Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці
канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 360с.
Мінск 2007
Для разгледжання ўнёску выдатных айчынных дзеячоў у працэс этнічнай Асветы-Адраджэння і станаўлення нацыянальнай культуры аўтарам выкарыстана аналітычная канцэпцыя гісторыі этнаса, якую даводзілася фармуляваць, з улікам папярэдніх распрацовак даследчыкаў, на слалучэнні тэорыі культурна-гістарычнага тыпу і старажытнага вучэння пра архепіып у сучаснай пашыранай інтэрпрэтацыі, пасрэдніцтвам якоі а вытлумачваеццатрансфармацыя дзейнасці выдатных асоб на ўзроўнях а) народнай свядомасці і грамадскіх ідэалаў, б) вусна-паэтычнай творчасці, прафесійнай культуры і кніжнасш.
На аснове аб’ектыўнай ацэнкі духоўных крыніц Адраджэння ў праваслаўным свеце (рух ісіхастаў, дзейнасць Рэсаўскай і Тырнаўскай школ па ўдасканаленні біблейскага перакладу і выпраўлення кніжнага і інш.), у сувязі з пераглядам гэтай гістарычнай з’явы заходнееўрапейскімі і амерыканскімі вучонымі Г. Гаскінсам, Э. Панофскім, Р. Сазернам, К. Брукам, у нашым даследаванні даеццаўдакладненая канцэпцыя Рэнесанса, яго пачатковыя візантыйскія
вытокі, іх пераемнасць гатычнай культурай і пазней разгалінаванне на амаль супрацьлеглыя напрамкі — духаносны па сваім характары на хрысціянскім Усходзе і прагматычна-свецкі (прраважна на наследаванні антычнасці) на Захадзе [317, 31 8, 320, 322, 323, 325, 326, 327],
Адзнакай анталагічнай універсальнасці кніжнайтрадыцыі кожнага народаз’яўляеццанаяўнасцьтвораўСв. Пісання, перакладзеных на роднасна рэгіянальную, а затым і на нацыянальную мову. 3 эпохі далучэння ўсходнеславянскіх земляў да хрысціянскай цывілізацыі кніжная мудрасць і духоўная культура становяцца неад’емнай часткай жыцця чалавека. «Се бо суть рекы, напояюіце вселенную, се суть нсходяша мудростн; кннгам бо есть нешцетная глубнна: снмм бо в печалм утёшаемн есмы; сй суть узда вьздержанью Мудрость бо велнка есть» — так засведчана аб «вучэнні кніжным» у «Аповесці мінулых гадоў» першага ўсходнеславянскага гісторыка Нестара-летапісца.
У галіне перакладу Св Пісання на землях Белай Русі вельмі хутка засноўваецца багатая кніжная традыцыя са сваёй адметнай біблейскай школай Са стварэннем рукапіснагазводуславянскай Бібліі намаганнямі рускіх біблеістаў (гурток ноўгарадскагаепіскапа Генадзія, 1499), неўзабаве складваецца беларускі Кодэкс Мацеем Дзесятым («Дзесяціглаў») і Фёдарам Янушэвічам (Пяцікніжжа і Гістарычныя кнігі, 1502—1514). Адразу на аснове айчыннага зводу славутым дзеячом усходняга Адраджэння Францыскам Скарынам здзейснены пераклад, паводле яго слоў і пазнейшых навуковых пацверджанняў, «Всйх кнйг Бйвлнн, Ветхаго н Поваго Закона» і ў асноўным сваім корпусе выдадзеных першадрукаром у пражскі (1517—1519) і віленскі (1520—1525) перыяды.
У працы галоўным чынам на ўскосна-тэарэтычным здабыванні фактаўўзнаўляецца багатая багаслоўская тра-
дыцыя славутых Полацкіх епіскапаў Міны, Іліі, Дзіянісія, Сімяона і непасрэднытворчы асяродак (мітрапалітІосіф III), дзякуючы якім Ф Скарына сфарміраваўся ў выдатнага біблеіста, здольнага здзейсншь подзвіг стварэння нацыянальнай Бібліі. Сгварэнне «чыційнай» Бібліі для люду паспалітага знамянавала сабой найважнейшы этап нацыянальнай асветы. Скарынава Біблія з яе разгорнутым прадмоўна-паслядоўным комплексам экзэгетыка-каментарыйнага характару, выкарыстаннем палеаграфічнага афармлення (буквіц) у якасці буквара, «асветніцкі» парадак выдання біблейскіх кніг садзейнічалі паўсямеснаму стварэнню чытацкай аўдыторыі, Св. Пісанне ў эпоху друкарскага станка станавілася кнігай для сямейнага чытання.
У даследаванні на аснове аналізу глыбіннай экзэгезы прадмоў дакніг Іова, Эклезіяста, Песні Песняў і раскрыцця рэдкай рытарычнай тэхнікі Скарыны-мастака слова, з-за адсутнасцю прамых сведчанняў, зроблена экстрапаліраваная спроба ўзнаўлення «творчай лабараторыі» перастварэння адзіночным намаганнем беларускага энцыклапедыста найскладанага ў перакладчых адносінах біблейскага тэксту.
Эпахальнай падзеяй у праваслаўным свеце з’явілася стварэннеайчыннымі багасловамі друкаванай Астрожскай Бібліі 1581 г., якая на працяглы час сталася асноўным кананічным богаслужбовым тэкстам для славянаправаслаўных цэркваў. Праца Астрожскага гуртка атрымала ўдзячную ацэнку ў сусветнай біблеістыцы. Класік славяназнаўства 1. Добраўскі аддаваў палову сваёй бібліятэкі за гэтую кнігу, як існы духоўны скарб у хрысціянскім свеце, выдатны прапаведнік-палемісг М. Андрэла-Арасвігоўскі (XVII ст.)дзеля Астрожскай Бібліі пасіупаўся ўсёй заходняй верай, бо па яе дакладнаму перакладу пачынаў па-сапраўднаму спасцігаць глыбіні хрысціянскай ісціны.
У даследаванні паводлерозныхкрыніц(І. А. Чыстовіч, М. У. Ільінскі і інш.) прасочаны працэс удасканалення тэксту Генадзіеўскага зводу астрожскімі біблеістамі, якімі на асновесабраных надзейных арыгіналаў праводзілася франтальная зверка, выпраўленне ці перастварэнне наноў з грэчаскай Септуагінты паасобных кніг, у тым ліку ўсіх перакладзеных ноўгарадскімі багасловамі з Вульгаты.
Наступны этап удасканалення асгрожскага перакладу ў канчатковы варыянт Елізавецінскай Бібліі ў нашым даследаванні раскрываецца праз удзел у гэтай рознагаліновай тэксталагічнай працы пасланцоў Кіева-Магілянскай Акадэміі на чале з Епіфаніем Славінецкім і заснаванне імі біблейскай школыў Масковіі, атаксама другога выхадца з ВКЛ мітраналіта і главы Сінода Стэфана Яворскага, што быў прызначаны, як слынны біблеіст і красамоўца, кіраўніком «спраўшчыкаў»у пятроўскі (асноўны) перыяд рэдагавання тэксту [317, 320, 322, 323, 324, 325, 326, 328],
Далейшыя росшукі старабеларускай літаратурнай спадчыны ў прайы спалучаны з яе сістэмным экзэгетыка-жанрава-стылявым аналізам, даследуюцца жанрава-структурныя асаблівасці гімнаграфіі КірылаТураўскага і ФранцыскаСкарыны. духоўныя ідэалы паэзіі Івана Ужэвіча, пераходны сілабічны верш Памвы Бярынды. багаслоўскія і мастацкіяўзоры палемічнай прозы(І. Вішанскі. М. Сматрыцкі, Л. Барановіч і інш.).
Вялікім дасягненнем усходнеславянскай тэорыі і практыкі красамоўства з'явіліся слуцкі «Кампендыум па рыторыцы» Адама Рэйнгольда, «Навука кароткая альбо спосаб злажэння казання» Іаанікія Галятоўскага, «Аратар магілянскі...» Іосіфа Канановіча-Гарбацкага, «Рытарычная рука» СтэфанаЯворскага, «De arte rhetorica» і «De arte poetica» Феафана Пракаповіча, «Рыторыка» Сімяона Полацкага, якія
ў апісалызым нарысе пераважна ўпершыню ўводзяцца ў навуковы ўжытак айчыннай медыевістыкі.
Чатыры пакаленні старабеларускіхслоўнікаў («Лексіс зталкаваннем славянскіх моў проста», «Лексіс»Л Зізанія, «Сіноніма славенароская», «Лексікоы...» II. Бярынды) і пяць пакаленняў граматык («Кграматыка славенска языка» выдання Мамонічаў; «Азбука», «Граматыкія-буквар» I. Фёдарава, «Граматыкаславенска» Л. Зізанія, «Граматыкі славенскія правільная сінтагма»М. Сматрыцкага, «Граматыка славенская» 1. Ужэвіча, папярэдне выдадзеныя з адпаведнымі рэстаўрацыямі і навуковым каментарыем аўтара, у працы ўпершыню ў разгорнутым сістэмна-лінг вістычным даследаванні як вяршынныя дасягненні «гістарычнай граматыкі» разгледжаны ў працэсе станаўлення старабеларускай літаратурнай мовы, па тым часе ўзорнай сярод суседзяу паўпарадкаванні функцыянальна-стылявой структуры. У прыватнасці, прафесійна дасканалыя граматыкі Л. Зізанія, I. Ужэвіча і асабліва прататып пазнейшых славянскіх граматык «Граматыкі славенскія правільная сінтагма» М. Сматрыцкага, разам з рыторыкамі I. КанановічаГарбацкага і Ф Пракаповіча (вучэнне аб трох стылях), дазволілі рэстаўраваць важныя моманты складвання старабеларускай мовы класічнай (кніжнай) фармацыі, калі вытрымлівалася строгая моўная палітыка нязменнасці яе літаратурнага стандарта і ў выніку патрабавалызага адбору дыялектнай мясцовай лексікі, чым ствараліся спрыяльныя ўмовы, пры тагачасным росквіце красамоўства, для паўнакроўнага развшця высокага стылю, вяршыні ўсяе моўнай функцыянальнай падсістэмы. Аналізфілалагічных помнікаў і кніжнага ўзусазасведчыў гнуткую меру ўпарадкавання і стылявой градацыі ў старабеларускай мове асноўных зыходных пластоў: стараславянскага (царкоўнаславянскага беларускай рэдакцыі) з элементамі агульнаславянскага
кайнэ; старабеларускага (штучна-кніжнага) з інтэрнацыянальнымі грэка-лацінскімі лексічнымі, марфолага—словаўтваральнымі і сінтаксічнымі сродкамі. нарэшце, старабеларускага, размоўна-бытавога ўжытку [317,318,319, 320, 322, 324,325, 326, 327, 328],
У комплексез’яў старабеларускай кніжнасці патрабавалася таксама вырашэнне праблемы як наныянальнага пазычальніцтва (рэцэпцыі), так і, па выразе М. Багдановіча, сплочвання доўгу «светавой культуры». Айчынны ўклад у славянскую, у цэлым сусветную культуру аўтарам вырашаеццаў канлынууме I (візантыйскага) і II (паўднёваславянскага)ўплываў, якія з перамяшчэннем духоўна-культурных цэнтраў у рэгіён усходняй Славіі мяняюць свой рэцэпцыйны вектар і фармулююцца сучасным пакаленнем вучоных (1. М. Галянішчаў-Кутузаў. A. I. Рогаў. Б. А. Успенскі і інш.) як III славянскі ўплыў («Паўднёва-Заходняй Русі»),
Аўтар схільна вылучаць некалькі хваляў уплыву айчыннай кулыуры, якія вызначаліся ўжо з родапачынальнага перыяду хрысціянізаныі славян. Фактычна I (візаніыйскі)ўплыў насіў узаемаабменны характар. калі ўлічыць паходжанне першанастаўнікаў славенскіх з беларускага племя дрыі авітаў пад час другога славянскага рассялення (VI ст.) з колішняй славянскай прарадзімы, гістарычным сведчаннем якой застаўся этнічны ізалят Палесся.
Пад час жа непасрэдна хрышчэння ўсходніх славян добрапамысныя дзеячы Белай Русі Прадслава Полацкая, паплечніца княгіні Вольгі (Алены), Іаан Палачанін, кіраўнік пасольства Уладзіміра па вераспавяданню ў іншых землях, першая ўсходнеславянская манахіня Рагнеда і яе славутыя сыны Ізяслаў і Яраслаў Мудры, Ефрасіння Полацкая, Кірыл Тураўскі і інш., — пачэсныя ўдзельнікі, разам з сонмам украінскіх і рускіхрэўніцеляў веры, вялікаснай эпапеі пачатковай хрысціянскай асветы.
Асабліва шырокім дыяпазонам вызначалася, так бы мовіць, трэцяя хваля ўплыву культуры ВКЛ, які выявіўся як у непасрэднай дзейнасці ў Масковіі энцыклапедычна адукаваных пасланцоў Епіфанія Славінецкага, Стэфана Яворскага, Феафана Пракаповіча, Іллі Капіевіча, Сімяона Полацкага і інш., так і ў глыбінным культуралагічным уздзеянні лексікаграфічнай, граматычнай, юрыдычнай кніжнасці, якую рускія дзеячы справядліва называлі «варотамі» сваёй вучонасці [317,318, 320,322,324,325,326,328].