Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці
канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 360с.
Мінск 2007
Як адзначае Р. Сазерн у сваёй кнізе «Станаўленне Сярэднявечча», у другой палове XII ст. адчуваецца подых новых павеваў, пачынаецца ўсведамленне новых гістарычных перспектыўу форме «вежаства» і «вучонасці», рух ішоў з Грэцыі (Візантыі) да Рыма, пасля вядомага перапынку— даФранцыі, патым часе фарпостазаходняга хрысціянскага свезу. ГІа сведчанні англійскага прафесара гісгорыі Крыстафсра Брука («Адраджэнне XII ст.»), зварог да сапраўдных, «існых»уяўленняў пра Рэнесанс пачаўся ў Еўропе ў XVIII ст. [32. 121—226]
Назіраецца карпатлівае даследаванне саміх вытокаў Рэнесанса, складваецца духоўны асяродак, які здольны ацаніць усе варгасці гістарычнай кулыуры, славугай папярэдніцы Рэнесанса, пачынаецца вывучэнне традыцыйнай агульнахрысціянскай абраднасці і паірыстыкі візантыйскай пары і працэсаў духоўнага Адраджэння славянскіх, праваслаўных народаў.
Традыцыйны вобраз Рэнесанса быў створаны больш за ўсё дзякуючы швейцарцу Я кабу Буркхаргу ў канцы XIX ст.. які сцвярджаў, што «у Сярэднявеччы чалавечая свядомасць спала, атолькі ў часы італьянскага Адраджэння яна адчула сябе духоўнай індывідуальнасцю» [40. 5—6], Хаця, дакладней было б сказаць, што духоўную індывідуальнасць у асобе адкрыла патрыстычная культура, антычнасць, бо еўрапейскі свецкі Рэнесанс цікавіўся пераважна вонкавымі бакамі жыцця, у лепшым выпадку «самасцю» гэтай індывідуальнасці. Але ўжо большасцю заходніх вучоных. гэтая канцэпцыя сёння ўспамінаеццаяк памылковая. не болей як культуралагічны «міф».
He толькі беларускія адраджэнскія з’явы носяць хвалевы характар, але і ўвесь усходнееўрапейскі Рэнесанс, які, па сцвярджэннях медыевістаў. не з’яўляецца цэласнай лініяй, а перыядычнымі эпохамі абудж )ння нацыянальнай
свядомасці, адраджэння класічных традыцый сваёй кніжнасці. Сапраўднымі асветніцамі сваіх народаў, найперш духоўнымі, а потым свецкімі (у чым выяўляецца генетычная асаблівасць славянскага Адраджэння) выявілі сябе многія каралевы і княгіні Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага.
Спрадвеку Кракаў, як старажытная сталіца Кароны, быў апірышчам славянскай (у тым ліку і беларускай) асветы. Гэтыя традыцыі пачалі закладвацца яшчэ з XIV ст., з часу падпісання дынастычнай уніі — шлюбу паміж 12-гадовай каралевай Польшчы Ядвігай і 38-гадовым вялікім князем літоўскім Ягайлам. Варта спыніцца на асобе самой каралевыЯдвігі і Кракаўскім універсітэце, які найперш і быў крыніцай славянскага (і беларускага ў тым ліку) духу. Тут існавала беларуская калонія, зямляцтва выхадцаў з ВКЛ, нездарма Кракаву абавязаны сваім выхаваннем не толькі Іван Ужэвіч, але і, на думку даследчыкаў. Мікалай Гусоўскі і Ян Вісліцкі [202. 59],
I патронкай, як лічаць католікі, духоўным светачам гэтагауніверсітэтабыла каралева Ядвіга. Старажытныя сцены знакамітага кракаўскага Вавеля, архітэктурнагаўвасаблення нашай супольнай беларуска-польскай гісторыі, захавалі згадкі пра вельмі няпросты і трагічны лёс гэтай маладой каралевы. Галоўнай дзеяй яе жыцця, за што яе шануюць за святую, сталася заснаванне Кракаўскага універсітэта Праз год пасля трагічнага спачыну каралевы ў сценахуніверсітэта ўжо пачалося навучанне. Усе свае каштоўнасці, уласныя багацці, родавыя дыяменты гэтая жанчына незвычайнага хараства ахвяравала на стварэнне Ягелонскага універсітэта [344. 29; 139. 30—311. які павінен быў мець у сваім складзе, па запавеце каралевы, побач з традыцыйнымі факультэтамі, абавязковабагаслоўскі.
I, калі напачатку аб’яднанне славянскіх плямёнаў (польскага, беларускага, украінскага) і суседзяў літоўцаў пад пагрозай мангола-татарскага нашэсця і нямецкай агрэсіі было цалкам натуральным. то ідэя ўжо першайуніі, выкліканай дынастычнымі інтарэсамі заняпалага каралеўскакняжацкаіа дому Пястаў, несла ў сабе сасзупку польскім інтарэсам. Кароль Людовік (з дома Анжу), згодна асабліва пашыранай у часы гатычнага Рэнесанса на яго радзіме традыцыі жаночага наследавання трона, цаною амаль поўнага вызвалення шляхты ад падаткаў1 дамагаецца кароны для сваёй дачкі Ядвігі. 1 насуперак волі яшчэтады дзяўчынкі Ядвігі каралеўскі дом вымушаны быў пайсці на яе шлюб з вялікім князем літоўскім Ягайлам (1386 г). Прычынай таму стала і агрэсія ТэўтонскагаОрдэна, які быў канчатковаразбіты пад Грунвальдам аб’яднанымі сіламі славянскіх народаў, затым саюзнымі войскамі Польшчы і Княства ў 1387 годзе Чырвоная Русь была вызвалена ад венгерскага панавання. У 1400 годзе папа Баніфацый IX задавальняе просьбу каралевы Ядвігі пра адкрыццё Кракаўскага універсітэта з чатырма факультэтамі, у тым ліку галоўным для Польшч ы — багаслоўск і м.
Але дынастычны саюз быў настолькі слабы, што парушэнні, нават спыненні яго дзеяння былі даволі частымі. Гарантыяй гэтай дынастычнайуніі з’яўляўся сам домЯгелонаў, калі пасады караля польскага і вялікага князя літоўскага займала, як правіла, адна асоба. Падпісанне Люблінскай уніі 1569 года было абумоўлена асобай самога караля Жыгімонта Аўіуста, яго тонкім дыпламатычным характарам італьянца (па маці, каралеве Боне, у ім цякла кроў фларэнційСкага роду Медзічы) і прабеларускімі сімпатыямі, з-за
1 Маейца на ўвазе знакамп ы Кошыцкі акт 1374 года (pacta conventa), шляхта плаціла толькі 2 грошы з лана a manso.
горача любімай жонкі Барбары, прадстаўніцы буйнога княжацкага роду Радзівілаў.
Пад уплывам Рэфармацыі асабліва пашырыліся розныя пратэстанцкія вучэнні, часамі даволі ерэтычныя, напрыклад, сацыянаў і антытрынітарыяў, і для ўсталявання чысціні каталіцкай веры былі запрошаны езуіты ) ўсё ж каталіцызм як пануючае веравызнанне цяжкаўваходзіў ва ўжо адзіны нацыянальна-дзяржаўны механізм. Так, святар (рымскай царквы) усходнеславянскага паходжання Станіслаў Аржэхоўскі пачаў прапагандаваць ідэю шлюбу духоўных асобаў (згодна традыцый візантыйска-грэчаскай царквы) і сам ажаніўся. Касцёльныя ўлады гтадалі на яго ў суд як на ерэтыка, але ўлады свецюя Аржэхоўскаг а апраўдалі. Прымас царквы Уханскі ў сваю чаргу рабіў пэўныя захады да стварэння незалежнай ад Рыма (на ўзор англіканскай) нацыянальнай царквы. Яго ідэю падтрымаў і развіў вучань Меланхтана, пратэстант па веравызнанні, Андрэй Фрыч Мадржэўскі (1503—1572), аўтар знакамітага трактата «De republica emendanda» (1551), ён прапаноўваў збліжэнне з усходнім хрысціянствам (з абавязковымі шлюбамі святароў, прычасцем двума відамі, богаслужэннем народнай мове)[228 474—475]. Пад уплывам трагічных падзей Варфаламееўскай ночы ў Францыі 1573 года прымаецца вольная эклекцыя. якая забараняла ўціск, праследаванні і катаванні на глебе веравызнання.
Але езуіты ўмацавалі сваё становішчаў польска-беларускім грамадстве. Іхаўгарытэт не паменшыўся нават пасля ўцёкаў Генрыха Валуа, будучага французскага караля Гёнрыха 111, зПольшчы. Наступны кароль венгерскага паходжання. Стэфан Баторый, пратэстант па веравызнанні з-за моцнай палітычнай вагі езуітаў нават мяняе свае рэлігійныя сімпатыі На думку даследчыкаў, адной з буйнейшых постацей «залатога веку» польскай літаратуры т. зв.
езуіцкага перыяду, безумоўна, з’яўляецца апалагет і ідэолагуніі ПётрСкарга, сапраўднае імя ПётрПавэнскі, які служыў адной галоўнай ідэі і страсці — вырагаванню Польшчы шляхам ачышчэння і аскезы. Сучаснікі сцвярджалі, штоў бытнасць Пятра Скаргі прыдворным гамілетам праз яго рукі праходзілі немалыя грошы, але ён ахвяраваў іх на бедных і на палітычныя мэты. Сам Павэнскі жыў у строгай аскезе, у цеснай манашаскай келлі, адмаўляючы сабе ў элементарным чалавечым дабрабыце. На яго думку, выратаваць Польшчу ад пагібелі мог толькі каталіцызм і унія. Відаць, усходнеславянскае паходжанне Пятра Скаргі (нягледзячы натое, што ён лічыцца шляхцічам мазавецкім, радавод яго бярэ свой пачатак з Чырвонай Русі, Львоўшчыны) падтрымлівалаў яго свядомасці ілюзію уніі. Выказваюцца меркаванні. што Пётр Скарга не быў па крыві палякам. і таму ён не адчуваў, якая вялікая розніца паміж арганізаванай наеўрапейскі, трохі анархічны, лад дэмакратыяй Кароны, дзе асноўнай сілай была шляхта, і масцітай вольнасцю магнатаў, кіраўнікоў гаспадарства ВКЛ Яго нават не напалохаў рокаш, узброенае паўстанне на чале з кракаўскім ваяводам Зебржыдоўскім, асноўным патрабаваннем якога было выдаленне езуітаў з Полыпчы [330, 5], У гэтым процістаянні Пётр Скарга нібыта перамог, але небяспека уніі, заняпад Кароны і Княства былі відавочныя Ужо ў свой час Пётр Скарга тірадчуваў будучы незайздросны лёс Польшчы і Княства, заснерагаў сучаснікаў ад анархіі ў дзяржаве: «Вы сцвярджаеце, што Польшча трымаецца на безуладдзі. Але вы не разумееце, што нельга трымацйа на безуладдзі, бо гэта супярэчыць розуму. Ад безуладдзя і бесклапотнасці ўсё валіцца і падае, а як безуладдзе вынікае са слепаты грахоўнай, то выходзіць, што Польшчатрымаецца грахамі, і пазбягае неяк Божай кары» (8-е Казанне Сеймавае. Заклікда пакуты)[346. 164—180],
У другім месцы яшчэ больш суровыя прарочанні: «Нападзе на вас вораг знешні, скарыстаўшыся вашымі спрэчкамі, скажа: падзяліліся сэрцы іх, цяпер і яны загінуцв. Гэтыя спрэчкі давядуць вас да палону, у якім усе вольнасці вашыя патонуць і зробяцца смешнымі» (3-е Казанне Сеймавае) [346. 53—73], Акрамя палемічныхтвораў, Скарга вядомы і як таленавіты духоўны пісьменнік-белетрыст, жыціі каталіцкіх святых у яго рэдакцыі вытрымалі 25 выданняў і былі надзвычай папулярныя сярод вернікаў заходняга абраду. 3 нагоды важнейшых палітычных падзей выступаў Пёгр Скарга 18 разоў перад сеймам, «тыранам душ чалавечых» называлі ягоапаненты. Здавалася, Павэнскі дажыў да поўнай перамогі сваіх ідэй. Памёр ён на 76 годзе жыцця (1612)у Кракаве. Але гэта была ўяўная, Пірава перамога.
Вынікі ж панавання Жыгімонта HI Вазы, апантанага апалагета каталіцызму, былі сумныя. Знясіліўшы краіну ў вайне супраць чэхаў і венграў у час 30-гадовай вайны, ён пазней праз прэцэдэнты самазванцаў сапсаваў адносіны ў «смутныя часы» з Расіяй, страціў Рыгу і Інфляндыю з-за інтрыг са Швецыяй, выклікаў адпадзенне ўкраінскага казацтваад Кароны празмерным прыгнётам і забаронай вайсковых дзеянняў супраць туркаў і татар (бо быў тайным саюзнікам Салімана і Селіма II), паставіўшы пад пагрозу існаванне Запарожскай Сечы Пасля правалу плана Уладзіслава IV адносна вайны з Турцыяй пачынаецца казацкае паўстанне на Украіне на чале з Багданам Хмяльніцкім (дарэчы, беларускім шляхцічам). Пры апошнім з Вазаў — Яну-Казіміру працэс разбурэння аб’яднанай дзяржавы набывае асабліва відавочныя рысы. У саюзе з войскамі маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча казацтва Хмяльніцкага захоплівае Вільню і. Мінск, пачынае асаду Львова. У гэты час Штумсдорфскага перамір’я са Швецыяй гетман ВКЛ Януш Радзівіл, адчуваючы пагрозу як польскай, так і расій-