Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці
канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 360с.
Мінск 2007
кай y справах дзяржаўных, неаднойчы аб’язджаў з ёй польскія і беларуска-ўкраінскія землі. У 1506 г. у час нашэсця татараў на ВКЛ княгіня Алена дапамагала свайму цяжка хвораму мужу сфарміраваць апалчэнне і накіраваць яго супраць ворага пад кіраўніцтвам М. Глінскага.
Разгледжаны намі ў асобах і духоўна-кулыурных падзеях працэс першапачатковай рэцэпцыі евангельскай асветы на беларускіх землях вымагае тэарэтычнага абагульнення ў рамках выкладзенай ва ўступе аналітычнай канцэпцыі гісторыі этнасаў. 3 адзначаных складнікаў канцэпцыі: кулыурна-гістарычны тып і архетыпізацыя этнічнага жыцця, прадстаўлены ў дадзеным раздзеле матэрыял дазваляе разгледзець у якасці ўнутранага гістарычнага механізма дзейнаспь выдатных дзяржаўных асоб і духоўных асветнікаў як звенні гістарычнага працэсу ў важнейшай для таго этапу сферы хрысціянізацыі і абноўленага жыццебудаўніцтва.
Тэорыя архетыпа (грэч. arche — пачатак, прынцып + topos — вобраз), якую абгрунтоўвалі Філон Александрыйскі, Роберт Оуэн, Карл Юнг, як бессвядомыя першасныя правобразы ў сімволіцы, міфах і вераваннях народаў, у сучасных даследаванняху пашыраным значэнні тэрміна перанесены на гістарычнае жыццё народаў для апісання звенняў пераемнасці, перадачы ў пакаленнях унутранай кодавай самасці этнаса і яго культуры. Архетып аказаўся надзвычай ёмістым паняццем, мадэллю для характарыстыкі этнічнага дзеяння і яготрансфармацыі наўзроўневых лініях: 1) пстарычных асоб, 2) духоўнай свядомасні і народных ідэалаў, 3) культурнага выяўлення этнічнага духу ў вусна-паэтычнай і прафесійнай гворчасці. Вытлумачваць працэсы трансфармацыі гістарычнай дзейнасці выдатных асоб у план грамадскай ідэалогіі пачынаў вядомы рускі гісторык В В. Ключэўскі, які зазначаў: «Ёсць імёны, якія насілі
гістарычныя людзі, што жылі ў вядомы час, спраўлялі гістарычна вядомую жыццёвую справу, але імёны, якія ўжо страцілі храналагічнае значэнне, выступілі па-за межы часу, калі жылі іх носьбіты. Гэта таму, што сгірава, здзейсненая такім чалавекам, па сваім значэнні далека выходзіла за абсягі свайго веку, сваім добратворным дзеяннем глыбока захапіла жыццё далейшых пакаленняў, што з асобы гэтага дзейсніка ў свядомасці пакаленняў паступова спадала ўсё чалавечае і мясцовае, і яна з гістарычнага дзеяча пераўтварылася ў народную ідэю, а сама справа яго з гістарычнага фактазрабілася практычнай запаведдзю, запаветамтым, што мы прызвычаіліся называць ідэалам» [122. 64—65],
Вучоны фактычна па-новаму, з дастатковай несупярэчлівасцю вырашае антынамічную дылему аб рухаючых сілах гісторыі (асоба ці масы) праз механізмархетыпізацыі (хоць і не ўжывае тэрміна) дзейнасці выдатных дзеячоў у формы ідэалогіі, «народнай ідэі», «практычнай запаведзі», «запавету», «ідэала» як узору для пераймання і пасіянарнага ўздыму масы. Прыгадаем, што і даследчыкі славутай культурна-гістарычнай школы разглядалі архетыповы ідэал як арганічнае ўвасабленне духа народа ў розныя моманты яго жыцця [134. 173—174; 127. 184—185] Як бачым, да гэтай ключавой у сучаснай гістарыяграфіі ідэі гуманітарныя дысцыпліны набліжаліся агульным фронтам пазнання.
Разгорнутая намі архетыповая лінія родапачынальнікаў, што ў рэўнасці першаевангельскай любові здзейснілі хрысціянізацыю беларускіх зямель, у абсягу нашага даследавання пазней прадоўжыццаўновых гістарычных абставінах пры ўскладненых культурных задачах у выдатных постацях Ф Скарыны, К. Астрожскага, кагорты славутых айчынных лексікографаў і граматыстаў, знаных кніжнікаў і біблеістаў Супрасльскага манастырскага цэнтра, палымяных аналагетаў нраваслаўя ў бесчасоўе уній, пакаленняў
духоўных падзвіжнікаў перыяду Кіева-Магілянскай Акадэміі, дзейнасцьякіх будзе разгледжана ў адпаведных раздзелах працы.
Добрадайны I паўднёваславянскі ўплыў на рэгіён усходняй Славіі. высокі пасіянарны ўзровень яго рэцэпцыі Кіеўскай, Полацкай, Турава-Пінскай і Пскова-Ноўгарадскай Руссю знаменавалі адну з буйнейшых асветніцкіх хваляў славянскага Адраджэння, з’явілі сабой эпоху пашырэння багатай хрысціянскай культуры сярод новадалучаных народаў.
II ПАЎДНЁВАСЛАВЯНСКІ ЎШІЫЎ. ДЗЕЙНАСЦЬ КІПРЫЯНА КІЕЎСКАГА, ГРЫГОРЫЯ ЦАМБЛАКА
Амаль адначасова з паўднёва-ўсходнімі рэгіёнамі з канца XIII, асабліва XIV—XVI стст., калі на гістарычную арэну выходзіць вялікаедзяржаўнаеўтварэнне ВКЛ. пачынаецца якасна новая хваля нацыянальнага Адраджэння. Стварэнне новых зводаў Св. Пісання, узнікненне ўласных граматыка-лексікаграфічных, рыторыка-гамілетычных, агіяграфічных помнікаў, тырнава-рэсаўскае выпраўленне кніжнаеў Балгарыі і Сербіі ініцыіравалі складванне айчыннай багаслоўскай школы, як працягу багатай візантыйскаафонскай і паўднёваславянскай традыцый хрысціянскага асветніцтва. Калі мець на ўвазе беларускае (падкрэслім, духоўнае) Адраджэнне, то яго росквіт прыпадае на часы другога паўднёваславянскага ўплыву.
Другі паўднёваславянскі ўплыў, эпіцэнтрам якога было не толькі, як прынята лічыць. Маскоўскае княства, але, магчыма, яшчэ ў большай меры, землі Вялікага княства Літоўскага, абумоўлены складанымі зрухамі ў праваслаў-
84
Яскевіч A. A.
ным свеце. канчатковым вынікам чаго з’явілася вядомае перамяшчэнне рэлігійных цэнтраў.
У канцы XIV ст пад націскам ваяўнічай Асманскай імперыі палі Балгарыя і Сербія, аў 1453 г. — Канстанцінопаль. У выніку візантыйскія праваслаўныя традыцыі перайшлі да сваіх ўсходніх пераемнікаў — Кіеўскай і Маскоўскай мітраполіі.
Носьбітамі другога паўднёваславянскагаўплыву былі прадстаўнікі ісіхазму, якія лічылі. што вянец існавання чалавечай душы — асабістае «абажэнне», узвышэнне чалавека ў сыноўняй любові праз Іісуса Хрыста і Святога Духа да Госпада. Гэтабыў своеасаблівы тып падзвіжнікаў, якія, нават ахвяруючы ўласным вечным збавеннем, ішлі выратоўваць «мір» ад граху і заганаў.
Знамянальная гісторыя станаўлення ісіхазма як новай хвалі духоўнага адраджэння. Пачынальнікам гэтай плыні багаслоўскай думкі на земляхусходнехрысціянскай Царквы лічыццасвяты Грыгорый Сінаіт. Трагічныя падзеі свайго часу прымусілі афонскага манаха перасяліцца ваФракіюў пустыню Парорыя (на мяжы Візантыі і Балгарыі). Праз дапамогу свайго вучня інака Феадосія (балгарына паходжаннем) Грыгорый Сінаіт атрымлівае падтрымку балгарскага нара Іаана-Аляксандра, які будуе для падзвіжніка манастыр і ўмацаваную вежу (пірг). але неўзабаве пасля спачыну праведніка туркі разбураюць гэты храмавы комплекс. Пазней для свя гога Феадосія цар Іаан-Аляксандр узводзіць манастыру балгарскім селішчы Каліфарава. ІгуменуФеадосію было праронтва. што заснаваная ім пустынь, падобнаСвятой Гары Афонскай, будзе квітнень інакамі. Балгарскія даследчыкі,у прыватнасці, ГІ. А. Сырку|268.162—163. 290, 9—237], параўноўваюць дзейнасць Грыгорыя Сінаіга і Феадосія Тырнаўскага, з укараненнем імі ў практыку мясцовых манастыроў Сінайскага (відазмененага Іеруса-
лімскага) статута агульнажыхарства, з подзвігам заснавальніка манашаства і справы хрысціянскай асвеіы Савы Асвечанага. Паступова балгарскія манастыры ўмацоўваюцца арганізацыйна і гаспадарча, таму з іх сцен выходзяць такія славутыя дзеячы асветы, як патрыярх Яўфімій Тырнаўскі, яго выхаванцы мітрапаліты Кіпрыян Кіеўскі і Грыгорый Цамблак.
Сам жа Яўфімій быў вучнем і духоўным чадам старца Феадосія Тырнаўскага, выконваў абавязкі яго намесніка ў Каліфараве, спадобіўся бачання прароцтваў Гасподніх пра паланенне Балгарыі туркамі і заняпад пустыні
Кіпрыян Кіеўскі (каля 1330— 16.9.1406) быў малодшым сучаснікам і аднадумцам патрыярха Яўфімія, нават, мажліва, яго сваяком, ён таксама атрымаў царкоўнае выхаванне і адукацыю ў Тырнаве, нёс паслушэнства ў манастыры свяціцеля Грыгорыя Сінаіта. Некаторыя даследчыкі выказваюць меркаванні, што Яўфімій і Кіпрыян адначасова неслі інацкае паслушэнства ў Каліфараўскім манастыры Відаць, прыналежнасцю да Тырнаўскай багаслоўскай школы вытлумачваецца такая самаахвярная любоў да кніжнасці ў свяціцеля Кіпрыяна. Пазней у сваім місіянерстве на ўсходнеславянскіх землях ён імкнуўся правесці літургічную рэформу канстанцінопальскага патрыярха Філафея. увёў а.маль адначасова з грэчаскай царквою ўшанаванне славутага ісіхаста Грыгорыя Паламы як святога. Мітрапаліт Кіпрыян вядомы і ўласнымі перакладамі з грэчаскай мовы шматлікіх чынапаследаванняў і службаў. Сам Кіпрыян лічыў сябе ісіхастам, руплівым прадаўжальнікам святой справы Грыгорыя Паламы і патрыярха Філафея: «I, я, змірэнны, узведзены быў на высокі прастол мітрапаліта' ... свяцейшым Філафеем.., які пры жыцці з падзвіжніцкім клопагам пасвіў Хрыстовае стада, падвізаўся супраць ерасі Акіндзінавай і Варлаамавай, разбурыўшы вучэнне іх сваімі
павучаннямі...»[132. 91—92]. II паўднёваславянскі ўплыў спрыяў магутнай духоўнай еднасці праваслаўных народаў усяго свету, увядзенню ва ўсіх манастырах ХШ—XIV стст. Грэцыі і славянскіх краін Іерусалімскага ўстава Савы Асвечанага. Праз мітрапаліта Кіпрыяна ён быў распаўсюджаны ваўсходнеславянскіх абіцелях.
Для прадухілення пагранічных канфліктаў паміж ВКЛ і Масковіяй 2 снежня 1375 г. патрыярх Філафей высвячае Кіпрыяна ў мітрапалпа Кіеўскага, Рускага і Літоўскага зтым, каб пасля адыходу маскоўскага мітрапаліта Аляксея, ён аб’яднаў Кіеўскую і Рускую мітрагюліі [181. 150], што адбываеццаў лютым 1389 г. ужо пры канстанцінопальскім патрыярху Антоніі.
У 1391 г. менавіта мітрапаліт Кіпрыян вянчаедынастычны шлюб дачкі Вітаўта Сафіі з маскоўскім князем Васілём I, сынам Дзімітрыя Данскога.
Прыгадаем драматычныя абставіны праваслаўнага жыцця грэкаў і славян, што спрыялі абранню архімандрыта Кіпрыяна мітрапалііам Кіеўскай кафедры.
3 1354 г. у выніку асманскай экспансіі Малой Азіі пачынаецца няўпыннае заваяванне туркамі Візантыі, аслабленай грамадзянскай вайной 1341—1347 гт, дзетуркі былі і наёмнікамі і саюзнікамі. Урад недалёкага палітыка Андроніка ІП Палеолага пачынае шукаць збліжэння з каталіцкім Захадам. I тагачасны патрыярх Філафей, буйны тэолаг, мудры і дальнабачны палітык, энергічны дзяржаўны дзеяч, робіць ўсё магчымае, каб спыніць няўхільную пагрозу турэцкага палону [223. 133, 147], I натуральна, саюзнікамі, абаронцамі. перш за ўсё. бачыліся яму ўсходнія славяне. этнічныя духоўныя спадчыннікі былой Кіеўскай Русі. У выніку складаных адносін паміж Масковіяй і Княствам Літоўскім даводзілася выбіраць, хто з іх асноўны саюз.нік, хто больш дальні. Альгерд адразу быў гатовы прызнаць