Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці
канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Памер: 360с.
Мінск 2007
ЗВЁНЫ ПЕРАЕ.МНАСЦІ
I IІАЎДНЁВАС'ЛАВЯНСКАГА ЎПЛЫВУ.
1ІОЛА ЦКАЯ, ТУPAВА-ПІНСКАЯ, ВІЛЕНСКАЯ 1 СМАЛЕНСКАЯ ЗЕМЛІ — ЦЭНТРЫ ДУХОЎНАЙ АСВЕЗЫ КРАЮ
У пару свабоднага складвання старабеларуская мова развівалася па класічным узоры з апорай на кніжныя мадэлі царкоўнаславянскай мовы I заўсёды часы найбольшагаросквіту нацыянальнай культуры супадалі з працэсамі асабліваплённагазвароту і засваення кірыла-мяфодзіеўскіх традыцый. Эпахальная місіянерская дзейнасць салунскіх братоў, стварэнне імі дасканалага кірылічнага пісьма і царкоўнаславянскай літаратурнай мовы на ім, і такім чынам, далучэнне праз пераклад Св. Пісання да універсальнай біблейскай і адначасова класічнай грэка-ан тычнай кн іжнасці мела значэнне лёсаноснага культурна-гістарычнага павароту для звернутых у хрысціянства ўсходнеславянскіх этнасаў, што атрымала найменне 1 паўднёваславянскага (візантыйскага) ўплыву, знаменавала сабой, пасутнасці, першую хвалю айчыннага Адраджэння.
Такім чынам, сама ідэя Адраджэння вызнычалася ў Візантыі і славянскіх краінах у XII ст. (значна раней заІталію)як рэстаўрацыя спрадвечных мадэляў духоўнай і моўнай дасканаласці, кананічнай чысціні веравызнання.
Пачатак і росквіт гэтай выдатнай рэлігійна-культурнай з’явы, асабліва плённай на праваслаўных землях Вялікага княства Літоўскага, прыпадае на часы I і II паўднёваславянскіхуплываў.
Як вядома, першы паўднёваславянскі ўплыў, ля выгокаў якога стаялі салунскія браты Кірыл і Мяфодзій, іх вучні Клімент Ахрыдскі, Навум, Чарнарызец Храбр, Іаан Экзарх, абумовіў залаты век культуры Першага (часоў uapa Сімяона) і Другога (цара Асена II) Балгарскіх царстваў, а неўза-
баве, побач з Балгарыяй і Вялікай Сербіяй, і на землях усходніх славян. У Беларусі пачатковы перыяд гэгай старажытнай пераемнасці мовы салунскіх першанастаўнікаў прыпадае на часы святой Ефрасжні Полацкай, якая, паводле звестак, атрымлівала святыя кнігі (у балгарскай рэдакцыі Кірыла і Мяфодзія) праз візантыйскую імператрыцу (з кім знаходзілася ў дальнім дынастычным сваяцтве) для перапісвання ў сваім знакамітым скрыпторыі непасрэдна з Канстанцінопаля.
Падзвіжніцкая дзейнасць ігуменні зямлі Беларускай па хрысціянізацыі краю сталася плённым працягам традыцый духоўнай асветы, закладзеных цэлай плеядай полайкіх епіскапаў ХІ-ХП стст. Да ліку першых іерархаў ГІолацкай епархіі належыць епіскап Міна (хіратанісаваны 13 снежня 1105 г). Ён нарадзіўся ў 50—60 гг. XI ст. (не пазней за 1065 г.) на Полаччыне, падвізаўся інакам Кіева-Пячэрскага манастыра. Гісторыкі Царквы XIX ст. данеслі да нас звесткі праўшанаванне свяціцеля Міны (t 1116 г.) як мясцовашанаванагасвятога. IІад добрапамыснай пастырскай апекай яго пераемніка Іллі ўзрастала ігумення Ефрасіння Полацкая.
3 сонму кіева-пячэрскіх інакаў пазней узняўся і епіскап Дзіянісій (хіратанісаваны ў 1166 г.), я кі вызначаўся асаблівай прыхільнасцю да канстанцінопальска-афонскай багаслоўскай школы Менавіта епіскап Дзіянісій распачаў праслаўленне Ефрасінні Полацкай, па ягоным даручэнні складаецца служба, ствараецца жыціе. Існуе меркаванне, што нятленныя астанкі епіскапа, памяць пра святасць якога захавалася ў народзе. былі пахаваны ў Кіеўскіх Пячорах разам з мошчамі Ефрасінні Полацкай, перанесенымі са Святой Зямлі (пасля захопа ў 1187 г. Іерусаліма егіпецкім султанам Саладзінам). Такім чынам, першай правадніцай паўднёваславянскагаўплыву была ігумення зямлі Беларус-
кай святая Ефрасіння Полацкая, свецкае імя — Прадслава (памяць— 23 мая / 5 чэрвеня), дачка Георгія Усяславіча (з роду Рагнеды-Анастасіі і роўнаапостальнага князя Уладзіміра) і Сафіі, якая, паводлепашыранайу навуцы версіі, была ў сваяцтве з домам візантыйскіх імператараў Комнінаў
Свой інацкі подзвіг юная князёўна пачала, як і святая Ефрасіння Александрыйская, ваўзросце 12 гадоў у манастыры сваёй цёткі, удавы Рамана Полацкага. Па сведчанні сучаснікаў, сярод княжатаў і баяраў Прадслава вылучалася прыгажосцю і незвычайным розумам, асаблівай дасведчанасцю ў навуцы кніжнай.
Яшчэ ў дзяцінстве ў час навучання ў кніжніка-грэка Прадслава адчула марнасць зямной свецкай улады, хуткаплыннасць жыццёвых радасцей, недаўгавечнасць жаночай прыгажосці, ёй захацелася праз подзвіг Божага служэняя. распаўсюджвання мудрасці хрысціянскай асветы пакласці канец паганскім норавам, бясконцым княжацкім міжусобіцам: «Што ж учынілі нашыя роды, якія былі да нас? Жаніліся і выходзілі замуж і княжылі, але не вечна жылі, жыццё іх праплыло, і загінула іхняя слава, быццам прах, горай за павуцінне. Затое жанчыны, што жылі раней і, узяўпіы мужчынскую моц, пайшлі следам за сваім Жаніхом (Хрыстом), і целы свае аддалі на пакуты, і паклалі галовы над меч, а ішпыя хоць і не схілілі шыі свае пад жалеза, але мячом духоўным адсеклі плоцкія асалоды, аддаўшы целы ііасту, чуйнаванню і малітоўнаму кленчанню, і ляжанню зямельнаму — тых памятаюць на зямлі, іх імёны напісаныя на нябёсах, дзеяны зангеламі Богаўсхваляюць. А слава гэтая — гіыл 1 попел, быцйам дым разыходзіцца, і нібы пара водная і іне!»[124. 44],
У келлі пры Гіолацкім Сафійскім саборы добрапамысная юніца перапісвала кнігі. неўзабавеўласнымі рукамі падзвіжніцай асветы ствараецца знакамігы скрыпторый, у
Яскевіч A. A.
якім поруч з манахіняй Ефрасінняй пранавапі майстрыкніжнікі, і набазе якога, праз пэўны час — як плён іх паслушэнства—засноўваеццадухоўнае вучылішча Епіскап Ілля, запрасіўшы ў сведкі князя Барыса Усяславіча, «дзядзьку яе і бацьку яе Георгія... і пачэсных мужоў» [124. 48], перадаў ва ўладанне Ефрасінні вёску Сяльцо, на землях якой і быў заснаваны Спаса-Прэабражэнскі манастыр [124. 44—48],
Неўзабаве ваўлонні манастыраўзнікае школа, дзе навучалася і сястра Ефрасінні Градзіслава. У школе пры манастыры пісаліся іконы, працавалі майстры-залатары, сярод якіх знакаміты стваральнік крыжа ігуменні Ефрасінні Лазар Богша.
Вартаадзначыць, што пры Свята-Прэабражэнскімжаночым і Багародзічным мужчынскім манастырах вучылі не толькі пісанню і чытанню, але лекарству. спевам, нотам (відаць, у форме кандакарнаіі натацыі) [236. 147], Ігумення Ефрасіння набыла вядомасць славутай асветніцы краю, ёй належыць аўтарства некаторых малітваў і казанняў.
Уражаная подзвігам старэйшай сястры, прымае сан малодшая дачка князя Георгія Градзіславаз іменем Еўдакіі. Пасля спачыну князя Барыса Усяславіча (1128 г.) у годзе наступным (1129) кіеўскі князь Мсціслаў, выклікаўшы ў стольны Кіеў Давіда, Расціслава, Святаслава і двух сыноў Рагвалода Барысавічазжонкамі і дзецьмі, пасадзіўшы ўтры караблі, высылае іх Дняпрому Царград да зяця свайго імператара Іаана, дзе яны мужна абаранялі Візантыю ад сарацын. Стрыечная сястра Ефрасінні, дачка князя Барыса Звяніслава, ахвяраваўшы манастыру ўсе свае каштоўнасці, прымае пострыг з іменем Еўпраксіі. Манастыр узбагачаецца таксама ахвяраваннямі князя Гёоргія, з выплачаных яму грошай за службу ў Комнінаў. Ігумення Полацкая карысталася магутным аўтарытэтам як асоба духоўная. да яе
звяргаліся за парадамі і гараджане і магнаты, яна выконвала і дыпламатычныя місіі [171.24—40; 120 109; 63. 69—70],
На прыкладзе жыцця і дзейнасці Ефрасінні Полацкай стаецца відавочнай цесная сувязь кірыла-мяфодзіеўскай традыцыі з працэсамі ўзнікнення і станаўлення старабеларускай кніжнасці. Пра непасрэднае перайманне традыцый хрысціянскай асветы ад салунскіх братоў роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія сведчаць цесныя кантакты прэпадобнай Ефрасінні з іх вучнямі, святымі Навумам і Кліментам Ахрыдскімі.
Св. Клімент пасля спачыну сваіх настаўнікаў роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія з-заўціску епіскапаў германскіх селіццаў землях Ахрыдскіх, туды пераносіць сваю епіскапскую кафедру і засноўвае Беліцкі манастыр. Пры адбудаванай ім царквеўгонар вялікамучаніка Панцеляіманаў Ахрыдзе свяціцелем Кліментам разам сасв. Навумам арганізоўваецца скрыпторый па перапісванні кніг «у славянскай графіцы» для патрэб славянскіх народаў. Відаць, ужо з тых часоў устадяваліся цесныя духоўна-асветніцкія сувязі паміжАхрыдам і Полацкам [246. 45—51] Яго паплечнік Навум Ахрыдскі праславіўся як перакладчык Св.Пісання з грэчаскай мовы на царкоўнаславянскую. Паводле летапісных сведчанняў, вернікі называлі св. Навума і Кліменга «новымі Маісеем і Ааронам».
У сваёй падзвіжніцкай дзейнасці святая Ефрасіння Полацкая атрымліваладапамогу і ад цудадзейных ікон Божай Маці. У яе келлі. у чым можа пераканацца сучасны наведвальнік, знаходзілася дакладная копія Чанстахоўскай Адзігпрыі ў кароне. Іконай жа Ефрасінні Полацкай лічыцца Адзігітрыя Эфеская, вядомая таксама пад назвай Корсуньская альбо Тарапецкая. Натхнёная добрапамысным імкненнем асвяціць I Іолацкую зямлю адной з трох цудадзейных ікон Божай Маці, напісаных евангелістам Лукою з Цары-
цы Нябеснай, Ефрасіння Полацкая звяргаецца да імператара Мануіла Комніна, свайго сваяка, і патрыярха Канстанцінопальскага Лукі Хрысаверга з каштоўнымі падарункамі, каб, па словах полацкага летапісца, «адпусцілі цудадзейную ікону ў Полацк». 3 Эфескай Адзігітрыі была напісана дакладная копія. Зазначым, што ў Праваслаўнай Царкве, копія ўшаноўваецца не меней за арыгінал і мае яго сілу.
ГІа загаду ігуменні Ефрасінні ікона была ўпрыгожана залатой шатаю і каштоўнымі камянямі. Менавіта Ефрасінняй Полацкай быў пакладзены пачатак звычаю абносіць Хрэсным Ходам Эфескую Адзігітрыю па полацкіх храмах у Аўторак Светлай Сядміцы — дзень, калі яна была прынесена ў горад. Назва іконы Корсуньская вытлумачваецца паданнем, што нібыіа на шляху ў Полацк Адзігітрыя затрымалася ў Херсоне каля года. Існуе прыгожая легенда, што Аляксандр Неўскі і яго жонка полацкая князёўна Аляксандра(па іншых крыніцах— Параскева [3.23]) у час шлюбу (1239 г.) ва ўласным удзельным. падуладным Смаленску, крывіцкім горадзе Тарапцы атрымалі благаславенне ад мясцовай Эфеска-Тарапецкай Адзігітрыі. Дакладна вядома, што ў 1563 г. пры ўступленні ў Полацк войскаў Іаана IV, насельніцы поланкага манастыра перабраліся разам з цудадзейнай іконай у больш небяспечны горад ІЗКЛ Тарапец. У Полацк святыня не вярнулася, бо загадам Стэфана Баторыя ў захопленым горадзе ўсе манастыры аддаваліся езуітам. Зтых часоў Эфеская Адзігітрыя ахоўвала горад ад ворагаў і моравых эпідэмій (1831, 1853,1898 гг.), прымала ў дар напрастольны крыж ад першынца дынастыі Раманавыхдобрапамыснага Міхаіла(1641 г.), грошынаадбудову храма ў гонар Корсуньскай іконы Багародзіцы, дасланыя ў 1676 г. Аляксеем Міхайлавічам. Зараз выява Эфескай Адзігітрыі ўпрыгожвае сцены мінскага Марыі-Магдалінінскагахрама, іншыя храмы Беларусі.