Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці
канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Памер: 360с.
Мінск 2007
святых кніг, бо блажэнны надзвычай добра чытаў іх, і . . тлумачыў, і шматхто з недасведчаных пасля яго тлумачэння пачынаў разумець» [124. 99],
Кожны храм. дзе праведны Аўраамій служыў, ён упрыгожваў іконамі, завесамі і падсвечнікамі. Вядомы дзве іконы яго пісьма«Страшны Суд Другога прышэсця», «Іспыты нябесных мытараў, якіх не пазбегнуць нікому», «Спачын Феадоры» [118. 19, 29] і інш. Некаторыя даследчыкі выказваюць меркаванні, што святым напісаны іконы і на іншыя біблейскія сюжэты.
Сціплы воблік Аўраамія быў незвычайны нават для і ых часоў: «Аблічча ж і цела блажэннага Аўраамія былі спакутаваныя, а косці яго і суставы, як мошчы, можна было пералічыць, і светлы твар яго бледны быў ад цяжкае працы, устрымання, бяссоння, ад доўгіх спеваў, чытанняў і малігваў, што ён узносіў да Бога» 1124. 100], Безумоўна, Божы праведнік выклікаў зайздрасць сваёй рэўнасцю ў Хрысне. бо п’янства ненавідзеў, вопратку насіў недарагую, на піры і частаванні ўвогуле не хадзіў. Ён спадобіўся нясення разам са Збаўцаю Хрыстом Крыжа праз беспадстаўныя абвінавачванні і ганенні, як Іаан Златавуст. Зайздроснікі нават дабіліся княжанкага суда над праведным Аўрааміем, але за падзвіжніка заступіўся іерэй Лука Прусін, якому ў час малітвы ў храме Архангела Міхаіла быў Голас Божы: «Вось уводзяць блажэннага майго ўгодніка з двума вучнямі ягонымі на суд і хочуць яго катаваць. Але ты яго не выракайся!» I прамовіў блажэнны Лукаіым, хто судзіў блажэннага Аўраамія і здзекваўся з яго: «Шмат ганьбяць няправедна і зневажаюць яго, але хай бы я быў такі грэшны, як ён1 Чулі вы, што хацелі ўчыніць з ім раней тыя вар’яты, не маючы Божагастраху! Затакую... ганьбу і кляцьбу будзе на вас Божы г неў трыццаць гадоў, калі зараз не пакаецеся!» [124. 103] Заступаўся за Аўраамія перад епіскапам Ігнаці-
ем i буцучы смаленскі іерарх Лазар, заклікаў дазволіць праведніку служыць Святую Літургію. Відаць, смалян мог уразіць толькі Гнеў Божы, калі не было дажджу доўгі час ў г. Смаленску і ваколіцах, так што ўсё высахла, нават хросны ход вакол горада на чале з епіскапам Ігнаціем не змякчыў яго. Епіскап слёзна пакаяўся перад апальным іераманахам, і толькі па іх сумеснай малітве Гасподзь дараваў дождж. Пасля 50 гадоў подзвігаў добрапамыснасці святы ў 1219 г. спачыў у Госпадзе.
Неўзабавевучнем Аўраамія, архімандрытам манастыра Палажэння Рыз Багародзіцы, Яфрэмам, таленавітым рэдактарам і духоўным пісьменнікам, было складзена яго жыціе. Твор уяўляе ўзор красамоўства. насычаны рытарычнымі фігурамі, асабліва градацыяй пачуццяў і антытэзай дабра і граху ў традыцыях Феадосія і Нестара Пячэрскіх: «Ён плакаў замілавана, — я ж весяліўся і глуміўся. Ён на малітву, на чытанне Божых кніг і на славаслоўе ў Божую царкву ішоў, — я ж на дрымоту і сон., ён памятаў аб смерці і разлучэнні душы і цела, іспытах нябесных мытароў, — я ж пра бубны, свірэлі і скокі. Ён следаваў жыціям святых айцоў і чытаў іх словы, — я ж пераймаў і любіў пустыя і марнатраўныя злыя звычаі»[171. 100; 120. 110],
Ушанаванне святога Аўраамія пачалося пасля яго спачыну. У 1549 г. на Макар’еўскім саборы адбылася кананізацыя Аўраамія якусеагульнагасвятога і яго вучня Яфрэма як месцашанаванага. 3 1611 г. нятленныя мошчы святых Аўраамія. Яфрэма і Мяркурыя-воя Смаленскіхспачываюць ў Багародзічным манастыры.
Легендарным ў сваёй боганатхнёнай мужнасці абаронцам Айчыны выявіў сябе мучанік Мяркурый-вой Смаленскі (памяць — 24 лістапада / 7 снежня). Пра яго радавод у «Аповесці пра дзіва, якое ўчынілася ад іконы Найсвяцейшай Багародзіцы сасвятым пакутнікам Мяркурыем
у горадзе Смаленску, і пра нашэсце бязбожнага цара Barua» спавяшчаецца: «А паходзіў гэты святы Мяркурый са славутага княжацкага роду, і радзімай яго была зямля, адкуль ён у маладыя гады выехаў на службу самадзержцу Смаленскаму. Ці, праўдзівей сказаць, быў ён закліканы і пасланы Самою Уладаркаю Багародзіцай на цудоўную моцную дапамогу праз Яе гораду і Яе найвялікшай царкве, бо, рымлянін родам, вераю быў пабожны хрысціянін грэчаскага абраду, прыхільнік і змагар за веру сапраўдную, a цела сваё захоўваў у цноце і чысціні» [124. 131—132], На думку мітрапаліта Філарэта (Драздова). Мяркурый-вой «нарадзіўся на Захадзе (10-я гг ХШ ст), віданьу Маравіі, але быў-славянінам» [124 132], Некаторыя даследчыкі выказваюць меркаванні, што паходзіў мучанік Мяркурый з купцоў Рыгі, бо паміж Лівоніяй і Смаленскай зямлёю былі цесныя гандлёвыя зносіны, гэта фіксуюць дамовы 1222 і 1229 гг. У Лівоніі былі праваслаўныя абшчыны, пра што сведчыць гісторыя ўшанавання Сурдзегскай і Пажайскай ікон Багародзіцы.
Як згадвае «Аповесць», здзейсніў свой пакутніцкі подзвіг Мяркурый у 1237 г, калі хан Батый, паланіўшы Кіеў, ішоў на Смаленск: «Напоўнілі лютыя варвары зямлю рускую полымем і дымам бязбожнага і паганага свайго закону. Яны ж і дзетак-немаўлят адрывалі ад грудзей матчыных і білі іх аб зямлю, а іншых зброяю праціналі; яны ж апаганьвалі цнатлівасць, гвалцілі маладых дзяўчат, разлучалі жонак з мужамі, а святых нявест Хрыстовых — манашак — апаганьвалі юрліва. Тады многія праваслаўныя самі сябезабівалі, кабтолькі варвары іх не апаганілі. 1 паланілі людзей праваслаўных бясчалавечныя лютыя заваёўнікі...» [124. 129] У сюжэтнай канве аповесці-жыція ўражвае стогн-маналог Зямлі-Маці, які ў XVII ст. паўторыцца ў «Фрынасе (Плачы Ўсходняй Царквы)» М Сматрыцкага,
увасоблены ў фальклорна-песенных алегарычных вобразах: «Бачу вас, любых дзегак маіх. пакінутымі! Угнявілі вы Бога Вашага і Творцу Майго Хрыста! Смуткую я, удава бедная, дзеля мужа і любых дзетак сваіх, і гарадоў. He маіу я цярпець ужо смутку ад гэтае лютай бяды, і галашу я да Творцы ўсіх — Госпада Бога, Які стварыўусё і ўсіх: «Не зважай на беззаконні люду свайго, але з мілажалем памілуй яго, сціш праведны гнеў Свой. вярні яго мне, каб другі разучыняў па наказах Тваіх. Госпадзе, бо Ты — Бог Адзіны, Які мілуе грэшных!» [124. 129—130j
У Смаленскім Багародзічным храме ці Кіева-Пячэрскім манастыры, паводле розных спіскаў жыція, Царыца Нябесная на чале ангельскага воінства адкрывае Мяркурыю, што Батыева войска стаіць на Доўгім Мосце ля Смаленска і рыхтуецца да наступлення, таму Мяркурый павінен адолець у адзінаборсгве волата-татарына і атрымаць вянец нябесны. ГІа выхадзе з храма Мяркурый сустрэў збройнага каня, заглыбіўся на ім у войска бязбожных варвараў, і забіў іх магутнага волата. якога раптам апанавала немач, a разам з ім вялікае мноства паганцаў пасёк мячом. У стане заваёўнікаўузняўся плач вялікі: «О гора! Як нам змагацца, калі ідуцьсупраць нас ваяры, узброеныя бліскавіцамі. якімі б’юць нас без жалю. I бачым апрача таго: стаіць жанчына цудоўная. вялікая, сонцападобная і мёртвых уздымае на дапамогу і пасылае іхсупраць нас!» [124. 133] Мяркурый быў усечаны мячом, як мяркуюць, сынам татарскага волата. Сам святы прынёс сваю галаву ў Смаленск і з ёю ў руках засведчыў перад вернікамі саборнага храма пра перамогу над татарамі і дапамогу Царыцы Нябеснай. Так быў, паводле святога падання, абаронены Смаленск ад татарскага нападу ў 1239 г., пасля гэтага татары ўжо не адважваліся болып на асаду горада.
У пакаленнях смалян жыве пасмяротны наказ Мяркурыя: «Скажы месцічам, каб павесілі зброю маю — кап’ё і шчыт надтруною маёю. А калі здарыцца гораду якое ліха, хай вынясуць іх, славячы Бога і Ягоную Маці, згадваючы мяне, раба Божага Мяркурыя, і дасць вам Гасподзь Бог перамогу ад гэтай зброі, будуць зняслаўлены ворагі вашы» 1124. 134J. 3 1509 г. жыхары Смаленска абвяшчаюць Мяркурыя сваім нябесным абаронцам, устанаўліваюцьяго святкаванне, змяшчаюцьу свяі цах, а смаленскі епіскап Варсанофій (1504—1514) складае жыціе святога, службу ў гонар праведніка і завяршае справу кананізацыі мучаніка-воя. У і ыя ж часы пішацца іконаСмаленскай Багародзіцы сасвятымі Аўрааміем і Мяркурыем Смаленскімі, якая шырока распаўсюджваецца пахрамах ВКЛ і Масковіі
Малітоўным і ратным подзвігам святых смаленскіх і была здабыта перамога над татарскім панаваннем. Да ліку шанаваных смалянамі землякоў належыць і святы Сімяон Смаленскі. які паходзіў з сям’і заможных гараджан. Інак Сімяон быў спадвіжнікам Сергія Раданежскага, сведкам усіх цудадзеянняў, якія адбываліся з ігуменам Троіцкай Лаўры. Менавіта апавяданнямі святога Сімяона, яго папярэднімі запісамі, бьгў натхнёны Епіфаній, аўтаржыція Сергія Раданежскага.
Св. Сімяон Смаленскі, такім чынам, узнаўляе жывое звяно кантактаў і пераемнасці ранейшыхусходнеславянскіх цэнтраў з новымі — з заснаванай вялікім раданежскімстарцам лёсаноснай Троіца-Сергіевай Лаўрай, што сталася сэрцам Рускай Царквы і дзяржавы, якія ў далейшым Прамысленнем Божым пачалі адыгрываць ролю неадольнага фарпосгу ў сусвеіным праваслаўі.
Асабліва адчайнае супраціўленне распаўсюджанню веры Хрыстовай на віленскіх землях аказала жрэчаская каста вайдэлотаў-вогнепаклоннікаў. Пачаткі хрысціянска-
га пасеву на Віленшчыне звязваюць з імем Елісея Лаўрышаўскага, выхадца з дынастыі літоўска-беларускіх князёў.
Святы Елісей, ігумен Лаўрышаўскі (памяць — 23 кастрычніка / 5 лістапада) сваім жыццём сцвердзіў, што вера хрысціянская здольная пераўтварыць самага пачварнага зверачалавека ў вобраз і падабенства Божае. Згодна Іпаціеўскага летапісу, сын Міндоўга Войшалк праліваў шмат крыві, не знаходзячы задавальнення, пакуль не заб’е некалькіх чалавек ў дзень, але ўсё ж Прамысленнем Божым ён адракаецца ад свайго зверападобнага жыцця, прымае святое хрышчэннеў Наваградскім манастыры ігумена Грыгорыя на Палоніне. Пазней Войшалк ідзе на Святую Гару Афон, узбагачаны вопытам пустыннажыхарства ісіхастаў, вяртаецца на Радзіму і засноўвае на Нёмане паблізу Наваградка Лаўрышаўскі манастыр. Існуе версія, што пасля дынастычных забойстваў, ён адракаецца ад наследнага княжання на карысць зяця князя валынскага Шварна. I Іа Святы Вялікдзень Войшалк гіне ад рукі кума Льва. у номсту, што не яму, а брату Шварну, дасталіся беларуска-літоўскія землі. Цела Лаўрышаўскага ігумена пахавана ў царкве Міхаіла Вялікага [17E 141],
Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што Елісеем Лаўрышаўскім быў не Войшалк, а сын князя Тройняты, прыдворнага Міндоўга. Ён засноўвае манастыр-лаўру, дзежыве і князь Войшалк, якога 23 кастрычніка 1250 г. (па іншых звестках— 1267 г), забіваеягоны выхаванец юнак-слуга. Разам з ім гіне ідэя праваслаўнага хрышчэння Наваградчыны і ўсёй Літвы.