• Газеты, часопісы і г.д.
  • Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I. Алена Галубіцкая-Яскевіч

    Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці

    канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
    Алена Галубіцкая-Яскевіч

    Памер: 360с.
    Мінск 2007
    79.2 МБ
    асобны прадметўтой і другой дысцыплінах, што ніколькі не набліжае да канчатковага вырашэння праблемы.
    Практычна пасля шматвяковай глыбокай дыферэнцыяцыі філалагічных дысцыплін, кожнай з самастойным аб’ектам даследавання і разгалінаваным тэрміналагічным апаратам, інтэграванне іх у межах цэласнай філалагічнай навукі можа быць толькі паралельнае, дапаўняльнае, хутчэй нават метадалагічнае і зыходзіць з унікальных дасягненняў кожнай галіны паасобку.
    Такі цэласны філалагічны падыход. як адзначалася, павінны сфарміравацца на сінтэзе тэорыі сістэм і халізма з распрацаваных у яго рамках сінергетычных пераўтварэннях па меры ўскладнення сістэм на базе варыятыўнага памнажэння іх зыходных элементаў і выстройвання ў іерархічнай шкале.
    Да прыкладу, такая мастацкая структура, як верш, на сваёй дасканалай сілаба-танічнай ступені, узнікаючы на сшергіі рытму, малюнка, мовы, настолькі перайначвае прыроду апошняй, што ў ёй натуральная інтанацыя замяняецца рытмічнай, фактычна скасоўваецца парадыгматычны механізм тэмы-рэмы як носьбіт логікі мовы і інш. Вершазнаўцы(Б Тамашэўскі і інш.)схільныя называць г.эта«насіллем над мовай».
    Спецыфіка ж прыкладных жанраў старажьпнай літаратуры ў тым, што яе вобразнасць наіуральная, абмяжоўваецца пераважна першасным моўна-экпрэсіўным узроўнем. Наваг вобразная структура рытарычных прыёмаў заснавана галоўным чынам на экспрэсіўным сінтаксісе, абмяжоўваецца інверсійнай перабудовай парадыгматычнага парадку слоў.
    Мы застаем першасную вобразнасць моўнага ўзроўню ў старажытных жанрах надзвычай распрацаванай, экспрэсіўны сінтаксіс дасканалых рыторык Сярэднявечча
    налічваў звыш двухсот прыёмаў. тонка дыферэнцыраваную градацыю фігур думак і фігур слова
    Менавітатакімі ўдакладненымі метадычнымі меркаваннямі і даследчымі працэдурамі павінны кіравацца медыевіст пры прасочвані, як у нашым выпадку, трансфармацыі вобразнасці, жанраў і стыляў на пераходзе ад старажытнай сярэднявечнай славеснасці да прафесійных літаратурных форм Новагачасу.
    Канцэпцыя філалагічнай цэласнасці — найважнейшае метадалапчнае звяно. даследчы кантрапункт, што чакае сваёй распрацоўкі сіламі ўсіх сумежных дысцыплін на аснове найважнейшых дасягненняў кожнай з іх.
    На важны, менавіта іерархічны бок цэласнага разгляду ўказваюнь вядомыя медыевісіы. Дз.С. Ліхачоў пісаў, што «ў сярэдневяковай кніжнасці нельга адарваць царкоўныя матэрыялы ад свецкіх. Так ці іначай царкоўныя творы звязаны са свецкай гісторыяй, а свецкія помнікі ўтой ці іншай сіупені царкоўныя, бо адлюстроўваюць рэлігійныя асновы сярэдневяковага погляду на свет» [155. 114], Як адзначае Н.Б. Мячкоўская, кніжнікі Сярэднявечча бачылі ў філалагічнай вучонасці ключ да пазнання таямніц Быцця, запісаныху святыхтэкстах. Згадваючы прадзейнасцьбалгарскага пісьменніка XV ст. Канстанціна Касцянецкага, Дз.С.Ліхачоў з глыбокім усведамленнем амбівалені насці філалагічнага матэрыялу пісаў, што зразумець рэч — гэта правільна яе назваць. «Пазнанне для яго (г. зн. Касцянецкага), як' і для многіх багасловаўСярэднявечча, — гэта адлюстраванне свету сродкамі мовы. Слова і сутнасць для яго непарыўныя... Лдсюль неспакой пра кожны выпадак разыходжання паміж імі, якое можа атрымаццаад няправільнага напісання, ад няправільнай формы слова. А гэтыя разыходжанні, у сваю чаргу, могуць прывесці да ерасі, ці ва ўсякім выпадку, да памылковых поглядаў, неадэкватна-
    га светаўспрымання. Таму з папярэдняга вынікае, што паміж моваю і пісьменствам. з аднаго боку, і з’явамі свету — з другога, існавалаарганічная сувязь» [175. 18], Акрамя гэтага, сярэдневяковае пісьменства вызначалася разам з цэласнасцю філалагічных ведаў, іерархічнай паяднанасцю філалогіі са спадарожнымітэалагічнымідысцыплінамі: экзэгетыкай, герменеўтыкай, марыялогіяй і інш. Дз. С. Ліхачоў адзначаў, што прынцып комплекснасці цалкам выключае магчымасць выбіральнасці пры вывучэнні і апісанні старажытных помнікаў.
    Узор цэласна-комплекснага разгляду ўяўляла сабой найперш такая старажытная галіна, як экзэгетыка, што ўключала, побач з тэалагічным, агульнафілалагічны, тэксталагічны, гістарычны і шматлікія іншыя аспекты I мовазнаўчая спецыялізацыя экзэгетаў была глыбокай, у нечым таксама вызначальнай.
    Менавіта экзэгетыка прывяла да ўзнікнення аднамоўнай лексікаграфіі. Сучаснае разуменне сутнасці слова нараджаецца ў эгюху Рэнесанса і Асветніцтва ў сувязі з інтэнсіфікацыяй свецкага і духоўнага жыцця [41.272—273], У выніку актуальнай перакладчыцкай і нарматыўнай дзейнасці ствараюцца нацыянальныя літаратурныя мовы.
    Адзлакай багатай і плённай філолага-культуралагічнай спадчыны кожнага народа з’яўляецца наяўнасць твораў Св. Пісання, перакладзеных на нацыянальную мову. Невыпадкова таму доктарская дысертацыя аднаго з бацькоў сучаснай беларускай лінгвістыкі Яўфімія Федаравіча Карскага прысвячалася заходнерускім(г. зн. беларускім) перакладам Псалтыры XV—XVII стст. і была выдадзена асобнай кнігайу 1896 г. Варшаўскімуніверсітэтам.
    Паступова ўсведамляецца дынамічны характар прыроды мовы, побач з сярэдневяковым універсалізмам зараджаецца гіараўнальна-гістарычнае мовазнаўства. Вывучэн-
    не Св. Пісання на працягу стагоддзяў дало плённыя адгалінаванні, прывяло да ўзнікнення спецыяльнага метаду тлумачэння і свецкіхтэкстаў.
    На сённяшнім этапе пазнання ў абноўленым выглядзе, побач з экзэгетыкай, як састаўная частка метадалагічнага «механізму» адраджаецца герменеўтыка, у свой час задуманая як мастацтва і тэорыя тлумачэння тэкстаў, першапачатковы змест якіх незразумелы з-за іх старажытнасці ці частковай захаванасці. Працэс тлумачэння тэкстаў патрабаваў і граматычнага даследавання мовы, канкрэтных псіхалагічных абставін, пры якіх быў створаны дакумент, выяўленне яго гістарычнай атрыбуцыі і інш. Герменеўтыка ўзнікла ў сувязі з навуковым даследаваннем эліністычных тэкстаў, а таксама тлумачэннем Бібліі, у дачыненні да якой гэты паралельны экзэгетыцы напрамак цікавіцца больш пачуццёва-лііаральным, адцягнена-дыдактычным і ідэальна-містычным зместам тэксту.
    Герменеўтычны метад заяўляе пра сябе ў познім Сярэднявеччы, але менавіта Фрыдрых Эрнст Шлейермахер (1768—1834) дае дакладнае вызначэнне новага тэрміна, указвае на істотныя адрозненні герменеўтычнага падыходу ад экзэгетычнага. Вучэнне аб герменеўтыцы падрабязна выкладзена ў выданні канспекта прачытанага ім курса лекцый (1911), дзе герменеўтыцы нададзена азначэнне як мастацтва разумення. Вучоны цесна звязвае слова, маўленне, манеру і працэс апавядання з «гістарычнымі абставінамі жыцця» [345], Нацыянальнасць і эпоха, паводле Шлейермахера. такія ж часткі зместу слова і тэкста, як і ўнутраны свет асобнага чалавека. Вылучаюцца тры ступені герменеўтыкі як мастацтва: I) гісторыка-кулыурная; 2) мастацкая, г.зн. разуменне слова ці тэкста з пазіцый эстэтычнага густу; 3) спекулятыўная, як разуменне задумы, другога планатвора, яго філасофскай каштоўнасці.
    У вучэнні Шлейермахера прысутнічае ўнутраны (слова і тэксі як прадукт асабістай творчасці) і знешні (слова і тэкст як вынік усіхумоўжыцця чалавека) планы.
    Суб’ектыўна-псіхалагічны аспекг новай навукі даследаваў буйны нямецкі філосаф, культуролаг і псіхолаг Вільгельм Дзілтэй (1833—1911) [78] Яго суайчыннік Марцін Хайдэггер (1889-—1976), вядомы нам як філосафэкзістэнцыяналіст, працягваў і развіваў сацыяльны, грамадска акрэслены бок герменеўтыкі [41.275—276],
    Сучасны найболып аўтарытэтны даследчык герменеўтыкі Г. Г. Гадамер падкрэслівае надзвычайную важнасць яе як навукі, бо менавіта ў навейшай філасофіі апошніх стапяцідзесяці гадоў праблема мовы, тлумачэння працэсу маўлення чалавека, цэласны, аб’яднаны падыход да філалогіі сталі на парадку дня. Указваючы на шырокае выкарыстанне і разуменне герменеўтыкі як навукі, вучоны пісаў: «Усе мы ведаем, што пры спробе перакладу пакутлівае пошукавае адчуванне працягваецца, пакуль не знойдзена адэкватнае, адпаведнае слова. Калі ж яно знойдзена... мы ізноў набываем упэўненасць у хвалях чужога моўнага працэса. Што я зараз апісваю — гэта ўвогуле вопыт чалавечага засваення свету, і гэты спосаб сам па сабе герменеўтычны» [41.278]
    Канцэпцыі агульнаметадалагічнай цэласнасці. арганічнага спалучэння экзэгетычнага і герменеўтычнага падыходаў, як сведчань факты, у нечы.м асэнсавана, шмат у чым падсвядома, прытрымліваліся многія буйныя пісьменнікі старажытнасці і Сярэднявечча, адраджэнцы і будзіцелі перыяду станаўлення нацыянальных літаратур, якія былі аўтарамі вядомых лінгвістычных прац (слоўнікаў, граматык, уласна мовазнаўчых даследаванняў), свае мастацкія знаходкі яны звяралі з практыкай агульнанацыянальнай моўнай традыцыі Вядомы даследчык гісторыі
    лінгвістычных вучэнняўМ. А. Кандрашоўувогулеадзначаў, што мовазнаўства, якое зарадзілася ў эпоху міфатворчасці, доўгі час развівалася ў нетрах філасофіі і філалогіі [131.5],
    АкадэмікЛ. У. Шчэрбазнаходзіць падабенства працы пісьменніка і лексікографа. На яго думку, іх праца, заснаваная выключна на семантыцы, патрабуе асабліва тонкага ўспрымання мовы, таленту, які па нейкай лініі, магчыма, будзе роднасным пісьменніцкаму дараванню (толькі апошняе з’яўляецца актыўным, а дараванне лексікографа пасіўным і абавязковасвядомым)» [306.287; 322. 9], Максім Грэк, якога перакладчыцкая праца пераканала ў неабходнасці добрага валодання граматыкай грэчаскай і славянскай, назваў граматыку «пачаткам уваходу», «варотамі» філасофіі [219. 12],
    Помнікі старажытнага пісьменства, асабліва старабеларускія граматыкі і лексіконы, гаміліі і марыялагічныя паданні, панегірычныя вершы і духоўныя драмы даюньбагаты матэрыял для абгрунтавання агульнафілалагічнага падыходу ў вывучэнні літаратуры, яны. сапраўды, люстра творчай лабараторыі мовы, іерархічная лесвіца моўнай нацыянальнай вобразнасці, якая пачынаеццаз гуку, а праз свае адгалінаванні — марфолага-словазлучальныя сувязі, этымалогію і ўнутраную форму слова — дае выхад у тропы, сінтаксічны ярус мовы, які мацуе складаную сістэму фігур думкі і фігур слова рытарычнай сістэмы.
    Такім чынам. авалоданне рытарычнай культурай ва ўяўленні майстра слова Сярэднявечча было верхнім ярусам граматыкі, бачнай часткай айсберга эўрыстычнатонкіх законаў прыгожага пісьменства.
    Законыж прасодыі, парадыгматыкі, сінтагматыкі, паводле найноўшых даследаванняў, вызначаюць усе адценні сістэмы вершаскладання, усю разнастайнасць рытмічнай аргангзацыітэкста. У сучаснай медыевістыцы насінхрані-