Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I. Алена Галубіцкая-Яскевіч

Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці

канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 360с.
Мінск 2007
79.2 МБ
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772), калі спаў наступ акаталічвання і паланізаціі, свяціцель Георгій 22 гады мірна служыў справе духоўнай асветы краю, што ён пазней адзначыць ваўласнай эпітафіі: «Семнадцать лет погом боролся я с волкамн, // ц двадцать два нровел в покое я co овцамн, //1 ёоргнй ммя мне; // я йз Коннсскнх дому, //11 в жязніі был коню подобенпочтовому».
Да гамілетычнай школы старабеларускіх казнадзеяў вялікую цікаваць праявіў А.С. Пушкін, які зазначаў: «Іх замілаваная прастата змяшчае значна больш сапраўднага красамоўства, чым вычварная гульня розуму сучасных паэту вецій». 1 самым вартым памяці з мужоў мінулагастагоддзя бачыўся яму архіепіскап Беларускі Георгій Каніскі, чые пропаведзі падобныя па сваёй патрыярхальнай манументальнасці «да павучэнняў старцаў першахрысціянскіх часоў, a шчырасць не можа не захапляць» [227. 121 ]. Пра літаратурны талент Георгія Каніскага, як аўтара гістарычныхтвораў, A. С. Пушкін пісаў: «Ён спалучаў паэіычную свежасць летапісу з крытыкай, неабходнай у гісторыі. Пад словам крытыкая разумею глыбокае вывучэнне рэальных падзей,
лёгкі і дакладны стыль апавядання, выкладанне сапраўдных прычын і наступстваў. Варта зазначыць, што чым бліжэй ён падыходзіць да нашага часу, тым больш шчыры, натуральны і моцны пафас яго твораў. Мноства месцаў у «Г історыі Маларосіі» — гэта палотны, намаляваныя пэндзлем вялікагамастака» [227. 126—127],
Вялікі рускі паэт пакінуў глыбокія прызнанні пра неацэнную ролю беларускай, у цэлым паўднёва-заходняй, школы пісьменнікаўXVII—XVIII стст., г. зн. III славянскага ўплыву, на дасягненні якіх ён абапіраўся ў сваёй шматграннай творчасці, пры закладванні трывалых традыцый рускай літаратуры XIX ст., фарміраванні нацыянальнай мовы Новага часу на арганічным сінтэзе ў ёй царкоўнаславянскага, кніжнага і рускага вусна-размоўнага пачаткаў [277.167—183],
Як пераконваемся, нават на апошнім этапе асабліва зацятагауніяцкакаталіцкаганаціску, калі Пятру Магіле і яго пераемнікам даводзілася вытрымліваць надзвычай гнуткую міжканфесійную палітыку, за што неаднойчы ўшчуваў іерарха, свайго ж заступніка ў злыбедах, максімаліст Афанасій Філіповіч, славянаправаслаўны тып не паступаўся ні паўнатой хрысціянскай ісціны, ні падзвіжніцкімі вымярэннямі часовага зямнога быцця. у цернях нечуваных ганенняў здабываў, памнажаў, паглыбляў духоўную культуру, цаной «жыцця і смерці» адстойваў вышыню. чысціню, патрабавальнасць некалі выбранага продкамі-архетыпамі шляху ў хрысціянстве.
Жыццёвасць любога культурна-гістарычнага тыпа, паўтараем, вызначаюць паўната. мера патрабавальнасці і выніыні рэлігійнага ідэалу, нарэшце, ісцінасці, аднабаковасці пі ўвогуле збочанасці, ложнасці яго. Калі разумець рэлігію як вышэйшую сувязь з сусветам і яго канчатковымі мэтамі і універсаліямі. дыкаснову культурна-гістарычнагатыпу і па-
вінна вызначаць паўната і мера паслядоўнага выканання тым ці іншым зямным рэгіёнам духоўнай місіі перад сусветнай цывілізацыяй [277. 167—183],
У канкрэтным плане гэтая сусветная змястоўнасць кулыурна-гістарычнага тыпу не дазваляе эклектыку рознаўплываў, яна можастацца разбуральнай для яго, калі не будзе арганічна пераўтварацца (ні адкідвацца) паводле яго прыроды.
Без усведамлення гэтай фундаментал ьнай устойлівасці Праваслаўя, сфарміраваўшага адпаведны культурна-гістарычны тып у яго носьбітаў, у нашым выпадку нельга пасапраўднаму ацаніць спадчыну, напрыклад, такіх духоўнакулыурных дзеячоў, як С імяон Полацкі, што, будучы далучаныя да заходнееўрапейскай адуканыі, сапраўды быццам бы будавалі сваю асветніцкую дзейнасць на сумежжы кулыур.
СімяонПолацкі(І629—1680), выхаванец Кіева-Маплянскай і Віленскай Акадэмій, вядомы ў славянаправаслаўным свеце як багаслоў-асветнік, паэт і драмазург, педагог і грамадскі дзеяч, які другую палову свайго жыцця па запрашэнні цара Аляксея Міхайлавіча прысвяціў рускай кулыуры, стаўся рэфарматарам адукацыі, заснавальнікам вучылішчаў і Расійскай Акадэміі.
Валодаючы зайздросным талентам імправізаванай версіфікацыі, асветнік меў за правіла пісаць па паўсшытка вершаў кожны дзень. 3 яго незлічонай літаратурнай спадчыны надрукаваны кнігі «Вертоград многоцветный» (1678), «Рнфмологнон нлн Стнхослов» (1678—1680), «Псалтнрь рнфмованная» (1680), п’есы «Комедня пршчн о блудном сыне» (паст. 1673—1678), «О Навуходоносоре царе» (паст. 1673—1674), трактаты «Жезл правлення» (1667, супраць раскольнікаў) і «Венец веры кафалнчныя» (1673), «Букварь языка словенскаго»(1679) і інш. Яго працы па гамілетыцы «Обед душевный» (1681) і «Вечеря ду-
шевная» (1683), кожная звыш 1500 старонак, служылі доўгі час падручнікамі для складання пропаведзяў. Многія з названых твораў надрукаваны толькі ў вытрымках, мяркуюць, што яшчэ большая частка спадчыны засталася ў рукапісах, сярод іх «Рыторыка» на лаціне, ягоны курс лекцый для маладых паддзячых «тайного прнказа»
Сімяон ГІолацкі — пачынальнік усходнеславянскай віршавай паэзіі, «Пнсах в начале по языку тому, // йже свойственный бе моему дому».
РупнасцюВ. К. БылінінаіЛ. I Званаровайунядаўнім выданні творчасці паэтаўзноўлены вялікі цыкл віршаў «беларасійскага» перыяду [212. 22—861.
Творчасць няўрымслівага асветніка пры ўсім багацці даследаванняў усё застаецца яшчэ па вартасці не інтэрпрэтаванай у яе духоўным змесце з прычыны ігнаравання кантэксту айчыннай духоўнай традыцыі і перанясення мадэляў пазнейшага стану еўрапейскай паэзіі. Наваттакі ўдумлівыдаследчыкстаражытнай літаратуры, як I. П Яромін, які да таго ж спецыялізаваўся на творчасці Сімяона Полацкага, убачыў у ёй не болей, як «своеасаблівы музей, на вітрынах якога расстаўлены ў пэўным парадку («художественне н по благочннню») самыя размаітыя рэчы почасту рэдкія і вельмі старажытныя»... «Тут высзаўлена на агляд, — зазначае вучоны, — усё асноўнае, што паспеў Сімяон, бібліяфіл і начотчык, аматаррозных«рарытэтаў» і «кур’ёзаў», сабраць на працягу ўласнага жыцця ў сваёй памяці» [86. 125—126],
Але ўжо Дз. С. Ліхачоў за пачатковым «віршаваным» станам паэзіі СімяонаПолацкагаўгледзеўстанаўленне цэлагалпаратурнага напрамку, які прыняў насябе функцыю «своеасаблівага рускага Адраджэння» [151.308—324],
Зразумець высокія духоўна-асветніцкія задачы, якія ставіў перад сваёй паэзіяй Сімяон Полацкі, што з віленска-
га перыяду вучобы, а найболып ад рэфарматарскай дзейнасці Пятра Магілы сапраўды пераносіў на ўсходнеславянскую глебу дасягненні заходнееўрапейскай асвегы,— дапамагае якраз культурна-гістарычная тыпалогія, вымярэнне нацыянальных з’яў яе ўзбуйненымі праекцыямі.
Усходнеславянскі паэт заспеў у Еўропе ўжо вытанчаную, цалкам свецкую лірыку іспанцаў, паэзію французскіх трубадураў, нямецкіх майстерзінгераў, чаму ж ён не следаваў іх узорам? Адказ адназначны — не дазваляў сам менталітэт, дух славянаправаслаўнага тыпу. Дарэчы, гэтая неканвергентнасць застаецца і на працягу ўсіх насіупных стагоддзяў, уяўляецца немалой загадкай для заходнееўрапейскіх даследчыкаў і мастакоў слова. Чаму славянскія культуры ў сваіх класічньгх дасягненнях не пераймаюць, не прымаюць мастацтва гульні, у якой нібыта і сама яго займальная прырода, а ўспрымаюць за найадказнейшы род заняткаў, як разрашэнне вечных ці злабадзённых праблем жыцця, толькі сродкамі літаратуры, жывапісу, музыкі.
У дадзеным выпадку Сімяон Полацкі калі і пераймаў, дыктолькі знешнія сродкі і формы, угледзеўшы ў паэзіі зайздросныя магчымасці папулярызацыі, даходлівасці, у гэтым сэнсе займальнасці для выканання ўсё той жа, як у пропаведзі Лазара Барановіча, любові да ворагаў, універсальнай асветніцкай місіі на зямлі	хрысціянскага выпраўлення нораваў, каб рыхтаваць вартымі вечнасці нацыянальныя пакаленні: «Мечь н азь, подражая Хрнсту Господу, оть усгь монхь лспушаю, не человекн убнваюіцій, но злобы нхь, н лукавства нхь посешаюіцій, сухія вегвн отдреваотрезаюіцій. Да прозябнуть зеленыя. Мечь духовный, на духовныя нзвлекаю.. » [212. 2; 211.726]
I не кунсткамеру гістарычных рарытэтаў ці кур’ёзаў сабраў Сімяон на старонках сваёй паэзіі, а сапраўды па матывах сусветнавядомых сюжэтаў усіх часоў і народаў
ствараў прытчы, дыдактыку, урокі для хрысціянскага выхавання, як наватар-педагог скарыстоўваў у якасці своеасаблівага вершаванага дапаможніка для школьнай адукацыі. I гэтаяго збліжае з пачынальнікам новаеўрапейскай педагогікі Янам-Амосам Каменскім. Ці ж не нра гэты універсальны гюгляд насвет і сам біблейскі пафас творчасці сведчыць назва яго вершаў «Вертоград многоцветный», выразнага сімвала планеты, якую ўручыў у разумнае карыстанне Творца чалавеку з першых крокаў зямной цывілізацыі.
Сімяон Полацкі быў для Масковіі прызнаным майстрам слова, ім была перакладзена вершам Псалтыр Давіда, Акафіст Прасвятой Дзеве. Версіфікацыя была ўлюбёным заняткам старабеларускага асветніка. Для яго паэзія была сродкам выхавання праз сэрца і пачуцці ў форме даступнай. прыемнай. лёгкай для памяці. У прадмове да таго ж «Вертограда многоцветнаго» Сімяон Полацкі так вызначае духоўную звышзадачу сваёй паэзіі: «Знойдзе тут высакародны і заможны лекарствы хваробам сваім: гардыні — змірэнне, сквапнасні — падаянне, знойдзе гаротны і хворы сваім нядугам ацаленне... Знойдзе гняўлівец — лагоду і міралюбнасць, ненавіснік — любоў, блуднік — цноту і ўладу над целам, п’яніца — устрыманне» [213. 232], Сярод пропаведзяў Сімяона Полацкага адна з самых слынных «Павучэннеў Нядзелю Дзевятую па ІІяцідзесятніцы», дзе на вобразе самазадаволенага карабельнага спадарожніка раскрываецца ўся бездань скажонага погляду чалавека на сябе і на свет: «Людзі пачцівыя ў свеце, нібы сядзяць наспакойным караблі і плывуць, імздаецца, што між імі бягуцьгоры, лясы. гарады, а яны сядзяць нерухома; іншыя старэюць і паміраюць; здароўе і хваробы, слёзы і весялосць змяняюцца адно другім, і здаецца ім, што самі яны вышэй за меру, шго прыкладаецца да іншых, далёкія ад іаго, што здараецца з іншымі, спакойныя і задаволеныя — як раптам усё
знікае i карабель ix прыбывае ў гавань Адыходу да Госпада і даводзіцца душы грэшнай сыходзіць з карабля» [ 136.2.407].
Спадчына Сімяона Полацкагаз’яўляеццасведчаннем шырокай сферы распаўсюджвання беларускага ўплыву не толькі на абсягі ўсходняга, але і ўсяго славянаправаслаўнага свету, шырэй — Еўропу, нават Каўказ. На пропаведзях гэтага старабеларускага пісьменніка выхоўваліся не толькі жыхары Масковіі, Беларусі і Украіны, але і дзеячы нацыянальнабудзіцельскага адраджэння XVIII ст. сярод паўднёвых славян. асабліва сербскія асветнікі, пачынаючы з Дасіфея Абрадавіча.