Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I. Алена Галубіцкая-Яскевіч

Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці

канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч

Выдавец:
Памер: 360с.
Мінск 2007
79.2 МБ
Пётр Магіла асабліва клапаціўся аб узмацненні манастыроўу Мінску, Слуцку, Брэсце інакамі Кіева-Пячэрскай Лаўры. У славутым «Ліфасе» мітрапаліт Пётр сумуе аб велічы Супрасльскага, Лаўрышаўскага, Наваградскага, Ануфрыеўскага (Яблачынскага), Пустыньскага (Мсціслаўскага), Мяжырыцкага, Куцеінскага і іншых манастыроў. Ягонае
«сэрца слёзна крывавіць» ад таго, што на месцы віленскай царквы Параскевы Пятніцы (імянем якой пасля Збаўцы Хрыста прысягалі ў Вялікім княстве Літоўскім)— дом сораму, a мінская царква Нараджэння Хрысювага ператворана ў татарскую мячэць [37. 516—575].
На эпоху дзейнасці мітрапаліта Пятра Магілы і яго паслядоўнікаў прыпадае наступная высокая хваля духоўнага Адраджэння. Адраджэнне бацькоўскай веры мітрапаліт пачаў са стварэння рэлігійна-асветніцкага асяродку з лепшых вучняўбрацкага львоўскага вучылішча, якіх накіроўваў для агрымання ўсебаковай вышэйшай адукацыі ў лепшыя акадэмй і універсітэты Еўропы. 3 іхкагорты і выйшлі выкладчыкі Кіеўскай Калегіі, папярэдніцы славутай Кіева-Магілянскай Духоўнай Акадэміі.
Пра унікальную варі асць багаслоўскай спадчыны Пятра Магілы і, у прыватнасці. яго двухтомнага «Праваслаўнага выспавядання веры», якое сталася падзеяй у сусветнай тэалог іі, надзвычай пранікнена (бо зачытваўся ім) сказаў у прадмове да Маскоўскага сінадальнага выдання вядомы багаслоў Амвросій Опцінскі: «Пры чытанні духоўных кніг без кіраўніцтва, ёсць небяспека ўпасці ў няправільныя думкі і памылковыя меркаванні. Трывогі вашыя маюць падсіаву. Таму, калі не хочаце ўпасці ў такія пакуты душэўныя, не чытайце без адбору ўсялякія новыя сачыненні. няхай і духоўнага зместу... а чытайце творы такіх айцоў, якія гірызнапыя Праваслаўнай Царквою за аўтарытэтныя і бясспрэчна назідальныя і душаўратавальныя. Каб не страціць грунт Праваслаўя, вазьміце за кіраўніцтва сабе і дзецям сваім кнігу «Праваслаўнае Выспавяданне» ГІятра Магілы. Разгледзьце яе з увагаю і пільнасцю, і напісанае там надзейна ўтрымлівайце ў памяці. каб і самім добра ведаць справу свайго Збавення, і ўсведамляць, што належыць сказаць і назідаць дзецям у адпаведных выпадках» [217. 2J.
Сярод сучаснікаў Пятра Магілы ўзвышаецца гюстаць «адаманта» праваслаўнай веры ігумена Афанасія Філіповіча (1597(?)— 1648), падзвіжніцкае жыццё якога склалася з суцэльных эпізодаў барацьбы з уніяй і езуітамі.
Паходзіў св. Афанасій з сям’і збяднелага шляхціча ці гарадскога рамесніка, адукацыю атрымаў у адной з уплывовых брацкіх школ, дзе ўдасканальваўся ў мовах, у тым ліку грэчаскай, засвойваўтворы святых айцоў. 3 1620 г. ён прыдворны педагог, якому канцлер Леў Сапега даручае выхаванне нейкага патаемнага царэвіча, як высветлілася пазней, самазванца на рускі прастол Лжэдзімітрыя II Лубу.
Усвядоміўшыўсюбезданьпадману. Афанасій пакідае дварцовую службу і пастрыгаецца ў манахі ў Віленскім Свята-Духовым манастыры. Пазней ён нясе манашаскае паслушэнстваў манастырах Куціенскім (пад Оршай), Межыгорскім (каля Кіева), Дубейнскім і Купяціцкім (ваколіцы Пінска), абіраецца ігуменам брэсцкай Сімяонаўскай абіцелі.
Маральнае раскаянне праз усё жыццё, што ён на працягу сямі год выхавання Лжэцарэвіча ўдзельнічаў у міжнародным злачынстве, пакуты ад паўсюднай духоўнай вайны, на якую абрачоны уніяй край, рыхтуюйь у ім манаха суровага подзвігу, святога барацьбіта за веру і Айчыну. Сумленнага з сумленных манахаў на выкананне асобай місіі рыхтуюць і яўленыя яму прарочыя бачанні, адкрываецца, як у вогненнай печы гараць кароль Жыгімонт, папскі нунцый і гетман Сапега. у другі раз даецца прарочае папярэджанне аб падзенні Польшчы як дзяржавы за ўчыненае ёю больш за стагадовае духоўнае вераломства над братнімі славянскімі народамі. Празорлівы ігумен Афанасій бачыў, як з-за абрадавага спрашчэнства і святатацтва ва ўніяцкіх храмах на літургіі царкоўнае віно ператваралася наадварот у ваду, а Чаша са святымі Хрыстовымі Дарамі выпадала з рук святара і нішчылася нябачнай сілай.
У 1637—1638 гг. Афанасій Філіповіч ездзіць са спецыяльнай рэляцыяй да нара Масковіі Міхаіла Фёдаравіча Раманава для выкрыцця Лубы-Лжэдзімітрыя II. Ён прывозіць шчодрую ялмужну для разграбленых беларускіх манастыроў.
Ігумен Афанасій выстулае на Сеймах 1641, 1643 гг. з пракляццем нялюдскай уніі, з прарочымі папярэджаннямі Судоў Божых над каралеўствам. Адбыліся затрыманні. Царкоўны суд на чале з рэктарам Кіева-Магілянскай Акадэміі Інакенціем Гізелем апраўдвае Афанасія, мітрапаліт Пётр Мапла накіроўвае яго ў манастыр С імяона Стоўпніка.
Летам 1645 г. ігумен Афанасій за дапамогу рускаму паслу зноў арыштаваны і кінуты ў Варшаўскую турму ў якасці заложніказа Лубу. Пасля вызвалення ігумен Афанасій пераводзіцца ў Кіева-Пячэрскі манастыр, дзе складае свой знакаміты «Дыярыуш» (1646).
У 1648 г. вайсковы (каптуровы) суд арыштоўвае св. Афанасія ў час літургіі па падазрэнні ў падтрымцы казакаў Багдана Хмяльніцкага. Нечалавечыя катаванні не скарылі св. Афанасія, ён прымаежахлівую пакутніцкуюсмерць ад гайдуцкай кулі. Праз восем месяцаў хлапчук з селішча, дзе быў растраляны падзвіжнік, спавясціў сімяонаўскую брацію пра нятленныя мошчы ігумена, якія былі змешчаны ў храме Сімяона Стоўпніка на правым клірасе ў склепе. Праз дзесяць гадоў архімандрыт Кіева-Пячэрскай Лаўры Інакенцій Гізель і ляшчынскі ігумен Іосіф Нелюбовіч-Тукальскі паведамілі цару Аляксею пра цудадзейныя ззянні мошчаў. Памяць нра мучаніка захоўвалася ў народзе, было складзена казанне, трапар, кандак у 1819 г. архімандрытам Маркіянам. Георгій Каніскі ў «Гісторыі аб уніі» згадвае архімандрыта Афанасія як свягога. 26 верасня 1898 г. узводзішда храм у гонар святога ў Гарадзенскім Барысаглебскім манастыры. Частка мошчаў святога пераносіцца ў Ляснянскі жаночы
манастыр. Нятленныя мошчы, малітвы да ігумена Афанасія спрадвеку ацалялі ад цяжкіх хваробаў, вярталі дажыцця.
«Дыярушам» св. Афанасія Філіповіча, пад вокладкай якога сабрана яго палымяная публіцыстыка, закончыўся апошні этап палемічнай літаратуры. Крылаты заклік пакутніка, які ўслед за дыяканам Супрасльскага манастыра Афанасіем Сялецкім (1610 г.) абвясціў: «Непахісна ў ГІраваслаўнай веры стаяці, ад Усхода да Захаду не адступаці» [274. 522; 334. 5], неаднойчы паўтораны іншымі пісьменнікамі-палемістамі, — стаўся запаветам і краевугольнай скрыжаллю шматпакутнай беларускай Царквы [133. 5— 184; 168. 3—120],
Пасля царкоўнага Сабору па ўсталяванні, легалізацыі і аднаўленні царкоўнай іерархіі, прызнанай ужо ўладамі, упарадкаванні стаўрапігіі брацтваў (1640) Пётр Магіла як рэфарматар сістэмы адукайыі ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай прапануе аказаць дапамогу аднапляменнаму расійскаму цару Міхаілу Фёдаравічу, каб братчыкі з беларускіх і ўкраінскіх зямель «д'Ьтей боярскнхь н простого сана людей грамогБ греческой н словянской учнлн».
1	калі Патрыярх Маскоўскі і Усея Русі Нікан вырашыў весці выпраўленне богаслужбовых кніг, то духоўныя і свецкія ўлады Масковіі прасілі накіраваць у суседнюю праваслаўную дзяржаву вучоных манахаў з зямель ВКЛ.
У маі 1649 г. цар Аляксей Міхайлавіч звяртаецца да кіеўскага мітрапаліта Сільвестра Косава з граматай: «Ведомо нам... учнннлося, что учнтелн свяшенноннокн Арсеннй (Корецкнй-Сатановскмй. — А.Я.) да Дамаскнн Птнцкнй Божественного Пнсання ведушн й еллннскому языку навычны, н с елнннского языка на словенскую речь перевестн умеют, м латмнскую речь достаточно знают, а нашему царскому велмчеству такне людн годны...
14	вам бы... тех учнтелей прнговорптч н прнслатн... для справкн Бнблен греческне на словенскую речь. . А на Москве... побытн нм вольно по нх воле н хотенню» [51. 197, 195. 215],
Па рашэнні мітрапаліта ад’язджаюць дзве групы перакладчыкаў на чале з Епіфаніем Славінецкім (узначаліў грэка-лацінскую школу ў Чудавым манастыры) і Сімяонам Полацкім (з 1665 г. узначаліў школу ў Заіканаспаскім манастыры).
Епіфаній Славінецкі ў ліку таленаві тых пасланцоў Кіева-Магілянскай Духоўнай Акадэмй атрымаў адукацыю за мяжой, потым вярнуўся ў сцены роднай Акадэміі, дзе пазней выкладаў. Паэнцыклапедычнай дасведчанасці ў многіх галінах яму не было роўных: выдатна ведаў грэчаскую, лацінскую, яўрэйскую мовы, кулыуру, літаратуру; гісторыю, археалогію. У жыцці Епіфаній не шукаў славы, быў кабінетным навукоўцам, сапраўдным інакам, вызначаўся бездакорным сумленнем, таму і карыстаўся ўсеагульнай павагай. Ваўдзячнай памяці нашчадкаў Епіфаній Славінецкі застаўся не толькі як аўтар «Лексікона лацінскага», «Лексікона славяна-лацінскага» (у сааўт. з Арсеніем КарэцкімСатаноўскім), «Лексікона грэка-славяна-лацінскага» (апошні лічыўся такой каштоўнасцю, што на просьбу ноўгарадскага мітрапаліта Іова выдаць лексікон, цар не дае дазволу з-за боязі згубіць ці сапсаваць рукапіс [19. 265 ]), але выдадзенага ўпершыню ў славянаправаслаўных краінах Службоўнікаў складзе Часаслова. дзвюх Трыёдзяў(Поснай і Цвятной), Агульнай Мінеі, Ірмалога, «Следаваннай» Псалтыры, тлумачальна-багаслоўскай «Новай скрыжалі» (1656). 3 апошняй пачынаецца новы этап выпраўлення кніжнага, богаслужбовая рэформа, што прыпісваецца больш яі о вучню інаку Яўфімію, патрыярху Нікану, хаця, па
сведчанні гісторыкаў і першакрыніц, усё трымалася на Славінецкім.
Епіфаній перакладаў Правілы св. Апосталаў, Правілы Усяленскіх і памесных Сабораў, Фоціеў Номаканон з тлумачэннямі візантыйскіх юрыстаў Вальсамона і Уластара, Збор царкоўных правілаў і візантыйскіх грамадзянскіх законаў складзеных па-грэчаску Канстанцінам Арменапулам. Менавіта дзякуючы дакладным і вывераным перакладам Епіфанія пашырыліся ў славянскім свеце жыція Аляксёя Божага чалавека, вмч. Феадора Страцілата, вмч. Екацярыны, многія творы св. айцоў.
Епіфаній пераклаў з грэчаскай мовы і сам склаў звыш 50 казанняў, чым і паклаў пачатак гамілетычнай школе ў Масковіі.
Пяру яго належыць таксама некалькі канонаў пахвальных слоў, суцяшальнае пасланне да княгіні Радзівілавай і іншыя творы. Асабліваўражваюцьтворы старабеларускага пісьменніка пра міластыню. Епіфаній спачувае нетым жабракам, якія на вулідах сгаяць, а ўдавіцам з дзецьмі. калекам, знямоглым, старым і знясіленым, што саромяюцца сваёй галечы, таму Епіфаній заклікае ствараць брацтвы ці таварыствы міласэрнасці.
Запрошаны для выпраўлення новага перакладу славянскай Бібліі, Епіфаній Славінецкі многія гады знаходжання ў Масковіі аддае тэрміноваму перастварэнню з грэчаскай мовы на царкоўнаславянскую богаслужбовых і кананічных кніг, вынікам чаго і з’явілася вышэйзгаданае ўпарадкаванне ўсяе царкоўна-літургічнай службы славянскага свету.