Дрэва кахання
Легенды. Паданні. Сказы
Антон Гурскі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 222с.
Мінск 1993
-— 0, я казаў, што тут удзеяна. Эге ж, удзеяна, ды яшчэ як.
Тут ён аж цмокнуў, бы свіння ў карыце, дый паклікаў бацьку, каб паказаць, што вароты крывёй залітыя. Зірнуў бацька дый кажа, што гэта, можа, шуляк задраў канапляніка ці кот — мыш. Ды куды там, знахар і слухаць не хоча ды ўсё кажа:
— Добры шуляк, добры кот! Гэта ж заліта крывёю на гавяда ды на ўсю тваю худобу. Трэба адрабіць, бо вельмі моцна ўдзеяна.
— Адрабі, адрабі, Піліпка,— кажа бацька.
Паскроб знахар трохі нажом вароты, нарваў нейкага зелля, наклаў у чыгун, наліў вады ды давай варыць ды шаптаць.
Тут мы спалохаліся дый залезлі на палаці, Шалтаў знахар, шаптаў ды гукаў у комін, а потым давай абціраць рукавом з ілба пот:
— Ну, адрабіў! А моцна было тут удзеяна.
Пасля таго толькі вол падвярнуў голаў дый выпруціўся ды здох кормны парсюк, а больш, здаецца, нічога не прапала. Добра адрабіў знахар Піліп.
ПРЫГОЖАЯ КІНГІ
Даўней, як панавалі каралі, у ваколіцах Нарвы, дзе цяпер цвітуць палі і сады, былі дрымучыя лясы. Высокія, магутныя дрэвы гаманілі з нябёсамі, з сонцам, з месяцам. У такім лесе і днём і ноччу было цёмна. Светлыя сонечныя праменні не маглі прасякнуць праз сплёт галінак ды лясных маленькіх раслін. У лесе вадзілася многа розных звяроў і птушак. Рыкалі мядзведзі, вылі ваўкі, крычалі птушкі — усё гэта злівалася ў адзін магутны голас, ад якога ўвесь лес дрыжаў, дрэвы хісталіея.
Праз лес плыла вялікая вірлівая рака Нарва. Яна
бегла хутка, ірвала берагі. Старыя дубы валіліся ў раку і разам з ёю плылі далёка-далёка.
У тым месцы, дзе рака ўлівалася ў другую раку, лес быў радзей, а за лесам цягнуліся зялёныя палі, сады і агароды, пасярод якіх на беразе Нарвы стаяў прыгожы палац каралевы Кінгі.
У садах спявалі птушкі.
Каралева Кінгі цэлымі днямі бывала ў садзе, у лесе, збірала грыбы і ягады.
Зусім рана, калі сонейка яшчэ не ўзышло, калі раса пакрывала раслінкі, выйдзе каралева Кінгі з кошыкам у руцэ ў лес. Распусціць свае доўгія прыгожыя косы, сядзе на пянёк і слухае, як спяваюць птушкі. Яна не толькі любіла слухаць птушак, але любіла і саміх птушак. Прыносіла ім яду: пшаніцу, авёс. I птушкх таксама любілі сваю каралеву, ляталі ўслед за ёю: сядзе яна пад яблыняй — і яны тут, сядзе яна на лавачцы — і яны тут.
I ўсё пяюць і пяюць.
А спеў іх нёсся далёка-далёка.
Бывала, сяляне, якія працавалі ў двары, стануць, здымуць шапкі ды прыслухоўваюцца да той чароўнай музыкі.
I так лёгка робіцца на душы!
Аднаго разу, калі каралева выйшла ў сад, затрэслася зямля. Затрэслася раз, другі, трэці.
Вакол пацямнела, і палац разам з усім праваліўся пад зямлю.
На тым месцы засталася толысі невялікая горка...
Каралева Кінгі не забывала сваіх дарагіх птушак. У поўнач яна выходзіла з зямлі, распальвала агонь і садзілася на камень.
Праязджаючы, людзі бачылі, як свяціўся агеньчык на гары, але баяліся туды ісці.
А каралева Кінгі кожную ноч выходзіла на гару. Яна чакала, каб які чалавек прыйшоў да яе і нарваў ёй букет кветак.
Аднойчы паўз горку на кані праязджаў стары разбойнік са сваім дабыткам. Раптам убачыў ён агеньчык на гары і падумаў, што гэта кавалак золата так свеціць.
Пайшоў ён туды. На самым версе гары, на камені, сядзела красуня-дзяўчына. Гэта і была каралева Кінгі. Яе прыгожыя льняныя валасы краналіся еамай зямлі,
чорныя вочы свяціліся, як дзве зорачкі, а чырвоныя шчокі палалі агнём.
Перад ёю стаяў адкрыты куфар, поўны золата. Брала яна гэтае золата ў жменю, падымала руку ўверх і сыпала зноў у куфар. А здалёк здавалася, што гарыць агонь. Стары разбойнік падышоў бліжэй да каралевы, але не мог вымавіць і слова.
Кінгі павярнулася да яго і ласкава сказала:
— Ідзі, добры чалавек, нарві кветак І прынясі іх мне, а я табе аддам усё золата.
У той момант стары разбойнік, як дзікі звер, кінуўся з нажом на каралеву.
Але што за дзіва? На месцы, дзе сядзела Кінгі, нікога не было.
Разбойнік махнуў нажом у паветры.
Ізноў дзіва! Дзе стаяў разбойнік, ляжаў вялікі камень. -
Гэты камень і зараз ляжыць на гары.
ПРА РЭЧКУ АРЫШТАНТКА
Даўно гэта было, пры цару яшчэ. Людзі расказваюць...
Нейкі магнат сек лес каля Старобіна, збываў яго замежным купцам. Каб хутчэй сплаўляць драўніны, рашыў злучыць Случ з Мораччу. Капаць канал сагналі ў палескія балоты катаржнікаў. 3 дня ў дзень стаялі над наваколлем звон кайданаў ды прыцішаныя галасы нявольнікаў. Шмат цяжкай людской працы было пакладзена, шмат жыццяў аддадзена, перш чым выкапалі багацею той канал на дванаццаць кіламетраў. Але жыве ў народзе памяць аб тых нявольніках — завуць рэчку Арыштанткай.
СОЖ I ДНЯПРО
Сярод глухіх пушчаў, цёмных бароў, на прыгорку, стаялі калісь старыя-старыя палацы вялікага валадара, сівога старога Рыдана. 3 канца ў канец зямлі называлі Рыдана багацеем з багацеяў, а над усім багаццем славілася схаваная за дванаццацдю дзвярамі, дванаццацю замкамі залатая Рыданава карона. Як адмыкалі замкі, адчынялі дзверы і выносілі тук> карону, то, калі на свеце была ноч, яна днём станавілася, а калі была зіма, то перамянялася ў лета — так зіхацела дарагое каменне на залатой Рыданавай кароне.
Зайздросцілі суседнія валадары і князі Рыдану і пастанавілі здабыць карону. Зазвалі варажбітоў і знахароў і загадалі ім прыдумаць, як украсці карону з Рыданавага скарбца.
Варажбіты і знахары думалі тры дні і тры ночы і прыдумалі разрыў-траву, якой, калі дакрануцца замкоў, то самі адчыняцца, ды сон-траву, зярняткамі якой калі пасыпаць, то ўсё жывое наўкола засне. Прыдумаўшы гэта, паслалі злодзеяў красці залатую Рыданаву карону. Тыя, прышпоўшы пад харомы, сыпнулі сон-зелля, і ўся варта паснула; кранулі разрыў-травой замкоў, і замкі паспадалі. Тады ўзялі яны залатую Рыданаву карону і пайшлі назад.
Устаў ранідой сівы Рыдан, падышоў да акна, ажно глядзь — уся варта покатам спіць, увесь народ у сне беспрабудным валяецца. I зразумеў стары адразу, іпто няма ў скарбцы ў яго залатой кароны. Падышоў ён тады да звона, ударыў раз, ударыў два, І прачнуліся два Рыданавы сыны: Сож і Дняпро.
Павярнуўся бацька да Дняпра і кажа:
— Вазьмі, сынок, сталевую зброю, каваны меч і бяжы садамі, лугамі аж да скалістых гор, дагонііп цікунцоў з каронай.
Схапіўся Дняпро і чым хутчэй пабег, а Сож застаўся пры бацьку.
Сеў на залаты пасад стары Рыдан і кажа сыну:
— Прылажы, сынку, вуха да зямлі, паслухай, ці бяжыць Дняпро?
Прылажыў Сож вуха да зямлі і кажа:
— Бегма бяжыць і не стаміўся яшчэ.
I другі раз кажа бацька:
— Прылажы, сынку, вуха да эямлі, паслухай.
Прылажыў сын вуха да зямлі і кажа:
— Бяжыць, але ўжо цяжка дыхае — шум зямлёю ідзе.
I трэці раз сказаў бацька паслухаць сыну. Сын прылажыў вуха да зямлі і кажа:
— Гул зямлёй ідзе і крык вялікі.
Тады ўстаў Рыдан з пасады і кажа:
— Бяжы ж ты, сынку, імхамі, балотамі на падмогу яму, бо сам адзін не праб’ецца ён праз скалістыя горы.
Пусціўся Сож імхамі, балотамі на падмогу брату, а стары бацька застаўся чакаць сыноў.
Доўга чакаў стары. He дачакаўся, з маркоты вялікай пачаў плакаць:
— Бадай нам, дзеткі мае, слязамі разлівда.— Ды ўлучыў ён такі момант, што сапраўды разліліся слязамі браты і стары бацька: у рэкі ўсе трое змяніліся.
Дняпро плыве садамі ды лугамі, Сож — імхамі ды балотамі, а Рыдан — у свет вочы.
ПАХОДЖАННЕ РАКІ ВІЛП
Было тое так даўно, што нашым дзядам і прадзедам іх дзяды і бабкі апавядалі гэтую гісторыю, як даўніну даўнюю, даўно забытую.
У слаўнай зямлі ў барысаўскай, каля вёскі Шылякы, цягнуцца вялізныя Шылянскія, або Кравецкія,
балоты. 3 балот тых выцякае з-пад каменя-краўца рэчка Вілія.
У вёсцы Шылянах жыў калісь кравец Сцяпан. Слаўны то быў на ўсю Барысаўшчыну здольнік. Шыў ён панам вяльможным бармы і саеты, князям харобрым дарагія шаты з грызетаў, павалок грэцкіх і аксамітаў венецкіх, сялянам маламожным — світкі і жупаны.
Багата жыў Сцяпан-кравец і пашану меў у людзей, а невясёлы быў: моцна білася сэрца маладое, што хоць і багаты, і малады, і прыгожы сабою, а няма ў яго жонкі-красы. Устане хмарны Сцялан, хмарны за работу бярэцца і хмарны спаць ляжа. I не таму хмарны хадзіў Сцяпан, што не было дзяўчат маладых, гожых, ахвочых за яго замуж пайсцІ, а таму, што адзіная любая дзяўчына-краеа ад яго ўцякае, а сустракаючыся, вочкі сінія ў зямлю патупляе.
Мовіць, бывала, Сцяпан да яе слова ласкавае, а яна загарыцца, як макаў цвет на зары, ды маўчыць. I як жа тут малойцу добраму не тужыць, не хмарыцца, калі сэрца гарыць, як нарог у горне, дабелу распалены, і стукае ў грудзях, як молат па кавадле, а палёгкі яму няма ніякае.
Хмарыцца Сцяпан, бо праўды не ведае. He ведае таго, што любка яго, у буйных думах калыханая, гэтаксама, як і ён да яе, да яго ўсім сэрцам хінецца, як хмялінка да тычынкі цягнецца, ды сарамлівасць дзявочая няволіць нябогу на Сцяпана ўзірацца, уздыхаць па ім у ночы майскія, цёпла-парлівыя, паглядаючы з-пад бярозкі касістае на месячык бледны.
Ох, і гожа ж была Сцяпанава нябога Ульяна, якую за рост высокі, стан перагібісты ды за белы тварык людзі Вельянай празвалі.
Доўга цярпеў сваю муку Сцяпан, але далей цярпець сілы не стала, і не стрываў, гаротны.
Раз апоўначы выйшаў Сцяпан у поле чыстае, стаў на крыжовых дарогах і прызваў да сябе сілу цёмную.
Калі настаў дзень, доўга шукалі людзі Сцяпана ў будынках, у полі і ў лесе. Здзівіліся, убачыўшы на месцы роўнага поля велізарную лагчыну. Ідучы лагчынаю, знайшлі каля крыжовых дарог скамянелага Сцяпана.
Як учула Вельяна, што Сцяпан абярнуўся ў камень, пабегла непрытомная ў поле і, абняўшы рукамі
камень, прыпала да яго і залілася горкімі слязамі.
Плакала яна дзень, плакала ноч, а з усходам сонейка, чуць золак на ўсходзе займаўся, сканала, а са слёз яе з-пад каменя прабілася крыніца.
Разлілася крыніца па ваколіцы, затапіла ўвесь абшар, дзв ўвагнуўшыся была зямля, ператварыла тую нізіну ў непраходнае балота, якое завуць Шылянскім, або Кравецкім, і паплыла ў свет рэчка празрыстая, прыгожая, як і сама Вельяна калісь была.
Рэчку гэтую адразу ў памяць Вельяны Вельяй назвалі і гэтак завуць дагэтуль, толькі людзі, не ведаючы ўсёй гісторыі, перайначылі крыху яе праўдзівае імя, завучы Віліяй.
ЯК НАРАДЗІЛІСЯ НЕМАН I ЛОПІА
Пра Нёман расказваюць так. Даўно гэта было. Недалёка ад вёскі Забалацце, што на нашай Уздзеншчыне, З'дад вялікага лазовага куста выбілася крынічка. Вада ў ёй была халодная, як лёд, а чыстая, як дзявочая сляза. Вада тая ўсе прыбывала, большала, аж пакуль не пабегла па двух ручайках. Так вось нарадзіліся рэкі Нёман і Лоша.