Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I. Алена Галубіцкая-Яскевіч

Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці

канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 360с.
Мінск 2007
79.2 МБ
знічтожыў жорсткасць і цемрашальства папярэдняй язычніцкай эпохі. J ў часы ўзнёслых хваляў Адраджэння, будзіцельства, барацьбы за нацыянальную незалежнасць, калыска першахрысціянскага падзвіжніцтва стаецца «святым скрыжалем», усяленскім ідэалам для ўсёй наступнай нацыянальнай гісторыі.
Належыць зазначыць, што анталагічная глыбіня і цэласнасць засваення хрысціянскай ісціныўсходнеславянскімі этнасамі, у прыватнасйі, абумоўлена пазнейшым этапам далучэння да ўсяленскага вучэння. засмуткаванасцю па нябесным ідэале, прыняццем выратавальнага веравызнання за нязменны ўклад народнага жыцця. што не магло не ўплываць на меру сусветнай разгорнутасці дадзенага культурна-гістарычнага тыпу.
Выбаўленыя з язычніцкага жыццеўкладу, плямёны ўсходняй Русі. успрыняўшы сусветную хрысціянскую ісціну мерай высокай, усім народным духам за аснову светаразумення. нораваўпарадкавання, мэту і перспектыву духоўнага ўдасканалення, перажылі сапраўднае этнічнае адраджэнне, еўгенічнае ацаленне, прыліў новай пасіянарнасці і гістарычнага аптымізму.
Абнаўленне, дакладней наноўскладванне культурнагістарычнаг а тыпу на пераходзе ад язычніцкага караблекрушэння народаў — працэс су ірасальны, зрухавы ва светаўспрыманні тагачаснага чалавека, мала яшчэ раскрыты антрапаеўгенікай і этналогіяй.
Пачатак хрысціянскай гісторыі ўсходніх славян азораны найдухоўным подзвігам князёў Барыса і Глеба, ахвярна схіліўшых галовы перад братазабойцам «акаянным» Святаполкам. Менавіта ён стаўся архетыповым прэцэдэнтам, здзейснены святымі князямі евангельскі закон перамогі зла дабром, змірэннем і любоўю калі і не паклаў канец пачварнымуну трыплямённым войнам і крывавай княжацкай міжу-
собіцы, дык намнога змякчыў жудасныя язычніцкія норавы, адкрыў зусім новыя гарызонты ў людскіх узаемаадносінах.
Зноў жа ў язычніцкіх узаемаадносінах полаў узведзенаму ў вышэйшы культ любові-эрасу славянскія жоны роўнаапостальная Вольга(у хрышчэнні Алена), адна з першых усходнеславянскіх ігуменняў Анастасія-Рагнеда, маці зямлі Беларускай Ефрасіння Полацкая змаглі супрацьпаставіць ступені вышэйшай сусветнай любові-агапіі, што пераводзіла жыццё цалкам у маральнае рэчышча, не адмаўляючы і не ганячы сужонства, рэкрутавала менавіта з княжацкіхдынастый і дружыннікаў інакаў, духоўных падзвіжнікаў, святых, людзей добрапамыснага жыцця.
Найкрызісным гістарычным зрухам з’яўляецца змена веры бацькоў, да якога б аслаблення яна не даводзіла этнічнае жыццё, таму лёсаносная з ўсходнеславянскіх падзей — хрышчэнне Кіеўскай Русі падрыхтоўвалася асабліва пасіянарнымі, здольнымі да бясконцага самаадрачэння архетыповымі постацямі. 3 пскоўска-полацкага сумежжа зыходзіць радавод нашай першай хрысціянкі роўнаапостальнай Вольгі, якая сваёй вялікакняжай уплывовасцю, слыннай у тым веку мудрасцю, мужнасцю духоўнага выбару схіліла шалі лёсу ўсходняга славянства да прыняцця праваслаўя. Школьнымі напаўлегендарнымі ўяўленнямі пра хітрую расправу княгіні з драўлянамі заслонены ад нас яе неспасціжныя для кволай жаночай натуры крокі па выбаўленні з паганскага гібення сваёй дзяржавы. «Аповесць мінулых гадоў» сваім золататканым старажытным словам узнаўляе гэты правідэнцыяльны эпізод усходнеславянскай гісторыі пад час дыпламатычнай місіі Вольгі ў Царград (959) у праўленне імператара Канстанціна Багранароднага: «I пабачыў цар, што яна гожая тварам і розумам, здзівіўся яе досведу ў часе гаворкі з ёю і сказаў: «Вартая ты ўладарыць з намі ў сталіцы нашай». Янаж, усвядоміўшы сэнс прамоўле-
нага, запярэчыла цару: «Я—язычніца. Калі хочаш ахрысціць мяне, то ахрысці мяне сам. інакш — не ахрышчуся». I ахрысціў яе цар з патрыярхам. Прасвечаная ж яна радавалася душою і целам. I настаўляючы яеў веры натрыярх казаўёй: «Благаславенная ты ў жонах рускіх, так як узлюбіла свет, a цемру пакінула. Блаславяць цябе рускія сыны да апошняга роду тваіх патомкаў... I было нарачона ёй імя ў хрышчэнні Алена, як і старажытнай царыцы, маці Канстанціна Вялікага... Пасля хрышчэння паклікаў яе цар і сказаў ёй: «Хачу ўзяць цябе ў жоны». Янаж адказала: «Як жа ты хочаш узяць мяне, калі сам ахрысціў і назваўдачкою. У хрысціян не дазваляецца гэта,—тысам ведаеш». I прамовіў цар: «ГТерахітрылазы мяне, Вольга». I даўёй шматлікія падарункі, золата ісрэбра, і павалокі, і сасуды розныя, і адпусціў яе, назваўшы сваёй дачкою» [97. 54—55],
Летапісец, аддзелены ад падзей усяго некалькімі пакаленнямі, красамоўна ўзнаўляе дзіўную боганатхнёнасць княгіні, што «схіліўшы голаў. успрымала вучэнне. як губка натоленая», і адначасова сардэчнае ўтрапенне першай неафіткі перад сваім язычніцкім людам, просячы патрыярха малітоўнага заступніцтва і ўсялякай духоўнай падтрымкі пры звароце на радзіму.
Веравызнаўчы выбар Вольгі летапісец узвышае над усімі тагачаснымі гістарычнымі падзеямі: «Была яна прадвесніцаю хрысціянскай зямлі, як дзянніца перад сонцам і як зара перад досвіткам... так і яна была свяцілам сярод язычнікаў, як бісеру гразі» [97 56], Княгіня Вольга падтрымлівала крэўныя дынастычныя сувязі з суродзічамі Полацкай зямлі, паплечніцай і дарадцай ёй была Прадслава Полацкая, якая пасля смерці мужа ўзначаліла княства храналагічна за год да кіеўскай княгіні Пры жыцці імі быў адбудаваны палац на беразе Віцьбы, які паклаў пачатак Віцебску.
3 нашай зямлі лёс абраў у дарадцы князю Уладзіміру Іаана Палачаніна, які ўзначаліў пасольства па дазнанню веравыспавядання ў іншых народаў: «I сказалі баяры і старцы: «Ведай, князь, што свайго ніхто не ганіць, але пахваляе. Калі жадаеш упэўніцца лепш, дык ёсць у цябе мужы, пашлі іх, хай ўведаюць,. хто як служыць Богу...». Выбралі мужоў слаўных і разумных у ліку дзесяці і паслалі для вызнання веры ад магаметанаў — балгар, католікаў-немцаў, іудзеяў-хазар, але знайшлі толькі сусветную паўнаіу і нябесную прыгажосць у вераспавяданні праваслаўным: «I прыйшлі мы ў Грэкі, і ўвялі нас'гуды, дзе служаць яны Богу свайму, і не ведаем, як і расказаць пра гэта. Ведаем толькі, нгто знаходзіццатам Богз людзьмі і служба іхлепш, чым ва ўсіх краінах. He можам забыць прыгажосці тое, бо кожны, хто паспытае салодкага, не возьме потым іоркага. Так і мы не можам ужо заставацца ранейшымі». Баяры ж сказалі: «Калі б дрэнны быў закон грэчаскі, то не прыняла б яго бабка твая Вольга, якая была наймудрай зўсіх людзей» [97. 72; 58.11],
Пакінула гісторыя і словы Рагнеды, якая на прапанову Уладзіміра выбраць сабе мужа з князёў і баяр, дала годны адказ: «Царыцаю я была, царыцаю і застануся... А калі ты спадобіўся святога хрышчэння, то і я магу быць нявестаю Хрыстоваю і прыняць ангельскі вобраз» [189. 178—179], 1 з імем Анастасіі стала першай манахіняй і ігуменняй заснаванага манастыра ў Заслаўі.
Старэйшага сына Рагнеды князя Ізяслава гісторыкі характарызуюць як асобу выдатную, адукаваную ў хрысціянскай мудрасці, пра што засведчана ў Ніканаўскім летапісе: «Бысть же снй князьтпх н кроток, н смнрен, н мнлостнв, н любя зело н почнтая свяіценннческнй чнн й нноческнй н прнлежаше почнтанню Божественных Пнсаннй н отвраіцаясь от суетных глумленнй, і-і слезен, н умнлен, й долготерпелнв» [210. 68]. Вядома. што Ізяслаў увёў
пісьменства на Полаччыне, яго пячатка з надпісам лічыццасамым раннім айчынным пісьмовым помнікам [87. 82— 84], Праславіўся мудрым княжаннем і добрапамысным жыццём другі сын Рагнеды Яраслаў Мудры, ацэлены ад дзесяцігадовага паралюшу ног манашаскім зарокам мані.
Пасля перамогі над Святаполкам «акаянным», ужо на пасадзе вялікага князя кіеўскага першай дзеяй Яраслава Мудрага стала ўшанаванне мошчаў зводных братоў-мучанікаў Барыса і Глеба. Яраслаў Мудры ўвайшоў у гісторыю Кіеўскай Русі як князь-асветнік, які патраніраваў скрыпторыі, перапісаныя кнігі рассылаў па цэрквах Пакоі князя былі запоўнены кнігамі. любімы яго сын Усевалад па ўласным жаданні вывучыў пяць замежных моў, вялікім кніжнікам быў другі яго сын Святаслаў, з імем якога звязана складанне «Ізборніка Святаслава». Створаны пры двары Яраслава Мудрага звод законаў «Руская Праўда» быў ці не першым законаўкладаннем у Еўропе. Гісторыкаў да гэтай пары дзівіць феномен суцэльных еўрапейскіх дынастычных сувязяў з высокаадукаванай сям’ёй Яраслава Мудрага. Гэта быў вынік надзвычай дальнабачнай палітыкі вялікагакнязя, якая забяспечыла працяглы мір і сапраўдны росквітяго дзяржаве. Найперш клапацілі Яраслава Мудрага добрыя стасункі з ваяўнічымі суседзямі. Зацятыя пагранічныя канфлікты з Польшчай пры каралі Баляславе Мужным князь спыніў дынастычнымі шлюбамі сястры Дабрагневы з каралём Казімірам і сына Ізяслава з яго роднай сястрой. Саюз з Венгрыяй ён замацаваў сваяцкімі сувязямі сваёй дачкі Анастасіі з каралём Андрэем Першым, які да таго паказаў сябе адважным воем пры двары Яраслава. Асабліва цесныя дзяржаўныя стасункі са Скандынавіяй был> абумоўлены шлюбам Яраслава са шведскай каралеўнай Інпгердай (у святым хрышчэнні Ірынай), пазней кананізаванай пад імем Ганны Ноўгарадскай. Пры яго двары ратаваліся вы-
гнаннікі цесць Олаф Святы. яго сын каралевіч Магнус, варажскі князь Шымон, англійскія прынцы Эдвін і Эдуард, якім нярэдка кіеўскі ўладар даручаў кіраванне асобнымі воласцямі [320. ] 94—195]. 3 нарвежскіх выгнаннікаў пры двары Яраслава асабліва праславіўся вайсковымі поспехамі Гарольд, неўзабаве кароль Нарвегіі, жонкай якоі астала Елізавета Яраслаўна, памяць аб іх вялікім каханні дасюль захавалася ў нарвежскім фальклоры.
Б.А. Рыбакоў [236. 416] адзначае асаблівыя намаганні «самаўладца ўсяе Русі» аб наладжванні моцных дынастычных сувязяў з каралеўскімі дамамі Францыі і Германіі, якія ўвянчаліся знакамітымі шлюбамі двух сыноў з ня мецкімі графшямі і Ганны Яраслаўны з французскім каралём Генрыхам 1. У А. Нечвалодава прыводзяццазвесткі праславутае Рэймскае Евангелле царкоўнаславянскага пісьма (благаславенне бацькі), перад якім каранаваліся на царства французскія каралі. Свягую рэліквію яшчэ застаў ГІётр I пры наведванні краіны ў 1717 г. lipa адукаванасць Ганны Яраслаўны і па сёння сведчаць захаваныя ўласнаручныя гюдпісы на дарчых граматах г.Суасона [189. 228—229], а ў французскім манастыры св.Вікенція захоўваецца і самаяе прыжыццёвая скульптурная выява [236 416], Асноўны вектар дыпламатычных, эканамічных, духоўных сувязяў прыпаў на аднаверную Візантыю. Вынікам шлюбу Усевалада Яраславіча з Ганнай, дачкой Канстанціна Манамаха, з’явілася, побач са звычаёвым усходнеславянскім «каганам» (вялікі князь), наданне Яраславу Мудраму тыгулацара [236.416], Выдатнымі намаганнямі Яраслава Уладзіміравіча стольны Кіеў, па словахзаходнягалетапісца Адама Брэмена, называлі ўпрыгожаннем Усходу і братам (у іншыхрэдакцыях—супернікам)КанС'ганцінопаля [236. 404—416],