Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I. Алена Галубіцкая-Яскевіч

Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці

канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 360с.
Мінск 2007
79.2 МБ
дзяржаўнай рэлігіяй праваслаўе, аў Вільні праводзіць палітыку «Трэцяга Рыма». Але Малая Русь была звязана барацьбой з нямецкім ордэнам. Масковія, якая даўно імкнулася пазбавіцца татарскае навалы, лепш ведала мусульманскі свет, і страта яе ў якасці бліжэйшага саюзніка рабіла бяздзейсным усялякі, ня.хай сабе і самы цесны, літоўскавізантыйскі альянс
На ролю свяціцеля, які не толыа падыме Масковію і саюзныя войскі славянскіх лабрацімаў на барацьбу зтатарамі, але і аб'яднае ў адну мітраполію былую Русь, створыць усходне-лаўднёваславянскую злучанасць, і быў абраны архімандрыт Кіпрыян. Адносна яго паходжання і дагэтуль не сціхаюць спрэчкі. Рускія вучоныя схільны бачыць яго выхадцам са знакамітага балгарскага роду I [амвлакаў. Беларускія даследчыкі, у прыватнасці, Вацлаў Ластоўскі, a ўслед за ім і Уладзімір Казбярук, не выключаюць яго «літоўскі» радавод [144. 136], Такое меркаванне, дарэчы, выказваў архімандрыт Амфілохій, калі ўдзельнікам Трэцяга і Чацвёртага археалагічных з’ездаў прапаноўваў цытаты з твораў Кіпрыяна, каб даследчыкі маглі ацаніць старабеларускі характар мовы яго твораў [111. 222], Выключныя місіянерскія здольнасці Кілрыяна выявіліся яшчэ раней ва ўдалых захадах па прымірэнні балгарскай і сербскай цэркваў з Візантыяй. Асабліва няпроста складваўся лёс ііраваслаўя вгі ўсходнеславянскіх землях. Туды ў першуіо чаріу і накіроўваўся Кіпрыян. Летапісы паведамляюць аб з’яўленні кір Кіпрыяна на ўсходнеславянскіх землях у 1373 г. з мэтай прымірэння лііоўскага і цвярскога князёў з мітрапал ітам Аляксеем. 9 сакавіка 1374 г. пасвячэннем цвярскога епіскапа Яўхімія і стварэннем кааліцыі рускіх і лізоўскіх князёўу Пераслаўі Залескім для барацьбы зтатарамі заканчваеццаяго візіту Масковію. Але гэты над-
звычай выгадны саюз быў парушаны здрадніцтвам цвярскога князя Міхаіла.
Асабліва плённай была місіянерская дзейнасйь Кіпрыяна ў Княстве. Ён нават змог дабіцца згоды ад князя Альгерда на кананізацыю забітых ім жа па язычніцкім звычаі літоўскіх мучанікаў хрысціян Кругляца-Антонія, НяжылыІвана і Кумца-Яўстафія. Мошчы віленскіх мучанікаў былі перавезены ў Канстанцінопаль для праслаўлення. Пазней у перапісцы з Сергіем Раданежскім і яго пляменнікам ігуменам Феадорам, у прыватнасці, у лісце ад 23 чэрвеня 1378 г. кір К'іпрыян так пісаў пра сваю дзейнасць: «Калі ж быў я ў Літве, многіх хрысціян з горкага палону вызваліў. Шмат з тых, што не ведалі Бога, праз нас пазнавалі сапраўднага Госпада і да праваслаўнай веры свягым хрышчэннем прыйшлі. Цэрквы святыя ставіў. Хрысціянства ўмацаваў. Месцы царкоўныя, запушчаныя ў даўнія гады, сваім намаганнем далучыў я да мітраполіі. Новы гарадок Літоўскі (суч. Наваградак)даўно адпаў, і яго аднавіў і вярнуў міграпаліту дзесяціну і сёлы. У Валынскай зямлі тое ж самае зрабіў. Колькі гадоў стаялаУладзімірскае епіскапства безуладыкі, запусцела. Я ўладыку паставіў і месцы аднавіў ... і дамагаюся справядлівасш, каб пасля смерці маёй засталіся яны таму, каго Бог па праўдзе абярэ» [111. 224—225J.
Але разлад паміж Масковіяй і Літвою абвастрыўся. ГІа занятасці перакладам НовагаЗапаветаўзаснаваным ім Чудавым манастыры, састарэлы мітрапаліт Аляксей, які цесна зжыўся з дваром князя маскоўскага, не мог цікавіцца праблемамі праваслаўных Вялікага княства Літоўскага. Улада і аўтарытэт святарства ў краі пахіснуліся, парушаліся царкоўная іерархія і ўстаў, князі і магнаты не адчувалі над сабой свя і арскага нагляду, нябёснае хілілася падпарадкоўванню зямному.
Літоўскае насельніцтва патрабавала мітрапаліта, які б адстойваў яго інтарэсы, абараняўадязычнікаў і лацінян, a не толькі пасылаў давераных людзей збіраць дзесяціну. Наспяваў.канфлікт. I ўсё ж усяленскі паірыярх Філафей знайшоў выйсце. У 1375 годзе ён надае годнасць мітрапаліта кіеўскага і літоўскага Кіпрыяну зтым, каб пасля смерці Аляксея, ён злучыў абедзве часткі ўсходнеславянскай мітраполіі. Незадаволены гэтай палітыкай Дзімітрый Данскі, пасля няўдалых спроб пасадзіць свайго кандыдата ў мітрапаліты, у 1381 г. запрашае кір Кіпрыянаў Масковію. Але праз год кір Кшрыян зноў у Княстве Літоўскім, сваёй духоўнайуладай змякчае вынікі палітыкі князя Ягайлы, нейгралізуе супрацьстаянне праваслаўных і лацінян, нават пераправіў епіскапа іураўскага ў маскоўскі Сіманаў манастыр, калі ўзнікла паіроза яго жыццю.
Праваслаўнай царквой вялікі духоўны асветнік усходняга славянства кананізаваны да ліку святых [166. 121 — 124],
Кіпрыян пакінуў пасля сябе яркую багаслоўскую спадчыну. Акрамя вышэйпамянёнага, адзначанага глыбокімі багаслоўскімі ідэямі эпісталярыя да Сергія Раданежскага і ігумена Феадора ў час канфлікту Кіпрыяна з Маскоўскім князем [224. 195—204; 112, 5—9], за беларускім свяціцелям лічыцца рэдакцыя «Жыція Пятра міірапаліта» з аднайменнай «Службы...», «Канон ко Господу нашему йнсусу Хрнсту й ко Пречнстой Богороднце», «Молнтва разрешшм царя н князя н всякаго хрнстнанйна», «Последованне провожденйіо над умершнм младенцем», уласныя малітвы, пераклады з грэчаскай на царкоўнаславянскую мову (беларускай рэдакцыі), «Сборннка церковныхь правнль», «Лт.ствнцы преп. Іоана сь толкованмямй», «Твореннй св. Дноннсня Ареопагнта» і інш... [47. 334—336; 48. 266], Дзейнасць міграпаліта Кіпрыяна моцна паўплывала на ўсходнеславянскае летапісанне канца XIV— пачатку XV ст., у пры-
ваінасці, па яго ініцыятыве пачаў складацца першы агульнарускі звод (завершаны ў 1408—1409 гг), які пазней атрымаў назву Троіцкага летапісу.
Пазней місіянерскую дзейнасць у ВКЛ самааддана працягваў Грыгорый Цамблак, які ў 1406 г. упершыню наведаў беларускія землі па запрашэнні мітрапаліта Кіпрыяна.
Пасля трагедыі на Косавым полі (1389 г.) ён накіроўваецца місіянерам наўсходнеславянскія землі, працяглы час служыць у розных храмах ВКЛ.
Саборепіскапаўу Наваградку восенню 1414 г. пры падтрымцы Вітаўта абраў Грыгорыя Цамблака на чале асобнай Літоўскай мітраполіі. Вясной наступнага года ён пераносіць сталіцу мітраполіі са спаленага ханам Эдыгеем Кіеваў Вільню, аўласнай рэзідэнцыяй абірае Наваградак, славуты (ужо згаданай) Замкавай іконай Багародзіцы, пад Пакровам якой абіраўся мітрапалітам Грыгорый Цамблак.
У 1418 г. на чале 300 прадстаўнікоў з ВКЛ, Вялікага Ноўгарада, Вялікай Арды, Малдавіі мітрапаліт Грыгорый прымае ўдзел у Канстанцкім саборы, дзе двойчы звяртаецца да прысутных з прывітальным словам («Прывітальнае слова папе Марніну V» і «Прывітальнае слова айцам Канстанцкага сабору»), Дэлегацыя праваслаўных іерэяў спазнілася, таму не здолела абараніцьЯна Гуса, але дауніі не схілілася. Пра глыбінны артадаксальны патрыстычны падмурак, праваслаўны характар творчасці ўжо сведчылі першыя казанні Грыгорыя Цамблака 1397—-1400 гг., што ўзніклі на землях Візантыі і Афона: «Слова пахвальнае велікамучаніку Георгію», «Слова пахвальнае сарака пакутнікам», «Слова пахвальнае прароку Іллі». «Слова на Вялікі Чацвер», «Слова на Вялікую Пятніцу» і інш.
Царкоўная гістарыяграфія даносіць да нас звесткі пра Грыгорыя Цамблакаяк найадукаванейшага багаслова і прамоўцу, настаяцеля манастыроў ДэчанскагаўСтарой Сербіі
і Пантакратара ў Візантыі. I ўжоўтой час пасля складання жыція і службы святому каралю Стэфану Дэчанскаму, нацыяналыіаму герою сербаў, а таксама «Слова аб пераносе мошчаў святой Петкі з Тырнава ў Сербію» (што мела месца на мяжы X—XI стст.) імя Грыгорыя Цамблака, як красамоўнага гімнографа, майстра панегірычнага жанру, становіцна вядомым у славянскім свеце.
У час прэсвіцерства ў малдоўскай Сучаўскай царкве (1401—1403) славутым пісьменнікам былі створаны для праслаўлення выспаведніка пачатку XIV стагоддзя Іаана Новага. «Жыціе Іаана Новага Белгарадскага» (а таксама «Служба святому Іаану Новаму», «Пакуты святога Іаана Новага»), «Слова пахвальнае тром отракам і прароку Даніілу», «Слова аб нябожчыках», «Слова пахвальнае Пятру і Паўлу»і інш.
На землях ВКЛ мітрапалітам Грыгорыем напісаны звыш 10 твораў: «Пахвальнае слова Яўфімію Тырнаўскаму», «Пахвальнае слова святому Дзімітрыю», «Выспавяданне веры», «Як трымаюць немцы веру», «Слова на Прачыстую», «Слова на Узнясенне» і інш., сціхіра «На Прачыстую», Грыгорый Цамблак удзельнічае ў складанні «Акруговай граматы» і «Апраўдальнага паслання заходнерускіх епіскапаў» (1419). Творы 1 рыгорыя Цамблака былі вельмі пашыраны на землях Беларусі, яготалентлічылі непераўзыдзеным узорам і параўноўвалі з красамоўствам Кірыла Тураўскага. Пропаведзі мітрапаліта Грыгорыя змяшчаліся ў «Таржэственніках», «Жыціях святых», «Чэццях-мінеях», «Саборніку» (1642), у кнігах Супрасльскага, Слуцкага Свята-Троіцкага, Жыровіцкага, Аршанскага, Лаўрышаўскага і інш. манастыроў. Адзначым, што ў скрыпторыі КірылаБелазёрскага манастыра была складзена «Кніга Грыгорыя Цамблака» (рукагнсны зборяго пропаведзей). пазней у тым
жа XV стагоддзі дзяк Андрэй падрыхтуе да выдання 18 «Слоў» мітрапаліта-красамоўцы.
Прынятатрадыцыйна лічыць датай смерці Грыгорыя Цамблака канец 1419 — пачатак 1420 г., але знаходкі A. 1. Яцімірскага (1904) выклікалі да жыцця версію, што, стомлены марнасню свету і несправядлівымі абвінавачваннямі Грыгорый Цамблак прымае вялікую схіму пад імем Гаўрыілаў Нямецкім манастыры ў Малдовіі, там і памірае каля 1452 г. [109.207—210,283. 151—154; 282.458—459; 10. 349; 287. 116—118; 288. 36—41 ].
Уследзамітрапалітамі Кіпрыянам Кіеўскім і Грыгорыем Цамблакам, носьбітам II паўднёваславянскага ўплыву на землях Масковіі і ВКЛ быў славуты афонскі манах святы Максім Грэк (у міру Міхаіл Трыволіс). Святы Максім I рэк (каля 1470—1556) нарадзіўся ў сям'і знакамітых саноўнікаў, набліжаных да апошняй дынастыі візантыйскіх імператараў Палеолагаў, з пабожнага роду Трыволісаў нават паходзіў канстанцінопальскі патрыярх. Пасля пачатковай хатняй адукацыі юнак навучаепца ў ГІарыжы ў вяльможнага грэка Іаана Ласкарыса баі аслоўю, філасофіі, гісторыі, рыторыцы, старажытнагрэчаскай, лацінскай, французскай і італьянскай мовам, пазней засвойвае курс друкарскага майстэрстваў венецыянца Альда Мануччы. Неўзабаве Грэк едзе ва Фларэнцыю да нескаронага Саванаролы Уражанне ад трагічнага спачыну палымянага фларэнційца паскорыла прыняцце Максімам інацкага пострыгу на Афоне [69. 19—26], ГІазней настаўнік Максіма Грэка Іаан Ласкарыс пераязджае ў Венецыю ўякасці пасла Людовіка XII, перавозіць на Афон 200 старажытных кніг. Менавіта ў Ватапедскай Добравешчанскай абіцелі, дзе былі сабраны гэтыя кнігі, і селіццаМаксім Грэку 1507 г.