• Газеты, часопісы і г.д.
  • Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I. Алена Галубіцкая-Яскевіч

    Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці

    канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
    Алена Галубіцкая-Яскевіч

    Памер: 360с.
    Мінск 2007
    79.2 МБ
    У працы на разнастайным крыніцазнаўчым матэрыяле прасочваецца рэцэпцыйны працэс духоўна-культурных ўзаемаўплываў праваслаўна-славянскай супольнасці, на аснове якой склаўся адметны. вызначальны ў лёсе хрысціянства культурна-гістарычны тып з першаапостальскай пераемнай паўнатой. памножанай патрыстыкай, багаслоўскай традыцыі.
    Уваходжанне ўсходніх славян у хрысціянскую цывілізацыю, як і ўсіх іншых зямныхрэгіёнаў, уяўляла сабой напружаны шматступенны працэс засваенняуніверсальнага евангельскага новавучэння, разгортвання духоўна-культурнай асветы, стварэння ўласнай іканаграфічнай і славяна-
    моўнай біблейскай школыдля перакладу Св. Пісання і свягаайцоўскай літаратуры напачатку наагульнарэгіянальную, a затым і на нацыянальныя мовы
    Першапачатковая эпоха адкрыцця нашымі продкамі сусветнай навізны хрысціянскіх ідэалаў, названая, паводле Бібліі, «першай (вогненнай) любоўю» народаў, высунула, побач з сонмам святых падзвіжнікаў Кіева-Пячэрскай Лаўры. архетыповыя постаці беларускай зямлі, славутыху праваслаўным свеце Ефрасінню Полацкую, Кірыла Тураўскага, Аўраамія і Мяркурыя Смаленскіх, добрапамысных князёў Войшалка, Даўмонта, Расціслава Пабожнага, Феадора, К.І. і К.К Астрожскіх, Харыціну Лізоўскую, Іўліянію Альшанскую, Сафію Слуцкую, ГІятра Магілу і інш. У цэлым для пачатковага перыяду характэрныя носьбіты духоўнай асветы з княжацкіх і знаных родаў або манахі строгага подзвігу з вядомых манастырскіхдухоўна-культурных цэнтраў. Адначасова з Кіевам. «маці гарадоў рускіх» (г.зн. усходнеславянскіх), узвышаюцца знакамітыя духоўна-манастырскія цэнтры: Полацк, Тураў, Пінск, Наваградак, Смаленск, Пскоў, Ноўгарад, яшчэ здаўна непасрэдна ці апасродкавана звязаныя і азнаё.мленыя зхрысціянскай верай. Менавіта нраз ўсходнеславянскія землі пралягаў славуты паўночна-скандынаўскі шлях з «варагаў у грэкі» і ў Святую Зямлю.
    У славянаправаслаўвым рэгіёне, пасля першанастаўнікаў славенскіх, далейшае плённае развіццё біблейская традыцыя атрымала ў тэксталагічных распрацоўках Тырнаўскай і Рэсаўскай школ па выверны спісаў і крыніц Св.Пісання, з рэўнасцю прадоўжаных у час свайго місіянерстваў Масковіі і ВКЛ мітрапалітамі Кіпрыянам Кіеўскім, Грыгорыем Цамблакам, энцыклапедычна адукаваным Максімам Грэкам
    Пазней вялікім праваслаўным дзеяннем з’явілася падрыхтоўка пад кіраўніцтвам ноўгарадскага мітрапаліта Генадзія поўнага зводу славянскай Бібліі (1499) і паралельнага зводу ў ВКЛ (1502—1514 гт), здзейсненага Мадеем Дзесятым («Дзесяціглаў») і Фёдарам Янушэвічам (Гістарычныя кнігі і Пяцікніжжа Маісеева). У ВКЛ дасягненні ўсходнеславянскіх біблеістаў завяршыліся стварэннем царкоўнаслужбовагатэксту Св. Пісанняі выданнем славутай Астрожскай Бібліі (1580—1581 гг.), якая на працягу чатырох стагоддзяў служыла канонам для славянаправаслаўных памесных цэркваў.
    У даследаванні ўпершыню сістэмна ў айчыннай медыевістыцы разглядаюцца працэсы першага і другога паўднёваславянскіх ўплываў на землях ВКЛ у выніку перамяшчэння са зняволенага асманамі візантыйска-паўднёваславянскага рэгіёна духоўна-культурных цэнтраў да ўсходніхславян, у сувязі з чыму далейшым узнікла пастаноўка праблемы трэцяга славянскага (беларускага) ўплыву. Праца актуальная перш за ўсё ўвядзеннем у культурнаграмадскі і навуковы ўжытак новага факталагічнага маі'Эрыялу, аднаўленнем прапушчаныхбеларускім літаратуразнаўствам і культуралогіяй важнейшых старонак нацыянальнай духоўнай і філалагічнай спадчыны, на чым утрымлівалася гістарычнае жыццё, пасіянарнасць беларускага этнасу, які захаваў нерастрачанай сваю жыццятрываласць у трагічныя перыяды татара-турэцкіх набегаў. катаклізмаўуніі і казацкай вольніцы, жахлівай лівонскай бойні, патапляльнага напалеонаўскага нашэсця, дзвюх спусташальных сусветных войнаў, калі краіна расплочвалася скарачэннем напалову, на трэць, на чвэрць насельніцтва. У дадзеным выпадку адзіназадавальняльны адказ на пытанне гісторык павінны адшукваць ў духоўных ідэалах народа, у архетыповай лініі нацыянальных дзеячоў, асветнікаў, пастыраў,
    што не давалі заснуць аптымізму нацыі ў час яе гранічных лёсаносных выпрабаванняў. Пры ўсёй узаемапераходнасці працэсаў, дастаткова выразна прасочваецца некалькі хваляў, ці перыядаў наныянальнага духоўнага УзыходжанняАдраджэння, вытлумачэнне гістарычныхурокаў якога павінна стацца пачэсным абавязкам айчыннай навукі.
    Пасля першапачынальнікаў духоўнай асветы нязгаснай зоркай у архетыповай нацыянальнай лініі ззяе імя Францыска Скарыны, перакладчыка, экзэгета і выдаўца Бібліі, майстраслова і красамоўства, моўнага рэфарматара і энцыклапедыста ў многіх галінах ведаў. Дзякуючы яго асветніцкаму гюдзвігу ў эпо.ху вынаходніцтва друкарскага станка духоўная кніга пашыраецца за межы царкоўнай асветы і навучання, уваходзіць у сферу хатняга чытання, пачынае адыгрываць важную ролю ў стварэнні чытацкай народнай аўдыторыі. ГІра ўздым асветы ў краі сведчыць заснаванне ў кароткі тэрмін друкарскіх двароў амаль ў кожным горадзе, мястэчку, маёнтку.
    У айчыннай і істарыяграфіі эпохауній з наступам акаталічвання і паланізацыі выглядае складанай паласой беларускай гісторыі. Такім чынам, на справе фактычна аказалася нераскрытай найдраматычная, але ж і вяршынная па багаслоўскіх шуканнях старонка айчыннай духоўнай спадчыньг. На пратэкцыянізм і сіманію новаспечаныхуніяцкіх іерархаў, непрыгляднае аблічча якіх выкрытаў «Пасланнях» афонца 1. Вішанскага, «Фрынасе»М. Сматрыцкага, «Дыярыушы» А. Філіповіча, «Ліфасе» П Магілы, верная пастырскім абавязкам праваслаўная царква ў сваім бяспраўным напаўлегальным становішчы адказалавялікім подзвігам выспаведніцтва, далейшым разгортваннем духоўнай асветы і ўсемагчымымі захадамі да выпраўлення расхістаных нораваў у краі.
    У сувязі з гэтым у працы ўпершыню ў айчыннай медыевістыцы даследуецца дзейнасць знакамітых у беларускім Сярэднявеччы багаслоўскавыдавецкіх асяродкаў, у ліку іх, побач з вышэйзгаданымі, славуты кніжнымі зборамі і перакладчым гуртком Супрасльскі манастыр-лаўра, з разнастайнай тэксталагічнай і выдавецкай спецыялізацыяй Астрожская школа ў рангу Акадэміі, як пераходнае звяно вядомы гурток архімандрыта Кіева-Пячэрскай Лаўры Елісея Плецянецкага, на грунце якога Пятром Магілай пазней і была заснавана Кіева-Магілянская Акадэмія, Менавіта гэтым высокадухоўным асяроддзем народжаны пакаленні падзвіжнікаў веры, дасведчаныхбіблеістаў, стойкіх апалагетаў, знаных ў свеце тэарэтыкаў красамоўства.
    У працы па самых разнастайных крыніцах узнаўляюццаунікальныя звенні архетыповай духоўнай лініі гэтага перыяду, звязаныя з дзейнасцю настаяцеля Супрасльскага манастыра знакамітага тэолага Сергія Кімбара і выдавецкага асяродку па ўдакладненні перакладу Бібліі, найслаўнага духоўнага і дзяржаўнагадзеячаВКЛ К.К. Астрожскага, выдаўца Астрожскай Бібліі, кагорты апалагетаў-палемістаў М. Сматрыцкага, А. Філіповіча, Л. Карповіча, I. Вішанскага, што прынялі насябе найжорсткі цяжаруніяцка-каталіцкай экспансіі. Сапраўдным фарпостам праваслаўя з’явіліся Кіева-Пячэрская Лаўра і Кіева-Магілянская Акадэмія з яе праслаўленымі багасловамі, экзэгетамі і рытарамі Елісеем Плецянецкім, Захарыяй Капысценскім, Ісаіяй Капінскім, Пятром Магілам, Інакенціем Гізелем, Іаанікіем Галятоўскім, Лазарам Барановічам, Дзімітрыем Тупталам, Стэфанам Яворскім і інш. У подзвігу веры, у адстойванні высокай праваслаўнай духоўнасці вялікія ўсходнеславянскія свяціцелі звярнуліся да адраджэння ранняга святаайцоўскага вопыту візантыйскіхузораў падзвіжніцтва, у прыватнасці, практыкі Васілія Вялікагаў барацьбе з ерасямі,
    будуючы ўстаў манастырскагажыцця па чыну абарончага праваслаўнага ордэна, з наданнем Супрасльскаму і КіеваПячэрскаму манастырам годнасці Лаўраў.
    Умовы барацьбы з паланізацыяй, калі беларускай мове нават адмаўлялася ў праве на богаслужбовую функцыю, надзвычай актывізавалі нацыянальную асвету ў краі, старабеларуская мова робіцца абавязковым прадметам навучання ў брацкіх школах, для якіх выдаваліся азбукі, буквары, граматыкі, слоўнікі, богаслужбовыя кнігі.
    Унікальная айчынная філалагічная і духоўная культура Сярэднявечча ўпершыню ў даследаванні набывае статус аб’екта ўсебаковага вывучэння і разглядаецца ў ліку першавызначальных нрыярытэтаў ідэнтыфікавання нацыянальнага менталітэта.
    Важнейшым этапам у даследаванні найбагацейшай і надзвычай высокай па навуковым узроўні айчыннай лексікографа-граматычнай, паэтыка-драматургічнай спадчыны з’явілася ўстанаўленне яе вы гокаў, якія ўзыходзяць да ўзорнай візантыйскай філалагічнай традыцыі. што складвалася пад уплывам універсальных антычных граматык. У цэлым навуковая інтэрпрэтацыя феномена старабеларускай філалагічнай культуры патрабавала ўваходжання ў свет сярэднявечных вучэнняў пра мову, непасрэдна ва універсалізм біблейскага разумення Слова як стваральнай духоўнай субстанцыі, што і на ўзроўні нацыянальнай мовы далей за ўсё сягае ў космас ідэальнага, звязваючы яго з мікракосмам матэрыяльным, паўсядзённым. Адсюль патрыстычныя асцерагальныя адносіны да слова, да тэксту як да духаноснай рэчыўнасці ў практыцы красамоўства, у перакладзе, экзэгезе і тэксталогіі Св. Пісання і ўзвядзення да яго ўзора ўсякай кніжнасці.
    У працы гаксама разгледжанарознабаковая энцыклапедычная дзейнасць знакамітых дзеячоў на ніве айчынна-
    га пісьменства і асветы: Францыска Скарыны, Івана Фёдарава, Лаўрэнція Зізанія, Памвы Бярынды, МялеціяСматрыцкага, Івана Ужэвіча, Сімяона Полацкага, Епіфанія Славінецкага, якім даводзілася быць дасведчанымі біблеістамі і тэкстолагамі, граматыстамі і лексікографамі, майстрамі слова, тэарэтыкамі красамоўства. Можна нават сказаць, што іх шматаблічная творчасць адпавядала духу эпохі, насіла найперш прыкладны біблейскі, экзэгетычны характар. Так, напрыклад, лексікаграфічны першынец «Лексіс з талкаваннем славенскіх моў проста» ствараўся як прыточнік да біблейскага выдання, найбольш верагодна, да Астрожскай Бібліі, што дае дастатковыя падставы да замацавання яго аўтарства за Іванам Фёдаравым. А цэнтральная лексікаграфічная праца «Лексікон славенароскі і імёнаў талкаванне» Памвы Бярынды ўяўляў сабой папярэднюю слоўнікавую падрыхтоўку да новага перакладу Бібліі. У сваю чаргу Іван Ужэвіч быў вядомы і як духоўны паэт, яго дыдактычная паэма«Вобраз Цноіы і Славы», накіраваная на хрысціянскае ўзвышэнне нораваў, была з’явай у айчыннай літаратуры. Паводле сучасных даследаванняў, Біблія і святаайцоўская кніга, развітае заканадаўства, зафіксаванае ў літоўскіх статутах 1529, 1566 гг. і завершанае друкаваным яго выданнем 1588 г., у цэлым «залаты век» айчыннай кніжнасці садзейнічалі хуткаму сфарміраванню і кадыфікацыі беларускай літаратурнай мовы старакласічнага ўзору з усім спектрам яе функцыянальных стыляў, што вылучыла «беларусінскую» мову ў шэраг дасканалых і ўплывовых моў сярэдняй Еўропы.