Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I. Алена Галубіцкая-Яскевіч

Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці

канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч

Памер: 360с.
Мінск 2007
79.2 МБ
кона» (1722 г) узялі з «Лексікона» ГІ. Бярынды рэестравы склад для свайго царкоўнаславянскага слоўніка. Пазней у Супраслі выйшаў пераклад «Лексікона» Бярынды на польскую мову. У 1649 г. манах Мардарый з Козіі пераклаў слоўнік П. Бярынды нарумынскуюмову.
У выданні «Лексікона» Памвы Бярынды(1653 г.) ігумен Куцеінскага манастыра Іаіль Труцэвіч у прадмове да слоўніка з вартсцю ацаніў значэнне гэтай працы для культуры славянскіх і праваслаўных народаў: «Лексіконь якь есть потребный н пожнтечный многнм». Вядомы даследчык славянскіх старажытнасцей I. Сахараў надрукаваў «Лексікон» П. Бярынды ў II томе «Сказаннй русского народа»(Спб., 1849) [126. 19], У 1961 г. В. В. Німчукі калектыў аўтараў з Інстытута мовазнаўства імя A. А. ГІатэбні Акадэміі Навук Украіны падрыхтаваў адаптаванае выданне «Лексікона» П Бярынды з адпаведнымі каментарыямі і прадмовай. Аналагічнае выданне здзейсненаў Беларусі.
Паэтычная творчасць ГІ. Бярынды ўзнікла на памежжы рытмічнай прозы і сілабікі, фіксіруе «лабараторны» стан ўсходнеславянскага вершаскладання Пры версіфікацыі сказа ў адпаведнасці са складовымі мадэлямі сілабічны вершаваны памер ці дубліруе і ўзмацняе звычайны сінтаксічны парадак размяшчэння элементаў, ці, насуперак яму, парушае звычайны парадак. Пераход ад рытмічнай прозы да сілабікі ажыццяўляецца праз фігуры сіметрыі, калі дазвычайнага сказа дадаецца іншая структура, каб часткі сказа мелі аднолькавую даўжыню. Сярод такіх пераходных фігур і квадратны перыяд (periode саггеё), у якім пратазіс і ападозіс уключаюць кожны па два члены прыкладна аднолькавай даўжыні, што фактычна амальтоесна александрыйскаму вершу, або дзесяціскладовіку.
У творах Памвы Бярынды асабліва выразна выяўлены сінтаксічны паралелізм з выразнай тэндэнцыяй да вы-
маўляльнай ізахроннасці (роўнаскладовасці) сказаў-коланаў. Зладжаная коланавая, у форме высокаарганізаванага паралелізму членаў і ў цэлым паслядоўна перыядычная ўпарадкаванаснь прозы пісьменнікаў XVI — пачатку XVII стст. набліжалася датаго, што яе рытмічныя адзінкі, выдзеленыя ў самастойны радок, здольны былі сфарміраваць урэгуляваны версіфікаваны рад, сілабіку. Напісаныя рыфмаванай прсзай вершы Герасіма Сматрыцкага, «ГІерло Многоц-ьнное» Кірыла Транквіліёна (Чарнігаў, 1646). «Храналогія» Андрэя Рымшы, «Вершы» Памвы Бярынды і ёсць пераходная форма да сілабікі. Метрычны памер гвораў ў ГІамвы Бярынды — строга вытрыманы транаццаціскладовік з цэзураю пасля 7 склада. Твор звычайна складаецца з пралога гутарак-казанняў 7 юнакоўэпілога, 5 вершаў («На Нараджэнне Хрыстовае», «На Стэфана Першамучаніка», «3 Евангелля на Абразанне Гасподняе», «3 ляменту Васілія Вялікага», «На святое Феафаніе, альбо Богаяўленне»), Дыялапчная форма твора працягвае традыцыі тэургічнай драмы, закладзеныя Францыскам Скарынам у гімнаграфіі, хоры галасоў у прадмове да «Песні Песняў».
Тэматычна жанравую прыроду сваіхтвораў паэт вызначае як «на каляду і шчодры дзень». Паэма-трыпціх П. Бярынды налісана ў форме элегійнага дысціха, для надання твору адпаведнай філасофскай рэфлексіі:
3	высокостн Нвба, якь ммлосьрдый зышоль,
14	тоу на зямлю до нась понмженых прншоль, Нынн нась солнце зе Всходу справедлнвостн, Навежает всьхь з гойнон добротлмвоста.
Гімнам усеагульнай радасці ад Нараджэння Хрысто Ba­ra поўніцца душа чалавечая, пазбаўляючыся скрухі і смутку:
О Хрмсте предь внкн оть Отца оувелебеный, А нынг с Пречнстон Панны нароженый, Вшелякій жаль смоутны на радость отм-ёнйвшн.
VI в Нароженю Своемь всьхь развеселнвшн.
Узнікшыя на грунце тэургічнай традыцыі і апакрыфічных лірніцкіх твораў, літаратурныя духоўныя вершы пабудаваны на складанай сістэме асацыятыўных параўнанняўпаралелізмаў: «якь діаменты, каменямь быласажена», «ведлуг годностн праве здалека венць св-ьтнла», у адпаведнасці з доўгаскладовай сілабічнай структурай дазваляюць прывесці гльібокія філасофскія высновы:
Стэфан bcwb мученнкомь свтллая Корона, //
РІ всш в-врнымь по Хрнсть певная оборона [269. 21, 37, 39J.
Духоўны верш П. Бярынды. як ні парадаксальна, аказаў значны ўплыў не толькі на генетычна роднасную па прасодыі паўднёва— і ўсходнеславянскую кулыуры. але на канты і псальмы заходніхславян і цэнтральнаеўрапейскіх народаў [17. 175], Барочная рытарычная традыцыя Памвы Бярынды. якая бярэ карані ад сярэдневяковай канцэпцыі rhetorica verba colorat («красамоўства афарбоўвае словы»), паступоваў XVII ст. пераўтвараеццаў вядучы матыў тэарэтычных пошукаў напрыклад, у Яна Квягкевічаў«Феніксе рытараў» і «Красамоўстве глыбокадумнаспі» (1672; 1689). Гэтая тэндэнцыя вызначаецца імкненнем да максімальнага насычэння паэтычнай тканіны размоўнымі аратарскімі эфектамі [150. 57], рытарычнымі фігурамі пераканання і аргументацыі.
Аднак асноўным заняткам II. Бярынды празусёжыццё заставаўся біблейскі пераклад, якому ён выдаткоўваў усе назапашаныя рознагаліновыя веды Біблеіст да апошніх імгненняў свайго жыцця (23/13 ліпеня 1632 г.) працаваў над падрыхтоўкай новай рэдакцыі царкоўнаславянскай Бібліі, лексічным падмуркам якой і з’яўляўся «Лексікон славенароскі» [146; 195; 29; 261. 10—12; 297. 21—25],
Найзначны ўклад ва ўсходнеславянскую філалогію Сярэднявечча зрабіў сын вядомага дзеяча астрожскага біблейскага гуртка, рэктара Астрожскай Акадэміі Герасіма Сматрыцкага — Мялецій (свецкае імя Максім) Сматрыцкі (1572(?)—1633) сваёй знакамітай працай «Грамматнкн словенскня правнльное сннтагма» (Вільня — Еўе, 1619). Глыбокія філалагічныя інтарэсы і спецыялізацыю Максім вынес яшчэ са сцен роднай Астрожскай Акадэміі ад свайго настаўніка і выхавацеля Кірыла Лукарыса(пазней Канстанцінопальскага Патрыярха), аўтара грэчаскай граматыкі (Мілан, 1576). Пасля паспяховага заканчэння Віленскага езуіцкага калегіума, Сматрыцкі служыць хатнім настаўнікам у князя Саламярэцкага пад Мінскам, дзе да яго служыў прызнаны мэтр філалогіі Лаўрэнцій Зізаній. Незвычайныя здольнасці дапытлівага юі іака былі падтрыманы мясцовымі мецэнатамі, якія далі яму магчымасць удасканаліць сваю адукайыю ў Заходняй Еўропе, дзе ён слухае лекцыі ў Вронлаўскім, Лейпцыгскім, Нюрнбергскім і Вітэнбергскімуніверсітэтах. Па вяртанні з Заходняй Еўропы каля 1604 г. (бацькі ўжо не было ў жывых і Астрожская Акадэмія пры састарэлым К. Астрожскім спыніла сваё існаванне), малады навуковец знаходзіць прытулак зноў у Саламярэцкіх, з галавой акунаецца ў культурна-рэлігійную дзейнасць, становіцца прызнаным аўтарытэтам, абаронцам зняважанай праваслаўнай веры, садзейнічаезаснаваннюў Мінску царкоўнага брацтва, вяртанню многіх уніятаў ва ўлонне праваслаўя.
3 пераездам у Вільню, патым часе найбольш арганізаваным з фарпостаў«рускага» праваслаўя, М. Сматрыцкі спрабуе свае літаратурныя сілы ў лалемічным творы «Антыграфі» (1608), водпаведзі на уніяцкую апалагетыку «Герэзія» і «Гармонія» Іпація Пацея. Праваслаўны аўтару сваёй палеміцы кіруеццасвятым прынцыпам, што вышэйшым
крытэрыем надзелены ісціна і гуманнасць, і таму ніякімі жорсткімі праследваннямі неўдасна знішчыць праўду між людзьмі, бо яна ад Бога валодае сілаю неадольнай.
Вяршыняй палемічнай літаратуры застаўся ў стагоддзях твор Мялеція Сматрыцкага «Фрынас (Плач адзінай вышэйшай апостальскай Усходняй Царквы з вытлумачэннем дагматаў веры)» (1608 ), напісаны з нагоды пагромаў праваслаўных цэркваў Іпаціем Пацеем і Іосіфам Вельямінам Руцкіму Вілый. Выкрывальны голас «Фрынаса» выклікаў поўнае замяшанне ў лагеры уніятаў. Сігізмунд III тэрмінова шле віленскаму каталіцкаму магістру адзін за адным тры універсалы, патрабуючы знішчэння тыража, прызначыўшы штраф у 5 і ысяч чырвоных злотых за продаж ці куплю кнігі. Алетвор настолькі бярогся вернікамі, штоўладамудалося канфіскавацьтолькі 36 паасобнікаў. Уся кара пала на архімандрытаСвята-Духавага манастыра Лявонція Карповіча, які на два гады быў кінуты ў «смярдзючую вязніцу».
Такой выкрывальнай сілы твора-дакумента яшчэ не ведала айчынная гісторыя. «Зветраная соль, прыцьмелыя светачы, згаслыя лямпы, раз’юшаныя начальнікі, аслеплыя павадыры, — кляйміў аўтар недавучаных багасловаў, новаспечаных іерархаў ад уніяцтва, — вы ў бездань нядбальства ўпалі, куды і давераных вам авечак цягнеце...
О, няшчасны статак, хіба настаўнікам і пастырам можа быцьтой, хто сам ніколі не вучыўся?.. Хто з дзіцячых гадоў сваіх не ў навуцы Св. Пісання, але ў іншай нейкай духоўнаму стану непатрэбнай забаве або ў нікчэмнасці малады век страціў... Адны з корчмаў. другія з двара, гэтыя з войска, а некаторыя з пабораў без усякаіа выбару і без усякага добрага сведчання з дапамоіаю золата і срэбра ў Дом Божы ўвергліся.,.
О. брыдкастаўнікі, а не настаўнікі, гасільнікі, а не свяцільнікі, ілжэпастыры (ілгуны. — У. К.) <...> адступі-
ліся ад закону Волі Божай, абдурманілі душы свае праклятаю мамонаю гэтага свету» [249. 6—8].
Праваслаўны люд успрыняў «Фрынас» як голас неба, кнігу прарочую, святую, роўную Евангеллю. Кніга хадзіла гіа руках, шанавалася за неацэнны скарб, былі такія, што завяшчалі класці яесабеў дамавіну [316. 50],
У пазнейшымсваімтворы«Парэнезіс»М. Сматрыцкі прыводзіць сведчанні пра тое, як аўтарытэтны вучоны, астрожскі святар Дзям’ян Налівайка (брат казацкага правадыра Севярына Налівайкі), прылюдна ў мясцовым капітуле заяўляў, што «Лямент» «за важнасць выказвання ў ім праўды Божай роўны пісанням Златавуста; за яго кроў сваю нам праліць і душы пакласці варта». Па словах астрожскага святара. пад той час пісьменнік быў у атачэнні такой славы, ласкі, міласці ўсенароднай, што яго «аж пад неба ўзносілі».
Праўда«Фрынаса», яго вялікасныя вобразы і думкі сутрасалі край, канцлер Леў Сапега, як ужо згадвалася. двойчы і тройчы папярэджваеуніяцкіх іерархаў аб выкліканых імі «небяспечных іскрах» грамадзянскай вайны: «Барані Бог нашу Айчыну ад такога шаленства! Сказаць праўду, яна (унія) набыла вядомасць толькі смутамі і раздорамі, якія зрабіла ў народзе і цэлым краі» [199. 65—79].
Боганатхнёны твор да гэтай пары застаецца сімвалічнай вежай праваслаўя, узорам пранікнёнай экзэгезы, яе «новай патрыстыкай», якому па апалагетычнай варгасці малароўныху айчыннай літаратуры. У ім, можа, упершыню зтакой глыбінёй і абгрунтаванасцю разгадана спаконная экзэгеі ычная таямніца біблейскай «Песні Песняў» як дзівоснага правобраза Хрысціянскай Царквы — Нявесты ў яе існа адзінай сусветнай ролі Пакутніцы, Пераможцы, Выратавальніцы народаў зямлі, даўсемаштабаў якойузнімае свой голас аўтар, каб выкрыць злачыннае вералом-