Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I. Алена Галубіцкая-Яскевіч

Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці

канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 360с.
Мінск 2007
79.2 МБ
Пры выведванні таямніцтаго ці іншага культурна-гістарычнага тыпу звычайна пачынаюць з таго, як у ім упарад-
каванасям я, гэтая базавая ячэйкажыццетрываласці, перспектыўнасці пакаленняўусялякагаэтнаса. А цэнтр, унутранае сонпа гэтай ячэйкі — жанчына, што дае гіачатак жыццю і стваральным, уціхамірным штодзённым апекаваннем, клопатам снуе лад у найскладанейшым з людскіх адносін — саюзе полаў.
Вось якой паўстае жанчына-славянка, а разам з ёй і сам славянскі праваслаўны тып у вачах нямецкага філосафа Вальтара Шубарта (1897—1942), што скончыў жыццё у пекле сталінскага ГУЛагу: «Руская жанчына самым прывабным чынам яднаеў сабе перавагі сваіх заходніх сясцёр. 3 англічанкаю яна падзяляе пачуццё жаночай свабоды і самастойнасці, не ператвараючыся пры гэтым у «сінюю панчоху». 3 францужанкай яе родніць духоўная жывасць без патуг на жартоўнасць, у ёй тонкі густ францужанкі. тое ж адчуванне прыгажосці і элегантнасці, але яна не ахвяра фанабэрлівай прывязанасці да ўбораў. Яна валодае дабрачыннасцю нямецкай гаспадыні. не зводзячы жыццё да посуду, і яна, як італьянка, надзелена моцным пачуццём мацярынства. не агрубляючы яго да жывёльнай любові. Да гэтых варгасцяў дадаецца яшчэ грацыя і мяккасць, уласцівыя толькі славянам... Ніякая іншая жанчына, у параўнанні з рускай, не можа быць адначасова каханай, маці і спадарожніцай жыцця. Ніводная іншая не спалучае гэткага шчырага імкнення да асветы з клопатам аб пракгычных справах, і ніводная гэтак не адкрыта насустрач прыгажосці мастацтва і рэлігійнай ісціне» [302. 202; 84. 2—272],
Але першаступеннае значэнне для народнай самаідэнтыфікацыі мае ўнутраны крытэрый каштоўнасцяў свайго культурна-гістарычнагатыпу. Ботычыццатрыадзінстваархетыпізацыі гістарычнагажыцця народа, пераўвасаблення дзейнасці яго выдатных асобу сацыяльныя ідэалы, «практычныя запаведзі», у культуру нацыі ў цэлым. Паводле слоў
летапісца, «наймудрай з усіх людзей», «прадвесніцай хрысціянскай зямлі, ахоўніцай усходніх славян» увайшла ў памяць пакаленняў роўнаапостальная Вольга. За свой духоўны асветніцкі гюдзвіг нарачона Маці зямлі Беларускай Ефрасіння Полацкая. I гэга паказальна, што постаці славянскіх архетыпаў-жанок гістарычна ўзвышаюцца да правобраза самой Маці-Айчыны [1641 —110]. Велічным ідэалам застаўся ў стагоддзях вобраз князёўны Сафіі Гальшанскай, заснавальніцы дома Ягелонаў, слава якога натхнёна апетая ў паэме «Пруская вайна» Яна Вісліцкага [202 5—97; 325. 13-—14], А сусветным архетыпам жанчыны хрысціянскай цывілізацыі над усімузнімаецца «Дзева. Маці Хрыста», непераўзыйдзена ўслаўленая ў «Песні пра зубра» Міколы Гусоўскага, як спрадвечная патронка дзяржавы, малітвамі да якой ратуюцца народы Княства і Кароны ад пажараў войнаў і людскіх звадаў, «мір для жывых» сыходзіць на зямлю [320. 313]
ІДЭІ і НОСЬБІТЫ III СЛАВЯНСКАГА ЎПЛЫВУ
Найбольш значным айчынным унёскам ва ўсходнеславянскую і ў цэлым сусветную культуру азначана эпоха росквіту старабеларускайкніжнасціў XVI — XVII стст., што рускія даследчыкі (I М. Галянішчаў-Кутузаў, A. I. Рогаў, Б А. Успенскі) залічваюць у ІП славянскі ўплыў «Паўднёва-Заходняй Русі». Важнейшыя фактары гэтага ўплыву — распаўсюджанне філалагічнага вопыту ВКЛ і духоўна-асветніцкіх ідэй праз пасланцаў Кіева-Магілянскай Акадэміі.
Да выкладзеных у папярэднім раздзеле факгаў уплыву слоўніка-граматычнай культуры ВКЛ на фарміраванне суседніх славянскіх літаратурных моў належыць дадаць знамянальны эпізод абменных кантактаў, калі ў праўленне Пятра 1 апошняя з пакаленняў старабеларускіх граматык
«Граматмкн словенскня правнльное сннтагма» Мялеція Сматрыцкага спецыяльным тыражом разам з іншымі падручнікамі дасылалася на Балканы братнім сербам, змушаных трагедыяй лёсу жыць у рассеянні на землях АўстраВенгрыі. Для іх царкоўнаславянская мова заставалася літаратурнай аж да пары славянскага адраджэння і набыцця незалежнасці (XVIII ст.).
Што ж да асветніцкага ўгілыву Кіева-Магілянскай Акадэміі, дык ён, разам з аднаўленнем яго факталогіі, патрабуе спецыяльнага вытлумачэння з якаснага «кананічнага» боку, бо з’ява яго да гэтай пары супярэчліва ацэньваецца ахоўнікамі строга праваслаўнай традыцыі на падставе, што некаторыя з дзеячоў кіеўскага духоўна-асветніцкага цэнтра пазней атрымалі асуджэнне РасійскіхСабораў
3 1632 г. Пётр Магіла, патрыяршы Экзарх, мітрапаліт Кіеўскі і Літоўскі, шляхам мудрых кампрамісаў дамогся ў польскага караля адноснай легалізацыі праваслаўнай царквы і нават перадачы ёй шэрагу уніяцкіх манастыроў. У тым жа годзе мітрапаліт-рэфарматар засноўвае Кіева-Магілянскі Калегіум (пазней Акадэмію) з дасланнем яго выхаванцаў для працягвання вучобы вауніверсітэтах Заходняй Еўропы.
Рэфарматарскія захады іерархаў знясіленай акаталічваннем праваслаўнай нарквы і ў цэлым стан традыцыйнага вераспавядання ў краі зноў жа можна ацаніць у крытэрыях і вынікахславянаправаслаўнага кулыурна-гістарычнага тыпу.
Закладзены на непашкоджанай паўнаце і высокапатрабавальнай меры хрысціянскага ідэалу візантыйскай місіі. менавіта ён ужо трываў і выстойваў у складаных абставінах, навязаных заходняй роднахрысціянскай канфесіяй.
У меры паўнаты ўспрыняцця ўсяленскай ісціны і яе псфаўтварэнні ў закон этнічнага жыцця ўся справа. Разуменне касмічнай паўнаты рэлігіі далёка не вызначаецца
знешняй развітасцю тэалагічнай схаластыкі, а найперш самім жыццём па веры, заўсёднай адкрытасці Богу, што адзіна падтрымліваюцца ламежнай выпрабавальнасню шляху Праваслаўнай Царквы, пастаяннай «прытчы во языцэх», папрокаў і абвінавачванняў з боку дабрабытных заходнехрысціянскіх братоў нібыта ў яе богапакінутасці Гэтая найвыпрабоўнасць лёсу і не дазваляе будаваць рай на зямлі, чым абавязкова спакусяцца дабрабытныя галіны хрысціянства. Паўнага Усяленскай Царквы, якая, паводле запаветаў Хрыстовых, уключае і «шлях», і «ісціну», і «жыцце» (1н. 14,6), і ўстанаўліваетую грань фундаменталісцкай патрабавальнасці, якую нельга ў Праваслаўі пераступіць ні пры якіх абставінах.
Таму аб праваслаўны культурна-гістарычны тып, як аб скалу, і разбіваліся ўсе хвалі ўніяцка-каталіцкаіа наступу на Slavia Orthodoxia. Так у перыяд першага асабліва жорсткага уніяцкагаўціску пры каралі Жыгімонте Вазе духоўнымі правадырамі-натхніцелямі палымяных барацьбітаў-палемістаў Іаана Вішанскага, Афанасія Філіповіча, Мялепія Сматрыцкага, як свяцільнікі праваслаўнай веры, побач з Елісеем Плецянецкім, ззяюць яго паплечнікі змірэннамудрыя айцыЗахарыя Капысценскі і Ісаія Капінскі.
На працяглай пасадзе архімандрыта Кіева-Пячэрскай Лаўры Захарыя Капысценскі (t 1627) выявіў сябе выдатным багасловам-палемістам (анцілацінскі трактат «Кніга пра веру»), выдаўцом святаайцоўскай спадчыны, якая выкарыстоўвалася як аі іалагегыка і дагматыка супраць уніі.
У арсенале палемічнай літаратуры засталася яго глыбокая экзэгеза евангельскага тэксту ў «Талкаванні «Слова Іаана Златавуста на Пяцідзесятніцу» адносна гіапы як пераемніка апостала Пятра, дзе пісьменнік паказвае вялікі прамысляльны змест Хрыстовага завяшчання: «Ты ёсць Пётр, на гэтым камені ствару Царкву Маю». «Бачыце, Хры-
стос не сказыў «на Пятры», а сказаў «на камені», не на чалавеку, а на веры будуе царкву Сваю . IІе Пятра, а царкву іменаваў ён каменем», — абяззбройвае праваслаўны экзэгет пасяганні каталіцкага іерарха на ўсяленскае першынства [ 136.2. 68], Пасведчанні гісторыкаў царквы, яго «Палінодзія»(16І9, 1622), напісанаяна«Абаронууніі»ЛьваКрэўзы, слыла аднымзсамыхбоганатхнёных палемічныхтвораў першай паловы XVII ст. на земляхBKJL Расіі і Сербіі, у якойайчынны багаслоў сцвердзіў сябе пярвейшым аўтарытэтам у Св. Пісаніі і святаайцоўскім вучэнні,удагматыцы і кананічным праве, гісторыяграфіі і летапісанні, ва ўласна беларускіх традыцыях палемічнай літаратуры [93. 11; 136. 2. 67—69],
Вядомы Захарыя Капысценскі і сваімі глыбокімі, сапраўды харызматычнымі распрацоўкамі ў галіне дагматыкі, у кнізе «Намаканон ці законаправільнік» (1620) як пячэрскі архімандрыт уклаў звод правіл з пастаноў апостальскіх, усяленскіх і памесных сабораў і св. айцоў.
Фундамент праваслаўнай веры ўтрымліваўся і на другім «адаманце» гуртка Елісея Плецянецкага— мітрапаліце Кіеўскім Ісайі Капінскім (1631 — 1633), непасрэдным папярэдніку ІІятра Магілы. Асноўны твор яго жыцця — «Духоўная лесвіца». Цэнтральная ідэя твора: у падмурку кожнага граха ляжыць недасведчанасць і апантанасць, a пачаткам дабротаў заўсёды былі розум і веды. Толькі праз асэнсаванне прыроды і шляхам навучання пазнае чалавек Сусвет. Ласля азнаямлення ззаконамі прыроды мы можам спазнаць сябе, а непасрэдна пасля свайго ўдасканалення, напэўна, магчыма і спасціжэнне Бога. Старабеларускі тэолаг вылучае дзве сферы ведаў: знешнія і Боскія. Для далучэння да духоўнай мудрасці, лічыць Ісаія Капінскі ўслед за Нілам Сорскім, неабходны манашаская сузіральнасць, пост, аскеза і скрухасардэчная. Уладыка Ісаія выказвае цікавыя думкі і адносна істоты чалавека. Праз складаную сістэму
іерархічнага спасціжэння ісціны старабеларускі пісьменнік сцвярджае: не здзейсніў бы Адам граха, —людзі б нараджаліся не так. Чалавек, пасля нараджэння ад жанчыны, увесь час імкнецца (маецца на ўвазе мужчынская палова) з’яднацца з ёй, але з-за таго памірае душою Так, як соль, хаця і нараджаецца ад вады, але, спалучыўшыся з вадою зноў, — знікае, так і чалавек, хаця і нараджаецца ад жанчыны, але як сольтае, кал і схіляецца да ірахоўнага плоцкага з’яднання» [ 182. 39], Багаслоўразглядае шлюб як ніжэйшы ўзровень існавання чалавека. Вяршыня ж існавання душы — манашаскі аскетызм у жыцці, паводзінах, свабода ад грошай, пыхі і іншых заганаў 1106. 66; 317. 78—79],
Яшчэ з часоў Астрожскай Акадэміі дзівосным светачам веры на ўсходнеславянскіх землях заззяў вялікі малітоўнік Іоў Пачаеўскі, аднадумец і дарадчык Канстанціна Астрожскага ваўсіх біблейскіх пачынаннях. Як да св. Антонія і Феадосія Пячэрскіх, пачалі сцякацца даяго магнаты і простыя людзі «дзеля карысці душы», сярод іх і быў першы ў іерархіі свецкіх феадалаў К. К Астрожскі. Менавіта ён звяртаеццада ігумена манастыра Угорніцкага, просіць адпусціць Іова на Дубенскі востраў, дзе ў сане ігумена Крыжаўздзвіжанскага манастыра Іоў прабыў 20 гадоў, перажыў Брэсцкуюунію 1596 г. Ігумен Іоў, яксведчыць знаны даследчык яго дзейнасці А Хойнацкі, сабраў вакол сябе шматлікае брацтва, якое працавала над перапісванем, навучаннем і перакладам богаслужбовых кніг. Менавіта ігумен Іоў натхніў князя Канстанціна на выданне поўнай славянскай Бібліі. У 1600 г. праведнік пакідае манастыр Дубенскі і селіцца на Гары Пачаеўскай пад пакроў Пачаеўскай іконыБагародзіцы. Ігумен імкнуўся абудзіць шчырую веру ў сэрцах праваслаўных. Ён прамаўляў, што многія міране «каліўбачаць, што інак мае лішняеаддзенне, то адразу ж указваюць яму на ўладычыны закон, паводле якога