Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці
канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Памер: 360с.
Мінск 2007
У заключэнні свайго надзвычай прафесійнага агляду Я.І. Парэцкі залічвае слуцкі помнік у першынны ўсходнееўрапейскіх трактатаў па красамоўству, з якіх пачынаецца магутная традыцыя друкаваных рыторык пазнейшых часоў [214.29],
Як вядома, у XVII — першай паловы XVIII стст. цэнтрам багаслоўскай навукі і адукацыі стала запаветнае дзецішча славу тага рэфарматара духоўнай асветы Пятра Магілы—Кіева-Магілянская Акадэмія. Alma mater Пятра Магілы сабрала, пазней выпеставала ў сваіх сценах некалькі пакаленняў вядомых вучоных-багасловаў, прызнаных майстроў і тэарэтыкаў красамоўства.
АпісаннедаследчыкаміЯ. М. Страстыем, В. Д. Ліцвінавым, В. А. Андрушка кіеўскіх архіваў выявіла толькі за XVII ст. 32 рыторыкі і мноства рытарычных курсаў, створаных на лаціне ў Кіева-Магілянскай Акадэміі ці завезеныхз іншыхкраін.
У ліку першых прафесараў рыторыкі ў Кіева-Магілянскай Акадэміі быў ігумен Кіева-Міхайлаўскага манастыра
(з 1644 г.) Іосіф Канановіч-Гарбацкі, пазней прызначаны на архіпастырскае служэнне епіскапам Мсціслаўскім, Аршанскім і Магілёўскім (1647(50)—1653). Яго курс «Аратар Магілянскі» (1635—1636) лічыцца адной з самых ранніх захаваных кіева-магілянскіх рыторык [166. 224, 225; 167. 34—40, 69—70, 75—78, 82—84, 90—94, 112, 170—177, 182—183, 198—200],
Ва ўступе рыторыкі, укладзенай з і рохтрактатаў, разглядаюцца пытанні «худозства» рыторыкі. неабходнага для ўдасканалення прыродных дараванняў аратара. У першай кнізе «Аб сіле красамоўства» выкладаеіша пяцічастная структура рыторыкі. у другой — «Аб аратарскай мове» разглядаюцца ампліфікацыя (прыёмы прыраджэнняў, акумулятыўнай градацыі), тропы, фігуры, у трэцяй — даецца характарыстыка тэмы і прадмета аратарскага выступлення, вучэнне абтрохстылях, разглядаюцца розныя віды красамоўства.
Аўтар выяўляе дасведчанасць не толькі ў класічнай аратарскай традыцыі (ананімная «Рыторыка да Гарэнія», творы Цыцэрона. Квінціліяна), але і ў новай практыцы красамоўства (цытуюцца працы гуманістаў Джакома Забарэлы, Эразма Ратэрдамскага, Станіслава Аржэхоўскага і інш ). Рыторыка I. Канановіч-Гарбацкага цікавая шчыльнай сувяззю з актуальнай надзённасцю (ухваленне Пятра Магілы і іншыхусходнеславянскіхдзеячоў), карысная практычнымі парадамі студэнтам у напісанні развітальных прамоў пры ад’ездзе на вучобу за мяжу і прывітальных пры вяртанні на радзіму [167. 75—76].
У кагорце заснавальнікаў 1 першага пакалення выкладчыкаў асабліва вылучаецца постаць Іаанікія Галятоўскага (t 1688), буйнейшага старабеларускага багаслова, тэарэтыка гамілеіыкі, энцыклапедычна дасведчанага вучонага, заснавальніка марыялагічнай традыныі ваўсходнеславянскай і балгара-румынскай кніжнасці, бліскучага рытара і экзэ-
гета, Рэктара Кіева-Магіляскай Акадэміі, архімандрыта Ноўгарад-Севярскага, гютым Чарнігаўска-Яленкага Успенскага манастыра.
Па сіле прапаведніцкага і палемічнагаталенту Іаанікій Галятоўскі зраўні Іаану Вішанска.му і Мялецію Сматрыцкаму. Багатая і каларытная старабеларуская мова, даходлівая. экспрэсіўная насычаная манера выкладання вылучылі яго ў шэраг айчынных златавустаў. Лепшыя творы эпохі барацьбы за нацыянальную незалежнасць і святаайцоўскую веру другой паловы XVII ст. належалі пяру архімандрыта Іаанікія. У яго тэарэтычных працах назіраецца трансфармацыя сйіплай гаміліі ва ўзвышанае, тэалагічна змястоўнае, надзённа грамадскае казанне [295. 5—10; 294. 49— 55; 301. 321—325; 106. 104—106; 217; 327. 53—60; 324. 116—229; 320. 231—237],
Настаўнікам, які вылучыўу якасці свайгоэнергічнага памочніка і спадвіжніка гэтага мяккага, працалюбівага, сціплага, лагоднага і надзвычай здольнага чалавека, быў архіепіскап, Месцаблюсціцель Прастола Кіеўскіх мітрапалітаў Лазар Барановіч. На апошнім курсе акадэміі 1. Г’алятоўскі нрымае манашаскі пострыг і прызначаецца ў Куі іяі ццкі манастыр, дзе ігуменам быў архіепіскап Лазар, у якога неўзабаве Іаанікій пераймае сан настаяцеля. У сваю бытнасць Рэктарам Кіева-Магілянскай Акадэміі Л. Барановіч пераводзіць настаяцеля Іаанікія ў Кіеў выкладчыкам. 3 31 сяежня 1659 па 1662 гг. іераманах Іаанікій — Рэктар КіеваМагілянскай Акадэміі і ігумен Кіева-Брацкага манастыра.
У перыяд вострай міжканфесійнай і нацыянальна-вызваленчай барацьбы Іаанікій Галятоўскі ўздымае старабеларускую гамілію на недасяжную вышыню сваёй кнігай пропаведзяў «Ключ разумення» (1659, 1660, 1663, 1665), якая знаходзіць тэарэтычнае абгрунтаванне ва ўкладзеным
багаслоўска-педагагічным тракгаце «Навука альбо спосаб злажэння казання».
Рытарычны трактат I. Галязоўскага «Навука альбо спосаб злажэння казання» на доўгі час становіцца практычным настаўленнем для складання пропаведзяў і вучэбных падручнікаўуакадэміяхісемінарыях[18. I 49—150;50.26— 28; 59. 1511119.289; 136.355—379; 29.304—309; 263. 1— 84; 266. 1—24; 285. 631],
Старабеларускі гамілету выкладанні матэрыялу раіць прытрымлівацца іерархічнага прынцыпу, аддаючы прыярытэт духоўным каштоўнасцям: найперш «чйтата Быблт>ю, Жйвоты светыхь, [оучйтелей церковныхь, который Пнсмо Святое... толкують] .. Васйліл Велнкаго, Грнгорід Богослова, ІсэаннаЗлатоустаго, Аеанасід, весздорнта, Ісэанна Дамаскнна, Ефрема...» [55. 432; 275. 116]
Духоўная асвета, паводле знанага рытара, павінна ўключаць увесь энцыклапедычна неабсяжны свет ведаў: «треба чйтэтй гнсторій кройнмкн о размантых панствах н сторонах, шося в ннх д-ьяло п теперь шося д-ьеі; треба чнтатн кнйгй о звграх, птахах, гадах, рыбах, деревах. з-Блах, кымгнях й размантых водах. который в морю, в р-вках, в студнях й на йншйх мнстцах знайдуются, й уважатй нх назуру, властностм н скуткм, н тоС соб-в ноіоватн, н аппл ьктоватн до своей речн, которую пов-ьдата хочешь. до того чнтай казаня розмантых казноднов теперешнего веку н нх насладуй» [55. 432—433; 275 116—117],
Згодна с'іарабеларускага рытара, казанне павінна складацца з частак: а) эксордыум, «початокь, в котором Казнодт.а прыступь чыннт до самой рБчй, ціто постановнль й оумыслйль на Казаню мовйтй й показатн, й чымь хочеть казане м-ьтй», б) нарацьгя. «пов-ьсть», якую «об-ьцаль пов-ьдатн», гэтая частка налболыпая, бо ў ёй усё «казане за-
мыкаетсд, н до нен нншьш частн стлгаютсА» і в) конклюзія, «конець казанА» [275. 108],
Асноўная ўвага нададзена правілам выкладання прапаведніцкіх жанраў, падрабязна характарызуецца царкоўнае гадавое кола гамілій, падаюцца ўзоры складання казанняў звычайных, пахавальных і «Слоў» на «Гасподскія» (хрысталагічныя') і Багародзічныя святы. ПаводлеІ. Галятоўскага, у арацыі прамоўца павінны раскрыць асобу героя, яго духоўны подзвіі; у цэлым змест яго дзейнасці у кантэксце гістарычных абс гавін. Вопытны красамоўца заклікае да выразнасці, зразумеласці і прастаты выкладання, бо якім мудрым іірапаведнікам слыў Іаан Златавуст, але і яму выгаворвала адна жанчына за цяжкую па змесце гамілію. «Еслн будешь Слово Божое пропов-ьдатн, — навучае рытар, — а ніжто его не зразумгет, себе самого будешь nponoBtfla™ м выславлятн, не Слово Божне» [55. 421 — 432; 275. 114; 320. 233].
Тэорыя «Навукі альбо спосаба злажэння казання» Іаанікія Галятоўскага суправаджаецца 32 асноўнымі і 14 дадатковымі пропаведзямі. Згодна правобразнага метаду тлумачэння а. Іаанікій («Казанне наУваскрасенне Гасподняе») вылучае ў кожнай з’яве літаральны, маральны, аналагічны і алегарычны змест [55. 167], I. Галятоўскі раіць стварыць пачатак пропаведзі (эксордыум) паводле прынцыпа падабенства альбо прыкладу. У эксордыуме, паводле меркавання старабеларускага гамілета, часамтрэба нібыта прынізіць сябе, паказаць сваю недасканаласць, слабасць, няўмельства, калі хочаш нешта значнае прамаўляць, або каго вялікага хваліць, напрыклад, Троіцу Прынайсвятую, Гірачыстую Дзеву. У нядзельным казанні 1. Галятоўскі раіць хваліць у эксордыуме пакору, пост, ялмужну, цярплівасць, маўчанне, странналюбства, малітоўнасць, цнатлівасць, законапаслухмянасць, змірэнне, лагоду, цярплівасць і інш
[275. Ill], У нарацыі (галоўнай частцы пропаведзі) казнадзея раіць разглядзець гэта на прыкладах, аў канклюзіі (фактычным заключэнні) ён заклікае праз сістэму паралелізмаўі паўтораў да такога жыцця. Старабеларускі казнадзея пераконвае ў гаміліях сваіх прамаўляць праўду, апавядаць пра рэальныя факты, а не захапляцца вымыслам, фантазіяй He зашкодзіць пропаведзі, надумку I. Галятоўскага, эмацыянальнасць, тон вясёлы ці сумны, мудры ці ўзнёслы [275 115], Ідэальны красамоўйа ўяўляеццаГалягоўскаму асобай энцыклапедычна адукаванай, дасведчанай у гісторыі, біялогіі. заалогіі, батаніцы, рыторыцы, філасофіі, тэалогіі, граматыцы [275. 109—130: 320. 231—237],
У другім і трэцім пахавальных казаннях гучыць праніклівы заклік рытара —пражыць годнае зямное жыццё для «сцяжання» Вечнасці, на пераходзе да якой чалавек ацэньваецца за адданасць веры, міласэрнасць, ялмужну, гасціннасць, сумленнасць, шчыраспь, посніцтва, надаецца значэнне высокаму грамадзянскаму служэнню, велічы роду, засведчанай старажытнасцю гербу і тытулаў [55. 489—495, 496—531], I. Галятоўскі заклікае родных і сваякоў прыпадобніцца да змірэннамудрага Давіда, які разадраў свае строі пры вестцы пра смерць цара Саўла і сына яго Іанафана [275. 132:320. 235],
Галятоўскі параўноўвае свецкае жыццё чалавека то з хамелеонам [54; 55. 10—53; 56. 3—217, 320. 235], які фарбы мяняе, аднойчы спрыяе, потым шкодзіць, то з шырокаю брамаю, якая вядзе да пекла, бо голькі вузкая брама адчыняе шлях да Вечнага Выратавання праз любоў да добрых учынкаў [275. 119], Праз радкі твораў 1. Галятоўскага паўстае перад чытачом і яго ўласная асоба. Сярод сучаснікаў пісьменнік вылучаўся надзвычайнай чалавечай сціпласцю і вялікадушнасцю. Нягледзячы насвой манашаскі лад жыцця, ён увесь час ад адцягненых разваг імкнуўся
звяртацца да набалелых грамадскіх пыганняў, з міласэрнасцю адгукаўся на клопаты людскія.
У «Казанні ў Нядзелю дваццаць пяіую па Сыходжанні Святога Духа» у нарацыі згадваецца шэсць падстаў, з-за якіх Бог церпіць злых людзей: чакае іх пакаяння; жадае, каб добрыя навучаліся ад Бога цярплівасці; каб згінула злое семя ў пекле навекі; каб праз злых людзей добрыя ачысніліся ад ірахоў; каб добрыя людзі болей спадзяваліся на Вечнае Збавенне; каб за найвялікшую да нас цярплівасць і дабрыню Богахвалілі [320.236],
Старабеларускі красамоўца раіць упрыгожваць свае казанні ампліфікацыямі, сентэнцыямі, рьггарычнымі фігурамі, цытатамі са Св. Пісання, айцоў царквы. Добра ілюструе гамілію, на яго думку, жыццёвы прыклад, трапнае параўнанне.