Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці
канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Памер: 360с.
Мінск 2007
Лаўрэнцій Зізаній быў не проста лінгвістам, а паслядоўным філосафам мовы, прыхільнікам філасофскіх граматык. Таму сярод трох класічных ладоў, якія характарызуюць адносіны асобы да рэальнасці, ’нз’іавнтелного’ ці ’оука-
зателного’ (што адлюстроўвае актыўную дзейнасць або ўжазанне на паводзіны істоты ) — оучоу, бію, ’повелнтелного’ (калі прысутнічае загад, заклік да актывізацыі дзеяння) — да оучі. да бііі желателного ці молнтвенного’ (калі з’явы. падзеі разглядаюццаў ілюзорным, пажаданым, ідэальным святле) — да оучоу, да бію, — ён не змог не згадацьлад ’непрсд-ьлны’ (інфінітыў), які канстатуе наяўнасць з’явы ці істоты ў рэальнасці, абстрактнае найменне яе. У дадзеным выпадку старабеларускі граматыст працягвае класічную традыцыю (Дамаскін. Данат, Прысцыян) разумення інфінітыва як працэсуальнага імя самой рэчы. Пазней Ф. Санчас адзначыў, што інфінітыў — гэта дзеяслоў, які можа ўжывацца замест любой склонавай формы назоўніка, бо ён і сам быў некалі імя.
Л. Зізаній таксама стаіць ва ўсходнеславянскай лінгвістыцы ля вытокаў традыцыйнай класіфікацыі, філігранна распрацаванай сістэмы часоў (тоесных цэласнаму прошламу ў сучаснай беларускай мове): ’мнмошедшее’, ’протяженное’, ’пресовершенное’. пгго спалучаюць у сабе адценні значэнняў імперфекта, аорыста, перфекта і плюсквамперфекта.
Старабеларускі граматыст выявіў сябе і ўважлівым даследчыкам катэгорыі прыслоўя. У рэестры патэнцыяльных знаходзяцца ў сучаснай літаратурнай мове такія адценні значэння, як оувтцеванія: сйце, тако, вь правдоу, ві-> йстйнноу, всяко, амгшь, молітвеннаго: да, амннь. чнна: прежде, nocn^du, no семь\ велнчанія: stjio, всяко, праве, докоуска, клннені'я: ей, іавленія: ісівк таенія: mail
У «Граматыцы» Лаўрэнція Зізанія прысутнічаюць рысы і тыпалагічнага даследавання (кампаратывістыкі). Аналізуючы канон ужывання літары X, старабеларускі граматысг зазначае: «Сего обыкоша оупотреблятн людіе сербстін, м волохове вьм-ёсто ОУ м Ю». Пры характарыстыцы
канона літары Е старабеларускі філолаг адзначае, што ў айчыннай традыцыі ёю радзей карыстаюцца, але «пнсцт, Велнкон Россш обыкоша пнсатл ея» [325. 253],
У сучаснай беларускай мове, як адзначаюць даследчыкі,у сувязі з актывізацыяй моватворчай практыкі вельмі востра паўстала праблема прадстаўніцтва кондавых, стрыжнявых асаблівасцей у літаратурнай мове, у тым ліку і дыфтонгаў, характэрных для палеска-падляшскага арэала гаворак. Л. Зізаній у X каноне адзначае гэтую асаблівасць старабеларускай мовы: «діффтонкгь выноў в начал-ь рёченія полагается, іако іаслі, іавляюся», «о н оў едннооў снлоў ммо^ть в началн реченія н на концн полагаются, ток.мо сь разсоужденіемь іако, соўдомь, Бог, р-вшоў, несоў» [325. 253—254],
Менавітатакім шукальнікам навуковай, а найперш духоўнай, ісціны. падзвіжнікам беларускай і славянскай культуры, вядомым дзеячам праваслаўнага Адраджэння застаўся наш зямляк Лаўрэнцій Зізаній у памяці нашчадкаў.
Фенаменальная філалагічная культураБеларусі II паловы XVI — I паловы XVII стст., запатрабаваная крайнімі духоўнымі і нацыянальнымі выпрабаваннямі эпохі уній, стваралася, зразумела, парытэтнымі намаганнямі сузор’я таленавітых лексікографаў і граматыстаў, вядомых паліглотаў і кніжнікаў, адукаваных у розных галінах ведаў. Сучаснікам высокапрафесійнага нацыянальнага мовазнаўцы Лаўрэнція Зізанія быў знакаміты Памва Бярында (| 1632), лексікограф, друкар, гравёр, перакладчык-біблеіст, пісьменнік, найперш вядомы сваім палемічным творам супрацьуніі «Анфалопя» (1619). У тагачасных культурньгх колах не было роўнага яму паліглота. Многа ездзячы па свене (жыў нават у Іерусаліме), П. Бярында ведаў польскую, чэшскую, славацкую, сербскую, харвацкую, венгерскую, грэчаскую, лацінскую, у дасканаласці ўсходнеславянскія
мовы на чале з царкоўнаславянскай, як біблеіст — перакладчык быў прафесійна дасведчаны ў мовах Св. Пісання.
Лёс Памвы Бярынды цесна звязаны з асноўнымі асяродкамі асветы тых часоў, паходзіў ён са знакамітага пабожнага калена, нездармаўсе члены яго роду былі ўпісаны ў памянік Межыгорскага манастыра за 1625 год: «Род іераманаха Памвія Бярынды Памяні, Госпадзі душы раб сваіх — Іаана, Ганны, Рыгора. Пятра, Феадосію, Алену, Васілія, Андрэя, Марыю, Дар’ю» [321. 7—12], Першыя звесткі пра ягояк пра паэта, аўтара аднаго з цыкла вершаў на «жалобны пагрэб Пятра КанашэвічаСагайдачнага», даходзяць з 1622 г., калі яшчэ, носячы сваё свецкае імя Павел, Бярында быў вучнем брацкай школы.
Паводле ўскосных сведчанняў з твораў аўтара, даследчыкамі выказваюцца меркаванні, што Памва Бярында мог нарадзіцца паміж 50-мі — 70-мі гадамі XVI ст. У «Трыёдзі пвятной» (1631) згадваейца свецкае імя Бярынды «Павел». Адносна паходжання Памвы Бярынды існуе шэраг меркаванняў. Многія расійскія духоўныя пісьменнікі, беларускія, румынскія вучоныя былі схільныя разі лядаць Бярынду як выхадца з Валахіі (Малдовы) ці нават Румыніі. У свой час былі выказаны меркаванні, што Памва Бярында мог быць родам з Галіцыі, Закарпацця, нават Славакіі, a таксама з беларускага Палесся і Падляшша. На пачатку XVII ст. Бярында працуе ў Страціне ў друкарні яго патрона Феадора Юр’евіча Балабана, удзельнічае ў выданні «Службоўніка» (1604), «Трэбніка» (1606). У 20-я гады XVII ст. П. Бярында працуеў Львоўскім Стаўрапігальным брацтве, якое працягвала традыцыі спачылага Івана Фёдарава (t 1583). 3 1587 г. тут пачынае функцыянаваць друкарня са згоды Канстанцінопальскага ГІатрыярха. У брацкай друкарні ГІ. Бярындаўжо выконвае незаменныя функцыі эдытара (складальніка, аўтара прадмоў, каментарыяў),
напрыклад, y «Кннзг o свяіценств-ь» Іаана Златавуста было пазначана на заглаўным лісце (П. Б. М. — г. зн. Памва Бярында манах), выдае гаксама і ўласныя творы «Вершы на Нараджэнне Хрыстовае» (1616), палемічную «Анфалогію» (1619). 3 1617 г. П. Бярында пераязджае да Елісея Плецянецкага, прымае ўдзел у друкаванні «Часаслова» (1617), «Вгзерунка цноть» (1618). У час знаходжання на землях ВКЛ ў 1620 г. Іерусалімскі патрыярх Феафан надае Памве годнасць протасінгела, галоўнага друкара і радцы. На пасадзе «архітыпографа» П. Бярында рэдагаваў і перакладаў многія з выданняў Кіева-Пячэрскай Лаўры: «Намаканон» (1620),«... Іоанна Златоустаго беснды» (1623), «Тлумачэнне святога Андрэя Кесарыйскага на Апакаліпсіс» (1625), «Трыёдыён» (1627), «Павучэнні авы Дарафея» (1628).
У складзе пасольства Памва Бярында наведаў Маскву, быў прыняты царом і патрыярхам, якім і падараваў кнігі ўласныя іпад яго кіраўніцтвам надрукаваныя. Згадаем пра беларускія маршруты, а, магчыма, і карані П. Бярынды, знаёмства яго са Спірыдонам Собалем, ігуменам Іаілем Труцэвічам, пра што сведчьшь перавыданне «Лексікона» ў сценах Куцеінскага манастыра (1653).
Сусветную вядомасць мовазнаўцы прынесла яго трыццацігадовая праца — двухтомны «Лексікон славенароскі іі імень іолкованне», выдадзены коштам аўтара ў 1627 г. у Кіева-ГІэчэрскай Лаўры.
Лексікаграфічны помнікаб’ёмам каля 7 тысяч слоўнікавых артыкулаў складаецца з прадмовы «Шірокій н велнкославный языкь Славенскій ...»і дзвюх частак: тлумачальна-перакладнога слоўніка «Лексікона» і амастыкона «Оть еврейскаго, греческаго же н латінскаго, н мныхь языковь начынаюшадсд нмена свойственнад». Перад прадмовай, як абавязковае патрабаванне сярэдневяковай кніжнасці, аўтар змяшчае панегірычны верш вядомага паэта
XVII ст., сябры культурна-асветніцкагагурткаЕлісея Плецянецкага, Тарасія Зёмкі «На старожмтный клейнот нх мнлостн панов Балабансэв», ім жа прысвячае Памва Бярында і сваю працу.
Непасрэднай лексікаграфічнай мадэллюдля слоўніка ГI. Бярынды паслужыў «Лексіс» Л. Зізанія, які ўвайшоў у яго ўсім складам сваёй лексікі. У «Лексіконе» прысутнічаюць элементы тлумачальна-перакладнога, энцыклапедычнага, этымалагічнага слоўнікаў. Рэестравае слова звычайна перакладаецца адным адпаведнікам або групай сінонімаў (красота: оздоба, кровь, домь, стелд, покрытте, драгарь, дахь. нам-Ёть; лнто: вртмя, рокь, чась, годь. годшце; рнторь: р-Бчеточець, в-ыіа, хнірословець, красомовца, оратор), ці пры дапамозе разгорнутага тлумачэння (сотннкь: ротмнстрь, старшій над стомь; сноха невестка, сынова жона; люботрудіе: працовнтость, коханьесд вь працн).
Першыя кваліфікаваныя ацэнкі I Іовага часу адносна характару мовыпомнікамы знаходзіму I. I. Сразнеўскага, які заўсёды высока цаніў працу П. Бярынды. Вучоныслушна адзначаў, што «Лексікон» не можа разглядацца як толькі помнік царкоўнаславянскай мовы. На сённяшні погляд, у ім прадстаўлена ўсё багацце пластоў старабеларускай мовы: стараславянскі (царкоўнаславянскі беларускай рэдакцыі) з элементамі старажытнарускага кайнэ; старабеларускі (штучна-кніжны) з інтэрнацыянальнымі лексічнымі, марфолага-словаўтваральнымі і сінтаксічнымі сродкамі; нарэшце, старабеларускі, размоўна-бытавогаўжытку.
Услед за Ф. Скарынам і Л. Зізаніем Г(. Бярында падае ў сваёй працы старабеларускую мову як агульнанародную, якая грунтуецца не на пэўным дыялекце, а на разнастайным корпусе гаворак ВКЛ. Якадзначае М. Р. Суднік, у «Лексіконе» П.Бярынды прысутнічаюць элементы акання і якання (вытвараю, перамагаю, л-ьта, рыцарства), цвёрдае
p i зацвярдзенне шыпячых(гшсарь, гончарь, веровкн, крукь, на мору, огчнчь, роднчь, роскошь, жолчь, помочь, мышь/
У сваёй працы лексікограф улічыў не толькі дасягненні сваіх папярэднікаў, але і ўключыў іх слоўнікі ў склад свайго «Лексікона»;
«Лексіс ... проста» бреніе—каль, грязь
добль — кргпокь, мужествень, шумень — гіьянь, похмелень
«Лексіс» Л. Зізанія благодарный, подячлівый,
врачеваніе, л’ьчннне, врачба, л-кч-внье
«Лексікон» П. Бярынды бреніе: глнна, болота, каль, грязь
добль: сталый, мужествень, Кр-ЁПКІЙ,
шумень: піань. похм-ьлный веселый
Благодарн ы( й), подя чл н вы й, Благодарствен, вдячный, врачба, врачеваніе, лнчтінье, л вкарствь даванне
« Толкованіе неудобь
познаваемомь вь
тісаных р%чемь»
(1431 г. Ноўгарад)
велнкодушень — нже Велнкодушен: нже всяку всяку скорбь прнражаскрьбь пріражаюшуюся ютую могій понестн могы понестн художество художьство хытрость умное: хнтрость, ремесло,
умнетность. наука кннг
Як абагуленая завяршальная праца пакаленняў старабеларускіх лексікографаў, «Лексікон» П. Бярынды ў сваю чаргу значна паўплываў на далейшае развіццё айчыннай і замежнай лексікаграфіі. Епіфаній Славінецкі шырока выкарыстоўваў вопыт Памвы Бярынды пры складанні свайго «Лексікона трохмоўнага». Выдаўцы супрасльскага «Лексі-