Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці
канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Памер: 360с.
Мінск 2007
Пасля стварэння іюўнай славянскай (Астрожскай) Бібліі на землях ВКЛ і яе канчатковага завяршэння маскоўскімі праўшчыкамі пры чыннымудзеле пасланцоў Кіева-Пячэрскай Лаўры і духоўнай Акадэміі, перакладу з грэчаскай мовы і ўкладання богаслужбовага канона Епіфаніем Славінецкім, трэцім доўгавечным дзеяннем на карысць праваслаўнай кафалічнай царквы з’явілася здзяйсненне Дзімітрыем Растоўскім (Тупталам, 1651—1709) шматгомнай гадавой «Чэцці-Мінеі...». Стваральнік новага поўнага зводу «Жыній святых» увайшоў у гісторыю праваслаўнай культуры і як выдатны прапаведнік, апалагет-палеміст, паэт і драматург, рэфарматар сістэмы царкоўнага навучання. Радавод свяціцеля, па маці беларуса, уваходзіць у глыбокую палеска-ліцвіна-малдоўскую этнічную супольнасць 1 ўваспрыемніцай ягобыла жонкаЯнуша Радзівіла, малдоўская княжна, пародненая з каленам Багдана Хмяльніцкага.
Незвычайныя літаратурныя і прапаведніцкія здольнасці юнака звярнулі на сябе ўвагу Іаанікія Галятоўскага і Лазара Барановіча, якімі ён высвячаеццаў настаяцелі знакамітага сваімі летапіснымі традыцыямі Густынскага манастыра, саслужыць іерарху ў Чарнігаве. дапамагае ў наладжванні вядо.май старабеларускай друкарні. Праз два гады Дзімітрый наведвае Навадворскі манастыр на Піншчыне для ўшанавання цудадзейнай іконы Прасвятой Багародзіцы. знаёміцца збеларускім епіскапам Феадосіем і ігуменам ВіленскагаСвята-Духава манастыра Кліментам.
У гэты час па заданні Пятра Магілы Іосіфам Трызнам, Сільвестрам Косавым, Інакенціем Гізелем завяршалася складанне агіяграфічнага праваслаўнага канона ВКЛ. для дагматычныхудакладненняў іерархам выпісваліся з Афона патрэбныя спіскі жыцій (Сімяона Мегафрасза і інш.) Пазней Інакенпій Гізель, ужо ў сане архімандрытаКіева-Пячэрскай Лаўры, кіраваў укладаннем старабеларускага зводу, але ваеннае ліхалецце не дазволіла яму давесці працу да канца.
Гонар стварэння поўнага праваслаўнага зводу жыпій Новага часу належыць агіёграфу старабеларускай школы Дзімітрыю Растоўскаму, які ў манашаскім подзвігу Густынскага, Слуцкага, Віленскага манастыроў рыхтаваў сябе для выканання гэтай святой справы. Для напісання гюўнага праваслаўнага зводу святых патрабавалася. апрача высокага пісьменніцкага таленту, энцыклапедычная багаслоўская падрыхтаванасць, святаайцоўскі ўзровень думкі Спрыяла тое, што ўсходнеславянская, у тым ліку старабеларуская кніжнасць была жывой пераемніцай патрыстычнай традыцыі, кожная манастырская бібліятэка славілася зборамі святаайцоўскай літаратуры, перакладзенай на славянскую мову яшчэ Кірылам і Мяфодзіем ці іх паслядоўнікамі, што сведчыла пра існаванне на землях ВКЛ сталай багаслоўскай школы.
Дзімітрый Растоўскі распачаў працу над зводам Міней у 1684 г., і ўжо ў 1689 г. Кіева-ГІячэрская Лаўра пачала друкаваць першую чвэрць працы.
Стварэнне поўнага зводу святых было ўспрынята славянскай грамадскасцю як гістарычная падзея. У 1690 г. Патрыярх Маскоўскі і Усяе Русі Адрыян шле благаславенне на выданне і працяг працы над зводам.
Мітрапаліт'Чарнагорскі ў 1718 г звяртаеццаз просьбай даслаць для праваслаўных Сербіі, Балгарыі. Далмацыі і Крайны «Жыція святых» Дзі.мітрыя Растоўскага. Па меры распаўсюджання выданняў «Чэцці-Мінеі» становяцца асноўным чытаннем на ўсёй славянаправаслаўнай прасторы. A. С. Пушкін, выказваючы ўдзячнасць нашчадкаў за ўнікальнае тварэнне па гісторыі святасці. асабліва падкрэсліваўягозначэннедля чытацкай аўдыторыі: «Людзі, якія не маюць ніякага ўяўлення аб жыцці святога, чыё імя носяць ад купелі да магілы і чыю памяць святкуюць ш гогод, атрымалі нарэшце магчымасць дакладна вывучаць святое жыццёўгодніка — нябеснагаапекуна» [227 243—246],
Дзімітрый Растоўскі пакінуў пасля сябе велізарную літаратурную спадчыну. Акрамя «Жыцій святых» пяру свяціцеля Растоўскага належаць палемічныя творы (супраць раскольнікаў): «Жэзл Праўлення», «Святло Духоўнае», «Росшук аб раскольнічай Брынскай веры», дыялагічная «Апалогія аб утаймаванні смутку чалавека існага ў бядзе, ганенні і азлабленні» (Чарнігаў, 1700; Магілёў, 1705), «Разважанні пра Вобраз Божы і падабенства Яго ў чалавеку», казанні пра цуды ад ікон Божай Маці ў Чарнігаўскім Ільінскім манастыры «Руно Арашэннае», паэтычна-дыдактычныя павучэнні ў 33 главах пад назвай «Алфавіт Духоўны», «Зярцала праваслаўнага выспавядання», «Седмаднеўнік», «Саборны хранограф з каталогам кіеўскіх мітрапалітаў», «Летапісанне карогкае ці Сінхранічныя Табліцы кан-
станцінопальскіх цароў і свяцейшых патрыярхаў усерасійскіх», «Аб брадабрыцці і Вобразе Божыім», «Аб гадах першага Усяленскага Сабора», «Летапісец келейны» (папулярнае выкладанне біблейскай гісторыі), «Павучэннеда іерэяў», «Служба9 мучанікам Кізіцкім» [148. 3—398,509— 696], Дзімітрый Растоўскі вядомы і як натхнёны прапаведнік харызматычнай школы. На думку многіх даследчыкаў, жывая вобразная тканіна твораў, глыбіня рэлігійнага пачуцця ўзвышала яго казанні над і без таго высокадасканалай гамілетычнай старабеларускай школай XVII ст. («Прамова пры ўступленні на паству», «Слова ў нядзелю св жон-міраносіц», «Узыходжанне Багамаці на неба» і інш ). Свяціцель-агіёграф вядомыякталенавіты і здольны драматург сілабічнай вершаванай школы («Драма Ражство Хрыстова», алегарычная п’еса «Грэшнік каецца», «Драма Успенская», «Уваскрасенне Хрыстова», «Драма Дзімітраўская», «ДрамаЕсфір і Агасфер», апошняя ў Вялікі Постбыла пастаўлена ў прыдворным тэатры Елізаветы ГІятроўны). Духоўныя псалмы і канты мітрапаліта «Іісусе мой прэлюбы», «Ты мой Бог Іісусе», «Ты мая радасць», «Надзею маю ў Бозе палагаю» былі распаўсюджаны нават у XIX — пачатку XX стст. Славуты «Дыяруш ці Дзённыя нататкі», напісаны свяціцелем на старабеларускай мове. быў асабліва папулярны як сярод вернікаў, так і сярод навукоўцаў.
Славутага гамілета любілі запрашаць да сябе іерархі, настаяцелі манастыроў, каб паслухаць яіо пропаведзі.
ГІаводле гістарычных хронік, іераманах Дзімітрый для пакланення цудадзейнай Смаленскай Адзігітрыі наведаў Свята-ГІетра-Паўлаўскі Старчыцкі манастыр у ваколіцах Слуцка. ГІа запрашэнні ГІрэабражэнскага брацтва інак Дзімітрый прапаведаваў у Слуцку са снежня 1677 гіа сгудзень 1679 гг Захавалася сведчанне, што ў цвінтары СвятаТроіцкага манастыра Дзімітрый зрабіў калодзеж. на верхнім
вянцы зруба якога напісаў: «Почто нам в Самарію за водою ходнтн, егда н зде в Случеске, лепо ее пнтн». Шчырае сяброўства звязваласв. Дзімітрыя з кцітарам Прэабражэнскага манастыра ў Слуцку Скачкевічам, на адыход якога будучы свяціцель сказаў праніклівую пропаведзь [271.27—30],
Па сведчанні сучаснікаў, яснасць і лёгкасць стылю Дзімітрыя Растоўскага ўражвалі, напісаныя імтворыбыло прыемна чытаць, нават архаізмы і незразумелыя словы падабаліся чытачу і вабілі яго.
Творчасць Дзімітрыя Растоўскага сімвалізавала сабой пераўтварэнне сярэднявечнай мовы ў мову Новага часу нашырокаўжывальным грунце цудадзейнага ў сваіх лінгвістычных патэнцыях царкоўнаславянскага слова.
Высокадухоўныя традыцыі айчыннага пісьменства, новы напрамак праваслаўнай асветы П. Магілы і яго паплечнікаў на асабліва ўскладнёным заключным этапе супрацьстаяння уніяакагалічванню паслядоўна праводзіў сваёй падзвіжніцкай дзейнасцю архіепіскап Беларускі Гёоргій Каніскі (1717—1795), аўтар звыш 80-ці гамілетычных «Слоў», вершаў і драм духоўных, трагікамедыі «Уваскрашэнне памерлых» (пастаўлена ў 1747 г.), пстарычныхдаследаванняў, збораў архіваў царкоўных і інш.
Пазаканчэнні Кіева-Магілянскай Акадэміі будучы свяціцель у 26-гадовым узросце прымае манашаскі пострыг Надзвычай плённай была яго выкладчыцкая дзейнасць на пасадзе рэктара Акадэміі. У 1 757 г. Георгій Каніскі звяртаецца да праваслаўнага беларускага духавенсіва з праграмнай граматай аб неабходнасці ўдасканалення справы пастырскай і навучання люду на прыкладах веры. Для ажыццяўлення гэтыхзадач непахісны правадніксвяіаайцоўскай лініі ў тым жа годзе адкрывае ў Маіілёве вучылішча на ўзор Кіеўскай Акадэміі, куды запрашае лепшых выкладчыкаў, пачынае выплочваць стыпендыі семінарыстам. ГІры вучы-
лішчы засноўваецца друкарня, дзе выдаваліся падручнікі, творы айцоў Царквы, напрыклад, пабачылі свег курс паэтыкі Феафана ГІракаповіча («De arte poetica», 1786), другім перавыданнем «Навука альбо спосаб злажэння казання» Іаанікія Галятоўскага і інш. Уладыка Георгій быў выдатным гамілетам, яго красамоўства вельмі вылучалася філасофскай глыбінёй. пераканальнасню доказаў, было папулярна не толькі сярод суайчыннікаў, але і іншаверцаў. Асабліва вядомая яго прамова «Пакінем астраномам даказваць... », сказаная пры сустрэчы з імператрыцай Екацярынай II у Мсціслаўлі (1787) і перад польскім каралём Станіславам Панятоўскім у абарону Праваслаўя, што была перакладзена на многія замежныя мовы.
У сваёй мужнай палемічнай дзейнасці Георгій Каніскі цярпеў бясконцыя напады ад ворагаў, як напрыклад, вядомае ўварванне раз’юшаных шляхцічаў і жаўнераў у Куцеінскі Аршанскі манастыр і ўчынены імі пагром у храме, калі архіепіскап цудам у сялянскім вазку змог уратавацца ад смерці.
У славутым казанні надзень нараджэння імператрыцы Екацярыны II у Віленскім Свята-Духавым манастыры архіепіскап выклаў «сусветную жальбу» даведзенага да адчаю праваслаўнага люду: «Каму не вядома, у якім жахлівым становішчы наша добрапамысная вера ў гэтай дзяржаве!.. Дакладна ведаю. штоў Кароне (г. зн. Польшчы), не знойдзеце ніводнай, хаця там яшчэў 1686 г. чатыры епіскапіі стаяла. У Літоўскім Княсгвезасталася апошняя Беларуская: аднак і гэтая большай часткаю раскрадзена. Маглі вы яшчэ бачыць у ёй нейкую колькасць цэркваў праваслаўных, але і тыя на пуні і хлеўні жывёльныя падобныя, a не храмы хрысніянскія... Аднята ў іх святло навучання: школам і семінарыям быць не дапушчальна, а таму не толькі ніжэйшага саслоўя людзі, але і само дваранства ў крайнім
апрашчэнні i невуцтве вымушана азябаць. Таму ж дваранству забаронены доступ да чыноў і годнасці. Двараніна ад сяляніна цяжка адрозніць... Тутузносяцца крыкі і рыданні, яку часы Ірадавага пабіення дзяцей...» [227. 117—118],
Георгій Каніскі быў непахісным воем Царквы, сапраўдным абаронцам гістарычных вераванняў беларускага народа, паводле вядомага выказвання А.С. Пушкіна, «спрадвеку нам роднага» [38. 3—656; 29 66],
Свяціцеля паважалі нават ворагі і, што рэдка здараецца, давяралі яго богазаступніцкай місіі. Уніяцкі епіскап Шэпціцкі неаднойчы прызнаваўся Каніскаму: «Мы за Вамі яшчэ жывём, але калі католікі расправяцца з Вамі, то возьмуцца за нас».