Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці
канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 360с.
Мінск 2007
Сын грузінскага цара Арчыла, Аляксандр, спадвіжнік ГІятра 1, пераклаў на грузінскую мову пропаведзь Сімяона і адрэдагаваны ім «Тэстамент» — запавет імператара Васілія Македаняпіна сыну Льву. Пра асобу і творы Сімяона Полацкага шырока згадвалі ў ГІрыбалтыцы, Італіі, Германіі. Оксфардскі прафесар-лінгвіст галандскага паходжання Т. В. Лудольф, аўтар першайу Заходняй Еўропе «Рускай іраматыкі» (1696) знаёміць у самых хвалебных словах чытача з асобай Сімяона Полацкага, яго вершаваным перакладам Псалмоў Давіда, багаслоўскімі кнігамі.
У кнігасховішчы бібліятэкі шведскага Упсальскагауніверсітэта ў фондзе вядомага еўрапейскага філолага 1. Г. Спарвенфельда, які на працягу трох гадоў (1684—1687) быў каралеўскім стыпендыяіам і жыў у Масковіі, знаходзіцца польска-беларуска-царкоўнаславянскі слоўнік Сімяона Полацкага, — лексіка-тэксталагічны вопыт яго працы над перакладам Бібліі На першай старонцы рукапіса ўласна Спарвенфельдам пазначана' «Айца іераманаха Сімяона Полацкага слоўнік палона-славянскі. Simeonis polscij Lexicon, Polono-Slavicum Fragmentum» [242. 228], Нажаль, гэта зусім маладаследаваная старонка спадчыны Сімяона Полацкага як біблеіста. Вядома толькі, што пасля смерці ў
1675 г. галоўнага«спраўшчыка» Славянскай Бібліі Епіфанія Славінецкага, Сімяон як яго вучань падключыўся да біблейскага перакладу
У першых абрысах тэорыя кулыурнага-гістарычных тыпаў, найперш славянаправаслаўнага яго варыянту, пад пяром рускага прыродазнаўцы і сацыёлага М. Я Данілеўскага (1822—1885) узнікла ў вышэйшай ступені з алалізу канкрэтнага гістарычнага матэрыялу, літаральна была абумоўлена палітычнай сітуацыяй яго часу, пакутлівым роздумам над супрацьстаяннем знясіленага візантыйска-славянскага рэгіёну заходнееўрапейскай і ісламска-цюрскай кааліпыі перыяду Крымскай вайны 1853—1856 гг. Неўзабаве робіць такое ж парытэтнае адкрыццё на асэнсаванні сваёй заходнееўрапейскай культуры нямецкі філосаф і гісторык Освальд Шпенглер (1880—1936), на стале якога, паводле звестак [75. 556], у час напісання кнігі «Заняпад Еўропы» ляжала кніга М. Я. Данілеўскага «Расія і Захад» (1869).
Адкрыццё М. Я. Данілеўскага не адразу было ацэнена ва ўсёй ясо вартасці грамадскасцю, выклікала непрыняцце з боку партыі «заходнікаў». К. А. Леонцьеў у палеміцы з імі паказаў сусветную значнасць ідэй суайчынніка, пазней унёсшы сваю долю ў распрацоўку тэорыі, у прыватнасці, разглядаў культурна-гістарычны тып як наднацыянальнае ўтварэнне, якое з’ядноўвае той ці іншы рэгіён на аснове рэальнага засваення ім усяленскіх ідэалаў і універсалій.
Mecua састаўных частак (этнасаў) у культу рна-гістарычным тыпе, асабліва так званых ускраін яго, як і самі канкрэтныя праявы яго функцыянавання і самазахавання, на разнастайным самабытным матэрыяле заставалася даследаваць наныянальным школам вучоных. У айчыннай навуцы месца Беларусі. як «ускраіны» ці хутчэй сумежжа
культурна-гістарычных тыпаў даследаваў малады таленавіты філосаф. тэарэтык кааперацыі!. У. Канчэўскі (1886— 1923). Вартасцькулыурна-тыпалапчныхраспрацовак Ігната Канчэўскага перш за ўсё у тым, што яго пошукі нацыянальнай душы, беларускага лёсу ўвасабляюцца ў архетыпах культурных дзеячаў Ф. Скарыны, Ф. Багушэвіча, натым этапе кагоргы нашаніўскіх адраджэнцаў. Аднабаковасць яго канцэпцыі культурна-гісгарычнагатыпу, з-за адсутнасці для свайго часу сістэмнай метадалогіі (адкрытая сістэма і ўплывы), — у разглядзе Беларусі як геапалітычнага памежжа і яе «нацыянальнай ідэі» як комплексу арыфметычных уплываў Усходу і Захаду.
Аднак разгледжаны намі перыяд айчыннага Сярэднявечча з яго аголенымі на гістарычных зломах працэсамі паказвае на сістэмнае, а зусім не эклектычнае складванне культурна-гістарычнага тыпу, на вытрымліванне ім свайго «характару» ў выпрабавальных варунках нацыянальнай гісторыі. Сваё адказнае месца ў гэтым тыпалагічным адзінстве займаюць «ускраіны», якія ўяўляюць сабой зусім не размытыя берагі, а хутчэй яго бастыёны, як напрыклад, раёны былой Візантыі, праваслаўных Балкан, што некалі паклалі пачатак і былі «цэнтрамі» дадзенага кулыурна-гістарычнага тыпу. Як паказаў матэрыял даследавання. гэтак жа і Белая Русь, што ў гістарычнай далечы мела дачыненне да «цэніра» славянскай прарадзімы, у пазнейшым сваім становішчы геапалітычнай «ускраіны» засведчыла сваю вернасць высокаму хрысціянскаму выбару нашых продкаў, сваімідухоўна-культурнымі дасягненняміўзаўсёды нялёгкіх гістарычных абставінах мацавала, рабіла важкія ўнёскі ў свой кулыурна-f істарычны тып (III славянскі ўплыў).
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Асваенне, пасутнасці, некранутага манерыкаунікальнай духоўнай і філалагічнай культуры ВКЛ пры ўвядзенні ў навуковы ўжытак значнага масіву новага матэрыялу, а ў прапушчаных звенняхтакзванагатэарэтычнагаздабывання яго ў мэтах дапушчальнага інтэрпаляцыйнага ўзнаўлення цэласнай філалагічнай базы вымагала паслядоўнасці ўсіх этапаў апісальнага, класіфікацыйнага, тэарэтычнага вывучэння аб’екта даследавання.
На агульнаі эарэтычным узроўні ў рабоце праведзена далейшае ўдакладненне і ўзбагачэнне метадалагічных падыходаў у галіне спецыфічнай дысцыпліны медыевістыкі, якая па характары свайго нерасчлененага гісторыка-этнічна-кулыурна-філалагічнага матэрыялу сёння ў ліку першых праходзіць этап далейшага разгоргвання (эксплікацыі) сваіх даследчых магчымасцей, калі карыстацца пралегаменнымі дэфініцыямі I Канта, у непасрэдным сэнсе перажывае другое сваё нараджэнне. 3 установачна-пралегаменных методык даследчыцай праланоўваецца канцэпцыя філалагічнай цэласнасгф якая распрацоўвалася ў шэрагу папярэдніх прац аўтара і паспяхова ўваходзіць ва ўжытак айчынных даследаванняў Пасля працяглага працэсу галіновай дыферэнцыяцыі філалогіі пастаноўка пытання аб інтэграцыі на ўжо ўзбагачаным узроўні ведаў — зусім заканамерная для этапу наступнага абнаўлення ўнутрыметадалагічнай гаспадаркі найстаражытнейшай з навук.
У працы праблема філалагічнай цэласнасці набыла далейшую працэдурную распрацоўку, атрымаўшы канчатковую мадыфікацыю ў канцэпцыі цэласна-іерархічнай метадалогіі.
Апошняе, побач з сінкрэтызмам медыевістычнага матэрыялу, абумоўлена дыктатам анталагічна-духоўнага па-
324
Яскевіч A. A.
чатку ў з’явахсярэднявечнай культуры, якая сапраўды ўяўляе іерархію: а) ідэальных хрысціянскіхуніверсалій; б) увасобленых у традыцыі зыходнай біблейскай кніжнасці; в) з адпаведным універсумным узбуйненнем Слова і духоўнай змястоўнасці тагачасных філалаі ічных дысцыплін (лексікаграфіі і граматыкі, красамоўства і паэзіі і інш.).
I Іры гэтым пад канцэпцыяй іерархічнай цэласнасці падразумяваецца зусім не арыфметычнае аб'яднанне дысцыплін, а хутчэй метадалагічнае нарашчэнне над імізулікам спецыялізаванай аўтаноміі і шматвяковыхдасягненняў кожнай.
Разгляд сукупных з’яў медыевістыкі патрабаваў метадалаі ічнага спалучэння магутных старажытных вучэнняў, якімі жывілася Сярэднявечча(найперш адкрыццямі Дзіянісія Арэапагіта, I ст., пра іерархічную лесвіцу Сусвету), з сучаснымірознагаліновымітэорыямі: вучэннем П. Тэйяра дэ Шардэна пра ўзыходжанне розуму з фундаментальных нетраў матэрыі на носьбіне «радыялыіай энергіі» да сусветнага Абсалюту «Амеіа» («Феномен чалавека», 1955), філасофіяй цэласнасці Я.-Х. Смэтса («Халізм і эвалюцыя», 1926), «Агулызай тэорыяй сістэм» Л. Берталанфі (1968), нарэшце, распрацоўкамі сучаснай сінергетыкі аб узаемазвязанасці сусветных працэсаў і універсальнага механізму іх гармоніі [317, 320, 322, 324, 325, 328].
Старажытная беларуская культура ў гістарычных дзеях і асобахяе стваральнікаў і носьбітаў паўстае як скразная рэцэпцыя хрысціянскай асветы ў перманентных хвалях этнічна-нацыянальнага Адраджэння.
Родапачынальны перыяд айчыннай культуры і кніжнасці, побач з канцэптуальным абагульненнем дасягнутага даследаваннямі ў медыевістыцы пра дзейнасць Ефрасінні Полацкай, КірылаТураўскага, ФранцыскаСкарыны і інш., патрабаваў культуралагічнага аднаўлення са-
мых ранніх этнаархетьпювых постацяў: княгіні Вольгі і яе супляменніцы-паплечніцы Прадславы Полацкай, Рагнеды і яе сыноў, добрапамыснага князя-кніжніка Ізяслава, з якім звязана ўвядзенне пісьменства на беларускіх землях («пячатка Ізяслава») і кіеўскага князя Яраслава Мудрага, вядомага рэдкай адукаванасцю не толькі ва ўсходніх славян, але і ва ўсёй Еўропе сваімі знакамітымі дынастычнымі і дыпламатычна-культурнымі сувязямі. У залатым ланцугу родапачынальных архетыпаў у даследаванні таксама з увядзеннем новага матэрыялу разгледжана дзейнасць добрапамысных князёў-асветнікаў і духоўньгх падзвіжнікаў ГІолацкай (епіскапы Міна і Дзіянісій), Тураўскай (святыя Марцін і Лаўрэнцій), Смаленскай (Расціслаў Пабожны, св Аўраамій, муч. Мяркурый-вой) земляў носьбітаў духоўнай асветы Віленскага краю князя Войшалка, а пазней вялікага князя Альгерда, святых мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія, першапакутніцкая кроў якіх упала пачатковым семем хрысціянізацыі стольнай Вільні іўсяго Вялікага княства Літоўскага.
Далейшы этап духоўна-кульгурнай Асветы, якая абавязана славутай біблейскай і выдавецкай дзейнасці Ф. Скарыны, у нашай працы пашырана разглядам Супрасльскага духоўна-кніжнага манастырскага цэнтра (на чале з архімандрытам СергіемКімбаром) і пераемніка яго традыцый Астрожскага гуртка-Акадэміі, знакамітымі біблеістамі якой (Канстанцін Канстанцінавіч Астрожскі, Іван Фёдараў, Герасім Сматрыцкі, Іоў Пачаеўскі, Клірык Астрожскі і інш.) здзейснены подзвіг стварэння і выдання гюўнай славянскай кананічнай Бібліі.
Хваля наступнага духоўна-культурнага Адраджэння прыпадае на абставіны крызіснага нацыянальнага пералому — драматычныя часы уній, калі вядомым апалагетам-палемістам 1. Вішанскаму, Л. Зізанію, М. Сматрыцка-
му, A. Філіповічу, Л. Карповічу, 3. Капысценскаму, I. Капінскаму і інш. нетолькі ўдалося супрацьстаяць паланізацыі і акаталічванню, але і стварыць рэдкую лексіка-граматычную культуру, узняць старабеларускую літараіурную мову (напярэдадні яе выключэння з дзяржаўнага ўжытку) на ўзровень дасканалых моў Еўропы.
Пераходны да Новага часу асветніцка-адраджэнскі этап звязаны з рэфармацыйнай дзейнасцю найславутага Пятра Магілы, стваральніка першай у Сярэдняй Еўропе Кіева-Маі ілянскай Духоўнай Акадэміі і выхавацеля вялікай кагорты духоўна-культурныхдзеячоў: Епіфанія Славінецкага, Іаанікія Галятоўскага, Лазара Барановіча, Антонія Радзівілаўскага, Феадосія Чарнігаўскага і г д. [317,318,319, 320, 322, 323, 325, 327, 328]