Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці
канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Памер: 360с.
Мінск 2007
ства на яю Бацькаўшчыне. 3 рэдкай пераканаўчасцю выказана гэта экзэгетычнае адкрыццё ў творы, сярод паднябесных вобразаў і яваў лунае аўтарская думка, заклікаючы архангельскіх заступнікаўу абарону і сведкі — разважыць спрэчку Усяленскае Царквы: «Раней чароўная і багатая, цяперзнявечаная іўбогая! Некалі каралева. якуюлюбіўувесь свет, цяпержаўсімі адрынутая і засмучоная! Падыдзіце да мяне ўсе, хто жывы, усе народы, падыдзіце, усе грамадзяне зямлі, паслухайце майго голасу і спазнайце, чым я была раней, і падзівіцеся! Цяперя — пасмешышчаўсягосвеіу, a перад тым была — здзіўленне людзям і анёлам! Упрыгожаная была за ўсіх лепей, грацыёзная і мілая, чароўная зорка на ўзыходзе, прыгожая, як Месяц, святлейшая ад усіх, як Сонца, адзіная дачка ў сваёй Маці, абраная той, што нарадзіла мяне, адзінай галубкай, без адзінай пляміны ці заганы... Міро — імя маё, крыніца вод жывых — так клічуць мяне...
Слухайце жалобную аповесць маю, усе народы, прыслухайцеся ўсе на зямлі жывых! Сыны і дочкі мае, якіх я нарадзіла і выхавала, пакінулі і пайшлі за тою, якая імі не пакутавала, кабудосталь насыціцца яетлустасцю! Святары мае аслеплі, пастыры мае, не жадаючы ведаць, што размова ідзе прадушу, знямелі, старцы мае падурэлі, юнакі мае здзічэлі, дочкі мае кінуліся ў распусту, і ўсе з адзіным намерам, выракціся Бога і яго праўды, згаварыліся супраць маёй душы.. О, пакута душы маёй, гора мне абшарпанай, гора мне адрынутай, ад няспынных слёз прытупілася вастрыня зроку майго, развярэдзілася нутро маё, спыняецца ў пакутах жыццё маё. I годы мае мінаюць ва ўздыханнях, праходзяць як дым дні мае.. »[249. 3—4]
У біблейскай пульсацыі думкі прыведзенага ўрыўка, яго ўзвышанай вобразнасці нельга не распазнаць украпаныя экзэгетычныя правобразы з «Песні Песняў» («Адзіная — яна, галубіца мая, чыстая мая», «Хто гэта падобная ззян-
Яскевіч A. A.
ню заранкі. прывабная як месяц, святлістая, як сонца, грозная, як палкі са сцягамі» (6,9—10); з «Яўлення св. Іаана Багаслова («1 з’явілася на небе вялікае знаменне — жанчына, адзетая ў сонца, пад нагамі яе месяц, і на галаве яе вянок са дванаццаці зорак» 12, 1).
У сваім агністым пафасе «Фрынас» гучаў прысудам беларускай магнатэрыі, калабарантам, гвалтоўнікам веры, вянчаючы гістарычнай славай роды патрыётаў у найкрызісную эпоху для нацыі. Яшчэ ніколі з гэткай прызнанасцю не гаварылася аб доме князёў Астрожскіх, які бляскам старажытнай веры надусімі іншымі родамі ззяў: «Дзе цяпер той каштоўны каменьчык — як свяцільня зіхоткі карбункул, які паміж іншымі перламі, як сонца паміж зорамі,у кароне галавы маёй насіла... Дзе іншыя дарагія і каштоўныя той кароны камяні, добрародныя рускіх князёў дамы, неацэнныя сапфіры, бясцэнныя дыяменты. » [249. 8—9]
Нельга казаць. штоздрадаасноўнай часткі беларускай магнатэрыі нацыянальным інтарэсам і веры бацькоў у эпоху «пасіянарнага надлому», засталася незакляймёнай сучаснікамі, аб ёй папярэдзілі, заклікалі да адказнасці, усенародна асудзілі наймужныя духоўныя дзеячы і заступнікі.
Пазней М. Сматрыцкім напісаны творы «Казанне на паі рэб а. Лявонція Карповіча» (1620), «Апраўданне нявіннасці» і «Абарона апраўдання» (1621), «Дадатак да абароны алраўдання» (1622), «Выкрыванне з’едлівых твораў» (1622), а пасля пераходу на бок уніі з выпадку яго асуджэння на Кіеўскім саборы — «Пратэстацыя» (1628), «Парэнезіс» і «Экзатэзіс» (1629).
Ваўдзячнай памяці нашчадкаў М. Сматрыцкі найперш застаўся як стваралыіік, побач з грымотным «Фрынасам», славутай «Грамматлкк словенскля правмльное сннтагма».
Як зазначае дасведчаны знаўца яго творчасці U.K. Ярэменка, «Граматыка» Мялеція Сматрыцкага стварыла цэ-
лую эпоху ва ўсходнеславянскім мовазнаўстве, атаксамаў славістычнай навуцы. Яна на доўгія гады сталася ўзорам школьнага падручніка, створанагаз педагагічным густам і бездакорным майстэрствам. Разам з тым «Граматыка» несла ў сабе магутны ідэйна-палітычны зарад, значэнне якога прыроўніваецца ідэйна-патрыятычнай сіле «Фрынаса». У барацьбе ўкраінскага і беларускага народаў супраць асімілятарскай місіі езуітаў (з іхлаціна-польскімі школамі і навукамі) «Граматыка» Сматрыцкага адчыніла напрамую дзверы ў вывучэнне роднай мовы.[316. 56],
У падшукванні абавязковых прататыпаў даследчыкі (Е. Макарушка, В. Німчук) схільныя звязаць «Граматыку» М Сматрыцкагазлацінскімі граматыкамі Ф. Меланхтанаі Альвара, абавязковага падручніка ў езуіцкіх школах, і, безумоўна, згрэчаскімі граматыкамі К. Ласкарыса і яго папярэдніка М. Крузія. Алеж грэчаскія і лацінскія крыніцы наследуюць, як вядома, і «Кграматыка» Мамонічаў і Львоўскі «Адэльфатэс»(1591 )[193.27]і«Граматыка»' Л. Зізанія, што не магло не затрымаць у вызначэнні ўласна славянскіх моўных асаблівасцей. У прыватнасці, для ўсіх сярэднявечных лацінскіх граматык, асабліва філасофскіх іх разнавіднасцяў, характэрным бы.іо поўнае атаясамліванне граматычныхзаконаў з лагічнымі. што перашкаджаластрога навуковаму заглыбленню ў прадмет самой філалагічнай дысцыпліны.
Разгадку першай па-сапраўднаму славянскай «Граматыкі» М. Сматрыцкага і здзейсненай пасрэдніцтвам яе рэформы ў тагачаснай славянскай філалопі належыць вычытваць з надзвычай насычанай нрадмовы граматыста, на-
1 3 поўнай назвы «Грамат ікн словенскай сьвершеннаго нскоуства осмм часті'й слова. . .» Л. Зізанія ўгадваецца непасрэдны яе прататып — трактат Іаана Дамаскіна«Об осмн частій слова».
рэшце, сасвядома палемічнай назвы самой працы «Граммагікн славенскнА правшгьное сннтагма». Дарэчы, на апошняе звяртае ўвагу той жа В. Німчук, зазначаючы, што твор М. Сматрыцкагазнаходзіццаў палемічных адносінах да ранейшых айчынных граматык [193. 27],
ГІра наследаванне М. Сматрыцкім сусветнай граматычнай практыкі, як лацінскай, зякой ён меў асаблівую магчымасць пазнаёміцца пад час навучання ва універсп этах Еўропы, так і грэчаскай непасрэдна праз свайго настаўніка К. Лукарыса, у дадзены.м выпадку даводзіцца гаварыць як пра асабліва глыбокі тып уплыву, у якім маюць месца, з аднаго боку, момант творчага запазычання, а з другога — адштурхоўвання. ГІадобны тып уплыву ўласна перасягае ўзровень шкалярскага разумення запазычання, у ім высокая замсжнаякрыніца—толькіўзор, наякі належыцьарыентавацца, калі можна, дасягнуйь яго, і адначасна адштурхоўванне, нават вызваленне ад яго, каб не прапусціць галоўнае — даследаванне асаблівасцей сваёй мовы. Менавітатакі падыход дэклараваны самымі першымі палажэннямі Прадмовы М. Сматрыцкага, дзе «грецкон любь лагннскон грамматікн» указаны якузор «худозства», «чнстостн», па прыкладу якіх «ведлугь власностн діалектовь... н славенская (граматыка) в своемь языц-ь славенскомь учпншпй можеть» [251.2—3] (курсіў — А.Я.).
3 гэтага канцэнтраванагатэксту выразна прасту пае аўтарская канцэпцыя стварэння «Граматыкі», якая павінна здзяйсняцца: а) на аснове даследавання асаблівасцей сваіх гаворак («ведлугь власностн діалектовь»): б) ставіць мэтай «чнстость» і правільнасць маўлення, напісання і нарэшце, з «пісм'ь» (пісьма, алфавіта), «выразуменнА». У гэтай праграме ўся навізна рэформы, якую меў у намеры ўнесці ў моўную практыку сваёй граматыкаю аўтар. Створаная не з запазычаных, а з законаў уласных дыялектаў,
яна павінна стацца першым вопытам кадыфікацыі славянскай мовы, унармаваць напісанне (арфаграфію), вымаўленне (арфаэпію), нарэшце, правільнае напісанне «пісмь вырозуменнд», ідэнтыфікацыюлітар-гукаў, магчыма, палеаграфіі алфавіта. У святле гэтага разгадваецца крыху нязвычная назва і самога твора М. Сматрыцкага, у якой ён палічыў неабходным вылучыць ‘правнлное’, нарматыўнае і ‘сінтагму’, відаць, у значэнні ‘структуры’ граматыкі, унутранай ‘арганізацыі’ яе граматычныхсувязяў.
Належыць ва ўсёй аб’ектыўнасці ацаніць літаратурны стан стараславянскай мовы. пакінугы першанастаўнікамі славянскімі і іхрэўнаснымі вучнямі. У сваіх геніяльных інзуітыўных спасціжэннях яны выканалі пачатковы этап літаратурнага афармлення мовы — стварылі адпаведны духу славянскага маўлення алфавіт.
Усё астатняе — норма напісання і вымаўлення—здзяйснялася, так бы мовіць, явачным парадкам, праз біблейскі пераклад, г.зн. працэс пачатковай кадыфікацыі прадстаўлены быў цалкам узусам, звычаёвым вымаўленнем, і адборам з яго мэтазгодных варыянтаў, чым і тлумачыцца вялікі веер дублетаў у старажытнай моўнай практыцы.
Дарэчы. нішто іншае якузус, дакладней мовубіблейскага перакладу, за нейкую ўстаноўленую норму прымае і М. Сматрыцкі, калі раіць «учнтелемь школнымь», якім у першую чаргу адрасаваны падручнік, на «славянскіхь лекціяхь» скарыстоўваць біблейскія кнігі «албо нншее што чнстымь іазыкомь славенскнмь з грецкого преложеное».
Зразумела, што ўзорам такога «кніжнага» узусу для граматыста магласлужыць першая друкаваная славянская (Астрожская) Біблія, падрыхтаваная пры непасрэдным удзеле яго бацькі ГерасімаСматрыцкага ГІра ўсюсур’ёзнасць задумы аўтара па кадыфікацыі стараславянскай мовы сведчыць і тое, што да сваёй граматыкі, паводле супастаўлен-
няў M. Вейнгарта [251. 88], ён нярэдка дае выпраўленне астрожскага тэксту — лексічнае, правапіснае, пунктуацыйнае, паводле праводзімай ім рэформы. Астрожскі тэкст (Мф. 19, 30): «Mhosh же будуть пргвн, послг(д)нін й посл’ёднін, пргвій» — «Граматыка»: «Мнозі будуть первін посладнн, а посл-вдній первн». Астрожскі тэкст (Прытч. 16, 24): «Сотове медовнн словеса добра, сласть же н(х) нсц'Ьленіе дшн» — «Граматыка»; «Сотове медовніе словеса добра, сладкость же нхь нсц-ьленіе дша».
Звяртае на сябе ўвагу мэтазгодная сістэмнасць правіл, якімі кіруецца М. Сматрыцкі ва ўнармаванні унікальнай спецыфічнасці стараславянскай мовы. Для яе, як вядома, характэрна надзвычай падрабязная градацыя прошлага часу (па Сматрыцкаму: преходяіцее, прешедшее, мпмошедшее, непределыіое), якую ў новыхумовах моўная практыка спрасціла, перавяла часткова ў катэгорыю стану і ў іншыя дзеяслоўныя формы. Аднак нельга бачыць у гэтым адно толькі збыткаванне моўных сродкаў старажытнай моваю, у сваёй сістэме яны надзвычай змястоўныя, пластычныя ў фіксаванні працякання часавай рэальнасці. Гегель непасрэдна ў гэтым уі леджваў бага і іце старажытнай мовы, я кая, па яго словах, «бяднее з цывілізацыяй і стварэннем граматыкі» [61.60; 62],
Тое ж тычыцца і наяўнасці ў парадыгме скланення клічнага склону (сыну, голубе), як і парнаіа ліку (абедзве рукі), якія да гэтай пары ўтрымлівае народная гаворка і якіх гэтак не хапаедля гнуткасці форм сучаснай літараіурнай мове.