Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I. Алена Галубіцкая-Яскевіч

Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці

канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 360с.
Мінск 2007
79.2 МБ
Пачатак палемічнай літаратуры быў пакладзены вядомым пасланнем канстанцінопальскага латрыярха Міхаіла Керуларыя да пагрыярха антыяхійскага Пятра [97. 140; 285. 2. 136—-137] На землях Кіеўскай Русі, Полацкага княства таксама з’яўляюцца неўзабаве палемічныя творы, сярод іх: памфлет«Спаборніцтвазлацінай»(1062 г.) мітрапаліта Георгія Грэка, што дайнюў да нас у спіску XV ст., і «Слова святога Феадосія ігумена Пячэрскага манастыра аб веры
хрысціянскай і лацінскай»дастольнакіеўскага князя Ізяслава Яраславіча, які ў раннія гады княжыў у Полацку Пасля паражэння ў бітве з полаўцамі на р. Альце Ізяслаў бяжыць з двума братамі у Польшчу і з дапамогай яе войск прымушае адмовіцца ад улады абранага народам Усяслава ГІолацкага [97. 140—162; 236. 437—443; 317.32; 318. 79—81 ].
Але нягледзячы на ўзаемнае непрыняцце паміж традыцыямі заходняй і ўсходняй: грэкі і славяне пасля крыжовых паходаў бачылі ў лацінянах рабаўнікоў і ерэтыкаў, a лаціняне адно кляймілі іх схізматыкамі, — усе ж спробы уній прадпрымаліся на Ліёнскім і Ферара-Фларэнцкіх саборах. Хоць на Ліёнскім саборы Міхаіл Палеолаг праз паслоў выказаў падпарадкаванне папе, вернікі не прызналі уніі, нават пазбягалі зносін з уніятамі, святары, удзельнікі сабораў Ліёне. засведчылі, што іх прымусілі сілай падтрымаць унію. Фактычна уніі не было, але хітры Міхаіл Палеолаг уводзіў у зман папу Мікалая 111 у яе здзяйсненні на месцах. 3 адыходам Палеолага скончылася унія, яго сын Андронік рашуча падтрымаў праваслаўных, уніяцкія нібыта нэрквы былі наноў асвечаны як праваслаўныя [274. 170—276],
На землях ВКЛ і Рэчы Паспалітай да першых спроб аб’яднаўчых працэсаў належыць Крэўская унія 1385 г., якая не толькі спрыяла дзяржаўнай лучнасці, але і пашырэнню каталіцызма на Усход. Нават загадам ад 22 лютага 1387 г. заможным беларусам прадпісваўся выхрасту грэка-лацінскую веру (уніяцтва), змешаныя шлюбы дапускаліся толькі пры ўмове пераходу ўсходнеславянскай паловы ў каталіцтва.
Буйнейшым гпсьменнікам-палемістам часоў ФерараФларэнційскай уніі, фактычна бацькам палемічнай багаслоўскай культуры, быў непахісны ў праваслаўнай веры святы епіскап Марк Эфескі [209. 4—434] («Словасвятога Марка Эфескагада папы Яўгенія IV», «Слова першае суп-
раць чысцілішча», «Лацінянін, ці аб прыбаўленні, унесеным у Сімвал Веры». «Сілагічныя раздзелы супраць лацінян», «Выспавяданне Веры», пасланні — акружное, да Георгія Схаларыя, патрыярха Канстацінопальскага, да імператара Іаана ІТалеолага і інш., перадсмяротнае слова Марка Эфэскага [209. 367—380]). Ферара-Фларэнційская унія (1438—1439) не прыжылася, як у каталіцкай Заходняй Еўропе, так і на праваслаўным Усходзе. навату прыгнечанай туркамі Візантыі, унія былаасуджана як ірэхападзенне большасцю святароў. народ убачыў пакаранне нябеснае ў выкліканай ею канфрантацыі хрысціянскіх краін. Унія абвастрыла супярэчнасці і ва ўласна каталіцкім лагеры паміж папай Яўгеніям IV і Базельскім Саборам, папствам і «Прагматычнай Санкцыяй» Галіканскай царквы ў Францыі, 1 Іарыж і чуць не хацеў праунію. Пасля няўдачы з крыжовымі паходамі ўплыў папства на краіны Еўропы зменшыўся, падман, шляхам якога унія была падпісана, раскрыўся. Сам імператар, неатрымаўшы дапамогі. адмаўляецца ад яе і згаджаецца з умовамі антыуніяцкага Іерусалімскага сабора 1443 г. У 1450 г., затры гады да паланення туркамі, унію асуджаюць на саборы ў Канстанцінопалі. Але факт падпісання уніі, надумку некаторых даследчыкаў, дазваляў праваслаўным іерархам патрабаваць роўных правоў з каталіцкімі. Захавалася «епістолія» мітрапаліта Місаіла (1474—1477)да папыСікста IV ад 14сакавіка 1476 г., падпісаная мітрапалітам, некаторымі святарамі і вернікамі, са скаргай на ўціск з боку лацінян і прашэннем іх суняць. Многія даследчыкі лічаць яе падробкай мітрапаліта Іпація Пацея. які абнародаваўяе толькі ў 1605 г.,удоказ гаго, што унія была да 1596 г. [285. 3 55],
1596 год стаў лёсавызначальным для злучнасці Кароны і Княства. Эканамічны і палітычны саюз у Любліне (1569) быў падмацаваны уніяй рэлігійнай у Брэсце. У па-
лемічнай літаратуры пры падтрымцы і пратэктарацеўлады пачынае пераважаць уніяцка-пракаталіцкі кірунак, хаця большасць высокамастацкіхтвораў у гэты перыяд напісана прадстаўнікамі менавіта праваслаўнага веравызнання: ананімныя творы «Пасланне да лацінян з іх жа кніг», «На богамерзкую лаціну» (відаць, з супрасльскага асяродку С. Кімбара), «Ключ Царства Нябеснага з дадаткам «Каляндар рымскі новы» Г. Сматрыцкага, «Апокрыс»(1597, 1598) Крыстафора Філалета, «Гісторыя пра Лістрыкійскі, г.зн. разбойны, ферарскі або фларэнскі сінод» (1598), «Казанне святога Кірыла Іерусалімскага» (1596) С. Зізанія, «Антыграфі» (1608), «Фрынас» (1610), «Граматыка», «Апраўданне нявіннасці» і «Абарона апраўдання» (1621) М Смазрыцкага, «Казанне двое»(1615) Л. К'арповіча, «ГІалінодзія» 3. Капысценскага, «Дыяруш» А. Філіповіча, казанні Іова Пачаеўскага, «Ліфас, або камень на абвяржэпне ілжы» П. Магілы (адказ на кнігу Касіяна Саковіча «Перспектыва памылакдэзуніяцкай царквы») і інш. Уніяцкая літаратуразначна бяднейшая, прадстаўлена А. Шчасным-Жаброўскім, 1. Пацеем, 1. Марахоўскім, Г. Дзіпліцам, I. В. Руцкім, I. Кунцэвічам, А. Сялявам [337. 3—303; 92. 3—134; 352. 2—226; 64. 222—232; 320. 73],
Палемічная літаратура ўжо ў сучасным пакаленн і і зноў жа самаадданай рупнасцю адзіночак узноўлена, даследавана ў мностве невядомых раней фактаў і твораў з боку абодвух канфраніуючых лагераў [143. 3—43; 218. 3—312; 238; 237],
Цяпер задача заключаецца ў якасным аналізе дадзенай найдраматычнай духоўнай з’явы, а менавіта асэнсаванні правідэнцыйнага плана ў гэтым гістарычнага маштабу міжканфесійным паядынку, дзе кожны з бакоў лічыў сябе абаронцам ісціны
У барацьбе з уніяй, супрацьстаянні акаталічванню і паланізацыі грымаў экзамен веры, вытрымліваў яго і перамагаў найвялікшымі высілкамі духу і ахвярамі нацыі славянаправаслаўны культурна-гістарычны тып аберажэннем яго носьбітамі паўнаты і цэласнасці гістарычна непашкоджанага ерасямі хрысціянства, засвоенага не праз схаластычнае начотніцтва ў яго самым станоўчым сэнсе, а самой душой народнай як маральна абноўлены жыццеўклад, сарцавіну этнічнага духу новадалучаных да ўсяленскай ісціны ўсходнеславянскіх народаў, таямніцу чаго ўсё ніяк не моіуцьразгадаць місіянеры іншых канфесій.
I калі грымнула духоўная вайна, выкліканая няведамым пажорсткасці і вераломству ганенні, найперш агрэсіяй каталіцызма і уніі, супрацьпаўсталі праваслаўныя масы, асноўны ўдар прынялі на сябе брацтвы, узначаленыя патрыятычнымі добрапамыснымі родамі Астрожскіх, Хадкевічаў, Слупкіх-Алелькавічаў Саламярэцкіх, Шыш-Ставецкіх і інш.
Пры ўсім багацці даследаванняў аб гэтым перыядзе застаеццаў цені духоўны цэнтр гэтага супраціўлення, мозг праваслаўнай апалагетыкі — Кіева-Пячэрская Лаўра з яе знакамітым навукова-асветніцкім гуртком архімандрыта Елісея Плецянецкага, прадстаўленага надзвычай дасведчанымі багасловамі і даравітымі палемістамі Іаанам Вішанскім, Захарыяй Капысценскім, Ісаіяй Капінскім, Іовам Барэцкім, Памвам Бярындам, Тарасіем Зёмкам, Мялеціем Сматрыцкім, Лаўрэнціем Зізаніем і многімі іншымі слаўнымі імёнамі.
У падпарадкаванні Елісея Плецянецкага, на той час архімандрыта Кіева-Пячэрскай Лаўры, была Страцінская друкарня, заснаваная яшчэ Грыгорыем і Дзіянісіем Балабанамі, іерархамі Кіеўскай мпраполіі, з шырокай навучальнай і багаслоўскай праграмай. Слынны паэт тых часоў
Аляксандар Мітура ў панегірычнай паэме «В-Ёзерунка цноть Елчсея Плетннецкого» (1618) спецыяльна прысвячае старонкі знакамітаму роду іерархаў Балабанаў, іх заслугам у заснаванні славутай друкарні.
Добрапамыснаму Елісею многія сучаснікі аддавалі даніну пашаны за яго глыбокі багаслоўскі розум, святасць жыцця, пастырскую апеку, архангельскае стаянне ў «праломе веры», прычыненай «богамерзкай лацінай». Яго паплечнік Захарыя Капысценскі, багаслоўска-лігаратурны псеўданім іераманах Азарыя, у «Казанні пагрэбным» (1624) характарызуе Елісея Плецянецкага наступнымі словамі: «...Вглядомь доброд-ьтелей его н жнвота святолюбнвого жнль свято, чйстотне, воздержно н прнкладне, мужь велйкой быль статечностн н набожный церковнаго правнла постерегатель... Всьмь предводнтель н выполннтель... Жвтіе обшее обновнль... Наукн намь, такь віддносно розныхьдіалектовь, якь і выразумгння ПнсьмаБожогожйчіль, й о дндаскалій нскусный старался, пропов-вднйковь слова Божого прнспособляль, задержнваль, выхованне йхь стану й повйнностй прйстойное н доволное даваль й самь любовне нхь слухаючн, неохочмм-ь слухачамь до чулостн быль поводомь н прнкладомь...» [262. 144].
Пасля адыходу Елісея Плецянецкага ўвесь цяжар палемікі з вартасцю неслі яго слаўныя пераемнікі архімандрыг Кіева-Пячэрскай Лаўры Захарыя Капысценскі і кіеўскі мітрапалп Ісаія Капінскі.
У дадзеным выпадку належыць у тэарэтычным плане асэнсаваць сілу высокай асветніцка-кніжнай традыцыі, надзейна закладзенай славутай архетыповай лініяй папярэдніх пакаленняў. Этымалагічна традыцыя (лац. перадача) як звычай, парадак, правілы, перададзеныя пакаленнем пакаленню, з архетыпам і культурна-гістарычным тыпам складнікі аднаго парадку, штоў арганічным адзін-
стве з’яўляюцца праваднікамі этнічнага духу стэрэатыпу паводзін ва ўсёй яго гістарычнай дынаміцы.
Так рознагаліновая апалагетычна-багаслоўская, нацыянальна-патрыятычная, навучальна-асветніцкая, філалагічная дзейнасць Кіева-Пячэрскай Лаўры ў асобе гуртка Елісея Плецянецкага. калі унія і паланізацыя паставілі праваслаўны этнас перад альтэрнатывай жыцця ці смерці, раптоўна актывізавалася, літаральна саснавалася, з апірышчам на культурна-гістарычную архетыповую традыцыю, высока ўзнятую родапачынальнікамі хрысціянскай асветы, кніжнасці. Унікальныя біблейскія дасягненні, наследаваныя ўзвенняхФ. Скарыны, Заблудаўска-Супрасльскага духоўна-кніжната цэнтра, Астрожскага гуртка-Акадэміі, непасрэдна перадаліся, знайшлі «прытулак» у ліхалецце уній у духоўнай цытадэлі Кіева-Пячэрскай Лаўры, спалучыліся, апладнілі яе ўласную, знакамітую з часоў хрышчэння святаайцоўскую культуру.
Таленавітыя праваслаўныя багасловы Княства на асялку палемікі зуніяцкай дактрынайзавастрылі, паглыбілі многія палажэнні хрысшянскай апалагетыкі, у духоўнай вайне вырасла пакаленне масцітых красамоўцаў. майстэрсі ва якіхбудзе наследавана, памножана і, што важна, абагулена ў тэарэтычных трактатах насзупным пакаленнем знакамітых багасловаў і рытараў Кіева-Магілянскай Акадэміі.