• Газеты, часопісы і г.д.
  • Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I. Алена Галубіцкая-Яскевіч

    Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці

    канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
    Алена Галубіцкая-Яскевіч

    Памер: 360с.
    Мінск 2007
    79.2 МБ
    —	канструкцыі двух назоўнікаў, адзін з якіх у адносінах да другога мае значэнне родавай прыналежнасці ці яе адсутнасці: здоровостьгБла, бвлость твару, згубадушн;
    —	спалучэнні, калі паміж двума назоўнікамі існуюць адносіны валодання і адзін з іх пераходзіць у прыметнік: карона кроля (коронакоролевская). коньгетмана(конь гетманскі);
    —	вышэйшую сіупень параўнання прыметнікаў з родным склонам: слонце яснгйшае надь м-ьсец;
    —	найвышэйшую ступень параўнання прыметнікаў з творнымсклонамз прыназоўнікамі межн і з: слонце найяснейшое межн планетамн, Армстотелесь з мудрыхь наймудрейшнй;
    —	творны абсалютны: каралюючы каралём (teguante rege):
    — канструкцыі месца: кроль есть вь ГІарнжу, прнехалн купцы до Парнжа.
    Дарэчы, I Ужэвіч услед Ф. Санчасам сцвярджаў, што «аблатыў {ablatio — аддаленне) не дакладная назва 6-га склону, болыл блізкім па значэнні было б указанне на залежнасць гэтага склону ад прыназоўніка» [162. 64],
    Даследчыкаў навуковай спадчыны Івана Ужэвіча, бадай. найбольш за ўсё ўражвае складана распрацаваная структура яго граматыкі [343. 87—91 ]. ТрактатУжэвіча напісаны ў рэчышчы лепшых грэчаскіх і старажытнаяўрэйскіх граматычных традыцый, з улікам бліскучых дасягненняў яго папярэднікаў, мовазнаўчых прац (братоў Мамонічаў), Лаўрэнція Зізанія, СпірыдонаСобаля, Мялеція Сматрыцкага. Адрозненне граматыкі I. Ужэвіча ад яе папярэдніц перш заўсёў тым, што янаўяўляе сабой ужо граматыку пераходнага перыяду, прадцечу Новага часу. бо апісвае не царкоўнаславянскую, аўласнастарабеларускую(XVII ст.) мову, яе свецкі, кніжна-літаратурны варыянт [175.46],
    ГІа традыцыі яна ўключае ў свой склад арфаграфію, прасодыю як вучэнне аб відах націску і абазначэнні іх на пісьме, этымалогію як навуку аб часцінах мовы Відавочна, ёсць традыцыйнае, але шмат і новага. . Арфаграфія ў працы і. Ужэвічаўключаеўсвойсклад нестолькі правапіс, колькі ўласна фанетыку, прасодыя выкарыстоўвае дасягненні піктаграфіі. а этымалогія — ледзь не сучасная марфалогія амаль з усімі вядомымі нам часцінамі мовы. Аўтар падае іх як бы ў дынаміцы, паказвае мінулы іх стан, спьгняе ўваіу чытача на сучасных формах, прадказвае перспектыву далейшага развіцця і станаўлення разгледжаных часцін мовы.
    Асаблівая цікавасць у Івана Ужэвіча да сапраўдных, як сёння выявілася, таямніц мовы — загадкавага інфінітыва і рэліктавага супіна, што ў свой час адыгрывалі ролю ў нечым скрытых спружын моўнага развіцця, шмат у чым паспрыяўшы і фарміраванню новых моўных з’яў. Такая
    глыбіня навуковага бачання ўжо прывілея ўзбагачанай сённяшнімі ведамі лінгвістыкі.
    Даследаванне ж форм дзеепрыметнікаў і герундыя як выніку своеасаблівага ўплыву — праз польскую мову — заходніх лацінакаранёвых моў можа дапамагчы запоўніць некаторыя «белыя плямы» ў характырыстыцы пераломнага для беларускай мовы XVII стагоддзя.
    А ў даследаванні сутнасці форм дзеепрыметнікаў, сярод якіх вучоны разглядае як складаныя старажытныя формы, так і пазнейшыя, болын простыя, народжаныя, напэўна, паскарэннем грамадскага жыцця, I. Ужэвіч, мабыць, адзін з першых заўважыў працэс вылучэння з дзеепрыметнікавага стану такіх дзеяслоўных структур, як дзеепрыслоўныя формы на -учы, -ючы, -ачы, -ячы, -ўшы і -шы, дзеясловы прошлага часу, утвораныя ад нязменнага элевага дзеепрыметніка са складу перфекта, і апісаў формы дзеепрыметнікаў (з -н і -т), якія будуць уласцівы пазнейшаму стану мовы. Значна пазней, у XIX ст., у доктарскай дысертацыі «Мз загшсок по русской грамматнке» A. А. Патэбня звярнуў уваіу' на аналагічныя асаблівасці ў старарускай мове.
    Разгляд з’явы ў трох часавых вымярэннях: мінулым, цяперашнім і будучым — гэта была, бадай што, спроба гістарычнай граматыкі праз дыялектыку развіцця часцін мовы. Іван Ужэвіч шмату чым ужо падыходзіць да навуковага бачання сінтаксісу. Ён і дасведчаны дыялектолаг. У сваёй граматыцы ён вылучыў у асобную галіну «сштаксіс мясцовасцей», здаецца, такой праблемай не займаўся ніхто з лінгвістаў ні да I. Ужэвіча, ні намнога пазней пасля яго. A такія формы, як арудыйны самастойны (танцаваушы, фехтаваўшы пайшоў дадому, упіўшыся пайшоў cnaifi), старажытныя ступені параўнання прыметнікаў (леў маіінейты міжзеярамі, найчысцейшая злюдзей), своеасаблівыя канструкцыі з інфінітывам (ў>ыці табеў Парыжы, прадстаіць
    ітатліва жыці, хутка з ложку пан устане то есці, то піці, то скакаці), для нас цікавыя не толькі як факты моўнай гісторыі, але і могуцьбыць выкарыстаны сёння ў працэсе ўзбагачэння сучаснай мовы.
    Належыць сказаць, што ў свой час навука ў нечым недаанэньвала гірацу I. Ужэвіча. Паўплывала вядомая ацэнкаА. I. Сабалеўскім яю граматыкі. «Ужэвіч незмогсаўладаць з месным склонам і як філолаг аказаўся нашмат ніжэй за свайго сучасніка Мялеція Сматрыцкага» [253. 9—10],
    Але ці ваўсім слушнае меркаванне Сабалеўскага? Сённяшні стан мовы, прадстаўлены сучаснымі лінгвістычнымі даследаваннямі (з тых часоў прайшло болын за 100 год), дазваляе нам па-іншаму разглядаць карціну гістарычнага развіцця мовы, ужо праз прызму «скрытай» і раматыкі, і ўбачыць новыя, вельмі важныя адненні законаў, якія накіроўваюць яе жыццядзейнасць Уся сцрава ў тым, што I Ужэвіч сумяшчае творны і месны склон у аблатыве, вылучыўшы асобна клічны склон (вакатыў)
    Украінскія даследчыкі схільны тлумачыць гэты факт патрабаваннямі лацінскай моўнай сістэмы. Безумоўна, граматыка I. Ужэвіча пісалася з разлікам і на замежнага чытача (на ято ўяўленне пра граматычныя катэгорыі, на яго веды) і асаблівазулікамуласцівасцей польскай і чэшскай (надумку Н. Б. Мячкоўскай) і, відавочна, французскай моў. Зрэшты, і Л. Зізаній пераклаў аблатыў, зыходзячы з яго інструментальнага (арудыйнага) значэння, як творны склон.
    Вядома, дадзеныя меркаванні неабходнаўлічваць пры аналізе, але, як нам уяўляецца, карані гэтай з’явы трэба шукацьу гісторыі развіцця творнага і меснагасклонаў.
    Яшчэ ў стараславянскай мове, як і ў лацінскай, месны склон меў і некаторыя значэнні творнага склону, у тым ліку і значэнне арудыйнасці. Гэтае значэнне звязвала ў
    адзін сінкрэтычны два склоны, якія пазней абасобіліся ў самастойныя.
    Дарэчы, Е. Кудрыцкі, гонка зразумеўшы гэтыя адрозненні пры перакладзе тэксту на ўкраінскую мову, засяродзіў увагу чытача на значэнні арудыйнасці як своеасаблівым пераходным мосціку паміж разгледжанымі склонамі, убачыўшы сувязь паміж старым моўным сінкрэтызмам і фарміраваннем новых значэнняў ва ўлонні вядомых нам граматычных катэгорый.
    Зрэшты, не станем спрачацца, хто больш значны філолаг— М. Сматрыцкі ці I. Ужэвіч. Абодва гэтыя вучоныя шмат паспрыялі развіццю айчыннай граматычнай культуры, але ў дадзеным пытанні больш тонка адчуў рухаючыя сілы моўнага механізму таленавіты навучэнец парыжскай Сарбоны, датаго часу ўжо вопытны філолаг і сталагаўзросту чалавек.
    Трактат Івана Ужэвіча належыць аднесці ў значнай меры ўжо да навуковых граматык, бо «Граматыка славенская...» ўяўляе сабой не «вучэбную» граматыку ў ранейшым яе разуменні як дапаможнік па царкоўнаславянскай мове, а ў істотным сэнсе граматыку навуковую. Угадваецца мэта, якой быў натхнёны наш суайчыннік, знаходзячыся ў цэнтры навуковага свету. Сваёй граматыкай ён хацеў пазнаёміць замежнага чытача са сваёй Радзімай, яе багатай і дасканалай мовай. У эпіграме да парыжскага рукапісу сваёй «Граматыкі», што, відаць адпавядала акадэмічнаму этыкету таго часу, вучоны-патрыёт ва ўзнёслых радках красамоўна пацвярджае сваю навуковую задуму — увесці айчынную навуку ў велічны храм сусветных ведаў:
    У роднай краіне. о кніга, такой ты ніколі не знана, Мову славянскую месціш ты на старонках сваіх.
    Дык як тварэнне пяра, у Лютэцыі, з’яўленай свету, Маці Сарбона цябе горне да ўлоння свайго.
    Шчодра жывіла яе малаком свяшчэнным Палада
    I атачыла наўколхорам красунь-піерыд.
    Дык ты не вельмі, о кніга, шануй мяне, творцу свайго, А як найбольш паважай маці — падпору тваю.
    На вокладцы сваёй «Граматыкі» Іван Ужэвічзмяшчае выяву Жыровіцкай іконы Божай Маці (з параю Ангелаў Добравешчанскіхзлілеямі, святымі Васіліем Вялікім і Мікалаем Угоднікам), яўленай у маёнтку магната Аляксандра Солтана, вядомага ва ўсім хрысціянскім свеце сваёй пабожнасцю, дыпла.матычнымі і вайсковымі талентамі, падскарбія і заслужанага маршалка ВКЛ. рыцара Гроба Гасподняга, кавалера бургундскага ордэна Залатога Руна, англійскага Залатога ланцужка, заснавальніка Жыровіцкай Лаўры і святарскага роду Солтанаў, сапраўднага сімвалу Беларусі для еўрапейскай і славянскай грамадскасці XVII стагоддзя.
    Два варыянты «Граматыкі» Івана Ужэвіча, парьгжскі і араскі, былі створаны па-за межамі Радзімы ў час праўлення славутага французскага дзяржаўнага дзеяча кардынала Армана-Жана Рышэлье, па яго загадзе. У сваіх вядомых мемуарах кардынал згадвае ўдзел свайго бацькі ў складзепасольства, якое паехала зГенрыхам III Валуа, што каля года (жнівень 1573 —ліпень 1574 г.) узначальваў аб’яднаную польска-беларускую дзяржаву. На Радзіме Івана Ужэвіча былі часы вострай канфесійнай барацьбы, знешніх ініэрвенцый і пагранічных канфліктаў, шляхецкіх рокашаў і казацкіх паўстанняў. Палітыка ж фактычнага ўладара Францыі вызначалася апазіцыяй каталіцызму ў знешніх зносінах, што было абумоўлена складанымі дзяржаўнымі ўзаемадачыненнямі з Іспаніяй. У гэты час новастворанай (1634—1636) Французскай Акадэміяй прымаюцца тэрміновыя захады па ўпарадкаванні старафранцузскай літаратурнай мовы. Таму менавіта працы знанага багаслова з Вя-
    лікага княства Літоўскагазацікавілі французскую грамадскасць. Да таго ж творы Івана Ужэвіча прасякнуты гэткай жа моцнай любоўю даРадзімы, як лірыка іспанскіх паэтаў часоў Рэканкісты, нацыянальна-вызваленчай барацьбы іспанскага народа сугіраць маўраў. У «Вопьпах» Мішэля Мантэня і творах палеска-падляшскага паэта Себасціяна Кляновіча захаваліся звесткі пра вельмі цесныя культурныя сувязі паміж Вялікім княствам Літоўскім, Польшчай і Францыяй зтой пары засталіся дзейсныя культурныя сувязі, многія беларусы ў часы нават Адама Міцкевіча (XIX ст.) знаходзілі на землях Францыі прытулак, падтрымку і разуменне.
    Да спадчыны Iвана Ужэвіча, як паказваеўважлівытэксталагічны аналіз, надумку Б М. Шэр і I. Я Квін прымыкае жамчужына старабелару скай лексікаграфіі «Сіноні ма славенароская», адзін з самых апошніх помнікаў беларускаўкраінска-малдоўскай этнічнай еднасці