Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці
канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 360с.
Мінск 2007
Увядзенне новага матэрыялу як лінгвістычнага (старабеларускія лексіконы і граматыкі), так і мастацкага (найбольш вядомыя рытарычныя трактаты) дае магчымасць найперш аднавіць карціну фарміравання пачатковага старабеларускага варыянту літаратурнай мовы. яе класічны шлях складвання на кірылічнай літаратурна-кніжнай стараславянскай аснове, аналагічнай лашне ў раманскім свеце, ці фарсі — на персідскай прасторы. Цяжкасць вытлумачэння працэсаў і з’яў старалітаратурнай мовы, падкрэсліваем, заключаеццаў міжвольным перанясенні на яе мадэляў сучаснай моўнай сістэмы, якая пасля больш як стагадовага вуснага перарыву ўзнімалася да свайго літаратурнага статуса цалкам з дыялектных народных гаворак і ўжо на іх глебе стварала свае функцыянальныя стылі і новыя кніжныя формы.
У рэстаўраванні старажытных моўных працэсаў на аснове багатай айчыннай кніжнасці нам асабліва прыдаўся напачатку інтуітыўна намацаны, а пазней тэарэтычна аб-
грунтаваны (гл. I раздзел праны) прынцып філалагічнай (духоўна-іерархічнай) цэласнасці.
У прыватнасці, станаўленне старабеларускай літаратурнай мовы на грунце агульнаславянскага кніжнага яе прататыпу. штоўзыходзіць да моватворчасці першанастаўнікаў славенскіх, як паказаў сукупны аналіз помнікаў у дадзеным раздзеле, уяўляў сабой працэс крышталізацыі, ці дакладней мовіць, засваення кадыфікаваных моўных формаў з разнастайнай кніжна-літаратурнай практыкі
Біблейскі пераклад яшчэз часоў кірылічнай кніжнасці, хрысціянская асвета ў яе разнастайных формах, багаслоўская пропаведзь, у цэлым сфера красамоўства, якая ахоплівае ўсе без выключэння, у тым ліку дзелавыя, канцылярскія жанры, юрыдычную практыку і былі тым тыглем, у якім выплаўлялася з вусных рознадыялектных плыняў старажытная літаратурная мова і яе функцыянальныя стылі. He выпадковастарабеларускіяграматысты(Л. Зізаній, М Сматрыцкі) сяродуласна мовазнаўчых раздзелаў памяшчаюць матэрыялы па прасодыі, вершаскладанні, паэтычным сінтаксісе, а сама практыка прыгожага выразнага выказвання разрастаецца ў вельмі спецыялізаваную, вытанчана развітую філалагічную дысцыпліну — рыторыку, а пазней вычлененую з яе паэтыку.
Вялікім дасягненнем сучаснага мовазнаўства лічыцца разгляд мовы ва ўнутраным механізме яе падсістэм, што з’явілася істотным дапаўнелнем сінхраніі—дыяхраніі моўнага працэсу Ф. дэ Сасюра. Мова — гэта сістэма сістэм, агульны код. што ўключае розныя прыватныя коды, да якіх Р. В. Якабсан і адносіць яе функцыянальныя стылі.
У фарміраванні стылявьгх падсістэм, у іерархічным рэгістры іх і здзяйсняеццаасноўнае сэнсава-вобразнаежыццй слова. экспрэсіўная яго афарбоўка. узрастанне ці звужэнне яго сэнсавай прасторы, полісеміі і г. д. Але як выяўляецца,
лінгвістыка, па сутнасці, пераадкрывае тое, што ў старых рыторыках,у вучэнні аб трохстылях I. Канановіча-Гарбацкага, Ф. Пракаповіча складала аснову іерархічнай градацыі моўнага матэрыялу і што пазней сталааб’ектам лінгвістычнага разгляду ў «Граматыцы» М. В. Ламаносава.
Да таго ж зазначым, што так званы высокі стыль, як вяршыня функцыянальнай іерархіі моўных падсістэм, у старабеларускай мове (а ў рускай складае красу да сучаснага яе стану) цалкам сфарміраваўся на царкоўна-літургічнай, гімнографа-агіяграфічнай. рытарычнай культуры. Агульнавядома, што для пісьменства Сярэднявечча была характэрна строга кананічная прымацаванасць моўных стыляў да жанраў старажытнай літараіуры. Высокі стыль у старажытнай мове — гэта не толькі асноўная сфера ўжывання рыторыкі, але і неабходная састаўная частка яе.
Як вынікае з моўнай тэорыі Феафана Пракаповіча, вызначальным факгараму фарміраванні літаратурнай мовы з’яўляўся прынцып нязменнасці кніжна-літаратурнай мовы паводле яе высокага зыходнага прататыпа, да яе толькі павінны мяняцца, узвышацца, падцягвацца матэрыял з вечна зменлівай магмы вусна-дыялектных гаворак.
Абсалютызацыя амаль да кананізацыі літаратурнакніжнай мовы давала перавагу ў тым, што падтрымліваўся яе статус як высокага ідэальнага ўтварэння і што вымагала вельмі строгага адбору дыялектнай лексікі, але замаруджвалазліцце, як напрыклад, у старарускай мове, кніжнага і ўласна народнага элементаў, у выніку ў вачах простага люду існавалі фактычна дзве мовы — кніжная царкоўнаславянская і пабытовае вуснае маўленне.
У практыцы старабеларускай літаратурнай мовы, думаецца, пад уплывам высокага ўзроўню філалапчнай думкі, рознанакіраваныхлексікаграфічных і граматычных распрацовак, канон зададзенай нязменнасці кніжных яе форм хутка
быў пераадолены У «Лексісе зталкаваннем славенскіх моў проста», «Лексісе» Л. Зізанія, «Лексіконе» П. Бярынды, у пазнейшых пакаленняхстарабеларускіх граматык народны элемент адчувае сябе вельмі свабодна. а «Граматыка» I. Ужэвічаўжо цалкам апісвае харакгэрныя асаблівасці айчыннай мовы. Беларуская літаратурная мова напярэдадні яе гвалтоўнага выключэння з дзяржаўнага ўжытку дастаткова арганічна лля таго стану сплаўляе кніжную і размоўную лексічныя плыні, усталёўваецца на самабытнай сваёй аснове, што патрабуе ўжоспецыяльнагаслоўніка«Сінонімаславенароская» для перакладу з «б-ьларусінскай мовы». Паводле нашага аналізу помнікаў, у старабеларускай мове эпохі Ф. Скарыны, статутаў Вялікага княства Літоўскага, выдатных айчынных лексіконаў і граматык былі дастаткова ўпарадкаваны і стылёва разградуяваны ўсе асноўныя зыходныя пласты: стараславянскі (царкоўнаславянскі беларускай рэдакцыі) з элементамі агупьнаславянскага кайнэ; старабеларускі (штучна-кніжны) з інтэрнацыянальнымі грэка-лацінскімі лексічнымр марфолага-словаўтваральнымі і сінтаксічнымі сродкамі; нарэшце, старабеларускі размоўна-бытавога ўжытку.
РАЗДЗЕЛ V
ДА ПРАБЛЕМЫ 111 СЛАВЯНСКАГА (БЕЛАРУСКАГА) УПЛ Ы ВУ. ХАРАКТАР «УСКРАІНЫ» КУЛЬТУРНА-
I I С TA Р Ы Ч Н АГА Г Ы11У
АГУЛЬНАСЛАВІСТЫЧНАЯ ПАСТАНОЎКА ПЫТАННЯ
3 эпохі ўваходжання ў хрысціянскую цывілізацыю складванне кніжнай традыцыі адбывалася ў непарыўным кантэксце генетычна роднасных славянскіх культур, уяўляла сабой асабліва інтэнсіўны працэс узаемаўплываў і міжнацыянальных зносін на еўразійскай геапалітычнай прасторы.
Згодна з «тэорыяй хваляў» 1. Шміта і ліні вістычнай неперарыўнасці С. Прохаравай [225. 1 —16]. акрэсленых межаў у моў, як і ў культур, не існуе. Стабільнасць адкрытасці этнічныхсістэм вьітлумачваеццаўласцівасцю іх мовы, культуры нетолькі вельмі чуйна адгукацца, але і арганічна пераўтвараць уплывы, набываючы пры гэтым здольнасць спараджаць механізмы ўплываў уласных.
Адметнасць станаўлення старабеларускай культуры, скразны характар яе ўзаемадзеяння з культурамі еўразійскіх народаў была абумоўлена, разам з памежным геапалітычным становішчам, як ужо адзначалася, спецыфічнасцю сярэдневяковага хрысціянства, якое паводле сваёй сусветнай місіі актывізавала гістарычнае жыццё этнасаў у непасрэдным сэнсе скрыжоўваннем духоўна-культурныхуплываў.
Сярэднявечны чалавек жыў перакананнем, што ўсе народы раней былі адзіным праэтнасам, але падзяліліся ў
выніку якогасьці гістарычнага катаклізму, вядомага пад біблейскай алегорыяй вавілонскага стоўпатварэння. Нагуральна таму ўвесь свет хрысціянскіх культур успрымаўся як адзінае непадзельнае цэлае, меў тэндэнцыю звароту на якаснаабноўленай аснове да гістарычна страчанага «протазалатога веку» чалавецтва.
Сярэднявечнае разуменне распаўсюджвання хрысціянскай сусветнай культуры як з яў перманентнай рэцэпцыі яе этнічнымі адзінкамі змушае нас пры даследаванні закінутага мацерыка старабеларускай кніжнасці на новым этапе ведаў зноў вяртацца да перыяду I візантыйскага і II паўднёваславянскага ўплываў, патрабуючы пашырэння, удасканалення і далейшага вывучэння наайчынным матэрыялс гэтых глыбока духоўных тыпалагічных працэсаў.
Узнікшая напачатку на мовазнаўчай платформе ў працах I. В Ягіча [311 ], A. I, Сабалеўскага [255 5— 18] і іншах рускіх даследчыкаў, канцэпцыя I і Н візантыйска-паўднёваславянскіх уплываў у яе пазнейшым пашыраным культуралагічным разглядзе дазволіла плённаапісваць эпахальнае духоўна-асветніцкае ўздзеянне першанастаўнікаў Кірыла і Мяфодзія і іх вучняў а пазней Кіпрыяна Кіеўскага, Грыгорыя Цамблака, Максіма Грэка, іх паслядоўнікаў на славянскі свет у цэлым. Асабліва лёсаноснымі гэтыя хвалі духоўна-культурных уплываў сталіся для ўсходняга славянства. вызначыўшы яго культурна-гістарычны тып і ўсю інтэнсіўнасць далейшага ўзаемаабменнага гістарычнага жыцця праваслаўнаславянскіх народаў Пазней з перамяпічэннем духоўна-культурных цэнтраў ва ўсходнеславянскі рэгіён з гірычын гістарычнай драмы Візантыі і паўднёвай Славіі. падпаўшы пад шматвекавое турэцкае зняволенне, ужо з земляў Масковіі — ВКЛ зыходзілі хвалі разнастайных уплываў, усебаковыхкантактаў, найперш з блізкароднаснымі этнасамі бядотных Балкан.
У свой час Максім Багдановіч у праграмным артыкуле «Забыты шлях» (1915) і іншых крытычных працах выдзяляў у нацыянальнай гісторыі перыяды пазычальніцтва і пазнейшага сплочвання доўгу «светавой культуры».
На разгледжаны намі «залаты век» беларускай кніжнасці прыпадае перыяд асаблівага айчыннага ўнёску ў сусветную культуру, з уцзячнасцю засведчаны культурнай грамадскасцю нашых бліжніх і дальніх суседзяў і сфармуляваны вучонымі ў канцэпцыі Ш славянскага ўплыву. Прызнанне і спарадычныя даследаванні новай хвалі культурных уплываў з земляў Вялікага княства Літоўскага на славянскі свет у ранейшых вучоных (Ф 1. Буслаеў, Я Ф. Карскі, В. У. Вінатрадаў)усёяшчэ не размяжоўваецца з 11 паўднёваславянскім уплывам (як пасрэдніцтва пераемнасці старажытных формаў царкоўнаславянскай мовы), алеўжоўсучаснымпакаленні вучоных(А. 1. Рогаў [230. 231 ], Б. А. Успенскі [277] і інш.) зусім выразна вызначаецца як III славянскі ўплыў «Паўднёва-Заходняй Рус'і».
У прыватнасці, Б А Успенскі, даследуючы напружаны працэс зліцця роднаснаплямённых усходнеславянскіх стыхій у рускай літаратурнай мове на пераходзе Новага часу, якраз і ўводзіць паняцце III славянскагаўплыву: «Як ні парадаксальна, значэнне «простай мовы» (паўзору старабеларускай. — А. Я.) для гісторыі рускай літаратурнай мовы не меншае, калі не большае, чым значэнне гэтага феномена для гісторьп беларускай ці ўкраінскай моў. Дастаткова ўказаць, што калі сёння мы гаворым аб антытэзе «рускай» і «царкоўнаславянскай» моў. гзн. аб «рускай» мове як антыподзе «царкоўнаславянскай» (як больш старажьп най яе рэдакцыі), то мы маем наўвазе не вялікаруску ютрадыцыю, а наменклатуру абазначэнняў, якія адлюстроўваюць моўную сітуацыю Паўднёва-Заходняй Русі XVI—XVII стст., «трэці паўднёваславянскі ўплыў», г. зн. уплыў кніжнай