Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці
канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 360с.
Мінск 2007
Р A. А. ГалубіцкаяЯ Яскевіч
Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці
Частка I
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ІНСТЫТУТ ЛІТАРАТУРЫ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ АКАДЭМІЯ ПАСЛЯДЫПЛОМНАЙ АДУКАЦЫІ
A. А. Галубіцкая-Яскевіч
Духоўная
і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці
(канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі)
Частка 1
Санкт-Пецярбург Феннкс-Славян 2007
: УДК 002.2(476)(091)+882.6.09+808.26-023
ББК 81.2Бен+83.3(4Бел)
Г81
Нав.рэдактар: доктар філалапчных навук, праф. А Я Міхневіч,
Рэцэнзенты: доктар фаіалапчных. навук, праф. Т 1. Шамякіна доктарфілалапчных. навук, гіраф. М. 1. Мішчанчук
Галубіцкая-Яскевіч A. А.
81 Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці (канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі). Ч. 1. Феннкс-Славян. С.-Пецярбург, 2007. 360 с.
Кніга ахоплівае амаль тысячагадовы перыяд айчыннага пісьменства з аналізам на пераважна новаўведзеным матэрыяле шырокага кола маладаследаванай праблематыкі. Разгледжаны архетыповая лінія длхоўнага адраджэння Белай Русі ў гістарычных падзеях і асобах: станаўленне старабеларускай мастацкай традыцыі (узоры арыгінальнай гімнаграфіі, зараджэнне паэзіі, плыні палемічнай літаратуры); школа старабеларускай біблеістыкі. перакладу і тэксталопі Св. Пісання; росквіт красамоўства і філалогіі (эпохалексіконаў, граматыкі і рыторык); фенамен IIIславянскага(беларускага) уплыву.
УДК002.2(476)(091)+882.6.09+808.26-0
ББК 81.2Бен+83.3(4Бел)
© Галубіцкая-Яскевіч A. А., 2007 ”
© Макетаванне. Мастацкае
афармленне, Янчук L, 2007
УВОДЗШЫ
Распрацоўка сацыяльных праграм у галіне нацыянальнай культуры і асветы немагчыма без уліку тысячагадовых дасягненняў беларускай кніжнасці, а менавіта сярэднявечнага вяршыннага яе развіцця, як вызначальнага пасіянарнага фактара ў цяжкавыпрабавальнай айчыннай гісторыі. У драматычныя перыяды нацыянальнага існавання нашы суайчыннікі адшуквалі этнічнае апірышча, чэрпалі сілы ў падзвіжніцкім адраджэнні духоўных ідэалаў, у маральным удасканаленні чалавека. Згадаем эпоху перамяшчэння духоўна-культурных цэнтраў да ўсходніх славян (спачатку на беларускія землі), пару трох хваляў айчыннага духоўнага адраджэння, «залаты век» беларускай асветы, сусветнага росквіту кніжнасці і унікальнай філалагічнай культуры і, у выніку, прапушчаныя даследчыкамі старонкі двух этапаў старабеларускіхуплываў накультуры народаўСлавіі і Еўропы.
Актуалізацыя і пашырэнне ў навуковым ужытку да гэтай пары яшчэ шмат у чым занядбаных пластоў айчыннага пісыменства, вызначэнне яркай постаці беларускай нацыі ў сусветна адметным сярод народаў праваслаўным культурна-гістарычным тыпе і сапраўднага яе ўкладу у скарбніцу агульнаславянскай супольнасці, паводле каннэпцыі даследавання, павінна паслужыць ключавым духоўным імператывам для пераарыентацыі нашага пакалення на высокадухоўныя ідэалы, дадаць гэтак надзённыя сёння фундаментальныя аспекты ў распрацоўку сацыяльна-аналітычных перспектыў развіцця краіны. «Заглыбся ў мінулы лёс краіны сваёй і свайго народа і спазнаеш свой дух у яго духу, і сваю сілу пачэрпнеш з яго» [245.78], —так некалі ацэньвалі значэнне славянафілаў, што змаглі вярнуцьсацыяльную псіхалогіюў нацыянальнае рэчышча, адхіліць гра-
мадства ад запанаваўшага ўжо тады пераймальніш ва і «рабства рэчаў».
Цэласна комплексны разгляд надзвычай шматаспектнай праблематыкі, універсальнасці ідэалаў светасузірання і жыццяпаводзін чалавека Сярэднявечча, фенаменальнай культуры яго Духу і Логасу ў дадзеным выпадку вымагаў дадатковага пралегаменнага свайго абгрунтавання (паводле I. Канта) і разам з тым анталагічнага ўдакладнення паасобных зыходна метадалагічных прынцыпаў філалогіі як абноўленай сучаснай галіны.
Мэтай працы з’яўляецца даследаванне духоўнай і філалагічнай старабеларускай культуры (IX—XVIII стст.). 3 увядзеннем намі ў навуковы ўжытак значнага корпусу новага матэрыялу кампазіцыя працы прадугледжвае па магчымасці ўсеэтапы даследавання: а) іпырокаеапісанне ісістэматызацыю новапрадстаўленых фактаў, а ў прапушчаных звеннях так звану'Ю тэарэтычную, атрыбутыўна-ўскосную здабычу іх; б) абнаўленне метадалогіі пастановачна-пралегаменнага плану. зыходзячы з асаблівасцяў і нераспрацаванасці айчыннай медыевістычнай галіны; в)узроўні анталагічна-духоўнага, гісторыка-культурнага, экзэгетыка-тэксталагічнага, мастацкага (пераважна ў рамках рыторыкі) аналізу з’яў сярэднявечнай кніжнасці; г) і ў выніку характарыстыка інварыянту беларускага кулыурна-і істарычнага тыпу ў яго памежна-ўскраіннай геапалітычнай размешчанасці.
Галоўнымі задачамі ў даследаванні мы ставім:
1) абнаўленне на нацыянальным матэрыяле метадалагічных падыходаў спецыфічнай галіны медыевістыкі, што ў ліку першых перажывае працэс далейшага разгортвання (эксплікацыі) сваіх даследчых магчымасцяў;
2) аналіз этапаў старабеларускай духоўнай асветы як скразной рэцэпцыі хрысціянскай нывілізацыі ў падзеях і асобах архетыповай лініі айчыннага Адраджэння;
3)даследаванне традыцыі старабеларускай біблеістыкі, перакладу і тэксталогіі Св. Пісання;
4) разгляд вяршынных дасягненняў: а) айчыннай філалопі ў сувязі са складваннем старалітаратурнай мовы класічна-кніжнай фармацыі; б)жанраў гімнаграфіі, апалагетычнай і палемічнай гаміліі, тэорыі і практыкі красамоўства ў станаўленні айчыннай школы сярэднявечнай літаратуры;
5) пастаноўку пытання аб III славянскім (беларускім) уплыве.
Аб’ектам даследавання ахоплены перыяд рэцэпцыі духоўыай асветы і складвання айчыннай кніжнасці з эпохі першанастаўнікаў славенскіх і хрысціянізацыі Усходняй Славіі з цэнтралыіым разглядам «залатога веку» старабеларускай культуры.
У працы выкарыстаны экзэгетыка-герменеўтычны, сістэмны, параўнальна-тыпалагічны, дыяхранічна-сінхранічны метады У якасці ўласнай методыкі даследавання распрацавана канцэпцыя філалагічнай цэласнасці і ў аб’ёме медыевістычных дысцыплін — цэласна-іерархічная метадалогія.
Праца ўяўляе першае ў айчынным літаратуразнаўстве апісанне, сістэматызацыю і тэарэтычнае асэнсаванне старабеларускай духоўнай і філалагічнай культуры ў яе вяршынных дасягненнях IX—XVIII стст. У значнай сваёй частцы матэрыял аб’екту даследавання ўводзіцца ў навуковы ўжытак упершыню, прычым аўтарам асабіста выдадзены асноўны корпус сіарабеларускіхлексіконаў і граматык ў адпаведнай рэстаўрацыі і навуковым каментарыі. У дысертацыйным даследаванні ўнесены прапановы метадалагічнага абнаўлення сінкрэтычнай галіны медыевістыкі (канцэпцыя іерархічнай цэласнасці, сучаснае асэнсаванне экзэгетыка-герменеўтычных методык, інтэрпрэтацыя тэ-
орыі i практыкі сярэднявечнага красамоўства ў святле сучаснай лінгвістычнай і літаразуразнаўчайтэорыі).
Матэрыялы даследавання могуць быць выкарыстаныя пры:
1) пераглядзе і абноўленай распрацоўцы курса старабеларускай літаратуры;
2) напісанні новай гісторыі беларускай літаратурыстаражытнага перыяду;
3) стварэнні спецкурсаў па айчыннай медыевістыцы, культуралогіі і гістарычнай граматыцыў ВНУ;
4) вывучэнні беларускай літаратуры і мовы ў сярэдняй школе, гімназіях, ліцэях і каледжах.
У даследаванні вынесены наступныя палажэнні:
I )распрацоўкацэласна-іерархічнай метадалогіі медыевістыкі, якая перажывае новуюступеньтэарэтычнагаўпарадкавання;
2) гістарычна-культурны разгляд айчыннага Адраджэння ў архетыповых постацях родапачынальнікаў і асветнікаў нацыі;
3) складванне школы біблеістыкі як вызначальнага фактара старабеларускай кніжнасці;
4) станаўлен не л ітаратурнай трад ы цы і, вызначэн не асаблівасцяў гімнаграфіі, палемічнай літаратуры, пераходных форм паэзіі;
5) даследаванне старабеларускіх лексіконаў і граматык і іх ролі ў фарміраванні літаразурнай мовы сярэднявечнага перыяду;
6) далейшае абгрунтаванне пытання аб III славянскім уплыве і парытэтнага ўнёску айчыннай кніжнасці ў сусветную іу’лыуру.
Вынікі даследавання апрабаваныя на шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх наву ковых канферэнцыях, у тым ліку на ХП Кангрэсе славістаў (Кракаў, 1998), на міжна-
родных асветніцка-навуковых, археаграфічных, славістычных школах і семінарах, на штогадовых Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытаннях, чытаннях у гонар айчынных і славянскіх рупліўцаў культуры, асветы і кніжнасці, у ходзе 8-мі экспедыцый «Дарога да святыняў» у кантэксце рэспубліканскіх свят беларускага пісьменства, на пасяджэннях Біблейскай камісіі пры Беларускім Экзархаце, Археаграфічнай камісіі Беларусі, Савета маладых вучоных НАН Беларусі, гуманітарнага семінара маладых вучоных Беларусі, тэарэтычнага семінара маладых вучоныхпры Інстытуцелітаратуры НАН Беларусі. насемінарахАкадэміі паслядыпломнай адукацыі, пры чытанніспецкурсаўперадсіудэнтамі ВНУ, нашматлікіх радыёі тэлеперадачах, на «крутлых сталах» па надзённых пытаннях духоўнасці айчыннай культуры, асветы і прэсы, арганізаваныхБеларускім Саюзам Журналістаў структурамі органаў кіравання, Міністэрствам інфармацыі. Беларускім Экзархатам для галоўных рэдактараў айчынных друкаваных выданняў, Міністэрствам адукацыі для настаўнікаў і выкладчыкаў.
Публікацыі аўтара па тэме мелі станоўчы водгук на старонкахчасопісаў і газет«Весці НАН Беларусі», «Веснік БДУ», «Гуманітарна-эканамічны веснік», «Вестннк фонда фундаментальных нсследованнй», «Полымя», «Роднае слова», «Беларусь», «Всемнрная лнтература», «Мастацтва», «Беларускі гістарычны часопіс», «Праваслаўе», «Веснік Экзархата», «Мінскія Епархіяльныя Ведамасці», «Крыніца», «Наша вера», «Беларуская думка», «Гаспадыня», «Алеся», «Маладосць», «Przegl№d pravosiavny», «Звязда», «Настаўніцкая газета», «Літаратура і мастацтва», «Кулыура», «Веды», «Наша слова», «Царкоўнае слова», «Советская Белоруссня», «Вячэрні Мінск», «Рэспубліка», «Голас Радзімы», беластоцкая «Ніва», «Lampada», брэсцкая «Народная трыбуна», «Беларуская ніва», «Народная газета» і інш.
x Л A
Хрысціянская цывілізацыя, аднавіўшы жыццё язычніцкіх этнасаў, максімалізм маральнагаўзвышэння чалавека, яўлены праз лікі святых, ангельскіхчыноў, Св. Троіцы і Божай Маці, у аснове мела характар шматступеннага адраджэнскага працэсу, і. паводле сваёй сусветнай місіі, прадвызначыла скразны характар міжнародных духоўнакультурных уплываў, сусветнай трансцэндэнтнасню сваёй ідэалогіі надала анталагічны універсалізм усім падпарадкаваным галінам культуры, у першую чаргу філалогіі, красамоўству, біблейскаму перакладу, вытлумачэнню тэксіу, са спецыялізацыяй экзэгезы і герменеўтыкі як асобных дысцыплін, нарэшце, тэксталогіі, літаратурнай мове, самому пісьменству. Належыць адзначыць, што вышэйназваныя дамінантныя характарыстыкі і праблемы хрысціянскай культуры, калі спарадычна і ставіліся ў паасобных прапах, то ў цэлым яшчэ не абгрунтоўваліся ў якасці зыходных пралегаменаў ні на ўзроўні агульнага напрамку даследаванняў, ні ў дачыненні да вяршынных перыядаў старабеларускага пісьменства.