Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці
канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 360с.
Мінск 2007
чэння, асаблівасць яго твораў у тым, што яны вельмі асабістыя, уласна. гэта сведчанні ступеняў яго манашаскага подзвігу, затворніка, ісіхаста, стоўпніка, іерарха, прагаяго гіалымянага духу даангельскай дасканаласці. Невыпадкова ён і выносіць у назву сваё імя, каб засведчыць як сваю асабісгую «Кюрнлову» малі гву.
Таму яны такія пераканаўча-кранальныя як экзістэнцыяльная біяграфія адной душы. як шлях да ачышчэння. гэтае скідванне пакроваў страсных прыхільнасцяў да зямной прыроды і ўзыходжанне на духоўныя паверхі, каб жыхарствавацьу свеце сонцазорным. На гэтым крамяністым шляху суцэльны пакаянны плач аб сваёй недасканаласці. як адзіна магчымы на зямлі жывых для дасягнёння святасці. Багатае Кірылава малітваслоўе ў нечым тыпалагічна роднаснае сусветнавядомай «Кнізе скрушных песняспеваў» армянскага манаха Грыгора Нарыкацы (951—1003).
Цяжкое гэта расчытванне лапідарнай стараславянскай вязі ў стылі «пляцення славес» спадчыны св. Кірыла, але яно ўдзячна адорыць кожнага вялікай навукай духоўнага спазнання чалавека, пераадолення безданяў падзення на пакутлівых шляхахда сусветнагаўзыходжання, уваходжання ў Вечнасць.
Уражвае гэтае экзістэнцыяванне «унутранага чалавека», «плынь свядомасці» ў «Молнтве в понедельннк по утренн»: «.. Да прозрю внутреннйма очнма н ешетме суіцй греховней одержаіцей мя, в ней же преходяй вся днн жнвота моего,... зело бо превзыдоша беззаконйя моя на главу мою, яко бремя тяжкое отяготеша на мне. Аіцебо помяну мнмошедшее время жмвота моего, убо преступннка себе свем . н боюся. егда како огнь сошед с небесм п сожжет мя, нлн премсподняя пропасть жнва пожрет мя ...Днвлюся бо ся себе, како крадом есмь греховныміі похотьмн обретаюся в делах, нх же ненавмжю, н негюдобная мыс-
ляй лншаются благодатн Божйя, ожмдаюшаго моего спасенйя. Увы мне, како не іімею тверда основання покаянйю! Да кто даст очмма монма слёзы, да плачю к мйлостмвому Господу, да послет мчлость Свою й нсторгнет мя от моря жмтейского, волнуюшася жйтсйскймй волнамн, в ннхже погружаем» [169. 259—260],
Вялікі «тружайнік» духу, св. Кірыл вышэйшым узорам гімнаграфіі меў перад сабой псалмаспеўца Давіда, ва ўсім наследаваў біблейскі лад думкі, яі о боганатхнёныя вобразы і экспрэсію: «Ей Господч Боже мой! //кровь Твоя — цена душй моея;// да внйдет пред Тя молйтва моя; // по словесм Твоему нзбавн мя!// Помянн, яко персть есмь;// мзмерен мм есть жнвот//н положена лета, йзочтенн же месяцы!// й в преполовенйй днйй мойх не погубй мене,// да не возврашуся в землютмы вечныа,// ндеже несть света, нй жйзнй человеком...» [169. 262],
Пазначаныя намі ў «Малнтве в понедельннк по часах» інтанацыйныя сінтагмы-коланы выяўляюцьу празаічных перыядах нашага гімнографа ўзорна вытрыманую вымаўляльную і амаль графічную складовую ізахроянасць, рытмічную ўпарадкаванасць, якая свабодна кладзецца на лад літургічнай псалмодыі.
Цыкл прытчаў св. Кірыла яскрава паказвае, што беларуская і ў цэлым усходнеславянская школа экзэгетыкі складвалася ў падкрэслена алегарычным напрамку, які ўзыходзіць да раннехрысціянскіх яе ўзораў («Страматы» Клімента Александрыйскага і інш.). Сімвалічнаеталкаванне — умельства найвышэйшае. боганатхнёнае, з мноства спроб яго застаюцца ў часе толькі нешматлікія жамчужыны патрыстыкі. Таму і прыдатны для яго жанр прытчы — мастацтва адказнае. Уласна біблейская прытча, шматслойнае змястоўнае ўтварэнне, утрымлівае ў сабе касмічныя бездані іншасказальных прыпадабненняў і так альбо інакш
звязана з усёй правобразнай сістэмай Бібліі. Як выяўляецца на павер, гэта нават не жанр, а тып, характар алегарычнага бачання сусвету ў яго суцэльным крэацыйным разгорі ванні, дзеуніверсальнымі правобразамі-сімваламі выступаюць нетолькі падзеі гісторыі (спакушэнне праайцоў Дрэвам пазнання дабра і зла, кара Божая катаклізмам Сусветнага патопу, спаленне нябесным агнём за распусту Садома і Гаморы), але і касмагонія (Шэсць дзён тварэння), генеалогія, лесвіца біялагічных відаў, яўгеніка народаў паводле Біблейскай ЭтнаграфічнайТабліцы.
Усюдыісныя даследчыкі пад уплывам некалі модна абавязковай тэорыі вандроўных сюжэтаў спрабавалі арыгінальныя творы КірылаТураўскагаўзвесці таксама да нейкіх старажытных прататыпаў: прытчу пра душу і цела да «Гутаркі імператара Антаніна з равінам» з Вавілонскага Талмуда, казанне гіра чарнарызчы чын звязаць з «Аповесцю пра Варлаама і Іаасафа» ці нейкай гебрайскай крыніцай, «Слова пра спаралізаванага» з «Шасцідневам» Іаана Экзарха Балгарскага. хоць новазапаветны змест іх, глыбінна перайначанае хрысціянскае светабачанне паказваюць на штучнасцьадшукання ў ім гебрайскіхці якіх іншыхстаражытных аналагаў. Даследчыкі ў дадзеным выпадку зусім даслоўна ўспрынялі сціплыя прызнанні старажытнага кніжніка, які трымаўся святаайцоўскіх правіл умалення асабістыхзаслугу пісанні: «Усё гэтая выклаў не па сваім одуме, але па святых кнігах. I гэта не слова маё, атолькі гутарка, бо я нетакі настаўнік, яктыя царкоўныя мужы...»1169. 440]
Арыгінальная шматступенная сюжэтная пабудова (прытча ў прытчы), цалкам самастойная экзэгеза твораў беларускага багаслова выяўляюць адзіную крыніцу яго прытчавых аповесцяў — Слова Божае, старазапаветныя і евангельскія вобразы, падзеі, прытчы ў свабодным, але ва ўсім глыбока змястоўным выкладанні ўтвараюць дзівос-
ную амальгаму Кірылавага багаслоўя, сюжэтна-вобразную прастору яго алегарычных гвораў. Можна нават сказаць, што ўсе тры яго прытчааповесці — феерыі, хоць і напісаныя з рознай нагоды, царкоўных нестраенняў у яго бытнасць, утвараюць своеасаблівае адзінсгва— як і ў яго малітвах —усё аб тых жа найпакутлівых і крамяністых шляхах выбаўлення-ўзыходжання зямной душы. Толькі ў прытчахужо іншы ўзровень разважання, чаму і выбрана гэтая ўскладненая філасофская форма. Дарэчы, калі гаварыць пра нейкія наследаванні, то прытчавы трыпціх нашага суайчынніка можна было б зблізіць з рэдкасным трактатам раннехрысйіяпскагаатраполага Немезія Эмескага«Аб прыродзечалавека»(др. пал. V—пач. V] стст.), хоць малаверагодна яго даступнасць усходнеславянскай кніжнасці тае пары.
Уводзіны (паводле рытарычнай тэрміналогіі — эксордыум) твора пра дуніу і цела, ці пра сляпца і храмца складае варыяцыя евангельскай прытчы аб чалавеку. які. адшукаўшы жамчужыну (па аўтарскім выразе «скарб вечнага жыцця») — Слова Божае, усё прадае, кабкупіць поле тое і аддаваць сваю працу і дні на дасягненне Царства Нябеснага.
Цэнтральную частку (паводле рытарычнай тэрміналогіі — нарацыю) — уяўляе, ду.маецца, заканамернае экзэгетычнае разгортванне прытчы пра вінаграднік, які насадзіў дамавіты чалавек, агарадзіў яго плотам з варотамі, пакінуўшыадчыненым уваход, а для аховы паставіў храмна і сляпца. Евангельскі сюжэт аб Богу-вінаградару, што дараваў зямлю — свой вертаград запаветны чалавекам, якія ўявілі сябесамастойнымі гаспадарамі, слугТасподскіх— прарокаў прагналі, а Сына Яго адзінароднага забілі, — у св Кірыла перанесены началавекаякхрам Божы, вінаградніку мініяцюры, каб на незлучальным зрашчэнні цела і душы даследаваць найскладаную дыялектыку «ўнутранага чалавека», шлях яго падзенняў і ўзыходжанняў Гэтая экзэге-
тычная задача прадвызначана таксама ў Слове Божым, што яно вастрэй мяча абоевострага «працінае да раздзялення душы і духа, суставаў і мазгоў, суцзіць памысленні і намеры сардэчныя» (Яўр.4,12).
I ўся драма разыгрываецца паміж храмцом-целам чалавека і сляпцом-душою яго, якія абкрадаюць храм Божы ў чалавеку, яго вобраз і падабенства Божае, звальваючы віну на слабасць адзін другога.
У заключэнні (канклюзіі) аб’ядноўваюцца евангельскае і аўтарскае (адгалінаванае) талкаванне прытчы аб вінаградніку. Паколькі асноўнае поле бітвы дабра і зла — душа і плоць чалавечая і ад пераступлення імі закона і запаведзяў Гасподніх зыходзяць усе злыбеды зямлі, блаславёнага вінаградніка Божага.
Наступная аповесць пра беларызца-чалавека і пра манашаства з яе таксама шматступенным прытчавым сюжэтам на іншасказальных вобразах бяспечнага цара і яго мудрага дарадчыка паглыбляе спасціжэнне неспасціжнага — унутранага царства чалавека, дзе цела —горад, пачуццёвыя органы — людзі, цар— галава, розум, у валоданні якога ўсё цела і якім ён патворствуе, пакуль не здарыцца вялікае хваляванне ў горадзе-чалавеку —■ хвароба, патоп, мор, зло ад улады.
Ітады. паводле сюжэту прытчы, савегнікі прыводзяць цара да вялікай гары, на якой з акенца пячоры ззяе светлая зара: «Н ктому прнннкнув оконцю, вйдеста внутрь вертьпа жйлііше, в нем же седяте мужь в последннй нніцете жнва, худымн оболчен рубы, ему же прнседяше нскрь своя жена, слажьна брашна поюшу песнь. Предстояшеть же ему некто красен н высок натвердем каменн, пчтая й вйно черпля. й мужю чашю прнемшю, тогда похваламп венчаху многою радостню святою мужа. Снн же вся соглядав царь, прнзва своя другы й рече к ннм: Оле чюдо, мом друзн! Вцдете,
како худое се н потаеное жнтме честнее нашея державы веселнтся н светлее внншннх внутрьняя» [169. 417—418],
Гэтая дамінантная лінія прытчы сведчанне і асабістых жыццёва-філасофскіх шуканняў свяціцеля. Жыццё чалавецтва ў богададзеным вертаградзе зямным і сам чалавек як храм, вобраз і падабснства Божае, калі ён агароджаны і пасомы маральным законам і мудрымі запаветамі, вянчае гара чалавечага выратавання — манастыр. адкуль зыходзіць святло сонцазорнае. У прытчах гэты лейтматыў вар’іруецца, падкрэсліваецца, выносіцца ў абагульненне: жыццё манашаскае, узнятае з прыроднага. спажывецкага існавання да ангельскага стану насельнікаў звышніх светаў, ззяе цудамі «паче мнрское властн», таму «мірьскыя вельможн свою поклоняють мннхом главу, яко Божмнм угодннком достойную вьздаюше честь» [169. 428],
Вобраз пачатку пачаткаў, які спрамяняе на зямное жыццё жыватворнае святло, прывабліваў многіх мастакоў. У М. Чурлёнісаў яго вядомай карціне «Казка каралёў» — гэта вёска ў мініяцюры, якая ззяе каштоўным каменем у ру ках схіліўшых да яе свае кароны ўладык.
Але існыя сімвал і крыніца сонцазорнага святла, перад якім схіляе галаву чалавецтва, паводле вобразнай сістэмы іншасказанняў беларускагаэкзэгета, гэтаўжо на зямлі святаноснае жыццё бяссрэбранікаў, малітоўнікаў за ўвесь сусвет, гатовых абняць яго сваёй любасцю і апекай.
Пафас прытчы пра беларызца ва ўсім збліжаецца з кнігай Эклезіяста: жыццёспажывецкае — марнасць з марнасцяў, калі яно не ўзвышаецца на паверхі духу. Экзістэнцыяльнай навукай ужо адкрыта як закон. што з лянотнага, расліннага існавання чалавека выводзяць выпрабаванні і хвароба, нягоды, памяць аб смерці, калі расчыняюцца іншыя сусветныя перспектывы прызначэння чалавечага, для чаго ён закліканы ў выпрабавальную зямную юдоль.