павярнуць назад ужо было позна — сцежка вузкая, абапал топкая, багністая дрыгва. Спыніліся. Выпраг яміпчык сваю кабылку, пусціў яе на ўсе чатыры бакі, і разам з купцом пайшлі ад купіны да купіны, як ім здавалася, назад да тракту. Купец увесь час лаяў і ямшчыка, і яго каняжыну за тое, што завезлі яны яго ў нетры, на пагібель. А стары ямшчык толькі паціхеньку маліўся ды раз-пораз клікаў сваю любую кабылку: «Кось, кось!..» Хутка сцямнела. А калі ямшчык з купцом спыніліся на выспачцы, бо баяліся ў гэткай цемры ў дрыгву праваліцца, як раптам, зусім побач, заржала кабылка. Ямшчык адразу ж ецяміў, павярнуўся, схапіў яе за хвост і кажа купцу: «Толькі яна нас цяпер і выратуе, давайце руку». А купец ні ўзад ні ўперад. «Ды я лепш да раніцы тут сядзець буду, чым ісці за тваёй дурной каняжынай!» I зноў пачаў брыдка лаяцца. Але ямшчык усё-такі пацягнуў упартага купца за сабой. He паспелі яны прайсці і з дзесятак крокаў, як замест багністай гразі адчулі пад нагамі цвёрдую дарогу. Вось так кабылка і вывела іх на тракт. Купец узрадаваўся: «Хаця месца і праклятае, але ў гонар свайго выратавання дам грошай на пабудову царк-
    вы, храма божага. На страх усім лесунам і ведзьмакам...»
    Спачатку нібы і сапраўды стаяла царква пры тракце, а потым каля яе, у Проклішчы, пачалі сяліцца людзі. А калі вёска пабудавалася, разраслася ды папрыгажэла, людзі і перайменавалі Проклішча ў Порплішча,..
    САЛТАНЫ
    ...Адбылося гэта даўно, пасля цяжкай і доўгай вайны з туркамі. Перамаглі рускія, і таму да палонных (было іх шмат тысяч) паставіліся паблажліва. Частку туркаў завезлі ў Расію, ім было дазволена жыць у вёсках і гарадах, займацца рамяством. Так у Менску палонныя туркі пачалі пячы хлеб. Турэцкія булкі падабаліся менчукам. Вядомыя былі туркі і як умелыя млынары-мукамолы.
    Аднойчы на багаты хутар, што стаяў на месцы будучых Салтаноў, прыблудзіў адпуіпчаны на волю малады турак. Наняў яго гаспадар быццам бы на касьбу, а потым, убачыўшы, што хлопец ён спраўны, працавіты, пакінуў у работніках на ўвесь год. Звалі таго прыгожага вясёлага хлопца Салтан. Дык вось быццам бы той жабрак-бесхацінец пасватаўся да гаспадарскай дачкі-прыгажуні, якая таксама ўжо даўно паглядала на адважнага турка-прыгажуна.
    Толькі гаспадар хутара паставіў перад Салтанам умову.
    — Разбагацей спачатку,— хітра пасміхваючыся, сказаў ён,— набудзь хаця б з трэць таго, што я маю, без слоў аддам за цябе дачку адзіную.
    Зажурыўся, засумаваў хлопец, але ненадоўга. Зноў прыйшоў да гаспадара і папрасіў даць яму ў арэнду кавалак зямлі, хай сабе нават кепскай, аж на вяршыні пясчанага ўзгорка.
    Здзівіўся гаспадар, падазрона зірнуў на Салтана, але ўсё-такі згадзіўся, аддаў яму той неўрадлівы ўзгорак.
    Вось на гэтым узгорку пабудаваў кемлівы Салтан свой першы ветраны млынок. А паколькі ініпых млыноў паблізу не бьіло, павезлі людзі малоць зерне да Салтана. Назбіраў ашчадны хлопец грошай і на месцы малога ветрака пабудаваў сапраўдны млын з магутнымі жорнамі, размахам крылаў аж у дзесяць метраў. Паваліў народ да млынара Салтана. А перад калядамі занёс Салтан у дом гаспадара каваны куфэрак, адкрыў яго і сказаў: «Лічы!» А было ў тым куфэрку поўна залатых манет. Гаспадар не стаў лічыць тыя грошы, паклікаў дачку і заручыў маладых,
    Доўга яшчэ навакольныя людзі ездзілі на млын да турка Салтана. А пад той час, калі гаспадаром млына стаў Салтанава сына сын, людзі ўжо ездзілі малоць зерне не на безыменны хутар, а ў вёску Салтаны...
    ПРА ВЕСКУ СЕЙЛАВІЧЫ
    Сейлавічы — вялікае сяло за Нясвіжам. Стаіць яно каля ракі Тур’і, што ўпадае ў Нёман. Даліна Тур’і — раздольная, зялёная. За ёю — густы лес. Але зямля навокал неўрадлівая, і сялянам было цяжка працаваць на ёй. Людзі ведалі, што, калі хочаш пракарміцца,— сей і лаві рыбу, ракаў. Адсюль і назва вёскі — Сейлавічы.
    ЧАМУ НАША СЯЛО НАЗЫВАЕЦЦА СКУПАВА
    Аднойчы прыйшоў да нас дзед Раманчук. Гэта быў стары чалавек, якому, як казалі людзі, было сто гадоў. Мы, маладыя хлапчукі, абетупілі дзеда і пачалі пытацца:
    — Дзедку, колькі вам гадоў? Сядайце і раскажыце, як то даўней было? Чаму наша сяло — Скупава?
    Дзедко паставіў сваю кульбаку ў куточку, сеў на лаўку каля стала і загаварыў:
    — Дзеткі мае, у мяне за плячыма болып за дзевяноста гадоў. Як сон прайшло жыццё маё. А мне здаецца, іпто я толькі ўчора нарадзіўся на свет... Цяжкае маё жыццё, але жыць хочацца. Просіце расказаць вам пра Скупава. Яго так называюць не таму, што тут жывуць скупыя людзі. Даўным-даўно тут быў двор, Стаяў вон на ўзгорку па скоснай дарозе, што ідзе на Сухадолы: паміж Смольным і Бондаравым Кутом. Пад узгоркам была крыніца, цякла рэчачка, быў там рыбны стаў. Двор згарэў. Тагды землю распрадалі людзям. Вось, можа, таму наша сяло і назвалі Скупава, бо зямлю скуплялі людзі з розных старон... Спярша Скупава было адно, а пасля пажару раздзялілася на Старое і Новае Скупава.
    Калі тут лес быў вырублены пад поле, таго ніхто не памятае, то было даўным-даўно. Толькі чуў я ад старых людзей, што руская царыца Кацярына падарыла Скупава свайму палкаводцу Сувораву. Ен быў генерал над усімі генераламі і называўся генералісімус.
    ТРОХГРАННЫ ДУБ
    ...Трохгранны — гэта значыць стаіць на трох граніцах, межах...
    Некрануты лес, які называлі Завішанскай пушчай, цягнуўся некалі вёрстамі. Але ў лесу, вядома, былі гаспадары. Добрая палова належала князю Радзівілу, частка — казне. Вось тут і была невялічкая, аддадзеная сялянам, паляна-галявіна. Стары дуб, на каторы выводзілі праз лес квартальныя ды розныя межавыя прасекі-лініі, якраз стаяў на тым месцы, дзе сыходзіліся граніцы-межы, што аддзялялі княжацкі лес ад дзяржаўнага, а ад яго — сялянскае поле і сенажаці.
    А епілаваць волат-дуб загадаў небагаты мясцовы панок, які адкупіў у князя частку пушчы і гэтым, відаць, хацеў усім паказаць, што нарэшце ўсемагутны магнат згубіў свае правы на пушчу, якая стагоддзямі належала яго княжацкаму роду. I ўсё-такі славуты дуб пайшоў не на дровы. Распілавалі яго на плахі і перадалі на будаўніцтва царквы ў Лядах...