• Газеты, часопісы і г.д.
  • Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I. Алена Галубіцкая-Яскевіч

    Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці

    канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
    Алена Галубіцкая-Яскевіч

    Памер: 360с.
    Мінск 2007
    79.2 МБ
    РАЗДЗЕЛ 1
    IIРАЛЕГАМEHIIЫЯ ACI1ЕКТЫ ВЫВУЧЭННЯ СТАРАЖЫТНАЙ
    КНІЖНАСЦІ
    Медыевісгыка з яе сінкрэтычным гісторыка-этнічнакультурна-філалагічным аб’еюам даследавання, што адзіная з навук яшчэ захавала іерархічны кантынуум духоўных і матэрыяльных феноменаў, сёння ў ліку першых мусіць праходзіць этап метадалагічнай эксплікацыі, далейшага разгортвання сваіх даследчых патэнцый, у непасрэдным сэнсе перафарміроўваецца на аднаўленні-развіцці старых і выпрабоўванні новых падыходаў і дэфініцый, у нечым нават адчуваючы неабходнасць, паводле тэрміналогіі I Канта [116; 123], у пашыраных пралегаменах(грэч. уводзіны), г зн. установачных абгрунтаваннях як дысцыпліны ў цэлым.
    ГІаасобныя пралегаменныя аспекты пераважна літаратуразнаўчага ўзроўню аўтарам распрацоўваліся ў канцэпцыі філалапчнай цэласнасці [322; 325; 317; 324; 320], што ўжо паступова ўваходзіць і тэрміналагічна замацоўваецца ў міжгаліновым ужытку айчынных даследаванняў.
    ГІатрэба ў пагіярэднім менавііаўстановачным абгрунтаванні заяўленагааб’ектадаследавання, апрача іерархіі духоўных каштоўнасцей над усім без выключэння масівам матэрыялу медыевістыкі, абумоўлена асаблівым драмагызмам айчыннай гісторыі, пазначанай «залатым векам» росквііу духоўнай асветы і кулыуры ў вызначалыіых галінах хрысціянскага жыццеўпарадкавання, заканадаўства, кніжнасці, філалогіі, а пазней у часы уній — нацыянальнай трагедыяй страты дзяржаўнасці і «пасіянарнага надлома» (па этналогіі Л. Гумілёва), у напружаным выбаўленні з якога
    Яскевіч A. A.
    праз хвалі адноснага адраджэння праходзіць усё пазнейшае развіццё беларускага этнаса.
    ГІралегаменнае абгаварэнне сумежных праблем медыевістыкі вымагаенца таксама сучасным агульнагістарычным пераасэнсаваннем самога паняцця Адраджэння як зададзенагабіблейска-хрысйіянскай цывілізацыяй імператыву па-ступеннага маральнагаўдасканалення чалавецтва і ў сувязі з гэтым перагляд, паводле найноўшых даследаванняў, традыцыйнай канцэпцыі еўрапейскага Рэнесанса, вылучэннеў ім зыходнаі а, духоўнага пасваім пачатковым імпульсе, усходняга варыянта. што набыў прагматычную, у духу антычнага гедыністычнага светаўспрымання, мадыфікацыю ў яго пазнейшым заходнім тыпе.
    Са свайго боку даследаванні «залатога веку» айчыннай духоўнай асветы і біблеістыкі, распаўсюджанага кнігадрукавання, аднаго з ранніх у Еўропе заканадаўства, унікальнай філалагічнай культуры і, такім чынам, красамоўна засведчаны гістарычнымі крыніцамі непасрэдны ўклад ВКЛ у агульную культуру гюзняга Сярэднявечча, пры перамяшчэнні духоўна-культурных цэнтраў праваслаўя ваўсходнеславянскі рэгіён, ставяць пытанне пра дапаўненне I і II паўднёваславянскіх уплываў фактарам ПІ славянскага ўплыву з вылучэннем у ім па меншай меры трох беларускіх хваляў.
    Пралегамены сённяшняй медыевістыкі, адзначанай інтэнсіўным пераасэнсаваннемунутранайметадалагічнай гаспадаркі, у сваю чаргу закліканы па-сучаснаму вытлумачыць і спалучыць анталагічныя сярэднявечныя веды з найноўшымі фундаментальнымі міжгаліновымі распрацоўкамі навукі.
    Так, абавязанае яшчэ правідэнцыйным адкрыццям Дзіянісія Арэапагіта [ 12. I—65] (I ст.) вучэнне аб зыходнай ад Усестваральнай Троіцы іерархічнай Лесвіцы Сусвету, па якой, далучаны да ангельскай. узыходзіць па касмічных
    ступенях Дух Чалавека разумнага, анталагічныя глыбіні чаго, услед за праваслаўным Усходам па-сапраўднаму ўсведамляліся і каменціраваліся ўжо ў еўрапейскім Сярэднявеччы, у наш час нечаканым чынам былі падтрыманы некалькімі рознагаліновымі тэорыямі, так бы мовіць, іерархічнай плыні «знізу>>. Гэта, найперш, сфармуляваная П. Тэйярам дэ Шардэнаму шматтомным даследаванні «Феномен чалавека» (1955)тэорыя аб узыходжанні розуму на актыўным носьбіце «радыяльнальнай энергіі» з фундаментальных нетраў матэрыі — яго эвалюцыі праз ступені прыродных відаЗ' і іх вяршыні чалавека да сусветнага Абсалюту «Амега»; затым «філасофія цэласнасці» Я.-Х. Смэтса («Халізм і эвалюцыя», Ныо-Йорк, 1926) аб эвалюцыйным ускладненні цэласнасцяў-структур у іхсусветнай іерархіі; як і роднасныя ёй «творчая эвалюцыя» А.Бергсана, эмерджэнтная эвалюцыя К.-Л. Моргана і С Александера; нарэшце, міждысцыплінарная навука апошніх дзесяцігоддзяў — сінергетыка (грэч. узаемадзеянне) аб узаемазвязанасці сусветных працэсаў і пошуку «універсалызага механізма» іхгармоніі.
    Для распрацоўкі канцэпцыі метадалагічнай цэласнасці, гэтак актуальнай пры разглядзе сукупных з’яў медыевістыкі, з відавочнасцю аказваюцца прадуктыўнымі як старыя, так і новыя веды, якія дзейсныя ў сваёй узаемадапоўненасці.
    Так, Дзіянісіевы веды, у прыватнасці, трактат «Аб Боскіх імёнах», пры разглядзе матэрыялу айчыннага Сярэднявечча выйгрышна ўзбуйняюць анталагічны змест «слова», філалогіі, прыводзяць іх у роднасны план з усімі духоўнымі з’явамі. Біблейскае (і ў нейкім сэнсе набліжанае да яго ан тычнае) разуменне Слова—Логаса (і любоў да яго — ‘філалогія’) як аднаго — менавіта ўсестваральнага з імёнаў Бога (Ін. 1. 1—3). піто будзе паказана ў далейшым, уводзіць нас у анталагічна-духоўны свет філалогіі Сярэд-
    Яскевіч A. A.
    нявечча i адзінаў стане даць ключы для расшыфроўкі зыходнай этымалогіі, расчытвання філасофскіх(універсальных) граматык, дапамагае змястоўна, пад знакам анталагічных ідэй інтэрпрэтаваць моўную форму, бачыць яе ўзроўневыя пераходы ў фігурах красамоўства, у экспрэсіі паэтычныхжанраў і інш Новы штуршокудаследаванні парадыгмы зместу і формы ў жанрах рыторыкі, гірозы, паэзіі і драмы Сярэднявечча дае разгляд цэлага і ўтварыўшых яго зыходных элементаў менавіта ў рамках халістычнай тэорыі, якая выявіла змяненне частак аж да поўнага перайначання іх прыроды пад дыктатам усяе структуры.
    У сваю чаргу напасці на след «механізму» узаемадзеяння сусветных працэсаў сучаснай сінергетыкі нямала дапамагаюць і старажыі ныя ўяўленні, паводле якіх «усё мераю і лікам» узгоднена Творчай Сілаю.
    Яшчэ антычныя аўтары разглядалі гармонію як сродак спалучэння ў з’явах «рознароднай сумесі і ўзгоднення размаітага». Па вучэнні грэкаў, «гармонія наогул узнікае з супрацьлегласцяў». Падобнае і роднаснае зусім не мае патрэбы ў гармоніі, непадобнае ж, няроднаснае і рознае па колькасці з неабходнасцю павіннабыць з’яднанатакой гармоніяй, якая была б у стане ўтрымліваць іх разам у космасе» [157. 268],
    У святле вышэйразгледжанага заяўленая ў папярэдніх працах аўтара «канцэпцыя філалагічнай цэласнасці» патрабуе ўключэння ў шырокаахопны прынцып «іерархічнацэласнай метадалогіі», пастаноўку якой падказваюць сённяшнія дасягненні сінергетыкі як агульнадысцыплінарнай навукі.
    Выпрацоўка абноўленай метадалогіі на шляхах міжгаліновай (стыковай) інтэграцыі — працэс асабліва драматычны, звязаны з пераглядам звыклых уяўленняў і логікі даследавання, у нейкім сэнсе гэта сапраўды «драма ідэй»,
    закліканая для набыцця шырэйшых гарызонтаў бачання і больш адэкватнага апісання з’яў медыевістыкі ў рамках цэласнай, шматграннай, іерархічнай, узаемадапаўняльнай іх інтэрпрэтапыі. Дарэчы зазначыць, канцэпцыя агульнафілалагічнай цэласнасці была энергічна падхоплена беларускімі даследчыкамі і, як звычайна бывае пры нявыпрацаванай навуковай «школе», пры знешнім запазычванні ледзь ужо не пераўтварылася ў выпусташаную, ходкую ідэю. Даследчыкі не ананілі драматургіі распрацоўкі гэтай методыкі, выкліканай спецыфічным «медыевістычным» матэрыялам, а галоўнае, што яна яшчэ паграбуе дэталёвай распрацоўкі менавіта на працэдурным узроўні.
    Само па сабе вывучэнне вытокавага перыяду славянскага пісьменства. у тым ліку пісьменствастарабеларускага, запатрабавала абнаўлення метадалагічных падыходаў, спецыяльных працэдур у даследаванні ў вышэйшай ступені амбівалентна ўзаемапераходнага матэрыяла старажытнасці, калі філалогія ў непасрэдным сэнсе была нераз’яднаным цэласным аб’ектам. Пасля працяглагапрацэсу ўнутрыгаліновай дыферэнцыяцыі пастаноўка пытання пра інтэграцыю на ўжо ўзбагачаным узроўні ведаў, — зусім заканамерная для этапу новай эксплікацыі найстаражытнейшай з навук.
    У медыевістыцы ўсёзвязанае, узаемапераходнае: моўнымі стылямі насваім узроўні абумоўлены многія правілы рыторыкі, у сваю чаргу экспрэсіўным сінтаксісам рытарычных фігур (разам з рэчытатыўнай псалмодыяй) — пачаткі вершаскладання (сілабіка). Разам зтым старажытныя граматыкі, побач з корпусам лінгвістычнага матэрыялу, утрымліваюць элементы паэтыкі, натурфіласофіі. Без методык агульнафілалагічнай цэласнасці, далейшай распрацоўкай якіх вымушанабудзезаняцца наша даследчыцкае пакаленне, немагчыма раскрыць лакручастыя шляхі трансфарма-
    цыі старажытных жанраў у родавую сістэму літаратуры Новагачасу.
    Пры даследаванні спецыфічных літаратурных жанраў Сярэднявечча найактуальнай навуковай устаноўкай павінна стацца распрацоўка метадалагічных падыходаў для адэкватнага вытлумачэння з’яў старой славеснасці. На жаль, нярэдка выпадае з-пад увагі ў цэлым прыкладны характар старажытных жанраў. У прыватнасці, вытлумачэнне дзелавой і агіяграфічнайлітаратуры: летапісаў, хронік. жыцій, хаджэнняў і інш., нават прыёмаў красамоўства сродкамі развітой паэтыкі наколькі знешне эфектнае, настолькі не прыносіць пажаданага эфекту ў інтэрпрэтацыі пачатковага стану мастацкага слова.
    Прапанаваная канцэпцыя філалагічнай цэласнасці зыходзіць зусім не з арыфметычнага аб’яднання дысцыплін ў рамках адзінай філалогіі, а з улікам іх дыферэнцыявапага статуса на ўзроўні дасягнутых імі навуковых заваёў і працяглай спецыялізацыі.
    У коле ўжо гранічна спецыялізаваных філалагічных навук: лінгвістыка, літаратуразнаўства, рыторыка, фалькларыстыка, павязаныхунікальным у сваёй аснове зыходным матэрыялам Словам, якое ёсць і камунікацыя, і мысленне, і вобразсвету, ствараецца неардынарная пазнаваўчая сітуацыя, што вымагае разам з плённымі працэсамі дыферэнцыяванай адасобленасці адначасовага стыкавання іху межах цэласнай, нераз’яднанай філалогіі. Дастаткова сказаць. што літаратуразнаўча-стылявы аналіз у адрыве ад найважнейшых дасягненняў лінгвістыкі, яе фундаментальных ведаў мае тэндэнцыю зрапляць у так званае таўталагічнае кола, губляць пад сабой філалагічную глебу.
    Для запаўнення даследчага «вакуума» паміж лінгвістыкай і літаратуразнаўствам узнікла цэлая прамежкавая галіна — «мова мастацкай літарагуры», якая разглядаецца як