Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці
канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Памер: 360с.
Мінск 2007
не трэба мець дзвюх рыз (Мф. 10,. 10), а самі кожны дзень крадуць і займаюцца ліхвярствам. I калі ўбачаць, што падзвіжнік прымае нішчымную ежу, то выказваюць сябе яшчэ горшымі зласліўцамі, а ў саміх кожны дзень мінае ва чрэваўгоддзі і п’янстве; і не разумеюць акаянныя, што з гэтымі ірахамі яны збіраюць яшчэ большы агонь на свае галовы і пазбаўляюць сябе ўсялякага апраўдання і даравання. Закон Хрыста і вучэнне Яго апосіалаў дадзены не манахам толькі, але і міранам. Бо хіба павінен міранін мець што-небудзь большае, чым інак, акрамя аднаго толькі сужыцельства з супругаю? Бо на толькі гэта ён мае прабачэнне; а ў астатнім... яму прадпісана рабіць усё тое ж. што і інаку, — і ва ўсякім выпадку і для яго існуе пагроза парушэння ўсіх запаветаў» [90. 48—49], Ігумен Іоўу сваіх казаннях вельмі часта асуджае зайздрасць, як пачатак разбурэння маральнай іерархіі Сусвету і сэрца чалавечага.
Пераемнае звяно асветніцкай рэформы Пятра Магілы ў новым пакаленні здзяйсняў яго выхаванец Інакенцій Гізель(+ 1683). У ягорадаводзе цеснаспалучыліся двабакі старажытнай Літвы: беларуска-ліцвінскі і балтыйска-жамойцкі карані. Інак Інакенцій быў з кагорты тых маладых людзей. якіх накіраваў для навучання ў еўрапейскіхуніверсітэтах за кошт уласнай экзархіі мітрапаліт Пётр Магіла. Поспехамі інака Інакенція за мяжой энергічны мітрапаліт быў асабліва задаволены і таму адразу па вяртанні прызначае яго выкладчыкам і прапаведнікам Калегіі, неўзабаве і прафесарам. У 1645 г. I. Гізель высвячаеццаў ігумена Дзятлавіцкага, а ў 1646 г. — архімандрыта Кіева-Брацкага манастыра, у тым жа годзе ён абіраецца рэктарам Акадэміі. У 1650 г. I. Гізель пераводзіцца ў Кірылаўскі манастыр. a адтульу 1652 г. наархімандрыю Кіева-Мікольскага манастыра пры захаванні рэктарскага звання. У ліпені 1654 г. у чыне ігумена Мікольскага манастыра праваслаўнае святар-
ства ВКЛ і РП дэлегуе 1. Гізеля (які «послужнль много церквм Божіей ученіемь м за веру много пострадаль») да маскоўскіх цара і мітрапаліта для абароны мітраполіі Кіеўскай, але адыход мітраполіі да Масквы быў толькі замоўчаны, не адменены.
Да апошніх гадоў свайго жыцця падзвіжнік-мітрапаліт асабліва шанаваў Інакенція Гізеля за яго ўсебаковую дасведчанасць і магутны талент гамілета-палеміста, а найболып за адданасць праваслаўнай царкве, таму па завяшчанні П Магілы I Гізель меў тытул Дабрадзея і Апекуна духоўных школ. Менавіта архімандрыт Інакенцій распачаў справу стварэння зводу жыцій старабеларускіх святых, якую плённа завяршыў Дзімітрый Растоўскі. Неаднаразова выклікалі езуіты I. Гізеля на дыспуты(знакаміты грохдзённы дыспут прафесара Гізеля з езуітам Міколам Ціхановічам). Напачатку 1647 г. пасля адыходу П. Магілы і абрання Сільвестра Косава кіеўскім мітрапалітам 1. Гізель прызначаецна ігуменам Кіеўскага Брацкага манастыра. На гэтай пасадзе для выканання абаізязкаў Рэктара Акадэміі Гізель запрашае на працу Лазара Барановіча. У сценах Акадэміі пры архімандрыце Інакенціі вучыліся Іаанікій Галятоўскі, Епіфаній Славінецкі, Сімяон Полацкі
Менавіта на дабрыні і шчырым спрыянні I. Гізеля трымалася моцнае духоўнае пабрацзмства старабеларускіх пісьменнікаў другой наловы XVII ст. У 1656 г. Гізель абіраецца на самую ганаровую пасаду, нават багацейшую за ўладанні мітрапаліта — архімандрыю Кіева-Пячэрскай Лаўры, стаўрапігію канстанцінопальскага патрыярха. Пасада Кіева-Пячэрскага архімандрыта патрабавала выдатнейшай асобы свайго часу, якой і быў I. Гізель: шчыры вернік, энцыклапедычна дасведчаны палеміст, энерпчны і гаспадарлівы чалавек, асоба сумленная, міласэрная і прыкрая хцівасці, сапраўдны гуманісз-адраджэнец. Пасля ады-
ходу мітрапаліта Сільвестра Косава адзінадушным жаданнем святарства РП і ВКЛ было абраць на гэіую пасаду I. Гізеля, па сане першага сярод прэтэндэнтаў. Старабеларускае святарства знаходзілася ў той час як паміж Сцылай і Харыбдай у імкненні да лучнасці з Масковіяй — як гарантам праваслаўнага насельніцтва і ў падпарадкаванні юрысдыкцыі канстанцінопальскага патрыярха — як захавальніка нацыянальных багаслоўскіх традыный. Мудры I. Гізель умела пазбягае такой ролі, адмаўляецца ад мітры на карысць луцкага епіскапа Дзіянісія Балабана(18 лістапада 1657 г.). Пячэрскі архімандрыт змогу гэтых абставінах падтрымліваць добрыя адносіны і зрасійскім царом, і з гетмана.м. Захавалася сведчанне канцылярыі маскоўскага патрыярха, што. хаця пячэрскі архімандрыт—саюзнік, але ён не прадасць заходнерускіх вольнасцей ні за якія пасады і «саракі сабалёў». I. Гізель шчыра падтрымліваў зацверджанага канстанцінопальскім пагрыярхам, але непажаданага для маскоўскай патрыярхіі беларускага мітрапаліта Іосіфа Нелюбовіча-Тукальскага Пазней нячэрскі архімандрыт дамагаецца месцаблюсціцеля Прастола кіеўскіх мітрапалітаў для свайго сябра Лазара Барановіча.
I. Гізель быў выдатным гамілетам экзэгетычнага напрамку. Свяцшель Дз. Растоўскі, згадваючы пра твор пячэрскага архімандрыта «Сапраўдная вера», адзначае, што «яго вучыцельных слоў паслухаўшы немачныя, як лекамі падкрапляліся», «гой лоўца прамудры Хрыстовы, які злавіўшы сваёй добраю справаю, а не словам, больш той навучыць пабожным сваім жыццём. чым нават мудрым казаннем» [271.9—10; 148.511—531],
Кнігай, якая прынесла I. Гізелю вядомасць ваўсім адукаванымтагачасным свеце, стаў «Сінопсіс», які вытрымаў 25 выданняў і да часоў М Ламаносава лічыўся галоўнай кнігай па гісторыі славянства і праваслаўнай царквы.
Дз. Растоўскі наватдалучыў «Сінопсіс» да свайго летапісу [148. 401—508], «Сінопсіс» 1. Гізеля напісаныз выразнага старабеларускага пункту погляду, у цэнтры падзей беларуска-ўкраінскія землі ВКЛ і РП, аўтар любіць ліцвінаў, палешукоў, паважае Масковію, не мае варожасці да Полынчы. Уражвае просты і зразумелы стыль, багацце фактаў. 3 павагай да аўтара «Сінопсіса», з удзячнасцю за падтрымку прысвячае I. Гізелю зборнік пропаведзей «Агародак Марыі Багародзіцы» Антоній Радзівілаўскі (1676 г.): «Мыслячому мнн, кому бымь сей початокь працы моей по преблагословенной Марім Богородчцй, патронцн нашей, м-ьль прнпчсатй й оф’ьроватй, высоце вь Богу превелебный отче архймандрнга печерскій, пастыру, патроне і добродню мой велнкій.. невдячный есть, который, взявшй доброд^йство, не првзнавается до онаго же взяль. Еслм прнпомню себг, презь лтль уже то подь двадцать. вь обнтелй св. печерской мешканне мое, прчзнаваю, же не было того дня, которого бымь Твоей отеческой не позналь ку ce6t любвн й ласкн» [262. 174],
У пахвальным слове, т. зв. «ГІірамідзе» на гадавіну з дня адыходу 1. Гізеля Дз. Растоўскі сцвярджаў. што час не мае ўлады над добрымі справамі і жыццем праведніка: «Такі быў літасцівы да ўбогіх, што яго другім Іаанам Міласцівым называлі. To быў пастыр авечкам, што і апошняй авечцы прамышляў дастагковае пракармленне, то быў дабрадзей, ад якога ніхто не адыйшоў ні з чым, светач краю» [148. 512; 119. 188—189; 136. 74—75; 29, 116— 117; 265. 3—24; 285. 612],
Дзейнасць пры мітрапалічай свяціцельскай кафедры Кіева-Магілянскай Акадэміі ў асобе яе выдатных багасловаў-выкладчыкаў з’явілася знамянальным этапам айчыннай асветы і духоўнага адраджэння, што ва ўскладненых умовах наступу уніі працягвала залаты ланцуг святаайцоў-
скай традыціі, у сваіх гамілетычных распрацоўках уносіла новыя багаслоўскія адценні, адпаведныя духу крутазменлівага часу. I зноў жа, як у пакаленнях Сергія Кімбара, Канстанціна Астрожскага, Елісея Плецянецкага, праніклівая багаслоўская думка выспявае ў асяродку аднадумцаў, падрыхтаваных высокім хрысціянскім подзвігам.
У часы Кіева-Магілянскай Акадэміі такі асяродак творчагабагаслоўя гуртуецца вакол Лазара Барановіча ((1593?) (1620)—1694). архіепіскапа Чарнігаўскага і Ноўгарад-Севярскага, месцаблюсціцеля кафедры мітрапалітаў кіеўскіх. Ініцыягыўны настойлівы, з асаблівымі арганізацыйнымі здольнасця.мі, іерарх услед за Пятром Магілам паказаўсябе сапраўдным генератарам ідэй навукова-культурнага і грамадска-палітычнага жыцця праваслаўнага насельніцтва ВКЛ і РП XVII ст., ла справядлівасйі заслужыў тытул «вялікага стаўпа IДарквы» (Дзімітрый Растоўскі).
Архіўныя матэрыялы. граматы сінодыка чарнігаўскіх іерархаў, сведчанні сучаснікаў і асабісты эпісталярый абвяргаюць афшыйна прынятыя даты Лазара Барановіча, паказваюцьбольш як за стогадовы ўзростархіепіскапа, які ў пасланні да царэўны Сафіі і сам называў сябе «старажытным чалавекам».
Паходзіў Лазар з сям’і дробных беларускіх шляхцічаў Васілія і Марыі Барановічаў, атрымаўадукацыюў Віленскай і Кіева-Маг ілянскай Акадэміях, быў у апошняй выкладчыкам і рэктарам. Карыстаючыся паслабленнем уніяцка-каталіцкай агрэсіі ў час войнаў Багдана Хмяльніцкага з палякамі Лазар Барановіч на пасадзе ігумена Кіева-Кірылаўскага, а з 1652 г. архімандрыта Купяціцкага і Дзятлаўскага манастыроў адраджае праваслаўна-кулыурнае жыццё на сваёй радзіме— Палессі.
3 1657 г. на пасадзе месцаблюсціцеля кафедры кіеўскіх мітрапалітаў, задваццацігадовы тэрмін іерарх выявіў сябе
302
Яскевіч A. A.
мудрым і гнуткім дыпламатам, здолеў, не ўшчаміўшы інтарэсаў Масковіі, захаваць падначаленне Канстанцінопальскаму патрыярху і не дапусціць пераводу ў унію праваслаўнай беларуска-ўкраінскай паствы на астатніх землях ВКЛіРП.
У пачатку 70-х гг. епіскап Лазар адкрывае славутую беларуска-ўкраінска-малдоўскімі выданнямі чарнігаўскую друкарню. Захаваліся ўдзячныя водгукі аўтараў, насельніцтва і супрацоўнікаў друкарні ў адрас яе арганізатара і апекуна Лазара Барановіча. Чарнігаўскі архіепіскап стаяў ля вытокаў багаслоўска-літаратурнай школы Новага часу. Ён быў і актыўным збіральнікам, арганізатарам і распаўсюджвальнікам гарманічных царкоўных напеваў лінейнай сістэмы, чымтаксама атрымлівалі вядомасць беларуска-ўкраінскія землі ў праваслаўным свеце. Захаваліся сведчанні пра гэта Патрыярха Антыяхійскага Макарыя і яго спадарожніка архідыякана Паўла. Заглыбіўшыся ў народныя карані, такія традыцыі царкоўных спеваў сталі агульнанацыянальнымі. Царкоўнымі хорамі славіліся нетолькі кіеўскія братчыкі, але і магілёўскія. У 1677 г Мікола Дзілецкі выдае ў Смаленску «Мусікійскую граматнку». У 1652 і 1656 г епіскап Лазар нават дасылае хор сваіх пеўчых у Маскву па запрашэнні патрыярха Нікана і цара Аляксея Міхайлавіча.