Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці
канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Памер: 360с.
Мінск 2007
традыцыі Паўднёва-Заходняй Русі на вялікарускую кніжнасць у XVII ст., які ўдругой палове XVII ст. набывае характар масавай экспансіі, моўная сітуацыя Паўднёва-Заходняй Русі пераносііша на глебу Масковіі, таму царкоўнаславянска-руская дыгласія пераўтвараецца ў царкоўнаславянска-рускае двухмоўе» [277. 86],
Культурнае ўзаемадзеянне Вялікага княства Літоўскага і Масковіі ў XVI—XVIII стст. надзвычай аб’ёмнае ў сваіх аспектах і кантактах. У факталагічным плане варта прыгадаць эпоху стварэння поўнай царкоўнаславянскай Бібліі, на якіх добраспрыяльных умовах запрашаў цар Аляксей Міхайлавіч групу ЕпіфаніяСлавінецкага, што, пасведчанні ўдзячных сучаснікаў, пакінуў пасля сябе біблейскую школу ў Масковіі, і другогапасланца Кіева-Магілянскай Акадэміі Стэфана Яворскага, мастацкаму таленту якога, яго рэдактарскаму густу, пранікнёнаму адчуванню духу стараславянскай мовы мы ў многім абавязаны канчатковаму выпраўленню кананічнага Елізавецінскагатэксту ВыхаванцыКіева-Магілянскай Акадэміі з’явіліся заснавальнікамі вучылішчаў і акадэміі ў рускай дзяржаве. Малавядомая, толькі цяпер разгорнутая даследчыкамі (Э. К. Дарашэвіч і інш.) старонка гэтых уплываў — удзел у рэформах 1 Іятра I нашагаземляка I Ф. Капіевіча, штосваёй энцыклапедычнай дасведчанасцю і нястомнай дзейнасцю зазначыў эпоху ў рускай асвеце, падрыхтаваў пераход рускага пісьма на грамадзянскі алфавіт («гражданку»), Паводле распрацаваных і ўхваленых царом планаў, ім было падрыхтавана ці перакладзена і выдадзена каля 20 кніг у розных галінах ведаў, сярод якіх «Уводзіны кароткія ва ўсялякую іісторыю...» (1699), «Кароткае і карыснае рукавядзенне ва арыфметыку» (1699), «Угатаванне і талкаванне яснае. . павярсгання колаў нябесных» (1699), «Святцы, ці Каляндар» (1702), «Рукавядзенне ў граматыку славена-расійскую»
(1706 ). Да ix пазней далучаецца цэлы цыкл яго гвораў па гісторыі: «Хроніка», «Часаапісанне», «Летапісы ці дзеянні», «Хроніка дня», «Уладаапісанне», «Жыццеапісанне». Невядомы лёс яго «Рьггорыкі» і «Паэтыкі», «Поўнай славянскай граматыкі», «Слоўніка па-латыні і руску», «Узораў склонаў, спражэняў па-латыні, нямецку і руску», «Нямецкай граматыкі з рускім талкаваннем», «Свяшчэннай Бібліі на славянскай мове». Багацце твораў з філалагічнай галіны ў асветніка невыпадковае, бо па яго выслоўю, «тіцетный есть всяк труд без грамматнкн».
Усё папярэдне згаданае вельмі важны этап назапашвання матэрыялу і стварэння факталапчнай базы папраблеме, але яно яшчэ не ў стане раскрыць глыбінную сутнасць феномена III славянскага(беларускага)уплыву. Для спасціжэння гэтай лёсавызначальнай ў шматвяковым айчынным менталітэце патрабуецца аднавіць усю долю ўдзелу беларускага этнасу ў фарміраванні славянаправаслаўнага культурна-гістарычнага тыпу, які з часоў 1. Г. Гердэра, I. В. Гётэ, каталіцкай канцэпцыі «панславізма», навату цяперашніх найкрызісных яго варункахстаецца. можа, самым загадкавым сярод усіх рэгіёнаў планеты.
Нельга скідваць з гісларычнагарахунку, што Белая Русь, сёння толькі міжмацерыковы калідор, напружаны геапалітычны буфер, «ускраіна», некалі была важнай часткаюславянскай прарадзімы і гістарычнымі абставінамі не магла не адыгрываць сваёй ролі як у далучэнні да хрысціянскай цывілізацыі ўсходняга славянства, так і ў фарміраванні на глебе хрысціянскага Адраджэння самага славянаправаслаўнага культурна-r істарычнагатыпу. Намаганнямі сучаснага пакалення даследчыкаў узнаўляюцца яшчэ нядаўна забароненыя пласты ведаў аб слаўным мінулым Белай Русі як аб спадчынніцы былой славянскай прарадзімы з радыусамі другога славянскага рассялення з яе ў VI ст. у раён
Балкан, на поўнач і на ўсход Еўразіі і пакінутым да гэтай пары палескімэтнічным ізалятам на нашых землях.
3 прычыны закінутасці айчынных даследаванняў па гэтай «забароненай»тэме ў застойны перыяд старонкі нашага слаўнага этнічна-моўнага мінулага даводзіцца літаральна рэстаўравать па матэрыялах усіх славістычных школ
Пачынаючы са славянскіх «будзіцеляў» П Шафарыка. В. Копітара, I Добраўскага, школа польскіх славістаў (Т Лер-Сплавіньскі, К. Машыньскі, I. Налепа, М. Рудніцкі, В. Мончак) і не менш уплывовая руская, прадстаўленая толькі ў сучасным пакаленніМ. I Талстым, Ф. П. Філіным, У. М. Тапаровым, Г А. Хабургаевым, A. М. Трубачовым, шматлікі атрад балканскіх кампаратывістаў, нарэшце, заходнееўрапейскія даследчыкі М. Фасмер, Б. В. Горнунг, С. Б. Бернштэйн, X. Бірнбаумразмяшчаюцьтэрыторыюбылой Славіі ў межах вісла-одэрскаіа міжрэчча па Захадзе і прыпяцка-верхнедняпроўскага басейна на Усходзе, схіляючыся да пашырэння славянскай расселенасці да сяртдняга Дняпра (Кіеў) і прылеглых заходніх і ўсходніх абласцей.
У плане нашага даследавання вельмі важнае прасочванне радыусаў другога славянскага рассялення (VI ст ). Рэдкі даследчык айчыннай старажытнасці М. Доўнар-Запольскі ў такіх рысах узнаўляў міграцыю славян з Палесся ў раён Македонскай Салуні, радзімы «першанастаўнікаў славенскіх»: «Адносна Беларусі здагадку ў гэтым кірунку пацвярджае той факт, што частка племя дрыгавітаў у VII ст. жыве ў Македоніі каля Салуня. Грэкі называлі іх драгувітамі. Гэта сведчыць аб тым, што частка названага племя адарвалася ад свайіо ядра і, уцягнутая агульным рухам, накіравалася да Дуная. Гэта найбольш старажьп нае ўпамінанне аб нашых продках. Македонскія драгувіты былі ваяўнічым народам, склалі цэлую вобласть і мелі свайго епіскапа ў IX ст . Адасобленасць іх ад ініпых плямен у сэнсе
назвы ўжо сведчыць пра тое, што гэтую адасобленасць яны вынеслі са сваёй прарадзімы. Гэта адасобленасць была дастатковазначнай, таму штоадсюльяны вынеслі нетолькі назву, але і некаторыя дыялектныя асаблівасці ў мове, напрыклад, цвёрдае «р» (як у беларусаў). Мова драгувітаў была той самай мовай, якой вучыліся св. Кірыл і Мяфодзій і на якой, значыць,упершыню з’явыіся кнігі Св. Пісання» [80.241.
Максім Гарэцкі, які глыбока цікавіўся нацыянальным мінулым, на гэтай падставе царкоўнаславянскую мову як мову дрыгавічоў называе «роднай мовай нашых продкаў» [60.213],
У айчыннай навуцы праблемы славянскай прарадзімы, асабліва на матэрыяле палескага этнічнага ізалята і беларускай літарагурнай мовы як непасрэднай спадчынніцы царкоўнаславянскай, распрацоўваліся рознагаліновымі даследаваннямі М. I Ермаловіча, М. М. Грынчыка, Г А. Цыхуна і інш.
У прыватнасці, М. М. Грынчык на аснове матэрыялаў балгарскіх і айчынных даследчыкаў зрабіў спробу канкрэтызаваць гістарычныя перыпетыі этнакультурнай асіміляцыі прышлымі палескімі драгавітамі да таго часу ўжо аўтахтоннагасубстрату ў асобе булгарскіх плямен. Паводле Васілія Петкава, цюркскае племя протабалгар, з папярэднім раёнам рассялення ад нізоўя Дона да Каўказа, з цягам часу зведала змяшэнне з індаеўрапейскімі плямёнамі аланаў і сарматаў, яшчэ пазней пад ударамі хазараў мігрыравала ў Балканскі рэгіён, стварыўшы першапачатковае ядро новай дзяржавы — Балгарыі.
«Тутэйшыя славяне, прасочвае канчаткова этнагенез свайго народа В. Петкаў, — паступова асімілявалі протабалгараў» [205. 34]. У якасці племені-асімілятара, як лічыць М. М. Грынчык нааснове разнабаковага, у тым ліку' ўскоснагааналізу гістарычных крыніц, выступілаэнерііч-
нае племя беларускіх дрыгавічоў, якое пад час вялікага перасялення народаў апынулася ў V—VI стст. на берагах Эгейскага мора (раён Салуні) [72. 94],
Гэта важнае сведчаннс ўзыходжання вытокаў беларускага ўплыву да эпохі славянскай прарадзімы. Адзін з уплывовых су часных славістаў-аналітыкаў Хенрык Бірнбаум у сваіх рэканструкцыях праславянскай мовы невыпадкова за цэнтр адліку бярэ «старажытнабеларускую мову, знаходзячыўёй і яеўкраінскімадгалінаванні,больш чыму іншых мовах гэтай сям’і протаславянскіх элементаў, агульнаславянскіх паралеляў, у прыватнасці, са славацкай, польскай, чэшскай, сербахарвацкай і іншымі славянскімі мовамі» [26. 28],
Згадаем і славутыя лекцыі Адама Міцкевіча на кафедры славістыкі ў парыжскім Колеж дэ Франс (1840—1844), дзе ён родную ліцвінскую гаворку называе «з усіх славянскіх» найбольш захаванай у сваіх старажытных рысах, «самай багатай і чыстай», вельмі даўняй і цудоўна распрацаванай, якой у перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся для дыпламатычнай перапіскі [335. 230; 279. 108—134],
А вядомы польскі даследчык славяншчыны Мі.хал Федароўскі, кашуб паходжаннем, надаваў такое вялікае значэнне збіранню беларускага фальклору (сямітомнае выданне «Люду беларускага» толькі частка яго збораў), бо лічыў Белую Русь «таямнічай скарбніцай, скалою, якая дае ў сваіх адбіткахстаражытпы... свет», «цудоўным церамам, у якім спіцьстагоддзямі каралеўна» [190],
Гістарычная разгадка глыбіні буйнакаласістага прарошчання ў нашым краі духоўна-культурнага семя. кінутагаў счаканую глебу роўнаапостальнымі першанастаўнікамі, вытлумачваецца, пры ўсіх іншых абставінах, і крэўнай блізкароднасцю, дрыгавіцкім паходжаннем салунскіх бра-
тоў, прарадзіннай узаематоеснасцю мовы, этнічнага духу, менталітэту. Ад старажытнай эпохі «царкоўнаславяншчыны» па цяперашні час мы непасрэдныя этнічна-сваяцкія спадчыннікі закладзенага першанастаўнікамі духоўна-культурна-кніжнага падмурку, пра што сведчыць суцэльная пазнаваемасць лексікі, граматычных форм беларускай мовы менавіта яе карэнных старажытных пластоў у мове правас л аў н а га бо гаслужэ н ня.
Другіэтап нашага парытэтнагаўдзелу пры закладванні славянаправаслаўнага культурна-гістарычнага тыпу датычыццаўнутраныхусходнеславянскіхузаемасувязяў, абумоўленых родаваэтнічнай павязанасцю Кіева-Полацка-Ноўгарада-Масквы ў асобах роўнаапостальнай Вольгі і яе паплечніцы Полацкай княгіні Прадславы, роўнаапостальнага Уладзіміра і Рагнеды, банькоў князя асветніка Яраслава Мудрага, а пазней Аляксандра Неўскага і полацкай князёўны Аляксандры (ці Параскевы), бацькоў першага князя родапачынальніка Масковіі добрапамыснагаДанііла і іншых славутыхзродненых ліній [3. 23],
Для большасці славянскіх культур першапачаткам, «векам Адраджэння» была эпоха прыняцця хрысціянства, часы ранняй «вогненнай любові», калі этнасы засвойвалі сістэму ўзвышаных агульначалавечых гуманістычных каштоўнасцей, калі душа верніка ўслед за Збаўйам Хрыстом праходзіла ўвесь Яго земны шлях цудаў і велічы, сураспіналася з Выратавальнікам на крыжы і ўваскрасала асветленая Божай любоўю. Надьгходзіла эпоха духоўнасці і мудрасці. Быў' пакладзены пачатак якасна новай гісторыі этнасаў, калі адносіны людзей засноўваліся на ўзаемаразуменні і павазе, міласэрнасці і высакародстве, самаахвярнасці і веры, любові і братэрстве, роўнароднасных сваім богападабенстбам і вобразам. Пазней неаднойчы хрысціянскія этнасы згадаюць яе як век святасці і чысціні, які