• Часопісы
  • Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I. Алена Галубіцкая-Яскевіч

    Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці

    канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
    Алена Галубіцкая-Яскевіч

    Памер: 360с.
    Мінск 2007
    79.2 МБ
    Таксама і ў залічэнні займенніка ў залежную (не самастойную) ад назоўніка часціну мовы праступае ўся тая ж змястоўнасць, адкрытая ўнутраная форма старажытнага слова, якая ў пазнейшай фармалізацыі моўных працэсаўзгубілася пры пераходзе займенніка ў афіксы-фарманты (— ‘ся) і ў службовыя часціны мовы.
    Наяўнасць у стараславянскай мове даволі шырокага спектру дублетных форм і іх фіксацыя «Граматыкай» М. Сматрыцкага не азначала неўнармаванасці яе, у пазнейшы часдаследаваннямі Л. П. Якубінскагаянабылаабгрунтавана як своеасаблівая, вераемнасная норма. Па аргументацыі даследчыка, у нормах Сярэднявечча норма існавала, хоць і дазваляла «дыяпазон ваганняў», «болыпую амплітуду адхіленняў у межах мовы». «Такое ваганне нормаў. . і... было нормаю літаратурнай мовы». Літаратурная норма ў сваім вераемнасным пошуку, па фігуральнаму выразу вучонага, магла сказаць: «Я дапушчу тое і тое, але трэцяга ці чацвёртага не панярплю. ) ў мяне есць свае законы, усё яшчэ мала вывучаныя» [227 229—330; 313. 3—207],
    I Іаводле матэрыялу «Граматыкі» Мялеція Сматрыцкага можа скласціся ўражанне, што ў старых мовазнаўцаў яшчэ не існавала адрознення паміж літарай і гукам. На ўзроўні развітага фаналагічнага вучэння аб фанемах і іх прыкметах, вядома, распрацовак не існавала. Але ў прынцыгювым плане адрознення не магло не быць, толькі яно не падкрэслівалася, дакладней, у старажытнай мове гук шчыльна прымацоўваўся да літары, ішоў за алфавітам, і гэта было ўжо ў тых умовах нейкай ступенню ўнармавання вымаўлення. уберажэння літаратурнай мовы ад патаплення ў моры вуснай рознадыялектнай асіміляцыі і спрашчэння. Так, Я.Ф. Карскі адзначаў некаторую штучнасць старажытнай пісьмовай мовы, што не пазбаўляла яе права на вусную фору бытавання. Штучнай у пэўнай меры з’яўляецца кожная літаратурная мова, якая, аднак, заўсёды служыць сродкам зносін у адукаваным грамадстве. На гэтай падставе старабеларускую літаратурную мову з яе вялікім элементам стараславянскіхформаў і нормаў вучоны лічыў гутарковай у вуснах адукаванага тагачаснага яе носьбіта [117.13],
    «Граматыку» M. Сматрыцкага вылучае распрацаваная структура, якой ахоплены, па сутнасці, усе раздзелы мовазнаўчай тэорыі: арфаграфія, этымалогія (марфалогія), прасодыя і тэорыя вершаскладання, сінтаксіс. Айчынны граматыст упершыню ўпарадкаваў пунктуацыю ў сучасных яе формах. Ён у многім з’явіўся заканадаўцам усходнеславянскай лінгвістычнай, тэрміналогіі, у яго абазначэннях «нмя», «мнстонмеше», «глаголь», «прнчастіе», «нар'Бчіе», «предлогь», «союзь», «м-Бждометіе» і інш. прыняты і пасёння.
    Надзвычай цікавыя ўказанні Мелеція Сматрыцкага пра «змястоўную» методыку выкладання мовы. яго Прадмова і сам граматычны матэрыял ў курсах старажытнай граматыкі разглядаецца як каштоўны дакумент педагагічнай і метадычнай думкі XVII ст. На падставе ўпамінання ў Прадмове ступеняў навучання па буквары, а затым па граматыцы, старыя даследчыкі К. Харламповіч, Е. Макарушка і М. Вейнгарт схільны залічваць М. Сматрыцкага ў найбольш верагодныя аўтары віленскага «Буквара» 1618 г., выдадзенага непасрэдна перад «Граматыкай».
    З’яўленне фундамен гальнай нарматыўнай працы М. Сматрыцкага адразу паклала канец знявагам славянскіх моў езуітамі, вымагаючы ўжо сур’ёзнага стаўлення да богадараванага царкоўнаславянскага «глагола».
    Высокіўзровень граматычных дасягненняў М. Сматрыцкага засведчаны ўжо самім фактам захавання навукова-педагагічнага значэння яго «Граматыкі» на працягу болей як двух стагоддзяў. «Граматыка» М. Сматрыцкага перавыдавалася ў Маскве— 1648, 1651, 1721,1723,уСербіі — 1775тг.,саскарачэннямі капіравалася ці паслужыла прататыпам для «Граматыкі» А. Пузіны (Крамянец, 1638), «Буквара» В. Бурцава (М., 1634), «Граматйчных нсказаннй» Ю Крыжаніча (1666), была таксама ўзорам і асновай для рускіх граматык Г. В. Лудольфа (1698), 1. Капіевіча (1706),
    В. Ададурава (рукапісная, 1731), М. Гранінга (1750). За словамі М. В. Ламаносава, яго прызнаннямі граматыкі М. Сматрыцкага «варотамі маёй вучонасці» падразумяваюцца настолькі глыбокія штудыі гэтай працы, што родапачынальнік новай рускай мовы мусіў ведаць яе на памяць. I наватФ. Буслаеў, які ўжо замацоўваў рэформу мовы карамзінска-пушкінскага перыяду, не мог не засведчыць, што рускае мовазнаўства вядзе свой адлік ад Л. Зізанія і М. Сматрыцкага.
    Пасля паўстання жыхароў Віцебска (1623) супраць жорсткага ІасафатаКунцэвіча, які зачыніўусе цэрквы і пачаў выганяць праваслаўных з горада, жахлівай расправы каралеўскай улады над забойцамі уніяцкага епіскапа, Мялецій Сматрыцкі, абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе, антыўрадавых хваляваннях, турэцкім шпіянажы, назаўсёды пакідае Вільню і накіроўваецца на Блізкі Усход, да Патрыярха Канстанцінопальскага, свайго настаўніка Кірыла Лукарыса. Душэўны надлом, непаразуменні з Іовам Барэцкім, Пятром Магілам і самім патрыярхам, збліжэнне з князем-католікам Аляксандрам Заслаўскім, нашчадкам роду Астрожскіх, даўнія кантакты з уніятамі, цяжкія хранічныя хваробы абмену рэчаваў і селязёнкі скарылі дух змагара, да якога, па словах езуіцкага гісторыка Я. Сушы, «як да аракула сцякаліся людзі з усіх старон», прыводзяць М Сматрыцкага да абвяшчэння сваёй канцэпгіыіуніі з мэтай стварэння беларуска-ўкраінскага патрыярхата, не прынятай праваслаўнымі, але падтрыманай католікамі і уніятамі. Праз арыентацыю на Захад Мялецій хацеў пазбегнуць унутранай міжканфесійнай вайны, выратаваць насельніцтва беларуска-ўкраінскай этнічнай еднасці ад дэградацыі і вынішчэння, а дзяржаву ВКЛ — ад пагрозы канчатковага разбурэння. Тая структурная перабудова праваслаўя. даякой падсвядома імкнуўся Сматрыцкі, потым была здзейснена
    П. Магілам без абражлівага кампрамісу зуніятамі. Уласнадухоўная трагедыя падзвіжніка (віленскія братчыкі да пераходу ў унію ўшаноўвалі яго ледзь не як святога), які ў сценах Дзерманскага манастыра дажываў свой век у глыбокай праваслаўнай схіме, пасце і малітве, насіў валасяніцу да агоніі хваробы, не жадаючы і бачыць уніяцкіх іерархаў-всраломцаў, шго пасля аблашчання яго папскім званнем архібіскупа Ерапалітанскага праглі сустрэчы, каб ужо разам падзяліць віну заўчыненыя жахлівыя злачынствы і спусташэнні ў краі. Але яго працы «Антыграфі», «Фрынас», «Апраўданне нявіннасці», побач з бессмяротнай «Граматыкай», як і ключавая ідэя яго творчасці — роўнасць не толькі ўсіх грамадзян Рэчы Паспалітай. але і славянскіх народаў, знаменавалі эпоху ў славянскай культуры.
    Спадчына наступнага айчыннага граматыста Івана Ужэвіча, што непасрэдна засведчыла факт цікавасці да нашай культурыў Заходняй Еўропе, у выніку дэнацыяналізацыі беларускай гісторыі з часоў уній, калі родная мова была ганебна выключана з дзяржаўнага ўжытку, мусіць узнаўляцца з небыцця пакаленнямі навукоўцаў на працягу стагоддзяў.
    Станаўленне беларускай філалагічнай думкі ў Сярэднявеччы адбывалася ў шырокім культуралагічным кантэксце, у цеснай сувязі з працэсамі духоўнага Адраджэння на Беларусі, на якія істотна паўплывалі другі паўдневаславянскі ўплыў і рэнесансныя ідэі Заходняй Еўропы. Сасвайго боку прэцэдэнт лацінамоўнай «Граматыкі славенскай» Івана Ужэвіча (Парыж, 1643; Арас, 1645) сведчыць пра неаслабную цікавасць да культур Slavia Orthodoxia ў раманскім свеце, абтыпалагічным вывучэнні вопыту літаратурнага ўпарадкавання мовы ў складана вырашальнай праблеме спалучэння кніжнага (царкоўнаславянскага) і народнага (старабеларускага) пачаткаў.
    3	выдадзенага ў 1950 годзе «Спісу студэнтаў Кракаўскага універсітэта», які ахошіівае перыяд навучання з 1608 па 1642 год, вядома, што 28 кастрычніка 1637 г. Іван, сын Пятра, Ужэвіч залічваеццаў штат студэнтаў 3 кракаўскага перыяду дайшлі толькі паэтычныя творы пераважна панегірычнага жанру, важнейшая з іх паэма «Вобраз Цноты і Славы »(на шлюб Аляксандра Пржылецкага з Евай Рупнёўскай) (1641).
    Паэма Івана Ужэвіча «Вобраз Цноты і Славы» прымыкае да шматлікіх панег ірычных твораў-вітанняў маладых сужоннаў. сярод якіх асабліва вылучаецца даследчыкамі [239. 58] «ЗорнаенебалА. В. Высоцкагаі«Паранімфус» Я. Пратасовіча.
    Паэма «Вобраз Цноты і Славы» напісана пад уплывам эстэтыкі маньерызму. Паміж гістарычнай эпохай і мастацкім напрамкам, як вядома, існуе цесная сувязь і ўзаемаабумоўленасць Крызіс дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай і Княства, кразмерная залежнасць апошняга ад Кароны, стан безвыходнасці ў грамадстве з-за няўдалых уній нараджалі ў светаадчуванні жыхара гэтых зямель устойлівы ўнутраны канфлікг, абумоўлены няздольнасцю асобы супрацьстаяць знешнім сілам і ўласным песімістычным пачуццям. Страта рэнесанснай гармоніі трансфармавалася, як адзначае I. В Летуноўская, у стан адчужанасці [ 149. 39—40],
    Паступовы заняпад славянскіх зямель з-за палітычнай анархіі Рэчы Паспалітай не надта каб спрыялі з’яўленню высокіх ідэй і грамадскіх здзяйсненняў. Захапленне ўласнай радавітасцю і раскошай, любоўнымі і свецкімі іні рыгамі, шматлікімі мясцовымі канфліктамі абумовіла з’яўленне твораў панегірычных, прысвечаных гербам і прыватным урачыстасцям знакамітых магнацкіх і шляхецкіх сем’яў.
    Аднаку сваім панеі ірычным творы беларускі паэт выступае як найыянальны адраджэнец, спяваючы гімн ціха-
    му сямейнаму жыццю малжонкаў, ён адначасова імкнецца абудзіцьу пакаленнях велічныя ідэалы, заклікаць на гераічныя справы, вартыя слаўнага мінулага краіны. У радаводзе маладога героя яму бачацца прыкладамі вобразы славутых Пржылетаў — справаводцы Марыяна, роўнага мудрасцю Нестару-летапісцу, кашталяна Герасіма, праслаўленага адданым і добрадзейным служэннем люду Айчыны, нарэнше, бацькі малжонка Севярына, які «граміў мужнай правіцай Інфляндскія загоны, ставіў грудзі свае мужнія пад кулі і стрэлы». Аўтар хваліць і самога малжонка Аляксандразатое, што «дні ранішнія клейнотамі навук прыаздобіў», а потым, «ідучы крокамі айца выдатнага, аддаўся зброі воінскага Марса». Спяваецца паэтам хвала і роду Рупнёўскіх: «слічная Ева, квет араматны паненскага стану», «люстэрка цнот, аздоба сужонства»
    Так над фабульна-сюжэтнай тканінай твора пачынае ўзвышацца алегарычны план, які паведамляе ідылічнай меладраме панегірычна глыбокае быційна-філасофскаегучанне.
    Фактычна ў паэме дзве галоўныя гераіні ідэальнасімвалічнага зместу — Цнота і Слава. Для паэта Цнота, «святая Цнога» — дар Прамудрасці Божай: «Цноту ж цялесным вокам не ўбачу: // Бо ж Самім Богам яна сфармавана» [342. 4] (пераклад Міры Лукшы).