• Газеты, часопісы і г.д.
  • Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I. Алена Галубіцкая-Яскевіч

    Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці

    канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
    Алена Галубіцкая-Яскевіч

    Памер: 360с.
    Мінск 2007
    79.2 МБ
    Цнота — падмурак чалавечага жыцця, каштоўнейшая за дыяменты і зліткі золота, бо «пасажанаў адным нябесным палацы з Богам, з ангеламі мае супольную малітву». Яна «прадзе залаты век чалавеку», «станам малжэнскім святым дары дае, любоў і згоду, шчырасць, пенкныя звычаі», дасылае «кветкі патомства слічнага», «праменнем сваім сэрца грэе», «Фартуну і Славу на руцэ пястуе». Менавіта Цнота зрабіла мужным гэты род, які стаў радасцю, гонарам для дзяржавы. Слава ў 1. Ужэвіча ідзе ў суправаджэнні
    трубаў, на якіх і сам аўтар спявае ўхвалу героям. Слава — вынік цнатлівага жыцця, (зусім як пазней у Я. Чачота: «Божая ўзнагарода за гожасць душы і сумленне» [293. 88]). Цнота рыхтуе на Небе «чалавеку карону», выхоўвае міласэрнасць, у крывавым баі надае мужнасць, даруе праз радасць «залаты мір».
    Сама лінія Цноты і Славы — гэта велічны гімн старабеларускай, усёй сярэднявечнай еўрапейскай культурнай традыцыі, высакародству дабрачыннасці не толькі рыцарскіх, але і звычайных пабожных родаў. Галоўная ідэя твора ў тым. што слава не можа ўзнікнуць са свецкай мііусні. яна дзеецца з добрапамыснага жыцця. подзвігаў не толькі на полі брані, не толькі ўчынкаў вайсковых, але і высілкаў духоўных, высакароднага служэння Айчыне, з пажыццёвага падзвіжніцтва звычайнага чалавечага лёсу. Відавочна, такое цяжка дзеейца не толькі ў наш век, але і ў тыя часы, бо патрабуе асаблівай духоўнай мужнасці, штодзённага маральнага ачышчэння, стаяння ў чысціні і веры, як пісаў суайчыннік паэта Андрэй Волян, «нікому не рабіць кепства і з гатоўнасцю дапамагаць людзям» [49. 93].
    Звесткі пра французскі перыяд I Ужэвічабольш значныя... У аддзелерукапісаў Нацыянальнай Бібліятэкі ў Парыжы пад № 3876 захоўваецца рукапіс-аўтограф in 4°«Граматыка славенская. напісаная праз Івана Ужэвіча Славяніна, Слаўнай Акадэміі Парыжскайу Тэалогіі Студэнтам...» Рукапіс датаваны 1643 годам. А ў мясцовай бібліятэцы г. Араса. шго на гюўначы Францыі, быў адшуканы другі рукапісны варыянт той жа працы — «Грамматыка Словенская. Зложена м напнсана трудом н прчлеженіем Іоанна Ужевнча Словяннна» (1645).
    Хаця дакладна вядома, што «Граматыка» 1. Ужэвіча не друкавалася гіры жыцці аўтара (ён быў найбольш вядомы як паэт), было б няправільна лічыць, што ў айчынным і
    замежным мовазнаўстве адсутнічаюць згадванні пра яго навуковую спадчыну. Звяртацца да прац 1. Ужэвіча пачалі ўжо ў пачатку XVIII ст., і, як не дзіўна, перш за ўсё замежныя вучоныя. Упершыню на рукапіс I. Ужэвіча спаслаўся візантолаг А Бандуры ў сваіх нататках «Усходняя дзяржава, або Канстанцінопальская старажытнасць. Пра кіраванне дзяржавай», надрукаваных у 1711 г. у Парыжы і паўторным выданнем у 1729 г. у Венецыі. Вучоны цытуе лацінскі загаловак парыжскага рукапісу I. Ужэвіча і прапануе ўвазе чытача чатыры табліцы кірылаўскага алфавіту, запазычаныя з яго «Граматыкі».
    Асаблівую ўвагу да прац Івана Ужэвіча праявілі славянскія «будзіцелі». Нельгазабываць, што XVIII ст — гэта эпоха ўздыму нацыянальна-вызваленчага руху заходніх і паўднёвых славян, эгюха абуджэння нацыянальнай годнасці і ўвогуле самая напружаная пара ў фарміраванні славянскіх нацый. Славянскія мовазнаўцы пры складанні граматык абапіраліся на вопыт I. Ужэвіча. У прыватнасці, вядомы даследчык славяншчыны Й. Добраўскі ў сваіх «Асновах славянскай мовы» [79. LXVIII], спасылаючыся на матэрыялы В. Копітара, прыводзіць звесткі пра рукапіс I. Ужэвіча 1643 г. «Будзіцелям» славян імпанавалі адважны палёт навуковай думкі аўтара, туга па велічы радзімы, якую пачынаў абыходзіць лёс. Цікавіўся працамі таленавітага студэнта Сарбоны і рускі вучоны Сяргей Строеў, аўтар «Апісання помнікаў славяна-рускай літаратуры, захаваныху публічныхбібліятэках Германіі і Францыі са здымкамі з рукапісаў» (1841).
    Навукова абгрунтаваны погляд на паходжанне нашага суайчынніка ўслед заЙ. Добраўскім, В. Копітарам, С. Строевым, выклаў П. Мартынаўу сваёй бібліяграфічнай працы «Славянскія рукапісы ў дзяржаўнай бібліятэцы Парыжа». Ён лічыць I. Ужэвічарускім з паўнёва—заходніхзямель, бо
    ягоны трактат аформлены згодна з традыцыямі не заходнерымскага, а ўсходневізантыйскага хрысціянскага аргадокса. Надыходзіла чарга і да араскага рукапісу. I каліяшчэ напачатку XX ст. у Кіеве A I Сабалеўскі друкуе свой артыкул «Граматыка Ужэвіча» [260. LXII; 253. 9—10], карыстаючысятолькі фактамі парыжскагаварыянта,to I. В. Япч, якому належыць гонар адкрыцця араскага рукапісу, дае характарыстыку помніку, зразумела, больш дакладную і пазнейшую, абапіраючыся ўжо на два варыянты працы нанова адкрытага граматыста і на немалую навуковую літаратуру па гэтым пытанні. У 1907 годзеўберлінскім часопісе «Архіў славянскай філалогіі» з’яўляюцца яго нататкі «Іван Ужэвіч, граматыст XVII ст.» [310. 6—10; 332. 154-— 160], дзе ён характарызуе трактат Ужэвіча як «граматыку царкоўнаславянскай або беларускай мовы».
    Але ўсё ж A. I. Сабалеўскі больш дакладна вызначае моўную стыхіютвора як кангламерат беларускай і польскай моў. на якім «пісаліся ў XVI стагоддзі ў літоўска-рускай дзяржаве дакументы,аў XVII ст. у ПаўночнайРусі літаратурныя творы. Сіарая Масква ведала гэтую мову пад імем «беларускай»[253. 9—10],
    У свой час вельмі зацікавіўся лёсам Івана Ужэвіча Іван Франко. Значныя заслугі ў вывучэнні навуковай спадчыны 1 Ужэвіча належаць такім вядомым украінскім даследчыкам, які Агіенка, I. Боршчак, Л. Чарвінская, А. Дзікі. I вось, нарэшце, у 1962 г. I. К Беладзед у час наведвання Парыжа, пры шчырай падтрымцы французскага акадэміка—славіста Андрэ Мазона і выкладчыцы Парыжскага універсітэта Ганны Шэрэр, зрабіў фотакопію з рукапісу граматыкі Неўзабаве Інстытут мовазнаўства імя Патэбні АН УССР з беражлівым захаваннем аблічча помніка выдае «Граматыку» I. Ужэвіча, дадаўшы паралельны пераклад тэксту з лацінскай на ўкраінскую мову. Навуковае прачы-
    танне i пераклад «Граматыкі» зроблены вучоным—лаціністам, дацэнтам Жытомірскага педінстытута €. Кудрыцкім [67. 3—115; 30. 242], НаБеларусі гэты помнік даследавалі вучоныя Інбелкульта, Л. М. Шакун, Н. Б. Мячкоўская і інш., пераклад араскага варыянту «Граматыкі» быў ажыццёўлены ў 1996 г. A. А. Жлуткам [325. 261—346],
    Аналізскладу «Граматыкі» паказвае, штоі Ужэвічадлюстраваў і апісаў стан сучаснай яму беларускай літаратурнай мовы, надзвычай дакладна зафіксаваўшы лексічныя1, фанетычныя2, словаўтваральныя і марфолага-сінтаксічныя3 змены, якія адбыліся ў ёй да XVII ст. у выніку адгалінавання яе ад агульнаўсходнеславянскага ствала I Й. Добраўскі, і В. Копітар, а за імі і некаторыя іншыя вучоныя (С. Строеў, польскі гісторык літаратуры М. Вішнеўскі) вагаюцца адносна характару мовы I. Ужэвіча, відаць, з-за цьмянага ўяўлення пра Беларусь, пра стан літаратурнай беларускай мовы таго часу. He ўлічваюць менавіта тых абставін, штодлячасоў М. Сматрыцкагаі I. Ужэвіча быў характэрны вельмі інтэнсіўны працэс узаемаўплыву і ўзаемаўзбагачэння паміж беларускай і польскай мовамі. Гэта была якраз тая пара, калі гюльская мова плённа засвойвала культуру беларускай мовы, выпрацаваную ў перыяд свайго дзяржаўнаі а становішча ў Вялікім княстве Літоўскім [91.232—233; 315. 394],
    Граматыка Івана Ужэвіча, відаць паўсім, стваралася з улікам вопыту першай універсальнай граматыкі «Мінервы»
    1 скарбы, гултай, стайня, сталый, бачный, зацный, початок. досыть, свойскі, албо, але, бачйтй, блазень, прытым, зблйзка, здалёка, матка.
    2 Бороншпь (ц), людскость (ц), зверху, пануючы, нехай, бліжэй, усмажыть.
    ' Нехай хоче(т), кто-колвекь, што-колвекь, где-колвекь, найсталейшы, найзацнейшая, найбачнейшы, когось, гултайства, лепшый, водячы, пануючы; іевь сдожшнй межы звератамй, павь пенкнейшый надь паву слонце дале (й) месяца, пес прудшый кота, Сарбона есть в Парыжу.
    таленавітага іспанскага вучонагаФ. Санчаса, знакамітай папярэдніцы «Граматыкі Пор-Раяля» Арно і Лансло. Яе аўтару. побач з лагічнымуніверсалізмам удалося глыбока адлюстраваць нацыянальныя рысы іспанскіх гаворак і такім чынам праз стварэнне літаратурнай мовы садзейнічаць працэсу тэрытарыяльнай кансалідацыі дзяржавы.
    Асаблівай павагай да роднай мовы, імкненнем даследаваць яе характэрныя рысы вызначаецца і праца нашага граматыста, што выявілася ў прадстаўленні на сгаронках граматыкі кондавага матэрыялу старабеларускай мовы і апісанні самабытныхяе формаў:
    — памяншальныя формы: малы — малюхны — маленькі — малюсенькі — малюсенечкі—малюсенечанькі:
    — агульныя імёны, якія абазначаюць сгупень сваяцтва да адказнай асобы: воеводнчь — сын ваяводы, ваевадзянка — дачка ваяводы, ваяводзіная — жонка ваяводы; старастнчь —сын старасты, старостйная — жонка старасты, старастянка — дачка старасты;
    — імёны з фармантам — е ў клічным склоне: отче, кравче, мыслівче, купче;
    — агульныя імёны мужчынскага роду, што заканчваюцца на -ый (-ій) і скланяюцца наўзор прыметнікаў: крайчйй — той, хто кроіць хлеб да каралеўскага стала; падскарбій — падскарбнік;
    — неазначальныя займеннікі: якійсь, хтось, штось, н^ктось, нехтось, якій-колвекь, жадень,
    — прыналежныя займенікі, утвораныя ад уласных: свой — свойскі, твой — твойскі, мой — мойскі, наш-ь наскій.
    Іван Ужэвіч уводзіць катэгорыю герундыя ў беларускую мову таго часу: герундый I (кованя), зараз адпавядае аддзеяслоўнаму назоўніку ніякага роду (каванне); герундый 11 (куючн(й)), утвараецца ад першай асобы абвеснага ладу адзіночнагаліку з даданнем складу — чн. Дарэчы, услед за
    традыцыямі школы універсальнай граматыкі ён знаходзіць у формах герундыя больш дзеяслоўных (пасіўнасць, кіраванне), чым імянных уласцівасцен.
    Часамі I. Ужэвіч, відаць, палемізуе зФ. Санчасам, яку выпадку з адкладнымі дзеясловамі: віншую тоб^ добраго здоровья; радуюся, тешуся добраго здароўя твайго.
    Старабеларускі філолаг выдзяляе ў складзе тагачаснай беларускай мовы асобны царкоўнаславянскі пласт — «свяшчэнную мову».
    Згодна з тэорыяй універсальнай граматыкі, лінгвістыка вывучала правільныя марфолага-сінтаксічныя канструкцыі, усе адхіленні ад іх — фігуры думкі і фігуры слова — распрацоўвала рыторыка. Па-за ўвагай заставаліся нацыянальныяасаблівасці: склонавая сістэма, спецыфічныя формы параўнання, спалучэнне слоў. У сваёй «Граматыцы» I. Ужэвіч пераадольвае гэтую супярэчнасць, прадстаўляе найбольш самабытныя рысы айчыннай мовы: