Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I. Алена Галубіцкая-Яскевіч

Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці

канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 360с.
Мінск 2007
79.2 МБ
Што ж да нэнтральнай тэмы скарыназнаўства — біблейскага перакладу Скарыны, што ўшаноўваейца за вялікасны нацыянальны подзвіг у іншых народаў, то гэтая даследчая сфера, якая ўключае ў сябе экзэгетычны, перакладазнаўчы, тэксталагічны, мовазнаўча-мастацкі і іншыя аспекты, вымагае глыбокай спецыялізацыі навукоўцаў і пакуль што ў нешматлікіх публікацыях па дадзенай тэме прадстаўлена асобнымі выбарачнымі назіраннямі. Але, паўтараем, яны ў першую чаргу заслугоўваюць увагі і заахвочвання на скарыназнаўчай ніве.
Так, цікавымі думкамі дзеліццаЯ. I. Парэцкі ў артыкуле «Скарына і Лютэр: параўнальны аналіз перакладаў Бібліі»1, скіраваным у асноўным на міжканфесійныя разыходжанні ў біблеістыцы. У перавагах, якія даследчык аддае Скарынаву перакладу перад Лютэравым, якулюстэрку, адбылася спрэчка аўтэнтычнай пазіцыі айчыннага біблеіста і адвольнасцяў, якія дапускалі вітэнбергскія тэолагі, зыходзячы са спрашчэнскай пратэстанцкай дактрыны ў выі лумачэнні Св. Пісання, свядомых падпраўленняў яго. I Іадобную практыку дапускаў і Сымон Будны пры перакладзе на польскую мову Новага Запавету, аб чым ён, па тым часе крайні антытрынітарый і, па сутнасці, арыянец, адкрыта выспавядае ў прадмове да Лоскага выдання 1574 г.
Справядлівасць, аднак, патрабуе зазначыць, што ў цэлым па сваім перакладазнаўча-тэксталагічным забяспечанні Вітэнбергскі пераклад 1522 г., штоўлічваў папярздні
1 У спадчыне вядомага лацініста застаўся рукапіс манаграфіі з гэтай назвай.
вопыт 14-ці верхненямецкіх, 4-х ніжненямецкіх, столькі ж нідэрландскіх адносна поўных уласнамоўных выданняў Св. Пісання, уяўляе сабой выдатнае дасягненне не толькі нацыянальнай біблеістыкі, чамуда гэтай пары аддае даніну павагі нямецкая багаслоўская думка.
Паводлеадшуканняў беларускіхбіблеістаў, ён, калі не засноўваўся, дык па меншай меры ўлічваў вопыі Септуагінты. гэтай вызначальнай ступені перакладчага вытлумачэння шматслойнага тэксту Староіа Запавету, таму ў ім і пазбегнуты пропускі,якія ўкраліся ў змест гебрайскага арыгінала пад час масарэцкай рэформы. Апрача вышэйназванага пераасэнсавання паасобных месцаў, Лютэраў пераклад па дакладнасці і прыгажосці мовы не мае роўных у нямецкай біблеістыцы. Яго дасягненні сталіся вынікам сукупнай працы вузкаспецыялізаваных багасловаў, пра іх творчыя трывогі і пакуты слова Лютэр апавядае ў прадмове да кнігі Іова: «Над Іовам працавалі мы ўсе: магістар Філіп, Аўрагалус і я; і штож— за чатыры дні здолелі асіліць бадай толькі тры вершы... Чытач і не падазрае, якія пні і калоды ляжалі там, дзе ён цяпер ступае быццам па габлёваных дошках, і як мы пацелі і трапяталі, устраняючы гэтыя пні і калоды з яго шляху,..»[257. 257] У іншым месцы рэфарматар прыгадваў: «Першапрычына таго, што я змог знайсці ясную і чыстую нямецкую мову, — у маіх памочніках-перакладчыках. Часамі здаралася, што мы па два, тры, чатыры тыдні адшуквалі адно-адзінае слова» [257.,258]
А пазней Лютэр бясконца ўдасканальваў дарагое яго сэрцу тварэнне, склікаў новыя і новыя «рэвізійныя камісіі па перакладу Св. Пісання», яшчэ пры яго жыцці было ўнесена каля трох тысяч выпраўленняў.
Збліжэннедаследчыкамі Скарынавага перакладу зЛютаравым заканамернае, і не толькі таму, што іхяднае эпоха, наш біблеіст быў сучаснікам рэфарматара і практычна за-
кончыў і ўжо выдаваў пераклад, калі вітэнбергскія багасловы толькі распачыналі сваю працу. У нашым выпадку супастаўленне, што важна, таксама працуе на тэарэтычнае здабыванне фактаў пра айчыннага біблеіста, аб якім гісторыя пакінула гэткія скупыя звесткі. Зыходзячы з кампаратывістычнай класіфікацыі Дз. Дзюрышына, гэтанайболып яскравы выпадак тыпалагічнага збліжэння. Яно не толькі кідае святло на творчую лабараторыю, неспасціжны абсяг энцыклапедычнай працы і нашага перакладчыка, гэіак выразна раскрытыя ў сведчаннях Лютэра аб працы вітэнбергскага калектыва тэолагаў, але і ўзнаўляе перад намі працэс стварэння чытацкай аўдыторыі з перакладам-выданнем Кнігі кніг для «люду паспалітага», на што накіроўваў сваю асноўную дзейнасць айчынны асветнік. 1 калі пра плённыя вынікі рэцэпцыі ў народзе паспалітым друкаванай Бібліі Скарыны мы маемтолькі ўскосныя сведчанні, у прыватнасці, уражанні праваслаўнага паломніка Паўла Алепскага аб надзвычай высокім узроўні духоўнай асветы ў нашым краі, дык нямецкая грамадская думкатаго часу зноў жа ў шматлікіх дэталях узнаўляе атрыманне нацыяй Св Пісання, зачыненага каталіцызмам «на лацінскі замок», як падзею, не меўшую аналагаў у этнічнай гісторыі. Прастварэнне чытацкай аўдыторыі піша вядомы народазнаўца 1. Г. Гердэр, адзначаючы, што з перакладам Бібліі на нацыянальную мову «у Германіі і прылеглых да яе краінахупершыню склалася народная (populares) літаратурная публіка». Лютэр-перакладчык расчыніў нямецкім сялянам і рамеснікам вароты ў свет кнігі—усялякай кнігі, пачынаючы з «прыгожага пісьменства» і заканчваючы першымі (нелацінскімі)тэхнічнымі дапаможнікамі. Ён абудзіў у народзе патрэбу чытання. У бюргерскіхсем’ях вечаровае чытанне Бібліі сталася асноўнай формай добрапа.мыснага правядзення вольнагачасу [257. 259—260],
Так, Ф. Скарына на гым этапе духоўнай асветы свядома прыспешваў 1 звужаў задачы перакладу Св. Пісання ўзнаўленнем на нацыянальнай мове Кнігі кніг для «люду паспалітага», што ёнусялякі разне прамінае падкрэсліцьу прадмовах і пасляслоўях. Гэта была задача гістарычнай адказнасці: тыражаваная праз друкарскі станок упершыню на ўсходнеславянскай прасторы Святая Кніга дазвалялаў кароткі тэрмін здзейсніць найважнейшыя прадумовы духоўнай асветы, стварыць «чытанкую гтубліку» I Іра арыентацыю Скарыны ў сваёй перакладчыцка-выдавецкай справе на канкрэтна асветніцкія, нават педагагічныя. навучальныя мэты сведчыць, між іншым, парадак выдання біблейскіх кніг, найперш з вучыцельным зместам, што спецыяльна падкрэсліваецца ў прадмовах аб Святой Кнізе як самай надзейнай, забяспечанай духоўнай асновай. крыніцыўсіх,утым ліку і навучальных ведаў.
Сваю педагагічную праграму, погляд набіблейскія кнігі як на «курс навучання», што ўдзячна спалучаюць асвету з духоўна-маральным выхаваннем, Скарына найбольш паслядоўна выкладае ў «Предьсловнп ... во всю Бйвлйю рускагоязыка»:
«Хоіцешй лн уметн граматмку йлй, по-рускы говорячн, грамоту, еже добре честн п мовйтй учять, знайдешй в зуполной Бйвлйй, Псалтыру, чтн ее. Пак лн тн ся любнть разуметн ло[г]нку, она же учнть з доводом розознатм правду от крнвды, чтй кннгу светого Іова йлй Послання светого апостола Павла. Аіде лй же помыслйшй уметн ряторнку, еже ест красномовность, чтй кнйгй Саломоновы. A то суть трм наукя словесные.
Восхошеш лй пакучнтйся музнкн, то ест певнйцн, премножесз во стяхов й песней светых по всей кннзе сей знайдешн. Любо лч тч ест уметн арйтметйку, еже вократце a неомылне счнтатй учнть, четвертын кнш й Моясеевы час-
то чтн Пак лн же нмашн пред очнма науку геометрню, еже по-рускй сказуется землемеренйе, чтй кннгм Нсуса Наувнна...
Естьлй астрономйй йлй звездочетв — найдеш на початку кнйгй сее о сотворенйй солнеца й месеца й звезд; найдеш во Нсусе Наувйне, яко стояло солнеце на едйном месте за целый день; знайдеш во кннгах Царств, еже солнеце воспять поступнло неколйко ступнев; знайдеш во светом Еувангелйй о новосотвореной звезде часу нароженйя нашего Спасателя Ісуса Хрнста. Более войствнну чудйтвся превелнкой Божней моцй мусвшн, нйжлй учнтвся. A то суть седм наук вызволеных» [248. 46—47],
Ён, магчыма, у ліку першых ізографаў у сусветнай практыцы па-наватарску выкарыстоўвае афармленне кнігі, — вядомыя скарынаўскія буквіцы, паводле расшыфровак М. Шчакаціхіна, Л. Баразны, — уякасці малюнкавагабуквара. «А» ілюструецца постаццю Адама (побач Ева), «Б» — вобразам Бога-Младзенца Хрыста, «В» — малюнкам вінаграда, вішні, «Г» — ганзеллю, ігрушай, гульнёй хлопчыка, «3» — зверам, «К» — казлянятамі, «Л» — ільном, «Т» — трубамі, «С» — скімнам (ільвом), скаршёнам і г. д. [328. 27—28]
Тое, што Скарына здзейсніў, зазначым, хоць t аўтэнтычна строгі, але «чыційны» па сваім характары пераклад, гэта зусім не значыць. што ён адмаўляў стварэнне кананічнага перакладу Бібліі, які, як намі раней паказана, адзіна па сіле велізарнай падрыхтоўчай працы рознагаліновых багасловаў. I калі мы замаўляем, што з гэтай энцыклапедычнай працай наш біблеіст спраўляўся адзін, дык гэта не болей як спагада, апраўданне прыспешанасцю асветніцкіх задач.
Пра тое, што Ф. Скарына, як уплывовы хрысціянскі ідэолагу краі, марыў ггра дасканалы кананічны пераклад і разам з іерархамі, безумоўна, прымаў нейкія захады для яго
высокаспецыялізаванага здзяйснення калектыўнымі намаганнямі сваіх паслядоўнікаў, сведчаць зноў жа многія ўскосныя факты, якія належыць карпатліва ўзнавіць і асэнсаваць. Сведчанні малодшага Скарынавага сучасніка архімандрытаСергія Кімбара пра заахвочванне і падтрымку іерархамі перакладчай справы біблеістаў Супрасльскай Лаўры якраз узнаўляюць гэтае звяно пераемнасці біблейскай традыцыі ў пакаленні стваральнікаў кананічнай Астрожскай Біблі і Ці не да гэтага пераемнага звяна, а, магчыма. і дамоўленасці Скарыны са сваімі наступнікамі пра завяршэнне «зупольнай Бівліі»у Вялікім княстве Літоўскім, належыць аднесці выданнс I. Фёдаравым і П. Мсціслаўйам «Евангелля вучыцельнага» (1568—1569) у Заблудаўскай друкарні, заснаванай Супрасльскім рэдакцыйна-выдавецкім саветам Ці не па адной гіраграме непасрэдна за кнігамі Скарынавай Бібліі здзяйснялася гэтае выданне, каб загюўніць адсутнасць у ёй, недахоп гэтак важнай кнігі — Чацвераевангелля
У любым выпадку сувязь выдавецкай праграмы Скарыны з Заблудаўскім «Евангеллем вучыцельным» была, пра што яскрава сведчыць прадмова да апошняга. проста аўтэнтычная Скарынавай: «ІІомыслші же был есма н се, нже бы сню кннгу выразумлення радн простых людей преложйтн на простую мову й нмел есмн о том попеченне велнкое» [53. 427—428] Заўважым. важнейшая з кніг Новага Запавету, якой не ставала ў друках Скарыны, меркавалася выдавацца таксама ў беларускамоўным перакладзе (магчыма, з выкарыстаннем ужо гатовага Скарынавага), ажыццявіць які, паводле далейшага зместу прадмовы, адраілі «людн мудрые в том пнсме оученые».
Перакладчая дзейнасць архімандрыта Сергія Кімбара, што засноўваў рэдакцыйна-выдавецкі савет Супрасльскай Лаўры. наробкі якога пазней цалкам перайшлі да выдаўцоў Астрожскай Бібліі, — да гэтай пары зусім прапушча-