Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці
канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 360с.
Мінск 2007
Лазар Барановіч вядомы не толькі як выхавальнік таленавітай змены пісьменнікаў і багасловаў, але і сам як выдатны гамілет-тэолаг. У 1670 г. (Кіеў) выходзяць яго «Жыція святых» на кангламераце польскай і беларускай моў. Пачынальнікам эмблематычнай паэзіі засведчыў сябе чарнігаўскі іерэйу «Лютні Апалонавай»(1671). У вершах пра Бога, ангелаў, святых, прыроду, працаўнікоў адчуваюцца шчымлівыя рэлігійныя і чалавечыя перажыванні, зрухі высокай душы, многія творы зборніка набліжаюцца да сапраўдных малітваў. Болыпасць вершаў Лазара Бара-
новіча 11-складовая сілабіка, багатая алітэрацыямі. анафарамі, эпіфарамі. разнастайнымі сімвалічнымі фігурамі. Да насдайшлі 2 кнігі казанняў: на нядзельныя і святочныя дні «Меч Духоўны» (Кіеў, 1666, 1686, 55 слоў), на святы Хрыстовыя, Багародзічныя і дні ўшанавання святых «Трубы славес» (1674, Кіеў, 1679, 80 слоў) і іншыя творы 1264. 1 — 182:. 266. 3—24],
Геапалітычным ідэалам іерархабыўзаклік да яднання беларусаў, украінцаў, расіян і палякаў супраць іуркаў і татаруабарону паўднёвыхславян. Якрэакцыя на кнігу«Старая вера» езуіта Бенедыкта-Паўла Боймы (Вільня, 1668) узнікае трактат архіепіскапа Лазара «Новая мера старой веры»(1676, Ноўгарад-Севярскі, 1679, Чарнігаў). Цэнтральны вобраз твора — праваслаўная царква. Яе параўноўвае аўтар з цнатлівай св. Сусанай (з кнігі Данііла), якая пазбягае ўседазваляльнасці мудрацоў старажытнага Рыма. Беларусы і ўкраінцы не змогут змяніць свае веры, як у прытчах Саламона не дала падзяліць дзіця сапраўдная маці, a ілжывая была згодная на яго згубу.
У творы таксама абвяргаейца тэзіс аб сусветнай уладзе пап і ўдакладняецца іерархія знізыходжання Св. Духа.
Архіепіскап Лазар імкнецца адцягнуць гетмана Дарашэнку ад саюза з туркамі і татарамі. Як старэйшы ў духоўнай іерархіі архіепіскап Чарнігаўскі схіляе свайго земляка магіляўляніна мітрапаліта Іосіфа Тукальскага на бок Масковіі. Лазар Барановіч заўсёды быў надзвычай высакародным чалавекам. не дазваляў сабе адказваць на крыўды і знявагі, змірэнна пераносіў нават здрадніцтва сяброў і няўдзячнасць вучняў. На 1680 г. прыпадае падрыхтоўка і выданне зборніка невялікіх казанняў «Благадаць і Праўда Хрыстова» (Чарнііаў). «Слова ўдзячнае Іісусу Хрысту» (Падан).
Лазар Барановіч паспрыяў і развіццю іканаграфіі, ён неаднойчы звяртаў увагу іерархаў Масковіі, што ў расійскай
школе заўважаюцца кананічныя хібы, усебакова ўцасканальваў уласную старабеларускую іканаграфічную плынь. У сакавіку 1688 г. мітрапаліт Масковіі Іаакім звяртаеццада Гедэона Чацвярціцкага, Лазара Барановіча і Варлаама Ясінскага па рашэннях Фларэнційскага сабора, абмяркоўвае з імі самыя сакральныя пытанні хрысціянскай веры ў Таінстве Еўхарыстыі і інш.
Л. Барановіч стаяў на чале багаслоўска-літаразурнай школы ВКЛ і РІІ, якая сталася непераўзыдзенай вяршыняй айчыннай духоўнай культуры.
Адзначым, што Лазар Барановіч, як выкладчык, прафесар і рэктар Кіева-Магілянскай Духоўнай Акадэміі, на працягу 35 гадоў Уладыка Чарнігаўскай епархіі, 20 гадоў месцаблюсціцель кафедры мітрапалітаў кіеўскіх і літоўскіх, (аўтар 20 кніг), шмат увагі надаваў паляпшэнню побыту духоўнай інтэлігенцыі і святарства, павелічэнню колькасці школ і друкарняў, аднаўленню разбураных манастыроў і цэркваў як мясцовых асяродкаў асветы і культуры. Створаная ім славутая ноўгарад-севярская друкарня, што была перанесенаў 1679 г у Чарнігаў, сталася адным з пэнтраў асветніцкай хвалі нацыянальнага (беларуска-ўкраінскага) духоўнага адраджэння XVII ст., у ёй убачыла свет каля 50 кніг на царкоўнаславянскай, польскай, лацінскай, старабеларускай мовах як богаслужбовага, так і літаратурнага зместу. Ваўмовах непрымірымыхспрэчакз каталіцкай і уніяцкай плынямі літаратуры багаслоўская думка Лазара Барановіча была асаблівааўтарытэтнай, мела выразны дагматычна-абагульняючы ці панегірычна-дыдактычны характар.
Да глыбокіх спасціжэнняў айчыннай экзэгетыкі, узораў «новай патрыстыкі» належыць аднесці «Слова... пра любоў да ворагаў вашых» Лазара Барановіча, якому пры ўважлівым стаўленні да нашае духоўнае спадчыны нале-
жала б заняць пачэснае месца ў гадавой праваслаўнай пропаведзі [14. 230—241],
Бясспрэчна. евангельская запаведзь любові да вораі аў адна з найцяжэйшых не толькі ў яе экзістэнцыяльным здзяйсненні. але і ў самім тэарэтычным талкаванні. У параўнальна кароткім «Слове» беларускі экзэіет. пасутнасці, выклаў разгорнутае вучэнне аб самым антынамічным, паводле язычніцкага светаўспрымання, з хрысціянскіх законаў.
I ўсё ж з вопыту сусветнай гісторыі, якая ўзрываецца войнамі і безупыннымі канфрантацыямі людства планеты, пара было прыйсці да высновы, што зло злом перамагчы немагчыма. Пачынацца пераадоленне зла павінна з узаемаадносін чалавечых адзінак і разрашацца толькі на вышэйшым духоўным плане. Гэта найвялікшая, уцэнтраваная ў перспектыву сусветнай эвалюцыі. заваёва хрысціянства. I прысекчызло, паводле евангельскага запавету, магчыма не проста дараваннем, а толькі на аснове сусветнага закона Любові, бо, пасловах ап. ГІаўла, гэгаадзіны універсальны педагагічны сродак, які ахоплівае ўсё і не пакідае пасля сябе зла: «Любоў доўгацерпіць, міласэрна, любоў не зайздросціць, любоў не ўзносіцца, не ганарыцца, не бясчынствуе, не шукае свайго. не раздражняецца, не дапускае благога. не радуецца з няпраўды, а суцяшаецца з ісціны; усё пакрывае, усяму верыць, ва ўсім спадзяецца, усё пераносіць. Любоў ніколі не знікае, хоць і прароцтвы перастануць, і мовы змоўклуць, і веданне адменіцца» (1 Кар. 13, 4—8).
Перамога зла дабром у стасунках з ворагамі — гэта не толькі закрэсліванне канфліктаў. якімі сутрасаецца свет, але і крытычная кропка нашай экзістэнцыі, ацэнка нашае годнасці для Вечнасці, праверка на здольнасць духоўнага росту абодвухбакоў. I спыненне варожасні, канфлікгу павінна найперш пачынацца з дабрадзеяння пакрыўджанага. Перамагаючы зло дабром, ён дасягае вялікага ўнутранага
ацалення, зберажэння вышэйшых духоўных каштоўнасцей у чалавеку, вызвалення іх для далейшага росту. Экзэгет гэтаабгрунтоўвае боганатхнёнымі словамі псалмапеўца Давіда: «Калі пакараю тых, хто зрабіў мне зло, сам жа адразу загіну ад ворагаў маіх, бо заб’е вораг душу маю, знічтожыць і схіне да зямлі жыццё маё і славу маю ў тлен ператворыць». А гэта непапраўная страта для чалавека на шляху яго ўзыходжання ў Вечнасць!
Такім чынам спыняецца зло з боку пакрыўджанага. Але зло павінна не толькі анігіляваццаў ім. Цяпер, каб скарыць другі, асноўны бок канфлікту — стваральніка зла (а ён можа быць вораг злосны, душа зусім упалая), можа дапамагчы толькі сродак Любові, якая ўласна — якасць не чалавечая, а Божая ў нас. Толькі яна здольная растапіць, страсянуць да існагажыцця любуюўпалую душу, вярнуць да чалавечага аблічча, якое ёсць «вобраз і падабенства Божае».
Далей найбольш глыбокае ў экзэгезе Лазара Барановіча — гэта духоўнае вытлумачэнне прытоеных асаблівай антыноміяй слоўСв. Пісання, паводлеякіх, напаіўшы, накарміўшы, апрануўшы ворага свайго, ты збярэш гарачыя вуголлі на голаў яго (ГІр. 25, 21—23; Рым. 12,20). Калі пазаконніцку разумець дадзенае месна, дык гэта яшчэ страшнейшая адломста, але ўжо ад Бога, у якога аднаго толькі прэрагазыва пакарання: «Мне отмшенне, Аз воздам» (Др. 32,35; Яўр. 10,30).
Але «якая тут любоў да ворага»,—ускліквае экзэгет, — каліты, дараваўшы ворагу, задаволены, шго«выклікаў гарачыя вуголлі на голаў яго» [14.233], I багаслоў паглыбляецца далей, адкрываючы за гэтымі словамі існы духоўны план дзеянняў Божых На кранутага, змірэннага любоўю ворага Св. ДухСуцяшальнік ніспасылаетакое пакаянне, такія ачышчальныя пакуты сумлення, якія сапраўды значаць аналог «гарачых вуголляў» пекла. Так і толькі так, адзіна на мараль-
ным плане, паводле ісціныевангельскай. можаразрашацца канфлікт, вынікам чаго з’яўляецца нетолькі анігіляцыя злаў свете, але і экзамен абедзвюм душам у іх выпраўленні, падрыхтоўцы для Вечнасці.
Сярод творчых аднадумцаў і аўтарытэтных багасловаў гуртка Лазара Барановіча вылучаўся Антоній Радзівілаўскі(і 1688), ігумен Мікола—Пустыньскагаманастыра і намеснік Кіева-Пячэрскай Лаўры, вядомы гамілет-красамоўца, кнігі яго нядзельных пропаведзяў «Агародак Марыі Багародзіцы» і «Вянец Хрыстовы» сучаснікі ўпадаблялі вянку з руж «на ўпрыгожанне праваслаўна-кафалічнай Царквы сплеценаму» [136. 377].
Змірэнным над змірэннымі быў свяціцель, архіепіскап Феадосій Чарнігаўскі ігумен Корсуньска-Канеўскага, затым вернутага ад уніятаў славутага Кіева-Выдубіцкага манастыроў, а яшчэ пазней — Чарнігаўска-Ялецкай абіцелі. Ён жа заснавальнік скіту для схімнікаў і пустыннікаў на роднай Мазыршчыне. Свяціцельбыў надзеленытакім пранікнёным дарам слова, што на пропаведзі яго сцякаліся вернікі і паломнікі з усёй акругі [ 12.3—80].
У 1692 г. гетман Мазепа і архіепіскап Лазар Барановіч просяць дазволу ў патрыярха на высвячэнне Феадосія ў сан архіепіскапа, другога пасля Лазара Барановічаў Чарнігаўскай епархіі. Такой практыкі прызначэння намеснікаспадкаемцы пры жывым прадстаяцелі не было, але патрыярх убачыў у просьбе добрапамыснага старца Лазара Барановіча Божы Промысел. Свяцейшы зацвярджае Феадосія архіепіскапам чарнігаўскім з правам нашэння сакаса, у якім мелі выключнае права служыць толькі патрыярх і мітрапаліты. Феадосій меў сыноўнюю любоў да старца Лазара, не прымаў ніякагазагаду беззгоды першасвяціцеля, усе пастановы складаліся ад імя Лазара Барановіча за я і о подпісам.
Архіепіскап Феадосій быў надзвычай літасцівым і справядлівым чалавекам, яму не аднойчы даводзілася ўціхамірваць вольніцу і разбоі казакоў, усе жыццёвыя нягоды ён успрымаў як Ласку Божую да сябе. Перад адыходам з жыцця Феадосій прызначыў сваім спадкаемцам Іаана Максімовіча, які першым ацаліўся ад мошчаў свяціцеля, склаў у яго гонартрапар, кандак, вершаванае праслаўленне. Асабліва ўшаноўваў Феадосія Чарнігаўскага і прасіў яго нябеснайдапамогіў вайне 1812 г. Міхаіл Іларыёнавіч Кутузаў.
Мошчы свяціцеля Феадосія ўшаноўвалі нетолькі праваслаўныя, але і католікі, лютэране, раскольнікі, іудзеі, бо атрымлівалі ад падзвіжніка ацаленні і дапамогу.
Усенароднае ўшанаванне святога праз чарнігаўскага губернаіара дайшло да імператара Аляксандра III, ім была створана камісія па кананізацыі. Ад свяціцеля Феадосіяатрымлівалі ацаленні немаўляты і старцы, паралюшныя, нямыя, глухія, сляпыя, апантаныя злымі духамі.