Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці
канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 360с.
Мінск 2007
ліўшы Смаленшчыну на ўдзельныя княствы, жылі ў згодзе, міжкняжацкіх войнаў паміж імі не было. Відаць, таму росквіт Смаленскай зямлі доўжыўся да XV ст. [236. 527],
Смаленскія князі вылучаліся вайсковымі здольнасцямі, асаблівую дапамогу аказвалі яны раздробленай на вотчыны Кіеўскай Русі, для кіравання якой існавала сістэма дуумвірата(Ізяслаў Мсціславіч, ВячаслаўУладзіміравіч, Святаслаў Усеваладавіч і сярод іхРурык Смаленскі) [236. 492], Найбольшы цяжар прыпадаў на ўскраінныя вобласці (Пароссе). ахову якіх неслі дружыны рознапляменных чорных клабукоў, што„ апроч усяго, здзяйснялі пачэсную місію хрысціянізацыі [236. 488—490, 494—495] ўскраін Княства. Мудрай палітыкай кіравання Пароссем на працягу 37-мі гадоў вызначыўся Рурык Расціслававіч. Аб найдраматычным становішчы памежжа сведчыў ужо сам факт, што князь шэсць разоў «был нзгоняем» і «много пострада, не нмея покоя нноткуда» [236. 496],
Іншы тып святасці, так шанаваны народам, уяўляе сабой добрапамысны князь Андрэй Смаленскі, Пераяслаўскі цудатворац. Гісторыя жыцця гэтага ўладара надзвычай грагічная. Пасля драматычных міжусобіцусходнеславянскіх князёў Андрэй Смаленскі губляе свой пасад і пад выглядам жабрака прыходзіць у Пераяслаў Залескі, дзе падвізаецца (пачатак 1260-х гг.) пры Мікольскай царкве на працягу 30 г адоў панамаром.
Толькі пасля спачыну святога(4 1292 г.)былізнойдзены на целе яго пад зрэб’ем залаты персцень і ланцужок, таксама ўласнаручна напісаныя звесткі пра гісторыю свайгожыцня Неўзабаве пасля распачатага нраслаўлення цар Іван 111 забіраеў манаршае ўладаранне гэтыя рэліквіі князя Андрэя. У народзе мошчы князя лічылі нятленнымі. бо захаваліся факты цудадзенняў ад іх, у гонар князя былі складзены канон і сціхіры, напісана ікона. У сувязі з захадамі пе-
раяслаўскага ігумена Данііла па адраджэнні храмаў Мікольскага і Прадцечанскага, узнаўляецца і агульнарасійскае ўшанаванне святога. Больш шырокае ўшанаванне святога князя Андрэя пачынаецца ў XVII ст„ ён згадваецца ў Макар’еўскіх Чэццях-Мінеях.
Смаленскія князі асабліва шанаваліся суседзямі за сваю дабрыню, міралюбства і лагоднасць. Такім быў і добрапамысны князь Феадор Расціслававіч Смаленскі (памяць — 19 верасня / 2 кастрычніка), прапраўнук Расціслава Мсціслававіча. Феадор быў трэцім сынам смаленскага, пазней кіеўскага князя, таму быў абдзелены на карыснь старэйшых братоў Глеба і Міхаіла, атрымаў ва ўладанне толькі невялічкі Мажайск. Міжтым, усежыццёвыя нягоды ён успрымае спакойна і мудра, і праз свой мірны нораў стаў шырокавядомы на ўсходнеславянскіх землях. 3 гэтай прычыны ўдава яраслаўскага князя ІЗасілія Усеваладавіча Ксенія ў 1266 г. выдае за мажайскага князя сваю дачку Марыю. У наступным годзе са сватамі белазёрскім князем Барысам Васількавічам і яго братам Глебам Растоўскім Феадор едзе ў Арду за атрыманнем ярлыка на вялікае княжанне. У 1279 г. пасля смерці князя Міхаіла Расціслававіча смаленскі ўдзел пераходзійь да князя Феадора, у гэтым жа годзе ў яго нараджаецца сын Міхаіл. У час трохгадовай паездкі ў Арду князь Феадор, пасля спачыну жонкі Марыі, адхіляецца ад Яраслаўскай вотчыны на карысць свайго маленькагасына Міхаіла пры рэгенцтве цёшчы Ксеніі. У Ардзе, са згоды Канстанцінопальскага патрыярха, Феадор пабіраецца з татарскай княжной, дачкой самога хана Менгу-Цімура, якая ўсвятым хрышчэнні прыняла імя Ганны, ад яе нарадзіліся сыны Давід і Канстанцін. Княгіна Ганна апекавалася пабудаванымі ў Ардзе праваслаўнымі храмамі, а пазней па вяртанні мужа на Радзіму — у Смаленску і Яраслаўлі. Пасля спачыну сына МіхаілаФеадор з’яўляец-
цаў Яраслаўлі зсям’ёй. 1 Пмат зрабілі князь і яго сямейнікі для адраджэння мясцовага Спаса-Прэабражэнскага Смаленскага сабора. За ўдзел у паходзе 1292 г. на баку гарадзецкага князя Андрэя Аляксандравіча супраць яго старэйшага брата ўладзімірскага князя Дзімітрыя Феадору дастаецца Пераяслаў, пазней адабравы прыміранымі братамі. Князь Андрэй Аляксандравіч таксама не абараніў князя Феадора ад нападу ў 1297 г пляменніка Аляксандра Глебавіча, які адабраўў дзядзькі Смаленскі прастол. Ваўзросце 50 гадоў, ужо смярогна хворы, князь прымае вялікую схіму і пры плачы народным прастаўляецца да Госпада ў Спаса-Прэабражэнскім манастыры 19 верасня 1299 г. Яшчэ 22 гады княжыў у Яраслаўлі яго сын Давід, які памёр у 1321 г. і пахаваны разам з бацькам у манастыры. Пра апошняга'свягога сына Феадора Канстанціна летапісы не данеслі пэўных звестак. У 1463 г. пры архімандрыце Хрыстафоры і князі Аляксандры Фёдаравічы былі знойдзены мошчы добрапамысных князёў Феадора з сынамі Давідам і Канстанцінам. У 1473 г. пры маскоўскім князі Іване Васільевічы іераманаха.м Антоніем ствараецца жыціе Феадора і яго сыноў Давіда і Канстанціна.
Да ліку добрапамысных смаленскіх князёў належыі іь і Глеб Смаленскі (памяць — 6, 7 / 19, 20 ліпеня), які шмат пакутаваў, адстойваючы сваю вотчыну. Яго мошчы, змешчаныя ў Кіеве, потым у Смаленску праславіліся цудадзеяннямі.
Шлях дасвятасці насіупнага князя Смаленскага Юрыя (Георгія) Святаслававіча яскравазасведчыў, што і блуднага сына, разбойніка, які празжыццёвыя нягоды вярнуўся на добрапамысны шлях, уратуе Гасподзь. У час паездкі Юрыя Святаслававіча да цесця Алега Іванавіча Разанскага Вітаўт паланяе Смаленск, захоплівае сямейнікаў князя Юрыя і вядзе ў ВКЛ. Юрый Святаслававіч пераходзіць да князя
Масковіі Васілія Дзімітрывіча, які дае яму за служэнне пасаду намесніка ў Таржку. Вяртанне Юрыя Святаслававіча ў Смаленск было крывавым, ён сілай зброі прымусіў адчыніць вароты, ваяводаў і прыхільнікаў Вітаўта забіў, толькі іх сямейнікаў адпусціў. Княжанне Юрыя Святаслававіча ў Смаленску працягвалася пакуль жыў цесць яго Алег Іванавіч Разанскі.
Смаляне жадалі ў сваім горадзе бачыць князем Вітаўта, неўзабаве па іх просьбе ён і бярэ Смаленск пад сваю апеку. Князю Юрыю Святаслававічу нічога не застаецца, як з сынам Феадорам і князем Сямёнам Мсціслававічам Вяземскім бегчы ў Ноўгарад. Пакуты князя Юрыя на гэтым не скончыліся. Ён «захварэў похаццю блуднай» да жонкі князя Вяземскага Іуліяніі. За шлюбную вернасць княгіні Юрый забівае іхабодвух. Усе саюзнікі пасля гэтага ўчынку князя, нават ардынскі хан, адварочваюцца ад яго. I падобна разбойніку Варвару, напачатку жыцця — жорсткаму забойцу, на схіле дзён —змірэннаму хрысціяніну, кі іязь Юрый прымае інацкі пострыг ва Увядзенскім Ваневым манастыры ля Разані Пасля смерці мошчы князя знойдзеныя нятленнымі, яго ўшаноўваюць як мясцовага святога на Смаленшчыне.
Сярод святых гэтага краю таксама вылучаецца постаць епіскапа Смаленскага Мяркурыя (памяць — 7/20 жніўня), які загадаў астанкі свае пусціцьуплаў па Дняпры. Магчыма, празорліваму старцу было адкрыта, што мошчы яго будуць захоўвацца ў Антоніевай Пячоры Кіева-Пячэрскай Лаўры, адкульён, відавочна, і быў пакліканы насвянінельскаеслужэнне (1197—1206).
Пераемнікам свяціцеля Мяркурыя на епіскапскай кафедры быўкіева-пячэрскі інак1гнацій(памяць— 11 лютага), выдатны багаслоў і кніжнік. Сваёй мудрасцю ён схіліў да сяброўства князя Мсціслава Раманавіча (Старога). паз-
ней кіеўскага князя, што загінуў у 1223 г. на р. Калцы ў бітве зтатарамі.
У час епіскапства Ігнація супрацьстаянне «грэкафілаў» і «русалюбаў», нават пасля выгнання вялікага князя Ізяслава і мітрапаліта Клімента, асабліва абвастрылася. Епіскап вымушаны быў абараняць падзвіжніка Аўраамія Смаленскага, калі зайздрасць злапамыснікаў пагражала нават ягожыццю. Праславіўся Ігнацій і храмабудаўніцтвам. Менавіта па яго настаянні ігуменам новастворанага манастыра Палажэння Рыз Багародзіцы прызначаецца блажэнны Аўраамій. Неўзабаве, калі іерарх складае з сябе свяціцельскі сан, ён вельмі збліжаецца з Аўрааміем. 1 па сённяшні дзень мошчы святога знаходзяцца ў Смаленскім саборы.
Святы Аўраамій, архімандрыт Смаленскі (памяць — 12 жніўня, 3 верасня), як згадвалася раней, праславіўся адным з найвялікшых гамілетаў далёка за межамі Смаленшчыны Нарадзіўся ён у сям’і баярына Сімяона, што служыў пры двары смаленскага князя, і радавітай баярыні Марыі. У сям’і было дванаііцаць дачок, але бацькі прасілі Госпада падараваць ім сына, шмат ахвяравалі на храмы, — і Гасподзь пачуў іх прашэнні, як некалі добрапамысных Елкану і Ганну
З’яўленне на свет Аўраамія Смаленскага апісваецца ў яго жыціі наступным чынам: «I былатам Божым накаваннем нейкая дзева, блажэнная чарнарызіца. I аднойчы ў нядзелю расказала яна, што, спачываючы нейкі час пасля ютрані, пачула, як грукнулі ў дзверы яе і заклікалі мовячы: «Хутчэй узніміся і ідзі, бо нарадзіла Марыя сына, якогаты маеш хрысціць!» I было гэта сказана ёй, быццам наяве. I ўвайшла яна ў дом. калі маці дзіця абмывала, а мноства шаноўных свяціцеляў Божай міласцю хрышчэнне яго асвячалі. Наперадзе ж стаяла светлазарная жанчына, трымаючы белыя, як снег, шаты. I спьггалі яе прыслужнікі:
«Каму, Уладычыца, падаць дзіця гэтае?» Яна ж загадала, каб прынеслі да яе, і ў тыя светлыя шаты, нібыта ў само святло, немаўля агарнула і аддала яго маці» [124. 94],
Ужо ў час хрышчэнпя святар угледзеў у немаўлятку Афанасію надзейнага слугу Царквы Хрыстовай. Навучаўся грэчаскім і лацінскім кнігам дзіцятка Афанасійу заснаваным смаленскім князем Раманам Расціслававічам вучылішчы з вялікай ахвотай і жаданнем: «I хлопчык не сумаваў, як астатнія дзеці, а вучыўся з руплівасцю; не гуляў з іншымі дзецьмі, а першы прыходзіў на богаслужэнне, на царкоўныя спевы і чытанні, а бацькі з гэтага цешыліся і дзівіліся такому ягонаму розуму. А ўсё таму, што была яму дадзена міласць Госпада. якая розум яго прасвятляла і вяла на шляхі запаветаў Хрыстовых» [124. 95],
Пасля адыходу бацькоў юнак Афанасій ахвяраваў сваё багацце на храмы і манастыры, раздаў маёмасць гаротным і ўбопм і прыняў на сябе подзвіг юродства Гіастрыгся ў інакі Афанасій з імем Аўраамія ў Селішчанскім Багародзічным Успенскім манастыры ў ваколіцах Смаленска.
Ужо тады інак Аўраамій слыў вялікім кніжнікам, спрыяў росквіту кнігапісання наСмаленшчыне, узначаліўшы скрыпторый. У Св. Ііісанні ён быў настолькі дасведчаным, што ніхто не асмельваўся «перад ім ад кніг гаварыць».
Аўраамій Смаленскі пасля рукапалажэння ў сан іераманаха пераходзіць з селішчанскай абіцелі ў шматлюдны манастыр Святога Крыжа. але слава падзвіжніка, выдатнага экзэгета і красамоўцы, прапаведніка і рытара. бяссрэбраніка ішла за ім, шмат свецкіх людзей прыходзіла да Аўраамія, каб атрымаць з вуснаў ягоных «уцеху ад святых кніг». 3 усіх смаленскіх і навакольных храмаў сцякаліся прьгхаджане на пропаведзі красамоўцы: «Многія месцічы пачалі прыходзіць туды паслухаць царкоўныя спевы і чытанні