Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I. Алена Галубіцкая-Яскевіч

Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці

канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 360с.
Мінск 2007
79.2 МБ
II паўднёваславянскі ўплыў тычыўся нетолькі мовы, але і стылістыкі, закранаў пытанні, звязаныя са складам і афармленнем тэкстаў, ахопліваў усе размаітыя сферы філалагічнай крытыкі тэкста, закладваў асновы арыгінальнай лексікаграфічнай працы над тэкстамі. Існуе меркаванне, штоўсходнеславянскія кніжнікі, абапіраючыся на функцыянальныя асаблівасці архаізмаў (у іх супрацьпастаўленні жывым раз.моўным формам роднай мовы), чыста практычна распрацавалі тыя прыёмы і градыцыі, якія пазней былі кананізаваны Яўфіміем і знаменавалі сабой II паўднёваславянскі ўплыў [353. 349—372; 159. 7—56], Гэтабыў першы эталон славянскай літаратурнай мовы, агульнай для ўсіх славян (практычна — славян праваслаўнага свету Slavia Orthodoxia), які ў замацаванайтрадыцыі праіснаваў да канцаХУП ст.. але і пазней, напрыклад, у працах Мялеція Сматрыцкага, ідэя агульнаславянскай літаратурнай мовы развівалася ў тым жа накірунку.
Зазначым, штоўвыніку II паўднёваславянскагаўплыву пашыраеццаў XIV—XV стст. тэорыя перакладу «ад слова да слова», якая прыйшла разам з Кіпрыянам, Цамблакам і Пахоміем Сербам, пераклады страчваюць асветніцкі змест і набываюць рысы вытанчанасці.
Кірыла-мяфодзіеўская традыцыя кніжнасці, аднак, больш была схільнай да вольнай. «адкрытай тэорыі перакладу», асновы якой былі заклалзены яшчэ Іаанам Экзархам Балгарскім напачатку X ст.. Балгарскі асветнік сцвярджаў, што пры перакладзе з адной мовы на другую зрэба перакладань«моц і розум»рэчы, каб перадаць іншасказальнасць тэкста, улічваючы выяўленчыя формы роднай мовы. і на іх глебе ствараць эквівалентную арыгінальную сістэму вобразаў. Увогуле для кніжнасці Сярэднявечча характэрна імкненне да сімвалічнага, а не літаральнага тлумачэння Свяшчэннага Пісання і Падання. Вучоныя імкнуліся сімва-
лічна вытлумачваць і ўсе з’явы прыроды. нават лічылася, што кожная з’ява мае падвойны змест, бо Сусвет напоўнены сімваламі, бы нябачнымі знакамі, напамінамі, перасцярогамі Бога. Згадаем. што вядомае наўсходнеславянскіх землях «Слова на Нараджэнне Багародзіцы» Андрэя Крыцкага прыводзіць 74 сімвалы Багародзіцы. Сярэдневяковыя тэарэтыкі славянскага перакладу ўсведамлялі дваісты характар моўнага знака, як несупадзенне двух тоесных слоў пазначэнві [104. 1 15—208],
У прыватнасці, Максім Грэк на працягу сваёй 30-гадовай дзейнасці імкнецца да пашырэння крытычнага перакладу, калі ўлічваюцца лексічныя і граматычныя асаблівасці дзвюх моў, чым спрыяе выпрацоўцы норм сучасных яму старарускай і старабеларускай кніжнасці. Падыходыда перакладу Максіма Грэка былі адраджэнскімі, таму былі ўспрыняты, зразуметы і ўсвядомлены больш за ўсё ў ВКЛ, значна ў меншай ступені ў Масковіі. На першы план выходзіў змест, але і граматычныя канструкцыі імкнуліся захаваць. Пераклад афонскага кніжніка патрабаваў такой развітой сістэмы мовы, якая на той час склалася ў старабеларускім пісьменстве і плённазапазычвалася суседзямі [181.9—23],
Безумоўна, II паўднёваславянскі ўплыў можнатаксама назваць і II грэчаскім уплывам. 3 гэтай нагоды Георгій Флароўскі адзначаў: «... Першыя брацкія школы былі пабудаваны па грэчаскім узоры Грэчаскае насельніцтваў паўднёварускіх (е зн. украінскіх і беларускіх. — А.Я.)і малдаўскіх гарадах было тады значным (тут праходзіў адзін са шляхоў грэчаскага рассеяння), да таго ж і сувязі з Канстанцінопалем былі пастаяннымі. Грэчаскі ўплыў адчуваўся ва ўсім, ён пачынае слабець голькі ў другой палове XVII ст. Грэчаская мова займае вядучаемесцаў выкладанні. Настаўнікі называліся «дыдаскаламі». вучні іх — «спудзеямі». У Львове, Вільні і Луцку вучні нярэдка вывучваліся гаварыць на
грэчаскай мове ... Прапаведнікі тых часоў дазвалялі часамі сабе прыводзіць біблейскія тэксты на грэчаскай мове, і ўвогуле ўся заходнеруская (старабеларуская) мова была перагружана грэчаскімі словамі. У брапкіх бібліятэках было шмат грэчаскіхкніг; у опісах мы сустракаем і Арыстоцеля і Фукідзіда. Увесь дух выкладання быў грэчаскім ... Дарэчы, з самога пачатку да грэчаскай мовы далучалася і лацінская. Але большасць ставілася да лацінскай мовы стрымана і асцярожна, як да падазроных «выкрутак» і «сафізмаў». Як тут не прыгадаць характэрны водгук Захарыі Капысценскага: «... латннннковеснллогнзмовь н аргументовься учать любопргпнратнся н едннь другого прнпнратн, а грекове н россове держагь правую веру н доводять правды ей зь Пнсма Святаго» [281.39—40J.
У час II паўднёваславянскага ўплыву старабеларуская мова архаізуецца. ускладняецца пад уплывам візантыйскага«віціяславес», пісьмова гэтавыявілася нават ваўскладненай, арыентаванай на паўднёвых славян, графіцы [117. 483—500; 297. 19—32],
Нетолькі падзенне Візантыі і паўднёваславянскіхдзяржаў пад націскам асманаў абумовілі II паўднёваславянскі ўплыў, але і непасрэдная сувязь інакаў і міран з Канстанцінопалем і Афонам. Як адзначаў акадэмік A.А. Шахматаў, «паўднёваславянскі ўплыў. што аднавіўся на ўсходнеславянскіх землях у канцы XIV ст., ахоплівае і X V (у Беларусі — і XVI ст. — А.Я.), — ішоў не толькі праз пасрэдніцтва выхадцаў з Балгарыі і Сербіі, якія занялі на ўсходнеславянскіх земляхзначнае становішчаўякасці царкоўных і літаратурных дзеячоў, але і праз уллыў Афона, дзе ўсходнеславянскія людзі сустракаліся з паўднёвымі славянамі, дзе перапісваліся ўсходнеславянскімі манахамі і багамольцамі сербскія і балгарскія помнікі» [298.20].
Славянскае. духоўнае па сваім харакгары, Адраджэнне, якое дало імпульс заходняму Рэнесансу, непасрэдна II паўднёваславянскі ўплыў і дзейнасць яго выдатных місіянераў у ВКЛ Кіпрыяна, Цамблака і Максіма Грэка, Іаана Вішанскага і Алены Іванаўны, плённая шматгадовая дзейнасць праваслаўных брацтваў па ўзору Тырнаўскай і Рэсаўскай школ у абарону чысціні хрысціянства на Беларусі, — вось тая старонка, якой не хапае сучаснай медыевістыцы для вытлумачэння сапраўды тытанічнай дзейнасці нашых наступных асветнікаў Ф. Скарыны і яго паплечнікаў, гурткоў Е. Плецянецкага, С. Кімбара, дзеячоў Астрожскай Акадэміі, крыніцы рэдкай багаслоўскай культуры іх перакладаў і зводаў, нарэшце, выпранаванай пры іх непасрэдным удзеле, у выніку выпеставанай ва ўлонні брацтваў дальнабачнай моўнай палітыкі, царкоўнай рэдакцыі старабеларускай мовы. Зваротусваёй шматграннай асветніцкай, біблейска-перакладчыцкай і выдавецкай дзейнасці да кірыла-мяфодзіеўскай традыцыі дазволіў старабеларускім асветнікам закласці трывалы падмурак і развіць лёсаносныя для нацыі традыцыі кніжнасці і культуры ў цэлым.
РЭНЕСАНС: АБНАЎЛЕННЕ КАНЦЭПЦЫІ
Пры разглядзе 11 паўднёваславянскага ўплыву на ўсходнеславянскія землі, належыць канстатаваць, што ацэнка яго вынікаў як сусветнай рэнесанснай з’явы духоўнага кшталту ў беларускай навуцы толькі пашыраецца. У той час як даследаванні ў галіне візанталогіі і славістыкі ўжо разглядаюць увесь хрысціянскі свет часоў ісіхазму, дыспутаў пра Фаворскае святло, як эпоху адраджэнскую, эпоху гуманізма.
«Па сваіх вытоках і характары рэнесансныя з’явы ў розных краінах і ў розныя часы маюць свае асаблівасці, але зыходная аснова іх — цікавасць да чалавечай асобы. У
большай меры, чым якое іншае, XIV ст. можна назваць векам Адраджэння ў Заходняй Еўропе і Візантыі, у славянскіх краінах і на арабскім Усходзе. Паўсюдна пасля паслаблення сацыяльна-дзяржаўных структур, веку чорнай чумы. што знішчыла трэць насельніцтва Еўропы, рэзка ўздымаецца значэнне чалавечага фактара. Таму XIV стагоддзе такое антрапацэнтрычнае. У строгім сэнсе яго прадстаўнікоў нельга дзяліць на гуманістаў і негуманістаў. Талы ўсе былі гуманістамі: і тыя, хто сыходзіў у пустынь, і тыя, хто паміж філасофскімі развагамі аб прыгажосці і дабрачыннасці гібелі ў грахах і ліхвярстве» [307. 143—144], Наватбольш— славянскімі вучонымі апошніх гадоў аспрэчваецва правамернасць распаўсюджання самога тэрміна Адраджэнне на заходні свет, які праз свой Рэнесанс ухіліўся ад хрысціянскіх каштоўнасцей у язычніцтва, бездань ерасяў і граху, адмовіўся ад трансцэндэнтнай сінерг іі (г. зн. ўзаемадзеяння) Божай Ласкі і свабоднай волі чалавека, побач з дадатнымі, сутыкнуўся з памежнымі крызіснымі наступствамі. У апошняе дзесяцігоддзе ў расійскай навуцы назіраецна ўдакладненне канцэпцыі акадэміка Дз. С. Ліхачова, які ўадносінах даўсходнеславянскіхумоў уводзіў рабочы тэрмін «Прададраджэнне». У наяўнасці былі ўсе адзнакі духоўнага, культурнага, нацыянальнага, дзяржаўнага ўздыму, пездармаў гэты час Русь пазбаўляецца ігататар, тады як Еўропа адступае перад туркамі. I менавіта аб’яднанымі славянскімі сіламі Рэчы Паспалітай, Вялікагакняства Літоўскага і Чэшска-Венгерскага каралеўства, якоеўзначальваў Уладзіслаў Ягелончык, герой бітвы пад Варнай (t 1444), стрымліваўся асманскі наступ на Цэнтральную Еўропу. У той перыяд дынастыя Ягелонаў супернічала з Габсбургамі па ўплыву на еўрапейскую палітыку (1490—1515).
Усходнехрысціянскія гуманісты паказалі сябе сапраўднымі прадаўжальнікамі ідэалаў патрыстычнай лініі паз-
нання. якая многімі сваімі пунктамі ўступала ў спрэчку, як сёння выяўляецца, з рацыяналістычна звужаным у цэлым светаўспрыманнем, якое ўзяла на ўзбраенне Рэнесансная эпоха. Дваістасці ісціны авераізма, якая, у канчатковым выніку, ставіла сцяну паміж зямным і сусветным, усходнехрысціянскія гуманісты супрацьпаставілі вучэнне Дзіянісія Арэапагіта [12. 3—-65], намнога апярэдзіўшы свой час, унёсшы ідэі іерархічнага дэтэрмінізму ў пазнанне свету, да прынцыпаў якога няпростымі шляхамі прыходзіла навука ў сваім пазнейшым развіцці.
У сістэме патрыстычных каштоўнасцей ідэя структурна-іерархічнай арганізацыі сусвету, якая ў прыкладанні да зямных ведаў і зямнога пазнання набывала характар дылемы: веды гіраз веру і веды праз вопыт, — атрымала назву апафатызму (адмоўнае пазнанне). Аўтарытэты паірыстыкі пераканаліся, калі ведаеш, што можна пазнаць вопытам, а шго можна ўзяць на веру, гарызонты пазнання застаюцца адкрытымі і ёсць менш магчымасці ўпасці ў справічэнне, якое ўзнікае пры арыентацыі толькі на абмежаванае сваім часам і спецыялізацыяй раныяналістычнае пазнанне (катафатызм).
У апошнія гады стала агульнапрынятым і ў самой еўрапейскай навуцы разглядаць два бакі ў Рэнесансе: духоўнае Адраджэнне, якое заўсёды папярэднічае гэтаму феномену, і яго палітыка-культурныя праявы зусімі выдаткамі гэтай з’явы. I калі мы яшчэў сябе даволі сціпла гаворым аб драме рэнесансных ідэй, на Захадзе ўжо ідзе перагляд тэрміна ў бокболын духоўнагаяго зместу. У заходнееўрапейскай і амерыканскайтэалогіі і медыевістыцы, асаблівапасля прац Г. Гаскінса «Адраджэнне XII ст.» (1927 г), ужо агулыіапрынята гаварыць пра духоўнае Адраджэнне яшчэ ў эпоху готыкі (XI—XI! ст.) [201.50—117],