Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I. Алена Галубіцкая-Яскевіч

Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці

канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч

Выдавец:
Памер: 360с.
Мінск 2007
79.2 МБ
багата вар’іравануюсінаніміку імёнаўякогараскрываецца жыційны бок і развіваецца сюжэт твора.
«Кондак первы: Дай нам, Інсусе, Сыне Божнй разум, н отверзн уста наша, да возможем возвестнтн хвалу нменіі Твоего...»; «Ікос первы: Очй наше сердечные просветн, Інсусе, светом Божественаго Твоего снанія»; «Кондак вторы: К Тоб'Ь прмбегаем, Інсусе, спасн нас, нсцелн, немоіцн наша»; «Ікос вторы: Тешу Петрову, огнем жгому, возложеннем рукн Своея, Інсусе, Сыне Божмй, уздравнл есть...» [248. 88] і г. д.
Такая ж роля і другой папулярнай у красамоўстве сінтаксічнай фігуры — рытарычнага воклічу, на ім пабудавана, па сутнасці, уся сістэма ўхвалення, якая здзяйсняецца планам ікасу ў акафісне: «Тем же і мы, радуюіцеся Тобг, радосная прнноснм, поюше. Радуйся, радостн многйм подателю! Радуйся, у печалн злых отгонмтелю! Радуся, человече, от Бога посланый ко верным! Радуйся, свндетельствовав о свете ястннном! Радуйся, сыну ерея по чнну велікого! Радуйся, плоде родптеля праведнаго! Радуйся, гласе вопнюшего во пустынн! Радуйся, веляй уготоватн путн Господьнн! Радуйся, твое зачатне Ангел нзвестоваше! Радуйся, внегда отець по ряду во храме кадяше! Радуйся, Ангеле от Бога посланый' Радуйся, пред лнцем Его путьустрояй! Радуйся, чесный Предтече й Крестнтелю Господзень!» [248. 80],
Сярод сучаснікаў нашага земляка, якія пісалі гі.мнаграфічныя творы, вылучаецца постаць Максіма Грэка, вядомы яго аргыкул пра акраверш, дзе даецца аналіз структуры гэтага жанру. Кідаюцца ў вочы амаль аднолькавыя тэрміны: «краегранесне», «краестрочне» (ад старабалгарскай традыцыі «краегрансне» ў Максіма Грэка [161.251—254] і «краегранее», «краестмховня» ў Ф. Скарыны [247, 123. 48—53],
Хрысціянская асвета з яе універсальнымі духоўнымі задачамі ў славутых пакаленнях патрыстыкі распрацавала высокаадметную сістэму жанраў, у якой урачыстае царкоўнае красамоўства дасягнула ўзорных вышынь. Канонам красамоўства была богаданная мова Бібліі, яе вечныя універсаліі, вобразы, сімвалы, прытчы, параўнанні, яе залатое слова было невычэрпнай крыніцай, паэтыкай і школай, у якой цанілася велічнасць, высакародства, прыгажосць і натхнёнасць выказвання думкі.
Хрысціянская літаратура ўзняла на небывалую вышыню культуру красамоўства, рыторыкі, патрабаванне прыгажосці, узнёсласць выказвання распаўсюджавалася аднолькава і на мастацкія і на дзелавыя жанры, у чым пераконвае высокаўрачысты стыль «Аповесці мінулых гадоў», тагачасныя хронікі, Баркалабаўскі летапіс, прадмовы і пасляслоўі Ф. Скарыны, I. Фёдарава і інш.
Як ліхтарык з мяккім унутраным ззяннем, уражвае сваёй мастацкай сілай проза Ф. Скарыны, што здаўна займала сваёй вобразнай загадкай пакаленні скарыназнаўцаў. Даследаванню вобразнага ладу Скарынавых твораў былі прысвечаны спецыяльныя раздзелы ў адной з папярэдніх прац аўтара [328. 77—132], I якім было здзіўленне, калі ключ мастацкага аналізу выявіў дзівосную рытарычную тэхніку, прадуманую стылятворчасць на ўсіх узроўнях тэксту нашага знакамітага мастакаслова. Так, майстэрства — гэта ў першую чаргу Божы дар, натхненне, але ў сярэднявечнага мастака яно вынік вытанчаных рытарычных прыёмаў, якія належыць спасцігнуць аналітычнай думцы даследчыка. Наяўнасць нязмушанага рытарычнага майстэрства назіраецца літаральна на ўсіх мікраўзроўнях вобразнай будовы твораў Ф. Скарыны, пачынаючы ад а) кампаноўкі матэрыялу паводле эксордыума, нарацыі, канклюзіі, б) стылёва адпал іраванага моўнага ўвасаблення, да в) узор-
най рытмічнай упарадкаванасці тэксту (перыядаў, фраз, унутрыфразавых адзінстваў, іх паралелізма і ізахроннасці).
Расчытаная намі ў папярэдніх даследаваннях інструментарыем сістэмнага рытарычнага аналізу высокая кульзура мастацтва слова, унікальная тэхніка красамоўсзва Ф. Скарыны ў сваю чаргу ставіла шмат новых загадак. Дзе праходзіў ён школу гэткай высокай культуры творчасці, спасціжэння сакрэтаў мовы, дзе навучаўся свабодзе валодання разнастайнымі рытарычнымі прыёмамі, ад якіх да нашага часу дайшлі толькі рэшткі колішняга арсенала красамоўства? Зразу.мела, што ў час навучання ў Кракаўскім універсітэце, з якога Скарына выйшаў бакалаўрам філасофіі, тым болей пры падрыхтоўцы да абароны ў Падуі на годнасць доктара лекарскіх навук, ён быў дастаткова азнаёмлены з курсам рыторыкі, што ў Сярэднявеччы выкладалася, побач з граматыкай і дыялектыкай, ужо на ніжэйшай ступені навучальнага трывіума.
I ўсё ж на цяперашні сталы роздум засталося інтуітыўнае незадавальненне ад праведзенага аналізу, ад спробы сувымераць майстэрства Скарыны-красамоўцы схемай рытарычнай тэхнікі, якой, як пераконвала наша даследаванне, ён у дасканаласці валодаў на ўсіх яе ўзроўнях ад фііур думкі і слова да прадуманай узгодненасці частак архітэктонікі твора. Пры выключнай канцэнтраванасці. рознаўзроўневай перакрыжаванасці выяўленчых сродкаў у творах Ф. Скарыны нават экзэгетыка-каментарыйнага жанру кідалася ў вочы поўная нязмушанасць мастацкіх прыёмаў адсутнасць шіучных эфектаў, абсалютная нябачнасць тэхнічных швоў, што ў сваю чаргу не магло не паказваць на яго рэдкі прыроджаны талент мастака слова і на адметнасць шляхоў набыцця рытарычнага майстэрства.
Гэты метад набыцця мастацкай тэхнікі мы б назвалі «вучобай на ўзорах», вопыт найбольш цяжкі, але і самы
плённы. Ён значыўся і ў рэестрытагачасных рыторык пад назвай пераймання, ды яму надаваўся характар схаластычнага навучання, фармальнага рассячэння класічных твораў на штучныя сродкі, што зноў жа абарочвалася школай прыёмаў дзеля прыёмаў
Ад вялікіх рыторык Грэцыі і Рыма засталося нямала і негатыўнага вопыту ў выглядзеараіарскай сафістыкі, злоўжывання майстэрствам доказу, які імкнулася пераадолець хрысціянская гамілетыка (мастацтва пропаведзі), у сваю чаргу' не ўбярогшыся ў паасобных тэалагічных школах ад фармальна-лагічнага мудрагельства схаластыкі.
Для Ф. Скарыны «вучоба на ўзорах» была глыбока самастойным шляхам перш заўсёў засваенні экзэгетычных, змястоўных глыбінь універсальнага біблейскага тэксту, узораў святаайцоўскай літараіуры, чым і тлумачыцца рэдкая насычанасць патрыстычнымі крыніцамі яго адметнага прадмоўна-пасляслоўнага комплексу. Беларускі рытар. можна сказаць, займаў нават крайнюю пазіцыю ў карыстанні майстэрствам доказу, пераканання. Пры сваёй выключнай мастацкай адоранасці і абсалютным адчуванні моўных законаў ён тым болей ведаў усю небяспеку ад гульні, ці забавы са словам, дасканалае валоданне якім (як роднасным сусветнаму Логасу) у Сярэднявеччы лічылася свяшчэннадзействам. Вось, паводле Скарынавай прадмовы «Ва всю Бнвлню рускаго языка» [250. 46], адзіна прымальнае хрысціянскае разуменне логікі, якая павінна вучыць «з доводом розознатн правду от крмвды» (курсіў — А. Я.)
Аднак калі ў Кірыла Тураўскага ды яшчэ і Францыска Скарыны майстэрства слова і мовазнаўчыя веды здабываліся практыкаю, творчай інтуійыяй, «вучобай наўзорах» грэчаскай патрыстыкі, то ў пазнейшых пакаленнях айчынных пісьменнікаў творчасць цесна спалучаецца з тэорыяй. у пэўным сэнсе мастацкая культура набываецца з яе,
надыходзіць век рыторык, грамагык, развітай лексікаграфіі, што мы прызвычаіліся называць «залатым векам» старабеларускай кніжнасці.
Глыбокая антычнасць даносіць да нас сведчанні вытокаў рытарычнай і філалагічнай тэорыі з непасрэднай практыкі як абагульненне яе, каментаванне, скрупулёзнае апісаннетэкстаўікадыфікацыя кніжнай мовыў якасціагульнанароднай нормы. Наперадзе філалагічных ведаў найперш стаяла вуснае, затым пісьмовае красамоўства, славутыя працы Арыстоцеля Стагірыта «Рыторыка», «Паэтыка», «Логіка» значылі сабой ужо выніковы працэс гэтага геніяльнагаабстрагавання практыкі сілагізмамі, катэгорыямі, межавымі слупамі тэрмінаў і законаў гэтых навук.
I ў нашым выпадку, калі мы гаворым аб вытоках старабеларускіх лексіконаў і граматык з практыкі біблейскага перакладу, як запатрабаванымі хрысціянскай асветай, непасрэдна супрацьстаяннем праваслаўных брацтваў акаталічванню і паланізацыі, нарэшце, абумоўленасці мовазнаўчых ведаў, асабліва ў галіне функцыянальнай стылістыкі, унікальным росквітам сярэднявечнага красамоўства. то ў гэтым не трэба ўгледжваць ніякай супярэчнасці, менавіта ўсімі разнабаковымі фактарамі ствараўся магутны базіс старабеларускай фі.іалогіі і кніжнасці, што да гэтай пары дзівіць, натхняе даследчыкаў, заклікае да новых і новых захадаў па іх вывучэнню.
ЭПОХА ЛЕКСІКОНАЎ, ГРАМАТЫК, РЫТОРЫК
У другой частцы раздзела пра айчынную школу красамоўства і філалогіі намі будуць разгледжаны (зноў жа зза ўвядзення пераважна новага матэрыялу) у постацях іх стваральнікаў чатыры пакаленні старабеларускіх лексіко-
наў («Лексіс з талкаваннем славенскіх моў проста», «Лексіс» Л. Зізанія, «Лексікон» П. Бярынды, «Сінонімаславенароская» I. Ужэвіча) і пяць пакаленняў граматык («Граматыкіябуквар» і «Азбука» I. Фёдарава, «Кграматыка славеньска языка» выдання Мамонічаў, «Граматыка славенска» I. Ужэвіча, «Граматыкі славенскія правільная сінтагма» М. Сматрыцкага), а з «кніжнага» XVII ст.,у якім амальусе знакамітыя культурныя дзеячы, выхаванцы Кіева-Магілянскай Акадэміі складалі падручнікі па красамоўству, хоцьбы ў нарысавым азнаямленні будуць прааналізаваны слуцкі «Кампендыум па рыторыцы» Адама Рэйнгольда (1629— 1631), «Навука кароткая альбо спосаб злажэння казання» I. Галятоўскага(1659), «Араіар Магілянскі» I. КанановічаГарбацкага (1635—1636), «Рытарычная рука» С. Яворскага, «De arte rhetorica» і «De arte poetica» Ф. Пракаповіча (1705, па запісах Г. Каніскага), у агульных звестках «Рыторыка» Сімяона Полацкага.
У ліку першых усходнеславянскіх граматыстаў і лексікографаў належыць назваць адоранага ў розных галінах Івана Фёдарава (1510[?]—1583), выдаўца, паліграфіста, ізографа, біблеіста, вынаходніка шматствольнай марціры. На аснове архіўных даследаванняў У. Лукомскім, Я. Неміроўскім і інш. выказаны даволі пераканаўчыя версіі (першапачатковае прозвішча «Федаровіч», герб Рагозаў «Шрэнява» з беларускай «Пагоняй»), што сведчыць пра паходжанне Івана Фёдарава, як і яго паплечніка Пятра Мсціслаўца, з усходняй Магілёўшчыны1, калі, вядома, выключыць набыццё ім шляхецкага звання ў час пажыццёвай дзейнасці (т.зв. адаптацыя).
Пачатак граматычных інтарэсаў Івана Фёдарава адносіцца да львоўскага перыяду, калі ён у заснаванай ім дру-